галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад | гасцеўня

маршрутная сетка ў 1975 г. (рэдактар — Яўген Шпак)



маршрутная сетка ў 1983 г.



1 чэрвеня 2002 г., схема гарадскіх аўтобусных маршрутаў (газета «Наш Край», з архіва Паўла Галаўко)



маршрутная сетка ў красавіку 2007 г. (рэдактар — Яўген Шпак)



маршрутная сетка па стане на 14.11.2008 г. (складальнік — Павел Галаўко)



новыя аўтобусныя маршруты, якія з’явіліся ў 2003-2013 гг. (Intex-Press)
   галоўнаягісторыя ггтгісторыя аўтобусных маршрутаў

Гісторыя аўтобусных маршрутаў

| аўтобусныя маршруты г. Баранавічы ў 1978 г. |
УВАГА! Выкарыстанне дадзенага тэксту, мапаў, малюнкаў і фатаграфіяў, поўнае ці частковае, мажлівае толькі пасля ўзгаднення з аўтарам! Парушэнне аўтарскіх правоў, якое з увагі на характар артыкула можа закрануць інтарэсы больш дзесяці асобаў і арганізацый, раней ці пазней будзе выяўленае, і для іх абароны будуць выкарыстаныя ўсе мажлівыя інструменты, аж да судовага іску з мэтаю прыцягнення вінаватага да адміністратыўнай адказнасці. Калі ласка, будзьце разважлівыя, не стварайце непатрэбных праблемаў сабе і іншым. Калі Вы лічыце, што дадзены артыкул парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце аб гэтым на электронны адрас postmaster@bartrans.net .

1 — існаваў ужо ў 1949 г. і злучаў Палескі чыгуначны вакзал і паравознае дэпо. У 1950 г.: «Вакзал — Траццякі». У 1951 г. кошт праезду на адзіным гарадскім маршруце з вакзала да Траццякоў складаў 1 руб., калі ж трэба было ехаць з вакзала да цэнтра горада альбо з цэнтра да Траццякоў ці наадварот, то кошт складаў ужо толькі 50 кап. Акрамя таго ўдзень на першым маршруце курсіравала 4 аўтобусы, у гадзіны-пік — 5 аўтобусаў. Рух пачынаўся ў 7:30, спыняўся ў 24:00. У сярэдзіне 50-х гг. аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі па вуліцах Нясвіжскай (цяпер Тэльмана) і Шасэйнай (сення гэта вул. Брэсцкая), а па т.зв. «базарных» днях маршрут захопліваў цэнтральны рынак. Прыкладна ў другой палове 1958 г. (мажліва, у верасні-кастрычніку) першы маршрут на некаторы час быў зачынены. Невядома, калі ен быў адчынены зноў, але з 1 кастрычніка 1960 г. маршрут быў працягнуты да завода буддэталяў. Да канца студзеня 1963 г.: «Завод Буддэталяў — Кальцавая», пасля працягнуты да анкалагічнага дыспансера. У 1966 г. курсіраваў да ВДА. У 1967 г. адзін з к/п — «Завод Буддэталяў». У 1968 г. курсіраваў на Траццякі да к/п «Кальцавая», а па нядзелях (да чэрвеня-ліпеня 1968 г.) да возера Мышанка (Баранавіцкае). У 1974 г.: «Анкалагічны Дыспансер — Завод Буддэталяў». «Анкалагічны Дыспансер» — к/п на Траццяках, знаходзіўся на скрыжаванні вул. Бадака са Слонімскай Шашой. Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна і Фралянкова. У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 1 быў зацверджаны на трасе «Анкалагічны дыспансер – Завод буддэталеў». З 5:11 раніцы да 1:32 ночы 6 аўтобусаў павінна было курсіраваць па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Фралянкова. Пасля збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана ў 1977 г. і да пачатку будовы новага аўтавакзала ў 1986 г. аўтобусы гэтага маршруту пры з’ездзе з пуцеправоду паварочалі на вул. Суворава і ішлі далей па вул. Фралянкова. Поўная інфармацыя пра маршрут № 1 у 1978 г. знаходзіцца тут. Як мінімум да студзеня 1981 г. аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі да анкадыспансера, але ўжо тады будаваўся дыспетчарскі пункт у раене Базы АСС. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 1 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 1 па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай. З 15 лістапада 1986 г. маршрут № 1 у выходныя і святочныя дні ў перыяд часу з 9:22 да 17:01 (адпраўленне з ДС «База АСС») з інтэрвалам руху 28 хвілін быў падоўжаны да прыпынку «мог. Русіно». З 3 красавіка 1987 г. па пятніцах, суботах і нядзелях да могілак Русіно аўтобусы першага маршруту пачалі курсіраваць з 10:00 да 17:00. Пасля збудавання аўтавакзала «адзінка» прайшла па вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная). З 10–11 мая 1990 г. аўтобусы гэтага маршруту пачалі паварочаць з пуцеправоду да Палескага чыгуначнага вакзала на вуліцу Фралянкова (прыпынак на вул. Фралянкова насупраць аўтавакзала). Падчас руху ў адваротным кірунку шлях следавання не змяніўся. З гэтага ж часу арганізаваны рух аўтобусаў маршруту № 1 да могілак Русіно з красавіка да верасня (з 10:00 да 19:40). У 1990-1991 гг. у выхадныя дні ўлетку, нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча, аўтапарк знаходзіў магчымасць вылучаць на маршрут № 1 сучлененыя аўтобусы, аднак, у 1992 г. і яны перасталі спраўляцца з пасажырапатокам. Справа ў тым, што супрацоўнікі ЖБК, ВБА, СКБ аўтаматычных ліній, якія атрымалі дачныя ўчасткі зблізку могілак «Русіно», пачалі карыстацца маршрутам № 1. У сувязі з гэтым кіраўніцтва аўтобуснага парка прапаноўвала кіраўнікам адпаведных прадпрыемстваў замаўляць аўтобусы ЛАЗ, якія выкарыстоўваліся на прыгарадных маршрутах. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У працоўныя дні на маршруце № 1 пасля 08:30 на лініі заставаўся ўсяго адзін аўтобус, а ў выхадныя ен адмяняўся. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 1 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «База АСС — ВДА», ішоў па Слонімскай шашы, вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, туды — Фралянкова / назад — Фралянкова і Першукевіча. У канцы 1997 г. аўтобусы ўжо хадзілі да гарадской і раеннай паліклінік, курсіруючы па вул. Камсамольскай, Прытыцкага, Горкага, Кудрына, Камсамольскай. У 80-я – 90-я гг. у асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104, якія цяпер працуюць побач з Ікарусамі-260. У сувязі з адкрыццем у горадзе ўніверсітэта, была распрацаваная і вынесеная ў лістападзе 2004 г. на грамадскае абмеркаванне новая схема руху для некалькіх аўтобусных маршрутаў, у тым ліку і маршруту № 1 «База АСС — ВДА». Рух прапаноўвалася ажыццяўляць ад Базы АСС да ВДА па Слонімскай шашы, вул. Брэсцкай, вул. Прытыцкага, вул. Камсамольскай, вул. Леніна, вул. Фралянкова, а ў адваротным кірунку ад ВДА да Базы АСС па вул. Фралянкова, вул. Першукевіча, вул. Тэльмана, вул. Леніна, вул. Камсамольскай, вул. Прытыцкага, вул. Брэсцкай, Слонімскай шашы. У 2005 г. на маршруце № 1 курсіравала да 3 аўтобусаў у працоўныя дні. У сярэдзіне лютага 2007 г. некаторыя аўтобусы пачалі выконваць рэйсы ад прыпынку «Нафтабаза». З 15 верасня 2008 г. аўтобусы перасталі выконваць рэйсы да і з к/п «Могілкі «Русіно». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 1 знаходзіцца тут. Існуе ў наш час: «ВДА — База АСС», некаторыя аўтобусы ідуць далей за ВДА — да могілак «Русіно». Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 1 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода і вул. Фралянкова ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

— сення гэты маршрут існуе без лічбавага абазначэння, на трафарэтах пазначаны толькі канцавыя прыпынкі: «пл. Леніна» і «могілкі Русіно». Упершыню з’явіўся 2 мая 1988 г. Крыху пазней, напрыклад 9 мая 1989 г., ен курсіраваў да могілак з прыпынку «Стадыен» па вул Баранава; 24 красавіка 1990 са спецыяльна абсталяванай пляцоўкі на пл. Леніна з 13:00 да 19:30 з інтэрвалам 7-15 хвілін (кошт праезду — 15 кап., прыпынак у межах горада — «Аўтавакзал»); 2 мая 1991 г. з прыпынкакмі «Стадыен», «Аўтавакзал» і «ВДА» з 10:00 да 19:00 (кошт праезду — 30 кап.); 20 і 27 красавіка 1992 г. з прыпынкамі «Стадыен», «Аўтавакзал» і «Тэльмана» з 10:00 да 17:00 (кошт праезду — 1 руб.); 5 мая 1992 г. з пл. Леніна з прыпынкамі «Стадыен» і «Вакзал» з 10:00 да 17:00 з інтэрвалам 10 хв. і коштам праезду 2 рублі без ільготаў; 27 красавіка 1993 г. з 10:00 да 17:00 з інтэрвалам 5-10 хвілін з прыпынкамі «Стадыен» і «Вакзал» і 2 лістапада 1993 г. з 10:00 да 17:00 з інтэрвалам 8-15 хвілін з усімі прыпынкамі (у той жа дзень быў арганізаваны аўтобусны маршрут паміж могілкамі «Русіно» і могілкамі па вул. Загараднай). Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 1А (пад нумарам 2!) знаходзіцца тут. На працягу ўсяго часу існавання ў асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. У 2005 г. на маршруце № 1А курсіраваў 1 аўтобус. У 2007 г. ранішнія і вячэрнія рэйсы курсіравалі да і адпраўляліся з к/п «ВДА». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з гэтым маршрутам знаходзіцца тут. Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама аб перанумарацыі некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутаў з 16 лютага 2013 г. маршруту выхаднога дня «вул. Чырвонаармейская — мог. Русіно» быў прысвоены № 21 і безназоўны маршрут спыніў існаванне.

— з 10 снежня 1997 г. з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання жыхароў пас. Усходні быў арганізаваны рух аўтобусаў па маршруце «пл. Леніна — ВДА» па працоўных днях з 10:45 да 20:18 з інтэрвалам руху 26-37 мін. Маршрут спыніў існаванне 3 сакавіка 2000 г.

2 — маршрут з’явіўся не пазней 1957 г. Пачынаўся ен з таго месца, дзе зараз знаходзіцца помнік воінам-аўтамабілістам ва Усходнім мікрараене на месцы прымыкання вул. Цыялкоўскага да вул. Тэльмана — з к/п «Аўтакалона № 2419», які прыкладна ў 1973 г. быў пераіменаваны ў «Аўтакамбінат № 4». Другім к/п, відавочна, з самага пачатку быў «Малочны Камбінат», але гэта магло быць і лакаматыўнае дэпо. У канцы 1964 г. курсіраваў паміж лакаматыўным дэпо і аўтабазай. У той час праца дадзенага маршруту, зрэшты, як і ўсяго гарадскога транспарту, выклікала шмат нараканняў. Інтэрвал руху не выконваўся, і замест 6-9 хвілін часцяком «двойку» прыходзілася чакаць больш за паўгадзіны. За гэты час на прыпынках запасілася вялікая колькасць людзей, і многія з іх не маглі з’ехаць аўтобусам, які нарэшце з’яўляўся. Прыкладна ў 1967-1968 гг. аўтобусы 2-га маршруту пачалі курсіраваць да гармалзаводу замест лакаматыўнага дэпо. У 1970 г. у васкрэсныя дні частка рэйсаў выконвалася з заездам да кірмашу. У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 2 быў зацверджаны на трасе «Малочны завод – Аўтакамбінат № 4». З 4:46 раніцы да 0:59 ночы 6 аўтобусаў павінна было курсіраваць па вуліцах 50 год БССР, Камсамольскай, Брэсцскай, Савецкай, Леніна, Фралянкова, Тэльмана. Пасля пабудавання аўтобуснага парку першы к/п быў перанесены да аўтакалоны № 2448 (пазней — Аўтобусны Парк № 2). У той час, як будаваўся пуцеправод па вул. Тэльмана, аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі праз вуліцы Першукевіча (раней — Вадаправодная), Спакойную, Кірава і Паўлава да чыгуначнага пераезду. Поўная інфармацыя пра маршрут № 2 у 1978 г. знаходзіцца тут. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 2 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Брэсцкай, Камсамольскай, 50 год БССР, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 2 па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Брэсцкай, Камсамольскай, 50 год БССР. У другой палове 1984 г. маршрут быў зменены. Які быў характар ​​змены дакладна невядома, але гэтыя змены былі са шкадаваннем успрынятыя рабочымі завода Гандальмаш, якія чакалі, што маршрут звяжа завод з цэнтрам горада, аднак бліжэйшая прыпынак «вул. Чарнышэўскага» на вул. Лермантава апынуўся ў 300 м ад прахадной завода. Акрамя таго, маршут абышоў бокам частка вул. Брэсцкай. Аднак, з 24 кастрычніка 1984 г. маршрут пачаў ісці напрамкі па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага і 50 год БССР. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася змяніць да 1993 г. маршрут № 2, пусціўшы яго па вул. Тэльмана, Леніна (Швейная фабрыка), Брэсцкай. З 10–11 мая 1990 г. аўтобусы гэтага маршруту пры з’ездзе з пуцеправоду па вул. Тэльмана паварочалі направа да Палескага чыгуначнага вакзала на вуліцу Фралянкова (прыпынак на вул. Фралянкова насупраць аўтавакзала), пасля чаго па вуліцах Фралянкова і Першукевіча вярталіся на вул. Тэльмана, далей да Аўтобуснага Парку № 2. Падчас руху ў адваротным кірунку шлях следавання не змяніўся. З 3 лютага 1992 г. для зручнасці праезду да гарадскіх і раенных паліклінік і бальніц шлях следавання маршруту быў зменены і аўтобусы прайшлі па вуліцах Тэльмана, Леніна, Прытыцкага, Горкага, Кудрына, Брэсцкай, Камсамольскай, 50 год БССР. У адваротным накірунку аўтобусы ішлі па вуліцах Брэсцкай, Калініна і Горкага. У 80-х гг. і да моманту ліквідацыі на пачатку 90-х гг. (мажліва, гэта здарылася ў 1994 г.) на гэтым маршруце асноўнымі аўтобусамі былі ЛіАЗ-677 і Ікарус-260. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў, а маршрут № 2 быў адменены зусім. Пасля амаль пятнадцацігадовай адсутнасці маршрут № 2 быў зноў адчынены толькі 14 лістапада 2008 г. пасля завяршэння рамонта ўчастка вул. 50 год БССР ад вул. Загараднай да вул. Паўлюка Багрыма. Цяпер ен звязаў к/п «Спецаўтабаза» і «сан.-праф. «Магістральны». Ад спецаўтабазы аўтобусы курсіруюць вуліцамі 50 год УЛКСМ, 50 год БССР, Загараднай, Лазо, Куйбышава, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, Фралянкова, Паўлава, Кірава і Фабрычнай. Назад вяртаюцца вуліцамі Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Першукевіча, Тэльмана, Леніна, Камсамольскай, Куйбышава, Чарнышэўскага, 50 год БССР, 50 год УЛКСМ. У першы дзень працы ў 2008 г. на маршруце курсіраваў аўтобус Неман-5201. На пачатку аўтобусы на гэтым маршруце выконвалі 18 поўных курсаў у працоўны дзень і 12 у выхадны. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 2 знаходзіцца тут. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 2 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова і вул. Першукевіча ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

