русский язык
Навіны (2007)
28 снежня 2007 г.

   Вынікі 2007 года.

   «Новы стары» маршрут.

   Як «двадцатка» ў 2006 годзе, на самым пачатку 2007 г., у студзені, на гарадскіх вуліцах з’явіўся «новы стары» маршрут, тым разам «дзевятка». Але зусім непадобна да маршруту № 20, які толькі трохі змяніў вуліцы, па якіх курсіраваў да свайго першага знікнення, маршрут № 9 (адсутнічаў 13 гадоў!) прайшоў зусім па другіх вуліцах і нідзе не перасякае ніводнай вуліцы з тых, па якіх хадзіў раней. Цяпер ен не праходзіць праз увесь горад з поўдзеня на поўнач, а звязвае суседнія раены на ўскраіне горада. Курсіруе гэты маршрут пакуль што толькі па выхадных, бо па працоўных днях Тэкстыльны і Усходні мікрараены худа-бедна звязваюць маршруты №№ 11 і 22. Падобна на тое, што дадзеная практыка аднаўлення старых і стварэння новых маршрутаў прынаймней па адным у год стане добрай традыцыяй для баранавіцкага аўтобуснага парку. Дарэчы, вядома аб планах увядзення яшчэ аднаго «новага старога» маршрута, тым разам гэта можа быць «двойка».

   Абнаўленне рухомага складу: год бэзавых МАЗаў і першых Неманаў.

   У параўнанні з мінулым годам, пастаўкі гарадскіх аўтобусаў у 2007 г. выглядалі зусім кепска. Да сярэдзіны снежня 2007 г. Баранавічы атрымалі ўвогуле каля дзесяці аўтобусаў (прыгарадных і гарадскіх), альбо 5 % абнаўлення рухомага складу. Прычынай такога становішча здаецца святкаванне 940-годдзя Мінска на пачатку верасня, і да гэтага часу з Мінскіх вуліц мелі знікнуць Ікарусы і ЛАЗы. І яны фактычна зніклі. На іх месца прыйшлі Неманы і МАЗы. У падтрымку гэтай версіі сведчыць той факт, што да святкавання свята горада ў Мінску Баранавічы атрымалі толькі 2 прыгарадныя аўтобусы, а пасля — «ажно» 6 прыгарадных «Аўрор», 1 МАЗ-256, 4 гарадскія МАЗы (2 МАЗ-105 і 2 МАЗ-107) і два Неман-5201. Гарадскія аўтобусы пачалі паступаць толькі ў снежні і на момант размяшчэння гэтага артыкула было вядома аб двух сучлененых МАЗ-105, двух трохвосевых адзіночных МАЗ-107, а таксама двух Неман-5201. Ітак, нумары гарадскіх МАЗаў і Неманаў:
МАЗ-105: АА 7955-1 (гаражны 01120)
МАЗ-105: АА 7956-1 (гаражны 01119)
МАЗ-107: АА 7993-1 (гаражны 0)
МАЗ-107: АА 7994-1 (гаражны 01122)
Неман-5201: АА 9322-1 (гаражны 01127)
Неман-5201: АА -1 (гаражны 0)
   Абодва сучлененыя МАЗы, якія, дарэчы, пафарбаваны ў бэзавы колер, пачалі працу на пачатку снежня. МАЗ-107, якія прыйшлі ў палове снежня і таксама ў бэзавым колеры. Нажаль, электроннымі табло ніводны новы МАЗ не аснашчаны. У канцы снежня з'явіліся два Неманы-5201, якіх у Баранавічах дагэтуль увогуле не было. Хочацца спадзявацца, што справа на шасці гарадскіх аўтобусах не скончыцца, і яшчэ абяцаныя чатыры Баранавічы абавязкова атрымаюць, няхай і на пачатку 2008 г. Між тым, па непадцверджаных звестках, у канцы 2007 г. Брэст атрымаў 3 аўтобусы другога пакалення — МАЗ-206. Калі браць пад увагу звесткі аб намерах Брэсцкай вобласці набыць 10 падобных аўтобусаў да канца года, можна чакаць іх з'яўлення і ў Баранавічах.

   Рост колькасці безбілетнікаў.

   Практычна на працягу ўсяго года перманентна ўзрастала колькасць безбілетных пасажыраў у гарадскіх аўтобусах. Спачатку штуршок гэтаму дало абніжэнне штрафу з 0,5 базавай велічыні да 0,2 «базы» на пачатку вясны. Ад гэтага моманту колькасць «зайцоў» няўхільна паўзла ўверх, а чарговая хваля чакалася пасля набыцця моцы законам аб ільготах, згодна з якім шмат катэгорый грамадзян мела страціць свае датыхчасовыя льготы. З іншага боку, для барацьбы з неахвотай аплочваць праезд Аўтобусны Парк № 2 пастаянна павялічваў колькасць кантралераў, а ў канцы года пачаў заахвочваць да працы студэнтаў мясцовых навучальных устаноў.

