галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   галоўнаягісторыя ггтзахавайце гісторыю — выратуйце Ікарус-260

Захавайце гісторыю — выратуйце Ікарус-260
28.06.2009 г. Дырэктару ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы»
Пучко Уладзіміру Уладзіміравічу

Старшыні Баранавіцкага гарвыканкама
Дзічкоўскаму Віктару Іванавічу

ад калектыву аўтараў інтэрнэт-праекта www.bartrans.net
«Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы»

Паважаныя Уладзімір Уладзіміравіч і Віктар Іванавіч!

          У сувязі з набліжаючымся канцом эксплуатацыі ў нашым горадзе аўтобусаў тыпу Ікарус-260 з іх наступным спісаннем і ўтылізацыяй калектыў аўтараў інтэрнэт-праекта «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы» пераканаўча просіць Вас сур’езна разгледзець мажлівасць захавання аднаго аўтобуса дадзенага тыпу для гісторыі. У якасці мажлівых аб’ектаў для захавання і рэстаўрацыі мы прапануем пакінуць адну з «нямецкіх» машын з дзяржнумарам АМ 8652 (гаражны нумар 10510) альбо АМ 8653 (гаражны нумар 10670).

          У многіх гарадах Еўропы, у т.л. у сталіцы Беларусі, ужо даўно стала добрай традыцыяй праводзіць т.зв. парады старадаўніх аўтобусаў, тралейбусаў альбо трамваяў у гонар важных дат, напрыклад Дня горада альбо Дня незалежнасці. Дзе-нідзе ствараюцца нават цэлыя музеі гарадскога транспарту альбо ўводзяцца часовыя турыстычныя маршруты, для абслугоўвання якіх выкарыстоўваюцца менавіта рарытэтныя адзінкі рухомага складу. Падобныя мерапрыемствы вабяць у гарады турыстаў і з’яўляюцца прадметам захаплення і гонару жыхароў тых гарадоў, чыі мясцовыя ўлады і транспартныя прадпрыемствы з павагай абыходзяцца са сваей гісторыяй. Такі аўтобус цалкам мог бы на сябе зарабляць і акупаць выдадзеныя на сваю рэстаўрацыю сродкі, выкарыстоўваючыся на вяселлях, карпаратыўных мерапрыемствах, а таксама ў розных рэкламных акцыях. А тую радасць, якую прыносіла б дзецям, будучаму нашай нацыі, паездка ў музей альбо на экскурсію на адрэстаўрыраваным з любоўю і ўмеласцю аўтобусе, увогуле немагчыма ацаніць і апісаць, як немагчыма ацаніць і апісаць пачуцці людзей пажылога веку, якім паездка ў аўтобусе дзяцінства альбо маладосці дазволіла б на імгненне перанесціся назад у часе. Аўтобус-рарытэт з часам мог бы нават стаць своеасаблівай візітнай карткай ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы», як сталі візітнай карткай яго стабільная праца і іннавацыйны падыход у развіцці прадпрыемства.

          Мы глыбока перакананыя, што Вы, Уладзімір Уладзіміравіч, як сапраўдны прафесіянал сваей справы, як вопытны і пісьменны кіраўнік, як чалавек, які аддаў столькі гадоў, сілаў і энергіі свайму прадпрыемству і гораду, і Вы, Віктар Іванавіч, як мудры глава горада, разумееце, наколькі важна захаваць для будучага часцінку Вашай і нашай агульнай гісторыі. Мы таксама цверда ўпэўненыя, што спецыялісты аўтобуснага парку могуць ажыццявіць старанную рэстаўрацыю любога тыпу аўтобусаў, у т.л. аўтобусаў «Ікарус» 200-й серыі, канструкцыя якіх даўно вядомая прафесіяналам да апошняга ніта і запасныя часткі да якіх усе яшчэ даступныя ў вялікім асартыменце.

          Аўтобусы Ікарус-260, а пазней і Ікарус-280, верай і праўдай служылі і працягваюць служыць гораду і гараджанам ад канца 1974 г., г.зн. вось ужо амаль 35 гадоў! Калі ўзяць пад увагу, што гісторыя аўтобуснага злучэння ў нашым горадзе налічвае ўсяго 65 гадоў (калі вясці адлік з 1944 г.), то стане зразумела, што азначала і працягвае азначаць у жыцці нашага горада імя «Ікарус».

          Нажаль, аўтобусаў ЛіАЗ-677 ужо не вярнуць. Гарадскіх аўтобусаў ЛАЗ-695 серыяў «Е» і «М» тым болей. Давайце ж знойдзем прынамсі адну нагоду для таго, каб захаваць менавіта баранавіцкі аўтобус Ікарус-260 замест тысячы прычынаў гэтага не зрабіць. Канешне, можна абысціся малым і паставіць нерабочы макет на пастамент, ператваруўшы яго ў помнік з металу і пластмасы, аде куды каштоўней будзе рабочы экспанат. Калі ласка, не дайце ператварыць нашую агульную гісторыю ў кучу металалому, бо будзе дастаткова аднаго толькі Вашага рашэння, каб захаваць усяго адзін аўтобус для цэлага горада.

          З тэкстам дадзенага ліста Вы зможаце азнаеміцца на сайце www.bartrans.net . Адказ на яго мы будзем з нецярпеннем чакаць на электронны адрас postmaster@bartrans.net, альбо ў папяровым выглядзе на адрас, з якога Вамі будзе атрыманы звычайны ліст.

          З павагай і надзеяй на станоўчае рашэнне пытання,

калектыў аўтараў сайта www.bartrans.net:

Яўгеній Дубровін
Павел Галаўко
Віктар Шэрышаў
Яўгеній Шпак


01.07.2009 г. Для калектыва аўтараў інтэрнэт-праекта www.bartrans.net «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы»

          Кіраўніцтва «Аўтобуснага парка горада Баранавічы» атрымала ваш ліст з просьбаю разгледзець мажлівасць захавання аднаго аўтобуса дадзенага тыпу для гісторыі. Мы вітаем ініцыятыву вашага калектыва, выяўленую да нашага прадпрыемства і да гісторыі «Аўтобуснага парка» ўвогуле. Аказваем вам шчырую падзяку за цеплыя словы, сказаныя Вамі ў адрас кіраўніцтва нашага прадпрыемства. Вашая прапанова будзе разгледжаная ў бліжэйшы час і канчатковы адказ, наконт вашай просьбы, прадаставім у сярэдзіне жніўня.

З паважаннем і найлепшымі пажаданнямі
кіраўніцтва «Аўтобуснага парка горада Баранавічы»

адказ з Баранавіцкага гарвыканкама


Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
гісторыя гарадскога грамадскага транспарту ў Баранавічах
Ікарус-260
інфармацыя актуалізаваная 11.11.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018