3 — маршрут з’явіўся не пазней першай паловы 1961 г., але есць сур’езныя падставы (паведамленне мясцовай газеты ад красавіка 1960 г. аб існаванні ў горадзе 3 маршрутаў) меркаваць, што існаваў ужо ў красавіку 1960 г. У 1968 г. курсіраваў на Траццякі да к/п «Кальцавая», а па нядзелях (да чэрвеня-ліпеня 1968 г.) да возера Мышанка (Баранавіцкае). У 1969 г. курсіраваў да к/п у раене тэкстыльнага камбінату. Вядома, што ў 1972 г. ен праходзіў па вуліцах Леніна і Фралянкова па маршруце «ДПТВ-61 — Тэкстыльны Камбінат» праз вул. Пралетарскую. У 1974 г.: «Тэкстыльны Камбінат — Анкалагічны Дыспансер», праз вул. Прамысловую. У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 3 быў зацверджаны на трасе «Тэкстыльны камбінат – Анкалагічны дыспансер». З 5:11 раніцы да 0:58 ночы 4 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Фабрычнай, Кірава, Пралетарскай, Савецкай, Камсамольскай, Брэсцкай. Поўная інфармацыя пра маршрут № 3 у 1978 годзе знаходзіцца тут. Як мінімум да студзеня 1981 г. аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі да анкадыспансера, але ўжо тады будаваўся дыспетчарскі пункт у раене Базы АСС. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна, а таксама пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, ўсталяваць для маршруту № 3 аб’езд па вуліцах Пралетарскай, Брэсцкай, Прытыцкага, Камсамольскай. У верасні 1985 г. курсіраваў праз прыпынак «вул. Чырвонаармейская». 3 1 мая 1987 г. рашэннем гарвыканкаму маршрут № 3 быў зменены: «мкр. Паўночны — База АСС». Неякі час у 1986 г. «тройка» курсіравала «міма» вул. Чырвонаармейскай, аднак да канца 1987 г. яна зноў вярнулася на гэтую трасу. Па дамоўленасці з заводам «Гандальмаш» з 3 лютага 1988 г. былі ўведзеныя спецыяльныя аўтобусныя рэйсы па маршруце № 3 для падвозу працоўных заводу гандлевага машынабудавання. Аўтобусы адпраўляліся с к/п «Паўночны мікрараен» у 5:59, 7:18 і 14:26, а з к/п «База АСС» у 15:01 і 23:34, следуючы з заездам да заводу гандлевага машынабудавання па вуліцах Камсамольскай, Куйбышава, Чарнышэўскага, 50 год БССР, Камсамольскай. Гэтыя аўтобусы былі адзначаныя шыльдачкай «Спецрэйс». З 3 лютага 1992 г. для зручнасці праезду да гарадскіх і раенных паліклінік і бальніц шлях следавання маршруту быў зменены (змена тычылася рабочых дзен у час з 7:00 да 20:00 і суботаў з 7:00 да 15:00; у іншыя гадзіны і ў нядзелі аўтобусы курсіравалі па старым маршруце) і аўтобусы прайшлі па вуліцах Наканечнікава, Савецкай, Горкага, Кудрына, Камсамольскай, Брэсцкай. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У працоўныя дні на маршруце № 3 з 8:30 да 15:00 на лініі не заставалася ўвогуле ні аднаго аўтобуса, а пасля 15:00 курсіраваў усяго адзін. У выхадныя маршрут № 3 адмяняўся. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 3 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «База АСС — мкр. Паўночны», ішоў па Слонімскай шашы, вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Савецкай, Пралетарскай і Наканечнікава. З 14 снежня 1998 г. зменены шлях следавання аўтобусаў маршруту № 3 на ўчастку ад вул. Савецкай да вул. Брэсцкай, аўтобусы пачалі следаваць па вуліцах Савецкай, Горкага, Кудрына, Камсамольскай, Брэсцкай і Слонімскай шашы. У 80-я – 90-я гг. ў асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы Ікарус-260. З 27 ліпеня 2001 г. «тройка» прайшла па вул. Жукава замест Пралетарскай. У першым дзесяцігоддзі новага веку на маршруце № 3 назіраецца вялікая разнастайнасць мадэляў, але часцей за ўсе гэта Ікарус-260 і Ікарус-280, а таксама аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-104. У дрйгой палове першай дэкады некаторыя аўтобусы курсіравалі да к/п «Аграбуд» замест «Базы АСС», а таксама некаторыя ранішнія і вячэрнія рэйсы курсіравалі да і адпраўляліся з к/п «Дыспансер». У 2007 г. курсіраваў толькі па працоўных днях. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 3 знаходзіцца тут. З 1 снежня 2009 г. змяніўся шлях следавання і расклад руху аўтобусаў маршруту № 3 «мкр. Паўночны — База АСС — Аграбуд». Па просьбах гараджанаў падчас руху ў абодвух напрамках па вул. Камсамольскай уведзены прыпынак «вул. Гагарына». Падчас руху ў напрамку ад Паўночнага мікрараена маршрут пачаў следаваць па вуліцах Савецкай, Камсамольскай, Прытыцкага, Горкага, Мініна і Пажарскага. На зваротным шляху аўтобусы сталі следаваць па вуліцах Камсамольскай, Кудрына, Брэсцкай, Прытыцкага, Камсамольскай і Савецкай і далей па ранейшым маршруце. У сувязі са змяненнем маршруту і інтэрвалу руху змяніўся і расклад руху. Аўтобусы дадзенага маршруту пачалі выконваць 22 адпраўлення ад к/п «мкр. Паўночны» (з 5:15 да 22:37) і 22 адпраўлення з заходняй часткі горада (16 адпраўленняў ад к/п «База АСС» з 6:01 да 14:09 і 8 адпраўленняў ад к/п «Аграбуд» з 15:35 да 23:18). Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Пры з’ездзе з пуцеправоду аўтобусы маршруту № 3 пачалі зварочваць на вул. Брэсцкую і далей следаваць па вуліцах Прытыцкага і Горкага, а назад па вуліцах Кудрына і Брэсцкай. Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. У 2016 г. некаторыя рэйсы гарадскога маршруту № 3 па просьбе Баранавіцкай гарадской арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў былі арганізаваны з улікам перавозкі інвалідаў-калясачнікаў — на маршруце сталі выкарыстоўвацца аўтобусы, абсталяваныя высоўнымі пандусамі.

4 — з’явіўся ў канцы красавіка альбо на самым пачатку мая 1961 г. Аб адкрыцці дадзенага маршрута ў раеннай газеце «Знамя Камунізма» было паведамлена наступным чынам (арфаграфія захаваная): «Да ведама грамадзян горада і раена! Адкрыты рэгулярны рух аўтобусаў па маршруту: тэкстыльны камбінат — зеленгас. У бліжэйшы час гэты маршрут будзе абслугоўвацца без кандуктара.» Аўтобусы чацвертага маршруту ў сярэдзіне 60-х гг. курсіравалі да 10 гадзін вечара да незадавальнення гараджан, якія пражывалі ў раене зелянгаса, якія не маглі нармальна дабрацца дадому з цэнтра горада пасля названага часу. Нават нягледзячы на тое, што гарком абавязваў дырэктара аўтобуснага парка падоўжыць курсіраванне аўтобусаў да 24 гадзін, вадзіцелі і кандуктары ішлі на ўсякага роду хітрыкі, толькі б хутчэй зняцца з маршруту. У студзені 1964 г. на маршруце № 4 «Зелянгас — Тэкстыльны камбінат» курсіравала па 8 аўтобусаў, у гадзіны-пік яшчэ плюс 2 у сувязі з неабходнасцю перавозкі працаўнікоў камбіната было прынятае рашэнне павялічыць колькасць аўтобусаў на гэтым маршруце яшчэ на 2–3. У 1974 г.: «Баваўняны Камбінат — Гаргаз». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 4 быў зацверджаны на трасе «Тэкстыльны камбінат – Камбінат добраўпарадкавання». З 5:13 раніцы да 0:20 ночы 4 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Леніна, Камсамольскай, Куйбышава, Лазо, Загараднай. Пасля збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана ў 1977 г. і да пачатку будовы новага аўтавакзала маршрут праходзіў па вуліцах Суворава, Фралянкова, Паўлава і такім чынам выходзіў на вул. Кірава. Поўная інфармацыя пра маршрут № 4 у 1978 годзе знаходзіцца тут. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 4 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 4 па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай. Пасля збудавання аўтавакзала «чацверка» прайшла па вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная). У 80-х гадах на гэтым маршруце асноўным аўтобусам быў ЛіАЗ-677, у 90-х да яго далучыўся Ікарус-260. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У працоўныя дні на маршруце № 4 з 8:30 да 15:00 на лініі не заставалася ўвогуле ні аднаго аўтобуса, а пасля 15:00 курсіраваў усяго адзін. У выхадныя маршрут № 4 адмяняўся. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 4 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «ВБА — вул. Загарадная», ішоў па Фабрычнай, Кірава, Спакойнай, Першукевіча, Тэльмана, Леніна, Камсамольскай, Куйбышава, Лазо, Загараднай. З кастрычніка 2004 г. «чацверка» пачала курсіраваць з заездам да авіязаводу (так працягвалася як мінімум да першай паловы 2007 г.), а таксама восем разоў на дзень заязджала на прадпрыемства «Дыпрыз», падвозячы туды рабочых па дамоўленасці з кіраўніцтвам прадпрыемства. У сувязі з адкрыццем у горадзе ўніверсітэта, была распрацаваная і вынесеная ў лістападзе 2004 г. на грамадскае абмеркаванне новая схема руху для некалькіх аўтобусных маршрутаў, у тым ліку і маршруту № 4 «сан.-праф. «Магістральны» — Спецаўтабаза». Рух прапаноўвалася ажыццяўляць ад «Магістральнага» да спецаўтабазы па вул. Фабрычнай, вул. Кірава, вул. Першукевіча, вул. Тэльмана, вул. Леніна, вул. Камсамольскай, вул. Куйбышава, вул. Загараднай, а ў адваротным кірунку ад спецаўтабазы да «Магістральнага» па вул. 50 год БССР, вул. Чарнышэўскага, вул. Куйбышава, вул. Камсамольскай, вул. Леніна, вул. Тэльмана, вул. Першукевіча, вул. Кірава, вул. Фабрычнай. У 2005 г. к/п «БВБА» быў перанесены і пачаў называцца «санаторый-прафілакторый «Магістральны»», гэта было зроблена для забеспячэння падвозу школьнікаў пасля расфарміравання СШ № 8 да СШ № 15. З іншага боку, з кастрычніка 2004 г. да 1 лютага 2005 г. аўтобусы курсіравалі да к/п «вул. 50 год УЛКСМ», пасля чаго к/п вярнуўся на вул. Загарадную. У 2005 г. на маршруце № 4 курсіравала да 3 аўтобусаў у рабочыя і 1 аўтобус у выхадныя дні. У 2006 г. к/п «вул. Загарадная» атрымаў назву «Спецаўтабаза». На пачатку новага стагоддзя на «чацверцы» ў асноўным Ікарусы-260 і МАЗы-103 разам з МАЗамі-104. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 4 знаходзіцца тут. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 2 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова і вул. Першукевіча ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены. Сення маршрут № 4 існуе.

