русский язык english polski
Аб праекце

Прывітанне!

Вітаю вас на сайце прысвечаным грамадскаму транспарту ў горадзе Баранавічы, Рэспубліка Беларусь.

У апошнія дзесяцігоддзі імклівы ўзрост колькасці прыватнага аўтатранспарту ў большасці краін свету прывеў да значнага пагаршэння экалагічнага становішча, што няўхільна выклікала за сабою ўзнікненне новых і павелічэнне маштабу ўжо існуючых праблемаў. Коркі, якія даўно сталі традыцыйнай з’явай у буйных мегаполісах свету, пачынаюць з’яўляцца ў невялікіх і да нядаўняга часу адносна памысных у гэтых адносінах гарадах. Шум і выхлапныя газы дакучаюць жыхарам гарадоў ад самага нараджэння, стрэсы становяцца нармальнай з’явай сучаснага жыцця. Досвед развітых краін падказвае, што разважлівым рашэннем з’яўлецца не столькі барацьба за ўзмацненне жорсткасці экалагічных нормаў і распрацоўка гібрыдных рухавікоў ці ўвядзенне забаронаў на ўезд аўтамабіляў у цэнтры гарадоў, колькі інтэнсіўнае развіцце сістэмаў гарадскога транспарту: метрапалітэна, трамваю, аўтобуснай і тралейбуснай камунікацыі. Яскравыя звонку і прасторныя, чыстыя ўнутры аўтобусы і тралейбусы, па часе прыбыцця да прыпынкаў якіх можна звраць гадзіннік, умяшчальныя трамваі, якія хутка і бясшумна рухаюцца па выдзеленым палатне міма аўтамабіляў, якія стаяць у корках, цягнікі метро, здольныя за некалькі секундаў забраць некалькі сотняў людзей з перонаў з інтэрваламі 2-3 мінуты і за максімум паўгадзіны даставіць пасажыраў з аднаго канца шматмільеннага горада ў другі — усе гэта паступова становіцца нормаю ў гарадах Германіі, Швейцарыі, Францыі і іншых развітых краінах Еўропы. Стоючы перад выбарам, скарыстацца прыватным аўтамабілем альбо грамадскім транспартам, жыхары еўрапейскіх гарадоў усе часцей робяць выбар на карысць апошняга. Аўтамабіль, бясспрэчна, прапануе большы камфорт падарожжа, але ўсе часцей прыходзіцца ўставаць і выязжаць на працу раней, прастойваць у корках, шукаць месцы для паркоўкі, спазняцца. Другі варыянт — пакінуць машыну ў гаражы і скарыстаць з паслугі грамадскага транспарту, які, няхай і з трохі меншым камфортам, але хутка і своечасова даставіць да месца прызначэння, не прастаяўшы ў корку. І мова ідзе не толькі аб метро альбо трамваі. Аўтобус і тралейбус таксама могуць рухацца па горадзе ва ўмовах коркаў з прымальнай хуткасцю пры ўмове выдзялення для іх асобнай паласы і беспярэчнага стасавання жорсткіх штрафаў для вадзіцеляў іншых відаў транспарту за выезд на гэтую паласу. Прыватны транспарт у еўрапейскіх краінах усе больш выкарыстоўваецца для вырашэння вялікай колькасці спраў і пытанняў за кароткі час, паездак па крамах, за горад і т.п. Канешне, сучасныя умовы беларускіх гарадоў (да, зрэшты, і іншых гарадоў краін СНД) не дазваляюць спадзявацца, што ў бліжэйшыя некалькі гадоў жыхары постсавецкіх краінаў перасядуць на гарадскі транспарт. Грамадскі транспарт у нашых умовах не заўседы адпавядае прадстаўленням аб зручнасці і функцыянальнасці: гэта і стары рухомы склад, і не заўседы прадуманыя расклады і інтэрвалы руху, і далекае ад ідэалу развіцце маршрутнай сеткі. Рэльсавы і бязрэльсавы гарадскі транспарт стаіць у корках разам з аўтамабілямі, вадзіцелі якіх з-за адсутнасці культуры дазваляюць сабе стаяць на рэльсах, блакіруючы праезд трамваям, не выпускаюць аўтобусы і тралейбусы з прыпыначных кішэняў. Аднак, хочацца спадзявацца, што паступова ўсе зменіцца, і гарадскі транспарт разгрузіць гарадскія вуліцы і дазволіць гарадам і іх жыхарам уздыхнуць свабадней.

Праект не з'яўляецца афіцыйнай web-старонкай якога-небудзь з транспартных прадпрыемстваў горада.

Ствараючы гэта, я меў перад сабою толькі адну мэту — глыбей пазнаеміць зацікаўленых з тым, без чаго нармальнае жыцце буйнога горада немагчыма, з тым, з чым кожны з нас спатыкаецца амаль штодня, але напэўна нездаючы сабе справы з важнасці і неабходнасці гэтай неад`емнай часткі нашага з вамі жыцця.

Усе вашыя заўвагі і прапановы наконт гэтага праекту, а таксама ўсе заўважаныя недахопы, памылкі і змяненні прашу кіраваць на адрас postmaster@bartrans.net.

Шчыра дзякую і ў добры шлях!

Яўгеній Дубровін

наша кнопка


наш баннер
на галоўную         фота баранавіцкіх аўтобусаў