галоўная | мапа сайту русский | english | polski   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   галоўнаягорадБаранавічы і Баранавіцкі раен у 1973–1974 гг. (гістарычны нарыс)

Баранавічы і Баранавіцкі раен у 1973–1974 гг. (гістарычны нарыс)

…«На захадзе Беларусіі, па верхнім цячэнні ракі Шчары, ляжыць невялікая Баранавіцкая пясчаная раўніна, на якой размешчаны Баранавіцкі раен. Ен распасціраецца на 62 км з поўначы на поўдзень і на 63 км з захаду на ўсход. Яго плошча 2213 км2горадам — 2255), ці 6,8 працэнта плошчы ўсей тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Сярод 16 раенаў вобласці Баранавіцкі займае па плошчы 6-е месца. У раене больш 70 тыс. насельніцтва, сярэдняя шчыльнасць — 32 чалавекі на 1 км2 (у цэлым па вобласці шчыльнасць 40 чалавек на 1 км2).

У Баранавіцкім раене няма буйных рэк і азераў. Есць штучныя вадаемы, у якіх разводзіцца рыба. Самыя буйныя штучныя азеры — Гаць і Баранавіцкае.

Праз раен працякаюць невялікія рэкі: Шчара з прытокамі Мышанкай і Ісай, Моўчадзь, Сервіч, Сваротушка, Змейка.

Клімат раену ўмеркаваны, раўнамерна вільготны, сярэдняя тэмпература ўлетку +15–16°. 156 дзен у год — з сярэдняй тэмпературай вышэй 0°. Сярэднегадавая тэмпература 6,1°. Пераважаючыя вятры — паўночна-заходнія летам і паўднева-заходнія ўзімку — звязаныя з часта праходзячымі цыклонамі. Гадавых ападкаў у сярэднім выпадае каля 600 мм. У асобныя гады бываюць адхіленні ад 300 мм (у засушлівыя гады) і да 1000 мм (у дажджыстыя).

Па стане на 1973 г. у ім 253 населеныя пункты (у тым ліку 1 гарадскі паселак). Раен складаецца з 22 сельсаветаў. На яго тэрыторыі размешчаныя 19 саўгасаў і 20 калгасаў.

Развіта зерневая гаспадарка, мясамалочная жывелагадоўля, сеянне буракоў у спалучэнні з ільнаводствам, бульбаводства і агародніцтва.

Цэнтрам раену з’яўляецца горад абласнога падпарадкавання — Баранавічы з тэрыторыяй 42 км2. У 1971 г. Баранавічы далі 27 працэнтаў прамысловай прадукцыі, якая выпускаецца ў вобласці (столькі ж даў і абласны цэнтр — Брэст). У горадзе каля 40 прамысловых прадпрыемстваў: машынабудаўнічыя заводы (аўтамабільных агрэгатаў, станкапрыладаў, гандлевага машынабудавання; завод буддэталяў, ЖБВ, камбінат жалезабетонных канструкцый); прадпрыемствы легкай (баваўняны камбінат, швейная, трыкатажная, абутковая фабрыкі) і харчовай прамысловасці (мясакансервавы, млынавы і хлебакамбінаты, браварны і малочны заводы) і г. д.

На 1 студзеня 1973 г. у горадзе пражывала 113,0 тыс. чалавек. З 94 гарадоў Беларусіі Баранавічы займаюць 8-е месца па колькасці насельніцтва і ўваходзяць у лік дзевяці гарадоў, яуія маюць звыш 100 тыс. жыхароў.

У Баранавічах 2 тэхнікума: тэхналагічны, легкай прамысловасці ім. Чарнышова; вучылішчы: медыцынскае, музычнае, кулінарнае і 3 прафесійна-тэнічных, 22 сярэднія школы, 4 гарадскія і 30 ведамасных бібліятэк, 4 Дамы культуры, некалькі клубаў, 46 чырвоных куткоў, Дом фізкультуры, стадыен, краязнаўчы музей, 2 кінатэатра, паблізу горада штучнае возера — улюбенае месца адпачынку гараджан.