5 — гэты машрут з’явіўся ў 1964 г. (у студзені ен ужо існаваў). На пачатку існавання маршрут № 5 меў адзін к/п «вул. Савецкая» і далей следаваў па вуліцах Савецкай, Брэсцкай, праз Мінскі пераезд (які, дарэчы, вельмі часта быў зачынены, што выклікала вялікія прастоі аўтобусаў і аўтамабіляў) і каля завода станкапрыладаў у раен Цэнтральнага вакзала, далей быў прыпынак «вул. Гастэла»; назад жа дадзены маршрут вяртаўся каля прыгараднай аўтастанцыі па вул. Мінскай (сення — вул. Прытыцкага). Пасля, праз пэўны час адсутнічаў, але ўзнавіў працу ў снежні 1968 г. Да 11 сакавіка 1968 г. у сувязі з пачаткам працы камбінату жалезабетонных канструкцый «пяцерка» хадзіла да яго. Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Войкава, Леніна, Мінскай, Брэсцкай, Савецкай, Пралетарскай і Кірава. З 11 сакавіка аўтобусы пайшлі ў іншым напрамку — на вул. Вільчкоўскага да к/п «Аэрапорт». У той час, калі існавала клумба на перасячэнні вуліц Савецкай, Пралетарскай і Шаўчэнка, аўтобусы, едучы з боку пуцеправоду па вул. Савецкай, спыняліся на прыпынку каля ЦЭЦ, разварочаліся вакол клумбы і, мінуючы прыпынак з іншага боку, паварочалі перад пуцеправодам направа на вул. Вільчкоўскага. Едучы ў адваротным напрамку, аўтобусы не спыняліся каля ЦЭЦ, разварочаліся вакол клумбы і, спыніўшыся на прыпынку з іншага боку, ехалі прама на пуцеправод. Маршрут № 5 ужо ў 1971 г. меў к/п «ДБР-22», што на адзін прыпынак далей за «Аэрапорт». У 1974 г.: «Вайсковы Гарадок — ДБР-22». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 5 быў зацверджаны на трасе «Савецкая – ДБР-22-ПМК». З 4:57 раніцы да 0:42 ночы 5 аўтобусаў павінна было курсіраваць па вуліцах Войкава, Леніна, Камсамольскай, Прытыцкага, Брэсцкай, Савецкай, Пралетарскай, Вільчкоўскага. Поўная інфармацыя пра маршрут № 5 у 1978 г. знаходзіцца тут. Трэба дадаць, што «пяцерка» з к/п «вул. Савецкая» на вул. Войкава пераязжала па грунтовай дарозе. На пачатку 80-х гг. к/п быў перанесены да «ПМК ІльноПрам». У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 5 аб’езд па вуліцах Войкава, Баранава, Прытыцкага, Брэсцкай, Пралетарскай, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 5 па вуліцах Войкава, Баранава, Прытыцкага, Брэсцкай. У верасні 1985 г. курсіраваў праз прыпынак «вул. Чырвонаармейская», пасля зноў вярнулася на вул. Прытыцкага. У канцы 1987 г. «пяцерка» курсіравала досыць дзіўна. Спачатку аўтобус пятляў па вуліцах у паўночна-заходняй частцы горада да канцавога ПМК Ільнопрам, потым вяртаўся (відавочна, на вул. Вільчкоўскага альбо вул. Бадака) і далей ішоў да 3 СШ на вул. Калгаснай. Да канца 80-х – пачатку 90-х гг. аўтобусы ад пл. Леніна да пуцеправоду па вул. Савецкай курсіравалі па вуліцах Камсамольскай, Прытыцкага, Брэсцкай; таксама ў адваротным напрамку. Пачынаючы прыблізна з 1988 г. і да 1991 г. маршрут № 5 выглядаў так: «СШ № 3 — Гарадок», пазней «Гарадок» быў пераіменаваны ў «Школу МУС» (верасень 1997 г.), яшчэ пазней у «Сквер Героя Карвата». У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася працягнуць да 1993 г. маршрут № 5 да чыгуначнай электрастанцыі па вул. Калгаснай. Да канца красавіка 1992 г. «пяцерка» курсавала да СШ № 3, а з канца красавіка — толькі да «ГАС» па вул. Вільчкоўскага. Гэта змяненне выклікала абурэнне жыхароў раена вул. Калгаснай і Бадака. Аднак, падоўжаны рух дадзенага маршруту адносіўся да т.зв. «спецыяльных» маршрутаў, якія ладзіліся па хадайніцтвах прадпрыемстваў і арганізацый, якія бралі на сябе адпаведныя выдаткі. Хадайнікам арганізацыі і выдаткаў на дадатковым адрэзку маршруту № 5 да гэтага часу быў ДБПМК-149 (433 работніка), але за апошні час у гэтым раене горада з’явілася яшчэ 6 арганізацый з агульнай колькасцю працуючых больш за 1000 чал .: аўтакалона Белсельбуду, ПМК Аграпрамбуду, МБУ-3, УВТК-25, ДБУ-22, ДРБУ-136. У сувязі з тым, што кожнае прадпрыемства ў краіне было вымушана лічыць кожную капейку, ДБПМК-149 адмовіўся «спансіраваць» дадзены маршрут. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Маршрут № 5 у працоўныя дні курсіраваў да 8:30 і з 13:00 да 20:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 5 знаходзіцца тут. З 26 мая 1994 г. у сувязі з незадавальняючым станам наверхні вул. Войкава ад вул. Баранава до камбінату харчовых вырабаў, аўтобусы маршруту № 5 перасталі па ім курсіраваць, і пачалі паварочваць налева на вул. Баранава і далей вярталіся па вул. Леніна. 20.07.1996 г., пасля пэўнага часу звычайнай працы, маршрут № 5 зноў скарацілі, як і ў 1994 г. У 1996 г.: «ГАС — Гарадок», праходзіў па вуліцах Вільчкоўскага, Сталовіцкай, Шаўчэнка, Савецкай, Леніна і Войкава. У 80-я – 90-я гг. у асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104. З 6 ліпеня 2004 г. некаторыя аўтобусы пачалі курсіраваць да к/п «вул. 50 год УЛКСМ». У сувязі з адкрыццем у горадзе ўніверсітэта, была распрацаваная і вынесеная ў лістападзе 2004 г. на грамадскае абмеркаванне новая схема руху для некалькіх аўтобусных маршрутаў, у тым ліку і маршруту № 5 «ГАС — Сквер Героя Карвата». Рух прапаноўвалася ажыццяўляць ад грузавой аўтастанцыі да Скверу Героя Карвата па вул. Вільчкоўскага, вул. Сталовіцкай, вул. Шаўчэнка, вул. Савецкай, вул. Леніна, вул. Войкава і тым жа шляхам у зваротным кірунку. У 2005 г. на маршруце № 5 курсіравала да 4 аўтобусаў штодзенна. Да сярэдзіны лютага 2007 г.: «ГАС — Сквер Героя Карвата». У лютым 2007 г. к/п «ГАС» пераіменаваны ў «магазін Будгандаль». У канцы 2007 г.: «вул. 50 год УЛКСМ — Сквер Героя Карвата — Будгандаль». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 5 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Адразу за прыпынкам «Швейная фабрыка» аўтобусы зварочвалі направа на вул. Брэсцкую і следавалі на праспект Савецкі. Пры гэтым аўтобусы маршруту № 5 спыняліся на прыпынку «вул. Дзімітрава», а падчас руху ў бок стадыена «Лакаматыў» спыняліся на двух дадатковых прыпынках: «Універсам Савецкі» і «Магазін «Цвік». Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. З 27 мая 2013 г. аўтобусы дадзенага маршруту замест вул. Сталовіцкай прайшлі па вул. Доўгай. З 21.04.2016 г. ад прыпыначнага пункта «Сквер Героя Карвата» да «вул. 50 год УЛКСМ» выконваліся толькі тры рэйсы ў дзень.

— адчынены з 1 сакавіка 1986 г.: «Гарадок — ДРБУч». На падставе рашэння гарвыканкама і райвыканкама аб адкрыцці спецмаршрута на ўчастку ад ПМК «Белільнавалакно» да ДРСУч, паміж кіраўніцтвам аўтакалоны і ДРСУч быў заключаны дагавор аб кампенсацыі выдаткаў аўтапрадпрыемству па выкананні спецрэйсам на дадзеным участку. Падобна да 5-га маршруту, з пл. Леніна да пуцеправоду па вул. Савецкай накіроўваўся праз вуліцы Камсамольскую, Прытыцкага, Брэсцкую. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася арганізаваць да 1993 г. новы маршрут (меркавана № 5а) «Аэрапорт — Гарадок» з выездам па вул. Шаўчэнкі і далей па маршруце № 5, а да 1995 г. працягнуць гэты маршрут да плануемага дамабудаўнічага камбінату. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Аднак, маршрут № 5а быў пакінуты (прынамсі ў рабочыя дні) без зменаў. У снежні 1993 г. арганізацыі, зацікаўленыя ў функцыянаванні гэтага маршруту, дамовіліся аб яго суфінансаванні і аўтобусны маршрут № 5а працягнуў працу. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 5А знаходзіцца тут. Тым жа рашэннем гарвыканкама было прадпісана зачыніць гэты маршрут з 1 сакавіка 1994 г. у сувязі з тым, што зацікаўленыя арганізацыі перасталі прымаць удзел у долевым фінансаванні. Зноў з’явіўся ў 1996 г. і з 18 лістапада таго года пачаў заходзіць у в. Зорнае, Новая Мыш і да ДЭУ-3. На перыяд школьных канікул у СПТВ-156 з 31 снежня 1996 г. па 16 студзеня 1997 г. аўтобусы маршруту № 5А «СПТВ-156 – вул. Чырвонаармейская» курсіравалі толькі да к/п «ДРБУч». У 80-я – 90-я гг. у асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104, якія пачалі працаваць побач з Ікарусамі-260 і Ікарусамі-280. На перыяд школьных канікул у СПТВ-156 з 31 снежня 2001 г. па 13 студзеня 2002 г. аўтобусы маршруту № 5А перасталі курсіраваць. З 1 ліпеня 2002 г. на перыяд школьных канікул у СПТВ-156 аўтобусы маршруту № 5А пачалі курсіраваць толькі да ДРСУч. Улетку 2003 г. на час канікулаў рух аўтобусаў да СПТВ-156 зноў спыняўся. У 2005 г. на маршруце № 5А курсіравала да 2 аўтобусаў штодзенна. У сярэдзіне першай дэкады XXI стагоддзя існаваў у злучэнні «вул. Чырвонаармейская — ПТВ-156», некаторыя аўтобусы выконвалі рэйсы толькі да к/п «ДЭУ-3». На перыяд школьных канікул у СПТВ-156 з 5 па 15 студзеня 2006 г. аўтобусы маршруту № 5А курсіравалі толькі да ДБУ-22. З 1 ліпеня 2006 г. на перыяд школьных канікул у СПТВ-156 аўтобусы маршруту № 5А пачалі курсіраваць толькі да ДЭУ-3. У канцы 2007 г.: «вул. Чырвонаармейская — ДРБУч». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 5А знаходзіцца тут. У 2009 г. з 30 чэрвеня ў сувязі з пачаткам летніх вакацыяў у ПТВ-156 часова змяняўся парадак руху аўтобусаў па гэтым маршруце ў рабочыя і выхадныя дні. Аўтобусы следавалі да канцавога прыпынку «ДЭУ-3» (без заезду ў ПТВ-156). Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова пачалі следаваць толькі да прыпынку «ЦЭЦ», далей выконваючы разварот пад пуцеправодам. Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама аб перенумарацыі некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутаў з 16 лютага 2013 г. маршруту № 5а «вул. Чырвонаармейская — ДЭУ-24 — НДПЛсв» быў прысвоены № 27 і маршрут № 5а спыніў існаванне.

6 — з’явіўся ў 1965 г. (прыкладна ў верасні-кастрычніку): «вул. Савецкая — Аэрапорт» з заездам да заводу станкапрыладаў у некаторыя гадзіны. Аўтобусы курсіравалі па вул. Савецкай і Вільчкоўскага. Для адкрыцця гэтага маршруту ў верасні 1965 г. было прынятае рашэнне звярнуцца ў Савет Міністраў БССР за выдзяленнем 10 аўтобусаў. З 11 сакавіка 1968 г. маршрут № 6 пачаў курсіраваць з к/п «вул. Савецкая» да к/п «Тэкстыльны Камбінат». Аўтобусы курсіравалі па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Мінскай (цяпер — Прытыцкага), Курчатава, Савецкай, Пралетарскай, Кірава, Фабрычнай. Цікава, што ў 1970 г. аўтобусам шостага маршруту можна было дабрацца да в. Вялікая Калпеніца. Нажаль, застаецца невядомай канфігурацыя маршрута ў тым годзе. Такая змена к/п можа быць звязаная з тым, што ў другой палове 1970 г. аўтобусы шостага маршруту з-за таго, што вуліца Пралетарская на ўчастку паміж электрастанцыяй і заводам станкапрыладаў часцяком перакрывалася, на некаторы час спынілі рух да тэкстыльнага камбінату. На 6-цы ў 1971 г. павінна было хадзіць 5 аўтобусаў, аднак, з-за кепскага тэхнічнага стану рухомага складу на лінію выходзіла толькі 3–4. У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 6 быў зацверджаны на трасе «Савецкая – Тэкстыльны камбінат». З 5:03 раніцы да 0:48 ночы 4 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Курчатава, Савецкай, Пралетарскай, Кірава, Фабрычнай. Поўная інфармацыя пра маршрут № 6 у 1978 г. знаходзіцца тут. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна, а таксама пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, ўсталяваць для маршруту № 6 аб’езд па вуліцах Савецкай, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Брэсцкай, Пралетарскай. У 80-я гг. галоўным аўтобусам 6-га маршруту быў Ікарус-260. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася працягнуць да 1993 г. маршрут па вул. 50 год УЛКСМ да прыпынку «вул. Савецкая» ў Паўдневым мікрараене. Да пачатку 90-х гг. (не раней за 1988 г.) к/п у Паўдневым мікрараене спачатку быў перанесены на вул. Прытыцкага, а потым зноў да авіязаводу і меў назву «вул. 50 год УЛКСМ». У 1990 г. разам з маршрутам № 8 курсіраваў па вул. Камуністычнай. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 6 не курсіраваў пасля 20:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 6 знаходзіцца тут. У 1996 г. маршрут праходзіў па вуліцах 50 год УЛКСМ, Прытыцкага, Камуністычнай, Савецкай, Пралетарскай, Прамысловай, Кірава, Фабрычнай. У 90-х гг. на змену аўтобусам Ікарус-260 прыйшлі сучлененыя машыны Ікарус-280, а ў першым дзесяцігоддзі 21 веку да іх далучыліся сучлененыя МАЗ-105. У сувязі з адкрыццем у горадзе ўніверсітэта, была распрацаваная і вынесеная ў лістападзе 2004 г. на грамадскае абмеркаванне новая схема руху для некалькіх аўтобусных маршрутаў, у тым ліку і маршруту № 6 «сан.-праф. «Магістральны» — Спецаўтабаза». Рух прапаноўвалася ажыццяўляць ад «Магістральны» да спецаўтабазы па вул. Фабрычнай, вул. Кірава, вул. Прамысловай, вул. Пралетарскай, вул. Савецкай, вул. Камуністычнай, вул. Прытыцкага, вул. 50 год БССР і тым жа шляхам у зваротным кірунку. У 2005 г. к/п «БВБА» быў перанесены і пачаў называцца «санаторый-прафілакторый «Магістральны»», гэта было зроблена для забеспячэння падвозу школьнікаў пасля расфарміравання СШ № 8 да СШ № 15. З 6 лістапада 2007 г. аўтобусы пачалі курсіраваць да к/п «Сквер Героя Карвата». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 6 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Падчас руху ў напрамку Паўдневага мікрараену, пасля з’езду з пуцеправода пачалі зварочваць з праспекта Савецкага направа на вул. Брэсцкую, і далей праз вул. Прытыцкага следавалі па вул. Камсамольскай з выездам на вул. Савецкую і далей па асноўным маршруце. Такім жа спосабам аўтобусы вярталіся ў Паўночны мікрараен. На ўчастку вул. Брэсцкай ад пуцеправода да павароту на вул. Прытыцкага быў арганізаваны дадатковы прыпынак у абодва бакі «вул. Брэсцкая». У 2010 г. з пачаткам навучальнага года ў сувязі з адкрыццем новых карпусоў БарДУ на скрыжаванні вул. Паркавай з пр. Машэрава гарадскі аўтобусны маршрут № 6 з 1.09.2010 г. быў працягнуты ад к/п «сан.-праф. Магістральны» да к/п «вул. Паркавая». Пры гэтым прыпынак «сан.-праф. Магістральны» для аўтобусаў маршруту № 6 быў скасаваны. Цяпер маршрут № 6 звязаў два ўніверсітэцкія гарадкі, упершыню за ўсю гісторыю злучыўшы наўпрост раен вул. Паркавай (Усходні-4) з Паўдневым мікрараенам, а таксама з мікрараенам Паўночным і ЦЭЦ. Прыкметна, што калі раней распісанне «шасцеркі» па працоўных і выхадных днях не адрознівалася, то цяпер такая розніца з’явілася. Аўтобусы змененага 6-га маршруту пачалі выконваць 65 адпраўленняў ад к/п «вул. Паркавая» (першы рэйс у 4:54, апошні — у 22:52) і 61 адпраўленне ад к/п «сквер Героя Карвата» (першы рэйс у 5:00, апошні — у 22:46) у працоўныя дні. У гадзіны-пік маршрут абслугоўвалі 9 машынаў. У выхадныя дні аўтобусы 6-га маршруту пачалі выконваць 57 адпраўленняў ад к/п «вул. Паркавая» (першы рэйс у 5:19, апошні — у 22:58) і 53 адпраўленні ад к/п «сквер Героя Карвата» (першы рэйс у 6:03, апошні — у 22:48). Існуе на сенняшні дзень. Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. З 31 жніўня 2015 г. у сувязі з перайменаваннем прыпынку «вул. Паркавая» у «БарДУ» маршрут пачаў называцца «БарДУ – Сквер Героя Карвата».

— на сеняшні дзень напэўна вядома толькі тое, што гэты маршрут існаваў у красавіку 1973 г. і курсіраваў праз Палескі пераезд. Калі распачаў працу, адкуль і дакуль хадзіў — невядома. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася арганізаваць да 1993 г. новы маршрут (меркавана № 6а) «ВБА — Мікрараен Паўночны» па вул. Фабрычнай, Кірава, Прамысловай, Савецкай, Наканечнікава.

7 — з’явіўся ў 1965 г. і адзін к/п насіў назву «Тэкстыльны Камбінат». У 1972 г. курсіраваў на Траццякі, к/п «Анкалагічны Дыспансер» знаходзіўся на скрыжаванні вул. Бадака і Слонімскай Шашы, другім к/п быў «Тэкстыльны Камбінат». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 7 быў зацверджаны на трасе «Тэкстыльны камбінат – Анкалагічны дыспансер». З 5:00 раніцы да 0:51 ночы 6 аўтобусаў павінна было курсіраваць па вуліцах Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Леніна, Камсамольскай, Брэсцкай. Пасля збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана ў 1977 г. і да пачатку будовы новага аўтавакзала «сямерка» праходзіла па вул. Суворава, і далей праз вуліцы Фралянкова, Паўлава ішла на Тэкстыльны мікрараен. Поўная інфармацыя пра маршрут № 7 у 1978 г. знаходзіцца тут. Як мінімум да студзеня 1981 г. аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі да анкадыспансера, але ўжо тады будаваўся дыспетчарскі пункт у раене Базы АСС. У канцы 1982 г. к/п са скрыжавання Бадака — Слонімская Шаша быў перанесены да СШ № 3 на вул. Калгаснай і да красавіка 1991 г., калі маршрут быў працягнуты да чыгуначнай электрастанцыі, ен называўся «БВБА — СШ № 3». У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 7 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 7 па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай. Пасля збудавання аўтавакзала машыны гэтага маршруту пачалі паварочаць з вул. Тэльмана направа на вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная), потым на вул. Фралянкова і, тымі ж вуліцамі, што і раней, накіроўваліся да ВБА. З 1 лістапада 1988 г. аўтобусы 7-га маршруту пачалі пры з’ездзе з пуцеправоду паварочаць направа на вул. Фралянкова, а ў 1990 г. праз пэўны час ад пуцеправоду курсіравалі да скрыжавання Тэльмана-Першукевіча і там паварочалі налева. У 80-х г. асноўнымі аўтобусамі, якія выкарыстоўваліся на гэтым маршруце, былі Ікарус-260 і Ікарус-280. 11 красавіка 1991 г. к/п на Захадзе, як ужо ўзгадвалася, быў перанесены і пачаў называцца «вул. Калгасная», а ў 2006 г. — «ДЭЗ». Гэта магло быць зроблена і раней, але вучастак вуліцы ад СШ № 3 быў у вельмі кепскім стане (без асфальту, тратуараў, бардзюраў), а на КП не было дзе развярнуцца аўтобусу і адсутнічаў добраўпарадкаваны прыпынак. А дадаткова, пастанова Савету Міністраў БССР № 1138 абавязвала зацікаўленае прадпрыемства, у гэтым выпадку ДЭЗ, пакрываць выдаткі аўтакалоны на эксплуатацыю аўтобусаў на гытым адрэзку. Пасля змены з 5 лістапада 1991 шляху руху маршруту № 14, інтэнсіўнасць руху аўтобусаў на маршруце № 7 павялічылася, а ў студзені-лютым 1993 г. на маршруце знаходзілася да 14 машын адначасова ў пікавыя гадзіны па працоўных днях. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 7 не курсіраваў пасля 20:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 7 знаходзіцца тут. У выніку пастаянных скаргаў жыхароў вул. Паркавай на недастатковую колькасць аўтобусаў на маршрутах №№ 14, 20, у сакавіку 1996 г. гарвыканкам прыняў рашэнне аб скарачэнні маршрутаў аўтобусаў №№ 7, 14 у заходняй частцы горада (для павелічэння інтэнсіўнасці руху) і абсталяванні новых канчатковых — для «сямеркі» на вул. Бадака. На ўчастках ад новых канцавых да папярэдніх планавалася пусціць новыя «падвазныя» аўтобусныя маршруты. У 1996 г.: «вул. Калгасная — ВБА», праходзіў па вуліцах Калгаснай, Бадака, Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, туды — Фралянкова / назад — Фралянкова і Першукевіча, Паўлава, Кірава і Фабрычнай. Да нашых дзен ніякіх зменаў не адбылося. У 2005 г. на маршруце № 7 курсіравала да 14 аўтобусаў у рабочыя і да 12 аўтобусаў у выхадныя дні. Як і ў выпадку маршрутаў №№ 4, 6, к/п «БВБА» быў перанесены і пачаў называцца «сан.-праф. «Магістральны». У 90-х гг. амаль адзінымі аўтобусамі на «сямерцы» засталіся Ікарус-280, а на пачатку новага стагоддзя да іх далучыліся МАЗ-105. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 7 знаходзіцца тут. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 7 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова і вул. Паўлава ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок цэнтра быў уведзены дадатковы прыпынак перад паваротам на пуцеправод. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

8 — з’явіўся ў 1968 г. (прыкладна ў чэрвені-ліпені) альбо ў 1969 г. і курсіраваў да возера Мышанка (Баранавіцкае), пазней курсіраваў па Савецкай, а ў 1970 г. быў зменены і прайшоў па вуліцах Курчатава і Мінскай. У 1974 г. адзін к/п меў назву «вул. Савецкая», другі знаходзіўся на месцы прымыкання вул. Цыялкоўскага да вул. Тэльмана: «Аўтакалона № 2419», які прыкладна ў 1973 г. быў пераіменаваны ў «Аўтакамбінат № 4». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 8 быў зацверджаны на трасе «Савецкая – Аўтакамбінат № 4». З 5:17 раніцы да 1:14 ночы 4 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Камсамольскай, Леніна, Фралянкова, Тэльмана. Часцяком, аднак, аўтобусам трэба была паварочваць з вул. Прытыцкага на вул. Курчатава і далей на вул. Савецкую. Так здаралася з-за таго, што вул. Прытыцкага ад вул. Курчатава да вул. Камсамольскай была застаўленая аўтатранспартам наведнікаў кірмаша. Пасля пабудавання аўтобуснага парку першы к/п быў перанесены да аўтакалоны № 2448 (пазней — Аўтобусны Парк № 2). У той час, як будаваўся пуцеправод па вул. Тэльмана, аўтобусы гэтага маршруту курсіравалі праз вуліцы Першукевіча (раней — Вадаправодная), Спакойную, Кірава і Паўлава да чыгуначнага пераезда. Поўная інфармацыя пра маршрут № 8 у 1978 г. знаходзіцца тут. Прыкладна ў пачатку 1979 г. маршрут перастаў курсіраваць па вул. Прытыцкага, застаўшыся на вул. Савецкай. Бадай, за гэта яму далі мянушку «безгаспадарны». Калі вярнуўся на вул. Прытыцкага — невядома. У 1979 г. курсіраваў праз Палескі чыгуначны вакзал. Згодна з рашэннем гарвыканкама ад 22 лістапада 1983 г. № 706 аўтобусы маршруту № 8 з 10 снежня 1983 г. пачалі курсіраваць па вуліцах Прытыцкага, Чарнышэўскага, Савецкай, Леніна, Тэльмана. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна, а таксама пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, ўсталяваць для маршруту № 8 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага. У сувязі з пашырэннем вул. Курчатава рух аўтобусаў маршруту № 8 з 5 лістапада 1984 г. пачаў ажыццяўляцца па вуліцах Савецкай, Курчатава, Прытыцкага. У нядзельныя дні аўтобусы дадзенага маршруту сталі рухацца праз прыпынак «Кірмаш» з 06:20 да 15:10. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася працягнуць да 1993 г. маршрут па вул. 50 год УЛКСМ да прыпынку «вул. Савецкая» ў Паўдневым мікрараене. Да пачатку 90-х гг. (не раней за 1988 г.) к/п у Паўдневым мікрараене спачатку быў перанесены на вул. Прытыцкага, а потым зноў да авіязаводу і сення мае назву «вул. 50 год УЛКСМ». У 80-я гг. і ў пачатку 90-х гг. выкарыстоўваліся пераважна аўтобусы ЛіАЗ-677, што неаднойчы выклікала скаргі жыхароў Паўдневага мікрараену. У 90-я гг. пачалі выкарыстоўвацца аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. У 1990 г. разам з маршрутам № 6 курсіраваў па вул. Камуністычнай. У 1993 г. меркавалася, што маршрут № 8 будзе зменены, прайшоўшы па вул. Цыялкоўскага, вул. Энтузіястаў і вул. Р. Люксембург (гэтая ідэя існавала і ў 1998 г.). Для гэтага неабходна было добраўпарадкаваць апошнюю. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 8 не курсіраваў пасля 20:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 8 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «вул. 50 год УЛКСМ — Аўтобусны Парк № 2», праходзіў па вуліцах 50 год УЛКСМ, Прытыцкага, Курчатава, Савецкай, Леніна, Тэльмана і Грунтовай. У 2005 г. на маршруце № 8 курсіравала да 7 аўтобусаў штодзенна. З 21 снежня 2008 г. аўтобусы гэтага маршрута па выхадных і святочных днях з-за вялікай колькасці прыватнага аўтатранспарту ў час працы цэнтральнага кірмаша па вул. Чарнышэўскага з 9 да 15 гадзін пачалі курсіраваць па вул. Камуністычнай, як аўтобусы маршрута № 6, а не па вул. Курчатава як заўседы. Прыпынкі па вул. Прытыцкага на гэты перыяд часу ліквідаваліся. У далейшым, каб не ствараць блытаніну, па выхадных і святочных днях ва ўсказаны час «васьмерка» пачала курсіраваць як «шасцерка». У першым дзесяцігоддзі новага стагоддзя маршрут камплектуецца амаль заўседы сучлененымі машынамі Ікарус-280 і МАЗ-105. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 8 знаходзіцца тут. У пэўны момант у 2009–2011 гг., пасля рэарганізацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы», назва к/п «Аўтобусны Парк № 2» была змененая на «Аўтобусны Парк». З 14 сакавіка 2015 г. аўтобусы маршрута № 8 пачалі курсіраваць па вул. Курчатава пастаянна. Канцавыя прыпынкі сення — «Аўтобусны Парк» і «вул. 50 год УЛКСМ». Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 8 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

— з’явіўся 19 лютага 1989 г.: «Аўтобусны Парк № 2 — Калгасны Кірмаш — вул. 50 год УЛКСМ» праз вуліцы Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага. Курсіраваў па нядзелях з 7:00 да 14:00. Камплектаваўся аўтобусамі Ікарус-260. З 31 мая 1989 г. скасаваны ў сувязі з рамонтам вул. Прытыцкага ад вул. Чарнышэўскага да вул. Курчатава. Рамонт скончыўся 30 верасня 1989 г., але невядома дакладна, ці маршрут № 8А быў адноўлены. Сення адсутнічае.