У горадзе шырокая сетка лекавых устаноў: цэнтральная гарадская бальніца на 535 ложкаў з двумя паліклінічнымі аддзяленнямі, дзіцячая бальніца на 190 ложкаў з трыма паліклінічнымі аддзяленнямі, радзільны дом на 300 ложкаў з жаночай кансультацыяй, дыспансеры анкалагічны на 100 ложкаў, скурна-венералагічны на 100 ложкаў, супрацьсухотны на 160 ложкаў, урачэбна-фізкультурны, псіханеўралагічны на 25 ложкаў, стаматалагічная паліклініка, медсанчастка баваўнянага камбінату, гарсанэпідстанцыя, станцыі хуткай медыцынскай дапамогі і пералівання крыві, 3 дзіцячых ясляў на 335 месцаў і 41 садоў-ясляў на 5000 месцаў.

У лекава-прафілактычных установах горада працуе 380 лекараў і 1080 сярэдніх медыцынскіх працаўнікоў, сярод іх 6 ганаровых лекараў рэспублікі і 5 кандыдатаў медыцынскіх навук. У горадзе 7 аптэк.

Акрамя таго, есць ведамасная чыгуначная медыцынская служба. У шэрагу населеных пунктаў раену працуюць спецыяльныя паліклінікі і здраўпункты, аснашчаныя сучасным медыцынскім абсталяваннем.

Насельніцтва горада і гасцей абслугоўваюць 13 гарадскіх аўтобусных маршрутаў.

Міжгароднія аўтобусныя лініі звязваюць Баранавічы з населенымі пунктамі раену, а таксама з Мінскам, Брэстам, Гродна, Вільнюсам, Магілевам, Гомелем, Калінінградам і інш.

Праз вакзал горада праходзяць пасажырскія цягнікі на Маскву, Ленінград, Рыгу, Львоў, Гродна, Брэст, Мінск.

З Цэнтральнага вакзалу ідуць цягнікі на Берлін, Вюнсдорф, Варшаву.

Прыгарадныя цягнікі адпраўляюцца ў Мінск, Брэст, Ліду, Наваельню, Слуцк і Слонім.

З аэрапорту Баранавічаў штодзенна выконваюцца пасажырскія рэйсы ў Мінск, Гродна і Пінск.

Баранавічы аддалены ад Брэсту на 206 км, ад Мінску — на 146, ад Масквы — на 893 км.

Горад ахвотна наведваюць экскурсанты, турысты, адпускнікі, госці. Гэтаму спрыяе яго прыгажосць, багаццем зеляніны нагадваючая паўдневы горад. Тут растуць каштаны, ліпы, рэдкія асобнікі дрэваў — катальпы, густа ўсыпаныя белымі кветкамі, а к восені са звісаючымі з галінаў доўгімі тонкімі струкамі, аксаміт амурскі, грэцкі і манджурскі арэхі. Высаджваецца шмат кветак на клумбах, бардзюрах і рабатках.

Сярэдняе палажэнне Баранавічаў паміж Мінскам і Брэстам робіць зручным выкананне радыяльных экскурсій у Брэсцкую крэпасць-герой, Мінск, Хатынь, на Курган Славы, у Нясвіж з яго гістарычнымі помнікамі, Навагрудак — горад з багатым мінулым.»…

Вытрымка з кнігі «Баранавічы і Баранавіцкі раен» (Мінск, «Полымя», 1974)


Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
горад
фатаграфіі горада
гісторыя горада ад першага ўспаміну да пачатку Другой сусветнай вайны
Баранавічы на фотапаштоўках
генеральны план г. Баранавічы ад 7 верасня 1978 г. (па-руску)
генеральны план г. Баранавічы ад 8 снежня 2004 г. (па-руску)

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
Баранавічы ва ўспамінах — baranavichy.at.tut.by
інфармацыя актуалізаваная 31.05.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018