9 — з’явіўся ў перыяд са студзеня па май 1970 г.: «вул. Савецкая — Завод Станкапрыладаў». Спачатку на маршруце курсіравала 4 аўтобуса. У 1972 г. меркавалася працягнуць 9-ку да камбінату сенажных вежаў, з выдзяленнем на лінію да 5-ці аўтобусаў. У 1974 г. меў назву: «вул. Савецкая — вул. Прамысловая». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 9 быў зацверджаны на трасе «Савецкая – Завод аўтаматыных лініяў». З 5:54 раніцы да 0:24 ночы 4 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Курчатава, Савецкай, Пралетарскай. Поўная інфармацыя пра маршрут № 9 у 1978 г. знаходзіцца тут. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна, а таксама пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, ўсталяваць для маршруту № 9 аб’езд па вуліцах Савецкай, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Брэсцкай, Пралетарскай. У 1986 г. у сувязі з наяўнасцю маршрутаў №№ 12, 16 пачынаецца паступовае скарачэнне лічбы аўтобусаў на гэтым маршруце. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Маршрут № 9 быў адменены. Існаваў да 1994 г. (відавочна, да студзеня), тады меў назву «вул. Савецкая — БЗАЛ». К/п «БЗАЛ» знаходзіўся каля АЗС на вул. Прамысловай. Пачынаючы з 80-х гг. і да моманту ліквідацыі камплектаваўся пераважна аўтобусамі ЛіАЗ-677. Адноўлены з 21 студзеня 2007 г.: «Аўтобусны Парк № 2 — сан.-праф. «Магістральны» праз вуліцы Грунтовую, Тэльмана, Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Паркавую, праспект Машэрава і Гаевую з інтэрвалам руху 40 хв. Асноўнай прычынай адкрыцця маршруту № 9 (да ўжо існуючых №№ 11, 22, якія курсіравалі па працоўных днях), было забеспячэнне падвозу (і адвозу) дзяцей з вул. Паркавай у школы на Тэкстыльны паселак у выхадныя дні. Курсіруе па выхадных. Выкарыстоўваюцца аўтобусы Ікарус-260 і МАЗ-104/МАЗ-103. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 9 знаходзіцца тут. У пэўны момант у 2009–2011 гг., пасля рэарганізацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы», назва к/п «Аўтобусны Парк № 2» была змененая на «Аўтобусны Парк».

10 — з’явіўся ў маі 1970 г. і курсіраваў з вул. Савецкай да анкалагічнага дыспансера на Траццяках. У 1974 г.: «вул. Савецкая — Тэкстыльны Камбінат». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 10 быў зацверджаны на трасе «Савецкая – Тэкстыльны камбінат». З 5:08 раніцы да 0:15 ночы 3 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Курчатава, Савецкай, Леніна, Фралянкова, Паўлава, Кірава, Фабрычнай. Поўная інфармацыя пра маршрут № 10 у 1978 г. знаходзіцца тут. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна, а таксама пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, ўсталяваць для маршруту № 10 аб’езд па вуліцах Савецкай, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Брэсцкай, Пралетарскай. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Аднак, маршрут № 10 быў пакінуты (прынамсі ў рабочыя дні) без зменаў. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 10 знаходзіцца тут. У 80-я – 90-я гг. у асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677 і Ікарус-260, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104. Існуе да сенняшняга дня, маршрут такі ж самы, як і маршрут № 6, адрозніваецца толькі тым, што не ідзе праз вул. Прамысловую, а таксама не курсіруе па вуліцах Прытыцкага і Камуністычнай. Падобна да маршрутаў №№ 4, 6, 7, к/п «БВБА» быў у 2005 г. перанесены і пачаў называцца «сан.-праф. «Магістральны». У 2005 г. на маршруце № 10 курсіраваў 1 аўтобус у працоўныя дні. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 10 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Падчас руху ў напрамку Паўдневага мікрараену, пасля з’езду з пуцеправода пачалі зварочваць з праспекта Савецкага направа на вул. Брэсцкую, і далей праз вул. Прытыцкага следавалі па вул. Камсамольскай з выездам на вул. Савецкую і далей па асноўным маршруце. Такім жа спосабам аўтобусы вярталіся ў Паўночны мікрараен. На ўчастку вул. Брэсцкай ад пуцеправода да павароту на вул. Прытыцкага быў арганізаваны дадатковы прыпынак у абодва бакі «вул. Брэсцкая». Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся.

11 — першыя аўтобусы 11 маршруту выйшлі на вуліцы Баранавічаў у перыяд з чэрвеня па лістапад 1970 г.: першы к/п — «Тэкстыльны Камбінат», другі знаходзіўся на месцы прымыкання вул. Цыялкоўскага да вул. Тэльмана: «Аўтакалона № 2419», які прыкладна ў 1973 г. быў пераіменаваны ў «Аўтакамбінат № 4», а яшчэ крыху пазней быў перанесены да аўтакалоны № 2448. У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 11 быў зацверджаны на трасе «Тэкстыльны камбінат – Аўтакамбінат № 4». З 5:01 раніцы да 0:39 ночы 1 аўтобус павінен быў курсіраваць па вуліцах Тэльмана, Фралянкова, Паўлава, Кірава, Фабрычнай. Поўная інфармацыя пра маршрут № 11 у 1978 г. знаходзіцца тут. Пасля збудавання аўтавакзала аўтобусы гэтага маршруту прайшлі па вул. Першукевіча (раней — Вадаправодная). У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 11 курсіраваў да 8:30 і з 13:35 да 18:30, а ў выхадныя ен адмяняўся. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 11 знаходзіцца тут. У сярэдзіне ліпеня 1995 г. у сувязі са спыненнем БВБА дадзены маршрут быў часова скасаваны. У 1996 г. праходзіў па вуліцах Грунтовай, Тэльмана, Першукевіча, Спакойнай, Кірава і Фабрычнай. У 80-я – 90-я гг. у асноўным выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677, а ў першай дэкадзе новага стагоддзя ЛіАЗ-677 саступіў свае месца аўтобусам МАЗ-103 і МАЗ-104, якія працуюць побач з Ікарусамі-260. З 9 сакавіка 2000 г. маршрут змяняецца і становіцца кальцавым: «Аўтобусны Парк № 2 — БВБА», праз вуліцы Тэльмана, Першукевіча, Спакойную, Кірава, Фабрычную, праспект Машэрава, Паркавую, Энтузіястаў, Цыялкоўскага, Тэльмана. У гэты ж дзень распачынае працу маршрут № 22, які з’яўляецца дакладным адлюстраваннем адзінаццатага маршруту, менавіта курсіруючы ў адваротным напрамку. І 11, і 22 маршруты існуюць на сенняшні дзень. У 2005 г. на маршруце № 11 курсіраваў 1 аўтобус у працоўныя дні. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 11 знаходзіцца тут. У пэўны момант у 2009–2011 гг., пасля рэарганізацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы», назва к/п «Аўтобусны Парк № 2» была змененая на «Аўтобусны Парк».

12 — уведзены ў снежні 1970 г. і курсіраваў ад кальцавой на Траццяках да к/п «вул. Леніна», які знаходзіўся ў канцы вул. Леніна каля існаваўшага ў той час пешага моста і цяперашняй аўтазаправачнай станцыі пад пуцераводам. У 1974 г.: «Анкалагічны Дыспансер — Леніна». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 12 быў зацверджаны на трасе «Межрайбаза АСС – Анкалагічны дыспансер – Леніна». З 4:55 раніцы да 23:48 вечара 3 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна. Маршрут быў перасунуты на ўскраіну горада прыкладна ў 1977 г. пасля збудавання пуцеправоду па вул. Тэльмана. Поўная інфармацыя пра маршрут № 12 у 1978 г. знаходзіцца тут. Пасля на пэўны час быў зліквідаваны (у маі 1981 г. напэўна не працаваў). Адноўлены ў канцы 1981 г. Пасля паўторнага з’яўлення курсіраваў ад аўтакалоны № 2448 да к/п на скрыжаванні бульвару Барадзінскага і вул. Наканечнікава. У 1982 г. маршрут быў працягнуты па вул. Наканечнікава. У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 5 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Леніна, Брэсцкай, Пралетарскай, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 12 па вуліцах Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Брэсцкай. У 80-х гг. асноўнымі аўтобусамі, якія выкарыстоўваліся на гэтым маршруце, былі Ікарус-260 і Ікарус-280. Пасля збудавання к/п «мкр. Паўночны» прыкладна ў 1992 г. маршрут быў працягнуты да яго. У 1993 г. меркавалася, што маршрут № 12 будзе зменены, прайшоўшы па вул. Цыялкоўскага, вул. Энтузіястаў і вул. Р. Люксембург (гэтая ідэя існавала і ў 1998 г.). Для гэтага неабходна было добраўпарадкаваць апошнюю. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 12 курсіраваў толькі да 20:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 12 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «Аўтобусны Парк № 2 — мкр. Паўночны», праходзіў па вуліцах Грунтовай, Тэльмана, Леніна, Савецкай, Пралетарскай і Наканечнікава. У 90-х гг. амаль адзінымі аўтобусамі на «дванадцатцы» засталіся Ікарус-280, а на пачатку новага стагоддзя да іх далучыліся МАЗ-105. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 12 курсіраваў толькі да 20:00. У 2005 г. на маршруце № 12 курсіравала да 7 аўтобусаў штодзенна. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 12 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Адразу за прыпынкам «Швейная фабрыка» аўтобусы зварочвалі направа на вул. Брэсцкую і следавалі на праспект Савецкі. Пры гэтым аўтобусы маршруту № 12 спыняліся на прыпынку «вул. Дзімітрава», а падчас руху ў бок стадыена «Лакаматыў» спыняліся на двух дадатковых прыпынках: «Універсам Савецкі» і «Магазін «Цвік». Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. У пэўны момант у 2009–2011 гг., пасля рэарганізацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы», назва к/п «Аўтобусны Парк № 2» была змененая на «Аўтобусны Парк». Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 12 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены. Існуе да нашых дзен.

13 — распачаў працу ў 1971 г. (прыкладна ў жніўні), да 1974 г. меў назву «Тэкстыльны Камбінат — Завод Буддэталяў». У лютым 1975 г. гарсавет зацвердзіў маршрутную сетку ў горадзе. Згодна з распараджэннем маршрут № 13 быў зацверджаны на трасе «Савецкая – ЦЭЦ». З 5:32 раніцы да 21:50 вечара 2 аўтобусы павінны былі курсіраваць па вуліцы Савецкай. Час першай ліквідацыі невядомы. Адноўлены восенню 1981 г.: «вул. Савецкая — Дыспансер». У 1982 г. маршрут праходзіў па вул. Савецкай, Курчатава, Прытыцкага, Брэсцкай. У 80-я гг. на маршруце № 13 пераважна выкарыстоўваліся аўтобусы ЛіАЗ-677, у 90-х да іх далучыліся Ікарусы-260. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася працягнуць да 1993 г. маршрут № 13 да станцыі пералівання крыві ў Паўдневым мікрараене і змяніць маршрут яго руху, пусціўшы па вул. Прытыцкага, Горкага (да гарадской паліклінікі), Калініна, Брэсцкай. З 3 лютага 1992 г. для зручнасці праезду да гарадскіх і раенных паліклінік і бальніц шлях следавання маршруту быў зменены аўтобусы прайшлі па вуліцах Савецкай, Курчатава, Прытыцкага, Горкага, Кудрына і Брэсцкай. У адваротным накірунку аўтобусы ішлі па вуліцах Брэсцкай, Калініна і Горкага. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У працоўныя дні на маршруце № 13 з 8:30 да 15:00 на лініі не заставалася ўвогуле ні аднаго аўтобуса, а пасля 15:00 курсіраваў усяго адзін. У выхадныя маршрут № 13 адмяняўся. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 13 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «вул. Савецкая — База АСС», праходзіў па вуліцах 50 год УЛКСМ, Савецкай, Курчатава, Прытыцкага, Камсамольскай і Слонімскай шашы. 13.07.1997 г. маршрут зноў пачаў курсіраваць па выхадных і святочных днях. 07.11.1997 г. змяніўся шлях следавання аўтобуса з вул. Прытыцкага на вул. Савецкую і вул. Камсамольскую. 1 сакавіка 1998 г. маршрут № 13 зноў прайшоў па вул. Горкага каля паліклінікаў. У сувязі з адкрыццем у горадзе ўніверсітэта, была распрацаваная і вынесеная ў лістападзе 2004 г. на грамадскае абмеркаванне новая схема руху для некалькіх аўтобусных маршрутаў, у тым ліку і маршруту № 13 «База АСС — Сквер Героя Карвата». Рух прапаноўвалася ажыццяўляць ад Базы АСС да Скверу Героя Карвата па Слонімскай шашы, вул. Брэсцкай, вул. Камсамольскай, вул. Кудрына, вул. Брэсцкай, вул. Прытыцкага, вул. Курчатава, вул. Савецкай, вул. 50 гадоў ВЛКСМ, вул. Чурыліна, а ў адваротным кірунку ад сквера Героя Карвата да Базе АСС па вул. Чурыліна, вул. 50 гадоў ВЛКСМ, вул. Савецкай, вул. Курчатава, вул. Прытыцкага, вул. Горкага, вул. Мініна і Пажарскага, вул. Камсамольскай, вул. Брэсцкай, Слонімскай шашы. У 2005 г. на маршруце № 13 курсіравала да 6 аўтобусаў у працоўныя дні. У першым дзесяцігоддзі новага веку на маршруце № 13 назіраецца вялікая разнастайнасць мадэляў, але часцей за ўсе гэта Ікарус-260 і Ікарус-280, а таксама аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-104. Прыкладна да пачатку 2007 г. называўся «вул. 50 год УЛКСМ — База АСС», некаторыя аўтобусы курсіравалі да к/п «Аграбуд». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 13 знаходзіцца тут. Сення носіць назву «вул. 50 год УЛКСМ — Аграбуд», у другой палове дня курсіруе да к/п «База АСС»; маршрут курсіруе па працоўных днях.

14 — з’явіўся ў снежні 1982 г. 21 верасня 1982 у раеннай газеце быў змешчаны ліст групы жыхароў паселка Прыгарадны (размешчанага паміж вуліцамі Брэсцкай і Прафесійнай), якія цікавіліся, калі да іх будзе працягнуты адзін з гарадскіх маршрутаў. Начальнік аўтакалоны № 2448 А. А. Заградскі паведаміў, што працы па пашырэнні дарогі і абсталяванні аўтобусных прыпынкаў у тым раене горада выконвабцца доследнай пуцявой машыннай станцыяй № 115 і спецыялізаваным рамонтна-будаўнічым упраўленнем № 4, і пасля іх заканчэння адзін з маршрутаў гарадскога аўтобуса будзе падоўжаны да паселка Прыгарадны. Пасля, як відаць, быў адкрыты зусім новы маршрут № 14 (які, зрэшты, да Прыгараднага так і не дайшоў у бліжэйшыя 5 гадоў, таму што жыхары Прыгараднага ў 1987 г. зноў скардзіліся). У чэрвені 1984 г. «у мэтах упарадкавання руху аўтобусаў у час правядзення дэманстрацый, мітынгаў і іншых арганізацыйна-масавых мерапрыемстваў», выканкам гарадскога Савета вырашыў пры закрыцці руху транспарту па пл. У. І. Леніна ўсталяваць для маршруту № 14 аб’езд па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай, а пры закрыцці руху ад вул. Леніна да вул. Прытыцкага і ад вул. Брэсцкай да вул. Царука, усталяваць аб’езд для аўтобусаў маршруту № 14 па вуліцах Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камсамольскай. Рух маршруту ў канцы 1984 г. меркавалася змяніць такім чынам, каб ен прайшоў каля завода Гандальмаш, аднак рашэнне гэтага пытання было адкладзена да моманту добраўпарадкавання вул. Салдацкай і Чарнышэўскага. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася змяніць да 1993 г. маршрут № 14 «ВБА — ДПМС-115», пусціўшы яго па вул. Фабрычнай, Кірава, Паўлава, Фралянкова, Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага, 50 год БССР, Брэсцкай. Да восені 1991 г.: «ДПМС-115 — БВБА». Да часу збудавання новага аўтавакзала маршрут праходзіў па вул. Суворава, і далей праз вуліцы Фралянкова, Паўлава ішоў на Тэкстыльны мікрараен. Пасля збудавання аўтавакзала машыны гэтага маршруту пачалі паварочаць з вул. Тэльмана направа на вул. Першукевіча, далей — Фралянкова, і, тымі ж вуліцамі, што і раней, накіроўваліся да ВБА. З 1 лістапада 1988 г. аўтобусы 14-га маршруту пачалі пры з’ездзе з пуцеправоду паварочаць направа на вул. Фралянкова, а ў 1990 г. праз пэўны час ад пуцеправоду курсіравалі да скрыжавання Тэльмана-Першукевіча і там паварочалі налева. У 80-х гг. асноўнымі аўтобусамі, якія выкарыстоўваліся на гэтым маршруце, былі Ікарус-260 і Ікарус-280. З 5 лістапада 1991 г. зменены: «ДПМС-115 — вул. Паркавая», праходзячы па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, туды — Сяржанта, назад — Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Паркавай. 22 студзеня 1992 г. на маршруце інтэрвал у гадзіны пік пачаў складаць 15-19 хвілін, а ў міжпікавы час — 25-36 хвілін. У 1993 г. у сувязі з планамі кардынальнай змены маршрутнай сеткі з 1994 г., меркавалася, што маршрут № 14 будзе зачынены, паколькі з цэнтра горада да Траццякоў ен дубляваўся «сямеркай», вываз пасажыраў з Паркавай можна было ажыццявіць узмацненнем маршруту № 20 да 5-6 машын, а да ВПМС-114 можна было замяніць яго «адзінкай». У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Аднак, маршрут № 14 быў пакінуты (прынамсі ў рабочыя дні) без зменаў. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 14 знаходзіцца тут. У выніку пастаянных скаргаў жыхароў вул. Паркавай на недастатковую колькасць аўтобусаў на маршрутах №№ 14, 20, у сакавіку 1996 гарвыканкам прыняў рашэнне аб скарачэнні маршрутаў аўтобусаў №№ 7, 14 у заходняй частцы горада (для павелічэння інтэнсіўнасці руху) і абсталяванні новых канчатковых — для «чатырнадцаткі» на вул. Брэсцкай. На ўчастках ад новых канцавых да папярэдніх планавалася пусціць новыя «падвазныя» аўтобусныя маршруты. У 1996 г.: «ДПМС-115 — вул. Паркавая», праходзіў па вуліцах Брэсцкай, Камсамольскай, Леніна, Тэльмана, Цыялкоўскага, Энтузіястаў і Паркавай. У 90-х гг. амаль адзінымі аўтобусамі на «чатырнадцатцы» засталіся Ікарус-280, а на пачатку новага стагоддзя да іх далучыліся МАЗ-105. У 2005 г. на маршруце № 14 курсіравала да 8 аўтобусаў у рабочыя і да 5 аўтобусаў у выхадныя дні. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 14 знаходзіцца тут. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 14 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены. З 31 жніўня 2015 г. у сувязі з перайменаваннем прыпынку «вул. Паркавая» у «БарДУ» маршрут пачаў называцца «БарДУ – ДПМС-115». Па рашэнні Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта на перыяд з 09.04.2016 г. па 31.10.2016 г. у выхадныя і працоўныя дні асобныя рэйсы аўтобуснага маршруту № 14 былі працягнутыя да прыпыначнага пункта «Аўтадром». Сення існуе.

15 — распачаў працу з 19 жніўня 1985 г. і называўся «Аўтакалона № 2448 — Малочны Завод», праходзіў па вуліцах Грунтовай, Тэльмана, Баранава, Чарнышэўскага і 50 год БССР. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася змяніць да 1993 г. маршрут № 15 «Аўтобусны парк № 2 — Малочны завод», пусціўшы яго па вул. Тэльмана, Баранава, Савецкай, Камуністычнай, Прытыцкага, Чарнышэўскага. У другой палове 80-х гг. на гэтым маршруце асноўным аўтобусам быў ЛіАЗ-677, у 90-х да яго далучыўся Ікарус-260. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Аднак, маршрут № 15 быў пакінуты (прынамсі ў рабочыя дні) без зменаў. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 15 знаходзіцца тут. На пачатку новага стагоддзя на «пятнадцатцы» ў асноўным Ікарусы-260 і МАЗы-103 разам з МАЗамі-104. Да к/п «вул. 50 год УЛКСМ» маршрут быў працягнуты 1 лютага 2005 г. У 2005 г. на маршруце № 15 курсіравала да 2 аўтобусаў у працоўныя дні. З 3 лютага 2007 г. пачаў курсіраваць таксама і ў выхадныя дні. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 15 знаходзіцца тут. У пэўны момант у 2009–2011 гг., пасля рэарганізацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы», назва к/п «Аўтобусны Парк № 2» была змененая на «Аўтобусны Парк». Існуе ў нашыя дні: «Аўтобусны Парк — вул. 50 год УЛКСМ». Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 15 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

16 — уведзены ў сакавіку 1986 г. Спачатку курсіраваў ад к/п «вул. Савецкая» ў паўночную частку горада па вул. Савецкай, пры гэтым па працоўных днях (прыкладна да 18:00) аўтобусы курсіравалі да станкабудаўнічага заводу (які даціраваў частку перавозак), а па выхадных да Паўночнага мікрараена. У 1987 г. аўтобус у выхадныя разварочваўся на вул. Жукава адразу за возерам. У 80-я гг. выкарыстоўваліся пераважна аўтобусы ЛіАЗ-677. У 90-я гг. пачалі выкарыстоўвацца аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. У другой палове 1990 г. да 18 гадзін вечара аўтобусы курсіравалі да станкабудаўнічага завода, а пасля 18 гадзін да прыпынку «АЗС». Разварот за ўніверсамам «Пінск» планавалася арганізаваць пасля добраўпарадкавання вул. Наканечнікава і збудавання разваротнага кола. Прыкладна ў 1992 г. практычна ўсе аўтобусы пачалі хадзіць да к/п «мкр. Паўночны» (пазначаліся таблічкай «да м-на Пінск») замест к/п на скрыжаванні вул. Савецкай і Кобрын-Стаўбцоўскай трасы, і толькі некаторыя да БСЗ. Так працягвалася прыблізна да 1997 г., калі завод пачаў абслугоўваць участак да к/п «мкр. Паўночны» сваімі аўтобусамі. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Маршрут № 16 у рабочыя дні курсіраваў да 8:30 і з 13:00 да 20:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 16 знаходзіцца тут. У першым дзесяцігоддзі новага стагоддзя маршрут камплектуецца амаль заўседы сучлененымі машынамі Ікарус-280 і МАЗ-105. У 2005 г. на маршруце № 16 курсіравала да 9 аўтобусаў у рабочыя і да 6 аўтобусаў у выхадныя дні. Сення мае назву «вул. 50 год УЛКСМ — мкр. Паўночны». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 16 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Падчас руху ў напрамку Паўдневага мікрараену, пасля з’езду з пуцеправода пачалі зварочваць з праспекта Савецкага направа на вул. Брэсцкую, і далей праз вул. Прытыцкага следавалі па вул. Камсамольскай з выездам на вул. Савецкую і далей па асноўным маршруце. Такім жа спосабам аўтобусы вярталіся ў Паўночны мікрараен. На ўчастку вул. Брэсцкай ад пуцеправода да павароту на вул. Прытыцкага быў арганізаваны дадатковы прыпынак у абодва бакі «вул. Брэсцкая». Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту засталася без зменаў. Цікава, што канчатковае рашэнне аб захаванні менавіта такога маршруту руху было прынятае пасля звароту гараджан. Па інфармацыі гарадской прэсы, дзве энтузіясткі — Анна Аніскевіч і Алеся Кавалевіч — звярнуліся ў гарадскі выканаўчы камітэт і ў аўтапарк з просьбай захаваць маршрут руху аўтобусаў № 6 і № 16 праз прыпынак вул. Гагарына. У падтрымку дадзенай ініцыятывы жанчыны сабралі больш за трыццаць подпісаў на прыпынку. У выніку, па адрэстаўраваным бруку не пайшлі аўтобусы 16 і 18 маршрутаў, «шасцерка» ж пасля заканчэння рэканструкцыі стала курсіраваць па адрамантаваным участку. 17 лістапада 2014 г. маршрут № 16 быў працягнуты да канцавога «Сквер Героя Карвата», аднак, 21 красавіка 2016 г. к/п вярнуўся на «вул. 50 год УЛКСМ».

16А — маршрут «ЦЭЦ — БСЗ» уведзены 25 лютага 1988 г. для разгрузкі аўтобуснага маршруту № 16 на ўчастку ад ЦЭЦ да БСЗ у ранішнія гадзіны-пік. Знік, відавочна, пасля адкрыцця маршруту № 17.

17 — уведзены 21 лістапада 1988 г. і курсіраваў па працоўных днях у гадзіны-пік (з 7:00 да 9:00 і з 17:00 да 19:00) з інтэрвалам 15 хвілін па маршруце «мкр. Паўночны — вул. Гагарына». Шлях следавання праходзіў па вуліцах Савецкай, Горкага, Прытыцкага, Камсамольскай і зноў Савецкай. У 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прадугледжвалася аднаўленне да 1993 г. руху маршруту № 17 па вул. Камсамольскай (прыпынак па вул. Гагарына), Савецкай, Наканечнікава (універсам «Пінск»). У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Аднак, маршрут № 17 быў пакінуты (прынамсі ў рабочыя дні) без зменаў. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 17 знаходзіцца тут. У 1996 г.: «мкр. Паўночны — вул. Чырвонаармейская», праходзіў па вуліцах Наканечнікава, шашы Кобрын—Стаўбцы, Савецкай, туды — Чырвонаармейскай, Гагарына, Горкага / назад — Горкага. У 2005 г. на маршруце № 17 курсіравала да 3 аўтобусаў у працоўныя дні. Пад канец першай дэкады XXI стагоддзя існаваў пад назвай «вул. Чырвонаармейская — мкр. Паўночны» і курсіраваў толькі раніцай, дапаўняючы маршрут № 16 і перавозячы людзей ад буйнога перасадачнага вузла «вул. Чырвонаармейская» да Паўночнага мікрараена. Выкарыстоўваліся пераважна сучлененыя аўтобусы Ікарус-280. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 17 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., дадзены маршрут быў часова скасаваны. Сення адсутнічае.

18 — уведзены з 1 сакавіка 1990 г.: «БВБА — мкр. Паўночны», праходзіў па вуліцах Фабрычнай, Кірава, Прамысловай, Пралетарскай, праспекце Савецкім, Жукава, Наканечнікава. Быў адчынены па просьбе кіраўніцтва ВБА і фінансаваўся прадпрыемствам. Раней, у 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прадугледжвалася адкрыцце да 1993 г. маршруту № 18 «Аўтобусны парк № 2 — Траццякі-2» па вул. Тэльмана, Леніна, Камсамольскай, Брэсцкай. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. У рабочыя дні маршрут № 18 курсіраваў да 8:30 і з 13:00 да 18:00. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 18 знаходзіцца тут. 22 жніўня 1995 г. быў зліквідаваны. Адчынены зноў у тым жа 1995 г. і да лютага 2005 г. называўся «мкр. Паўночны — Музычная школа № 1». У канцы жніўня 1999 г. было паведамлена пра адкрыцце аўтобуснага маршруту № 18 з новага навучальнага года з інтэрвалам 39 хвілін па ўсіх днях акрамя нядзелі, што дае падставы меркаваць, што нейкі час маршрут адсутнічаў. На пачатку і ў другой палове 90-х гг. камплектаваўся аўтобусамі ЛіАЗ-677 і Ікарус-260. С 8 па 31 жніўня 2000 г. маршрут часова спыніў свае існаванне. Улетку 2003 г. зноў быў часова скасаваны на час канікулаў да 1 верасня. У сувязі з адкрыццем у горадзе ўніверсітэта, была распрацаваная і вынесеная ў лістападзе 2004 г. на грамадскае абмеркаванне новая схема руху для некалькіх аўтобусных маршрутаў, у тым ліку і маршруту № 18 «БарДУ (вул. Кароліка, 8) — Малочны камбінат». Рух прапаноўвалася ажыццяўляць ад БарДУ да малочнага камбінату па вул. Кароліка, вул. Прамысловай, вул. Жукава, пр. Савецкаму, вул. Горкага, вул. Мініна і Пажарскага, вул. Камсамольскай, вул. 50 год БССР, а ў адваротным накірунку ад малочнага камбінату да БарДУ па вул. 50 год БССР, вул. Камсамольскай, вул. Кудрына, вул. Брэсцкай, вул. Прытыцкага, вул. Горкага, вул. Савецкай, пр. Савецкаму, вул. Жукава, вул. Прамысловай, вул. Кароліка. З 15 лютага 2005 г.: «вул. Кароліка — Малочны Камбінат». У 2005 г. на маршруце № 18 курсіравала да 2 аўтобусаў у працоўныя дні. 14 лістапада 2008 г. к/п ад малочнага камбіната перанесены да спецаўтабазы. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 18 знаходзіцца тут. З 26 сакавіка 2009 г. 3 апошнія рэйсы маршруту № 18 скарочаныя і пачалі курсіраваць да прыпынку «Каўпеніцкая». Сення існуе. На пачатку новага стагоддзя на «васемнадцатцы» ў асноўным Ікарусы-260 і МАЗы-103 разам з МАЗамі-104. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Пры з ’ездзе з пуцеправоду аўтобусы маршруту № 18 пачалі зварочваць на вул. Брэсцкую і далей следаваць па вуліцах Прытыцкага і Горкага, а назад па вуліцах Кудрына і Брэсцкай. Пасля адкрыцця рэканструіраванага нўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту засталася без зменаў.

19 — «вул. 50 год УЛКСМ — Аграбуд». Першы раз у якасці эксперыменту быў уведзены ў сярэдзіне 90-х гг. (да 1994 г.) і паўгода курсіраваў ад к/п «мкр. Паўночны» да БСЗ, камплектаваўся аўтобусамі ЛіАЗ-677. Раней, у 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася арганізаваць да 1995 г. новы маршрут № 19 «ВБА — ВДА» па вул. Усходняй, Цыялкоўскага, Энтузіястаў, Розы Люксембург. Другі раз у горадзе з’явіўся ў 2005 г. у якасці кампенсацыі скасаваным рэйсам маршруту № 4 па выхадных на ўчастку СПАБ — вул. 50 год УЛКСМ. У 2005 г. на маршруце № 19 курсіраваў 1 аўтобус у выхадныя дні. У 2007 г.: «вул. 50 год УЛКСМ — Аграбуд». Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 19 знаходзіцца тут. Маршрут № 19 сення — амаль дакладная копія маршрута № 13, адрозніваецца толькі тым, што курсіруе выключна ў выхадныя дні і пры з’ездзе з вул. Савецкай на вул. 50 год УЛКСМ ен паварочае направа і ідзе да спецаўтабазы, пасля чаго вяртаецца на к/п «вул. 50 год УЛКСМ». У канцы першай дэкады выкарыстоўваліся аўтобусы Ікарус-280, на змену ім прыйшлі МАЗ-105.

20 — уведзены 15 кастрычніка 1992 г. (спачатку інтэрвал складаў 20 хвілін, аўтобусы курсіравалі з 7:00 да 11:30 і з 14:00 да 20:00) па працоўных днях. Ад пэўнага часу курсіраваў штодзенна да 18 красавіка 2002 г.: «вул. Паркавая — вул. Леніна», а з 19 красавіка да ліпеня 2003 г. — па тым жа маршруце, выключна ў працоўныя дні. Шлях следавання праходзіў па вул. Паркавай, вул. Энтузіястаў, вул. Цыялкоўскага, вул. Тэльмана, вул. Леніна, вул. Брэсцкай, вул. Савецкай, вул. Леніна, вул. Тэльмана, вул. Цыялкоўскага, вул. Энтузіястаў, вул. Паркавай. Раней, у 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася арганізаваць да 1995 г. новы маршрут № 20 «ВБА — вул. Савецкая» па вул. Усходняй, Крошынскай, Фралянкова, Чарнышэўскага, Савецкай. У другой дэкадзе лістапада 1993 г. з-за адсутнасці запчастак і сродкаў, каб разлічыцца за паліва, адбылося сур’езнае скарачэнне колькасці рэйсаў гарадскіх аўтобусаў. Аднак, маршрут № 20 быў пакінуты (прынамсі ў рабочыя дні) без зменаў. Зацверджаная гарвыканкамам у лютым 1994 г. маршрутная сетка на першае паўгоддзе 1994 г. з маршрутам № 20 знаходзіцца тут. 20 красавіка 2003 г. у сувязі з адкрыццем маршруту № 24, маршрут № 20 перастаў курсіраваць па выхадных днях. У ліпені 2003 г. скасаваны ў сувязі з рамонтам вул. Брэсцкай на ўчастку ад вул. Леніна да вул. Савецкай. У 90-я гг. і на самым пачатку новага веку пераважна выкарыстоўваліся аўтобусы Ікарус-260 і Ікарус-280. Адноўлены 15 лютага 2006 г.: «вул. Розы Люксембург — вул. Чырвонаармейская» (па працоўных днях 2 аўтобусы, інтэрвал руху 22-44 хвіліны, з 5:10 да 23:16, па выхадных — 1 аўтобус, інтэрвал 44 хвіліны, з 5:54 до 22:32). У 2006 г. на маршруце № 20 курсіравала да 2 аўтобусаў у рабочыя і 1 аўтобус у выхадныя дні. 27 верасня 2008 г. працягнуты да Нясвіжскага скрыжавання. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 20 знаходзіцца тут. У другой палове перўай дэкады камплектаваўся аўтобусамі МАЗ-103, МАЗ-104 і Ікарус-260. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання і ў цэнтры прайшлі па маршруце № 24: Тэльмана — Баранава — Савецкая — Леніна. Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 20 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

21 — калі быў адчынены — невядома (мажліва, што ў першай палове 1994 г.), але вядома, што быў уведзены замест зачыненага маршруту № 5А і спачатку курсіраваў ад вул. Калгаснай да ДРБУ-4, але ў 1994 г. знаходзіўся пад пагрозай закрыцця з-за 3-месячнай запазычанасці дарожнікаў, якія павінны былі суфінансаваць маршрут № 21. Раней, у 1989 г. НВА «Транстэхніка» апрацавала гарадскую маршрутную сетку, праект якой выканкам Баранавіцкага гарадскога Савету народных дэпутатаў апублікаваў у раеннай газеце. У ім, у прыватнасці, прапанавалася арганізаваць да 1995 г. новы маршрут № 21 «Паўдневы мікрараен — база АСС» па вул. 50 год УЛКСМ, 50 год БССР, Прыгараднай, Бадака. Вядома таксама, што маршрут існаваў у 1996–1997 гг.: «СШ № 3 — ДРБУ-4», праходзіў па вуліцах Калгаснай, Бадака і Вільчкоўскага. У 1998 г. 21 верасня нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча, аўтапарк разам з гарвыканкамам па просьбе адміністрацыі камбінату харчовых прадуктаў адчынілі маршрут № 21, які стаў кальцавым: «вул. 50 год УЛКСМ — пл. Леніна», праходзячы па вуліцах 50 год УЛКСМ, Савецкай, Леніна, Войкава, Чурыліна, 50 год УЛКСМ. У новай якасці прабыў да 30 сакавіка 2000 г. з-за вельмі нізкага пасажырапатоку. Увесь час працы на гэтым маршруце былі аўтобусы ЛіАЗ-677. Рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама аб перанумарацыі некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутаў з 16 лютага 2013 г. маршрут № 21 быў адроджаны шляхам перайменавання безназоўнага маршруту выхаднога дня «вул. Чырвонаармейская — мог. Русіно». Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 21 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода і вул. Фралянкова ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены. У сувязі са значным павелічэннем пасажырапатоку на могілкі Русіно перад днем памяці Радаўніца у працоўныя дні с 2.05.2016 г. па 6.05.2016 г. рэйсы маршруту № 21 былі падоўжаныя ў працоўныя дні да могілак Русіно. У сувязі з павелічэннем пасажырапатоку на могілкі Русіно перад днем памінання памерлых у працоўныя дні з 31 кастрычніка па 4 лістапада 2016 г. рэйсы маршруту № 21 былі падоўжаныя да могілак Русіно. 5 лістапада аўтобусы маршруту № 21 з 9:00 да 16:00 курсіравалі ў інтэрвале 7–12 хвілін.

22 — уведзены 9 сакавіка 2000 г., з’яўляецца дакладным адлюстраваннем маршруту № 11, курсіруе па тых жа вуліцах у адваротным напрамку. Існуе па сенняшні дзень, пераважна выкарыстоўваюцца аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-104 і Ікарус-260. У 2005 г. на маршруце № 22 курсіраваў 1 аўтобус у працоўныя дні. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 22 знаходзіцца тут. У пэўны момант у 2009–2011 гг., пасля рэарганізацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы», назва к/п «Аўтобусны Парк № 2» была змененая на «Аўтобусны Парк».

23 — існуе з 3 ліпеня 2001 г.: «вул. Чырвонаармейская — ГД Альфа». Адчынены дзякуючы фінансавай дапамозе ўладальніка ганделевага дома «Альфа» ІП Сапега; 3 верасня працягнуты да Палескага чыгуначнага вакзала (быў дададзены 1 аўтобус), а пазней, 1 лістапада, яшчэ адзін. У 2005 г. на маршруце № 23 курсіравала да 4 аўтобусаў у рабочыя і да 2 аўтобусаў у выхадныя дні. Сення існуе, пераважна выкарыстоўваюцца аўтобусы МАЗ-103, МАЗ-104 і Ікарус-260. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 23 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання. Адразу за прыпынкам «Швейная фабрыка» аўтобусы зварочвалі направа на вул. Брэсцкую і следавалі на праспект Савецкі. Пры гэтым аўтобусы маршруту № 23 спыняліся на прыпынку «вул. Дзімітрава», а падчас руху ў бок стадыена «Лакаматыў» спыняліся на двух дадатковых прыпынках: «Універсам Савецкі» і «Магазін «Цвік». Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 1 21 23 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода і вул. Фралянкова ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены.

3.07.2001 г., першы дзень працы маршруту № 23 (фота Наш Край)

24 — распачаў працу з 20 красавіка 2003 г.: «вул. Паркавая — Сквер Памяці» (па выхадных з 9:00 да 14:00 і з 16:00 да 21:00), з ліпеня 2003 г. — штодзенна ў сувязі з ліквідацыяй маршруту № 20. Адкрыцце гэтага маршруту была звязанае з неабходнасцю разгрузіць перагружаныя маршруты №№ 14, 20 і падвезці пасажыраў да рынку. У 2005 г. на маршруце № 24 курсіравала да 4 аўтобусаў у рабочыя і да 3 аўтобусаў у выхадныя дні. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 24 знаходзіцца тут. Сення існуе, до канца першай дэкады камплектаваўся пераважна сучлененымі Ікарус-280, пазней ім на змену прыйшлі МАЗ-105. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 24 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены. З 31 жніўня 2015 г. у сувязі з перайменаваннем прыпынку «вул. Паркавая» у «БарДУ» маршрут пачаў называцца «БарДУ – Сквер Памяці – БарДУ».

25 — распачаў працу з 2 чэрвеня 2008 г.: «мкрн. Паўночны — База АСС» праз вул. Бадака. Аўтобус курсіраваў па працоўных днях, выконваючы 7 рэйсаў у дзень (4 раніцай з 7:00 да 11:00 і 3 з 15:30 да 19:00). Для яго былі адчыненыя новыя прыпынкі на вуліцы Бадака, якія называюцца «ППД» і «вул. Крайняя». Мажлівасць адкрыцця гэтага маршруту разглядалася яшчэ ўлетку 2007 г. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 25 знаходзіцца тут. З 27 мая 2013 г. аўтобусы дадзенага маршруту замест вул. Сталовіцкай прайшлі па вул. Доўгай. З 29 сакавіка 2014 г. маршрут № 25 пачаў курсіраваць па выхадных днях. Рашэнне падоўжыць маршрут было прынята пасля ініцыятывы жыхароў горада, якія не маглі ў суботу-нядзелю даехаць з вуліц Бадака і Вільчкоўскага да Цэнтральнага вакзала і паліклінікі. Таксама дзеці з гэтага раена горада не маглі дабрацца да Лядовага палаца.

26 — «мкр. Паўночны — БСЗ ЗАТ АТЛАНТ», уведзены пасля перадачы Баранавіцкім Станкабудаўнічым Заводам некалькіх машынаў Ікарус-280 і ЛіАЗ-5256 аўтобуснаму парку. У 2005 г. на маршруце № 26 курсіравала да 5 аўтобусаў у працоўныя дні. Выкарыстоўваюцца выключна сучлененыя машыны Ікарус-280 і МАЗ-105. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 26 знаходзіцца тут. 2 лістапада 2009 г. у аўтобусах звычайных гарадскіх маршрутаў пасля шматгадовага перапынку зноў з’явіліся кандуктары. На пачатку эксперыменту кандуктары з’явіліся менавіта на маршруце № 26. Выбар маршруту не быў выпадковы — 99 % пасажыраў самага кароткага маршруту складалі працаўнікі БСЗ ЗАТ «АТЛАНТ» (яшчэ, мабыць, не да канца прызвычаеныя да таго, што аўтобусы ўжо не бясплатныя завадскія, а гарадскія і платныя), якія ездзілі ад канцавой да канцавой. Так што кандуктарам напружвацца не прыходзілася — знай сабе запускай на канцавой завадчанаў праз пярэднія дзверы ў паволі запаўняючыся аўтобус.

27 — рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама аб перанумарацыі некаторых гарадскіх аўтобусных маршрутаў з 16 лютага 2013 г. маршрут № 27 быў уведзены шляхам перайменавання маршруту № 5а «вул. Чырвонаармейская — ДЭУ-24 — НДПЛсв». З 3 ліпеня 2013 г. тры разы на дзень гарадскі аўтобус №27 пачаў хадзіць да вескі Прыазерная, а ў сувязі з тым, што ў Навамышскім дзяржаўным прафліцэі сельгасвытворчасці пачаліся вакацыі, астатнія рэйсы 27-га маршруту пачалі выконвацца да прыпынку «ДЭУ-24». З 1 сакавіка 2014 г. па выхадных днях змяніўся маршрут руху аўтобусаў па маршруце № 27. Адзін ранішні і адзін дзенны рэйсы ад прыпынку «вул. Чырвонаармейская» пачалі следаваць з заездам у в. Бараўцы. На час летніх канікулаў ва УА «Навамышскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» аўтобусы маршруту № 27 перасталі заязджаць да УА «НДПЛСВ» з 1 ліпеня 2015 г. і 1 ліпеня 2016 г. Рух аўтобуса № 27 з 31 снежня 2016 г. да 15 студзеня 2017 г. ажыццяўляцца без заезду да ліцэю.

28 — «вул. Чырвонаармейская — Малочны Камбінат», адчынены 30 верасня 2008 г. для паляпшэння транспартнай сувязі мікрараена «Бараўкі» («Паўдневы Захад») з цэнтрам горада. Кальцавы маршрут, курсіруе па вуліцах 50 год БССР, Камсамольскай, Прытыцкага, Брэсцкай, Савецкай, Камсамольскай і зноў 50 год БССР. У першы дзень працы абслугоўваўся сучлененым аўтобусам Ікарус-280. На пачатку існавання выконвалася па 28 адпраўленняў штодзенна. 14 лістапада 2008 г. к/п ад малочнага камбіната перанесены да спецаўтабазы. Маршрутная сетка па стане на пачатак снежня 2008 г. з маршрутам № 28 знаходзіцца тут. Падчас маштабнай рэканструкцыі ўчастка вул. Савецкай ад вул. Брэсцкай да пл. Леніна, якая пачалася ў красавіку 2010 г., аўтобусы дадзенага маршруту часова змянілі шлях следавання і прайшлі па вуліцах Брэсцкай і Прытыцкага. Пасля адкрыцця рэканструіраванага ўчастка вул. Савецкай 6 лістапада 2010 г. канфігурацыя маршруту вярнулася ў стан пачатку 2010 г., калі рамонт пачаўся. З 25 жніўня 2014 г. гэты аўтобусны маршрурт пачаў аб’язджаць мікрараен Бараўкі, паварочваючы з вул. 50 год БССР на вул. Скарыны, затым па вул. Дамейкі і Багрыма выязджаць на вул. 50 год БССР і далей — па старым маршруце. Маршрут пачаў курсіраваць толькі па рабочых днях. З 5 снежня 2014 г. пасля рэканструкцыі вул. Кааператыўнай аўтобусны маршрут № 28 пачаў следаваць з канцавога прыпынку «Спецаўтабаза» па вуліцах 50 год БССР, Скарыны, Дамейка, Кааператыўнай, Брэсцкай, Камсамольскай, Кудрына. Прыпыначныя пункты «Малочны камбінат» і «Камбінат хлебапрадуктаў» былі ліквідаваныя. У верасні па ўзгадненні з адміністрацыяй сярэдніх школ № 21, № 10 і гімназіі № 2 да часу пачатку вучобы дзяцей і заканчэння урокаў асобныя рэйсы аўтобуса № 28 былі працягнутыя да авіярамонтнага завода. У сувязі з заканчэннем навучальнага года, з 1 чэрвеня 2016 г. на час летніх канікул у працоўныя дні аўтобусы маршруту № 28 пачалі хадзіць толькі да к/п «Спецаўтабаза». Рэйсы маршруту № 28 ад канчатковага прыпыначнага пункта «вул. 50 гадоў УЛКСМ» былі адмененыя да 31 жніўня 2016 г. Да 2016 г. у сувязі з бурным развіццем мікрараена «Бараўкі», дадзены аўтобусны маршрут нароўні з маршрутамі №№ 6, 7, 8, 12, 14, 16 і 29 стаў адным з самых загружаных ў горадзе і камплектаваўся пераважна аўтобусамі асабліва вялікай умяшчальнасці.

29 — першапачаткова быў адчынены прыкладна 19-20 чэрвеня 2003 г. (рэклама ў газеце, аднак, паведамляла, што ен пачне працу з 1 мая) і быў першым гарадскім маршрутам, які абслугоўваў сучлененым Ікарусам прыватны перавозчык — ІП Татарыновіч, курсіраваў ад Паўночнага мікрараена да к/п «Аграбуд». Спачатку праходзіў па вул. Пралетарскай, пасля па вул. Жукава, праз увесь час існавання не праходзіў каля гарадской бальніцы (вул. Савецкая, вул. Камсамольская, вул. Брэсцкая, Слонімская шаша). Расповед Івана Антонавіча Татарыновіча, апублікаваны ў газеце «Наш Край» 20.09.2003 г., аб адкрыцці і працы першага прыватнага аўтобуснага маршруту ў Баранавічах знаходзіцца тут. Маршрут быў зачынены да 13 красавіка 2004 г. у сувязі з нерэнтабельнасцю. Перараджэнне адбылося 3 верасня 2012 г. Аўтобус № 29 пачаў курсіраваць па працоўных днях па маршруце «Спецаўтабаза — вул. Чырвонаармейская». Як паведаміў ААТ «АП г. Баранавічы», рашэнне аб увядзенні дадатковага маршруту было прынятае з мэтай паляпшэння транспартнага абслугоўвання жыхароў мікрараена «Бараўкі». «У гэтым мікрараене ўзводзяцца новыя дамы, расце колькасць жыхароў, і існуючых маршрутаў часам недастаткова для перавозу ўсе большага пасажырскага патоку. Таму было вырашана запусціць дадатковы», — так казалі ў аўтобусным парку. Аўтобус № 29 пачаў адпраўляцца ад прыпынку «Спецаўтабаза», следаваў па вул. 50 год БССР, Камсамольскай і паварочваў на вул. Савецкую. Назад аўтобус следаваў па тым жа маршруце. На пачатку існавання выконвалася па 21 адпраўленню штодзенна. З 25 жніўня 2014 г. гэты аўтобусны маршрурт пачаў курсіраваць і па выхадных днях. Да 2016 г. у сувязі з бурным развіццем мікрараена «Бараўкі», дадзены аўтобусны маршрут нароўні з маршрутамі №№ 6, 7, 8, 12, 14, 16 і 28 стаў адным з самых загружаных ў горадзе і камплектаваўся пераважна аўтобусамі асабліва вялікай умяшчальнасці.

30 — маршрут «Траццякі — Кірмаш» быў адчынены ў якасці эксперыменту з 25 снежня 2014 г. па 28 лютага 2015 г. у выхадныя дні ў час працы кірмаша. Шлях следавання праходзіць па вуліцах Брэсцкай, Кааператыўнай, Дамейкі, Скарыны, 50 год БССР, Чарнышэўскага, Прытыцкага, Камуністычнай, Савецкай, Чарнышэўскага, 50 год БССР, Скарыны, Дамейкі, Кааператаўнай, Брэсцкай. Падчас руху з мікрараенаў Траццякі, Бараўкі — канцавым прыпыначным пунктам з’яўляецца «Кірмаш» па вул. Чарнышэўскага. Падчас руху ў бок мікрараена Траццякі падбор пасажыраў ажыццяўляецца з прыпыначнага пункту «вул. Камуністычная». Ажыццяўляецца 12 рэйсаў на дзень. Пасля 28.02.2015 г. не спыніў свайго існавання.


25.12.2014 г., першы дзень працы маршруту № 30 (Віктар Шэрышаў)

31 — рух аўтобусаў па маршруце «вул. Паркавая – сквер Героя Карвата» быў адчынены 6 красавіка 2015 г. па працоўных днях і суботах. У час канікул студэнтаў БарДУ аўтобусы па дадзеным маршруце не курсіравалі. Шлях следавання аўтобусаў па новым маршруце праходзіў па вул. Паркавай, праспекце Машэрава (быў уведзены прыпыначны пункт «вул. Паркавая»), вул. Цыялкоўскага (быў уведзены прыпыначны пункт «Гімназія №1»), вул. Тэльмана, вул. Баранава і вул. Войкава. У адваротным накірунку аўтобусы рухаліся па наступным маршруце: вул. Войкава, вул. Баранава, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча, вул. Тэльмана, вул. Цыялкоўскага, вул. Энтузіястаў, вул. Паркавая. Ад к/п «Сквер Героя Карвата» аўтобусы выконвалі 9 адпраўленняў, а ад к/п «вул. Паркавая» толькі восем. У першы дзень на маршруце працаваў МАЗ-105. Падчас рэканструкцыі вул. Тэльмана, якая пачалася 23 красавіка 2015 г., аўтобусы маршруту № 31 пачалі курсіраваць у аб’езд: па з’ездзе з пуцеправода, вул. Фралянкова, вул. Першукевіча і вул. Тэльмана ў абодвух напрамках. Падчас руху ў бок пуцеправода быў уведзены дадатковы прыпынак па вул. Фралянкова за перасячэннем з вул. Першукевіча. З 28 красавіка рух транспарту, у тым ліку аўтобусаў, па кірунку да цэнтра горада быў пушчаны па новым маршруце. Транспарт заязджаў на мост, рухаючыся па вул. Фралянкова, праз прывакзальную плошчу аўтавакзала, міма будынка былога наркалагічнага дыспансера з паваротам на мост. З’езд з пуцеправоду пачаў ажыццяўляцца ў дзве паласы. Новы маршрут дазволіў зменшыць коркі і заторы на вуліцы Фралянкова і пуцеправодзе. У ноч з 10 на 11 ліпеня рух аўтобусаў па вул. Тэльмана быў адноўлены. Рух аўтобусаў па маршруце № 31 на час летніх канікулаў ва УА «БарДУ» з 1 ліпеня па 31 жніўня 2015 г. быў часова скасаваны. З 31 жніўня 2015 г. у сувязі з перайменаваннем прыпынку «вул. Паркавая» у «БарДУ» маршрут пачаў называцца «БарДУ – Сквер Героя Карвата». У сувязі з малой напаўняльнасцю і змяненнем навучальнага працэсу ў БарДУ з 2.04.2016 г. па суботах рух аўтобусаў па маршруце № 31 быў адменены. Рух аўтобусаў па маршруце № 31 на час летніх канікулаў ва УА «БарДУ» з 1 ліпеня па 29 жніўня 2016 г. быў часова спынены.


6.04.2015 г., першы дзень працы маршруту № 31 (Яўген Шпак) 6.04.2015 г., першы дзень працы маршруту № 31 (Аляксей Барташэвіч)

Дадатковая інфармацыя
маршрутная сетка па стане на 15.02.2006 г. – 20.01.2007 г. (складальнік — Павел Галаўко)
маршрутная сетка па стане на 21.01.2007 г. – 05.11.2007 г. (складальнік — Павел Галаўко)
маршрутная сетка па стане на 06.11.2007 г. – 02.06.2008 г. (складальнік — Павел Галаўко)
маршрутная сетка па стане на красавік 1979 г. (складальнік — Анатоль Лагачоў)
маршрутная сетка па стане на жнівень 1981 г. (складальнік — Анатоль Лагачоў)
маршрутная сетка па стане на студзень–люты 1982 г. (складальнік — Анатоль Лагачоў)
маршрутная сетка па стане на студзень 1983 г. (складальнік — Анатоль Лагачоў)
маршрутная сетка па стане на студзень 1985 г. (складальнік — Анатоль Лагачоў)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
аўтобусы
гісторыя гарадскога грамадскага транспарту ў Баранавічах

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
Баранавічы ва ўспамінах — baranavichy.at.tut.by
інфармацыя актуалізаваная 29.12.2016 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад | гасцеўня
   аб праекце mail@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2015