   ДТЗ.

   На шчасце, 2007 г. абышоўся без цяжкіх ДТЗ з чалавечымі ахвярамі. Самым сур'езным выпадкам у гэтым годзе стала падзенне падпілаванага дрэва на аўтобус, які праязжаў побач. Адзін з пасажыраў атрымаў легкія калечанні цела.

   Пазітыўныя змены.

   Пацешыла ў 2007 г. тое, што аўтаматычныя моўныя інфарматары ў гарадскіх аўтобусах пачалі «размаўляць» па-беларуску. Акрамя таго, на вуліцах горада працягваюць з'яўляцца новыя прыпынкі.

   Увогуле, 2007 г. не быў значна лепшы за мінулы 2006. Ніякіх кардынальных зменаў не адбылося, вядзецца паступовая праца па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання насельніцтва Баранавічаў.

23 снежня 2007 г.

   У Баранавічах з'явіліся два гарадскія аўтобусы вытворчасці лідскага вопытна-эксперыментальнага заводу «Неман». Два новых бэжавых «Неман-5201», якія з'яўляюцца нашчадкамі ЛіАЗ-5256, выйдуць на маршруты ўжо ў бліжэйшыя некалькі дзен.

23 снежня 2007 г.

   Гарадскімі ўладамі, мажліва, будзе прынятае рашэнне аб продажы падэкадных праяздных білетаў на праезд у гарадскіх аўтобусах са студзеня 2008 года. Такі крок, па думцы ўраднікаў, дапаможа змягчыць фінансавую нагрузку, звязаную з адменай ільготаў для некаторых катэгорый пасажыраў. Аб канчатковым прыняцці гэтага рашэння будзе паведамлена ў гарадскіх СМІ.

па інфармацыі афіцыяльнага парталу горада Баранавічы

23 снежня 2007 г.

   Баранавіцкі аўтобусны парк стаў адным з першых прадпрыемстваў у горадзе, хто набыў 4 тоны біапаліва (паліва будучыні, як яго называюць на Захадзе за экалагічныя перавагі) з першых 241 тонаў, якія паступілі ў Баранавіцкі філіял РУП «БеларуснафтаБрэстоблнафтапрадукт».

па інфармацыі афіцыяльнага парталу горада Баранавічы

17 снежня 2007 г.

   Сення набывае моц новы закон аб ільготах, у адпаведнасці з якім ніжэй прыведзеныя катэгорыі грамадзян страчваюць права на льготы пры праездзе ў пасажырскім транспарце агульнага карыстання:

1. Інваліды таварыства сляпых і суправаджаючы інваліда таварыства сляпых. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — бясплатна.

2. Інваліды I і II групаў, дзеці-інваліды, інваліды таварыства сляпых, суправадждаючы інваліда I групы, інваліда таварыства сляпых, дзіця-інваліда. Да 17 снежня 2007 г.: міжгорад — бясплатна для пражываючых у сельскай мясцовасці і 50 % зніжка.

3. Былые вязні канцлагераў, гетта. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — бясплатна для пражываючых у сельскай мясцовасці.

4. Ваеннаслужачыя, рабочыя і служачыя, праходзіўшыя службу ў Афганістане ці ў іншых краінах, дзе вяліся баявыя дзеянні. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — бясплатна для пражываючых у сельскай мясцовасці. Права на бясплатны праезд захаваецца за грамадзянамі, маючымі раненне, кантузію ці калецтва, атрыманыя ў перыяд баявых дзеянняў.

5. Ветэраны і пенсіянеры па веку. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — 50 % зніжка.

6. Асобы, пражываючыя ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, якія знаходзяцца на поўным дзяржзабеспячэнні. Да 17 снежня 2007 г.: міжгорад — 50 % зніжка.

7. Дзеці старэйшыя за сем гадоў. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — 50 % зніжка.

8. Школьніки старэйшыя за дзесяць гадоў. Да 17 снежня 2007 г.: міжгорад — 50 % зніжка на перыяд зімовых канікулаў.

9. Навучэнцы агульнаадукацыйных школаў, пражываючыя ў сельскай мясцовасці. Да 17 снежня 2007 г.: прыгарад — бясплатна да месца вучобы і назад.

10. Студэнты вышэйшых і сярэдніх вучэбных устаноў, ПТВ. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — 50 % зніжка, міжгорад — 50 % зніжка з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па выхадных і святочных днях.

11. Курсанты ваенных вучэбных устаноў і вучэбных устаноў МУС. До 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — бясплатна для пражываючых у сельскай мясцовасці.

12. Супрацоўнікі службы судзебных выканаўцаў гаспадарчых судоў. До 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — бясплатна ў межах обслугоўваемых терыторый.

13. Супрацоўнікі Ворганаў Камітэта Дзяржкантролю. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — бясплатна. Дадзеная катэгорыя захоўвае права на льготы (горад, прыгарад — бясплатна, міжгорад — 50 % зніжка) у тым выпадку, калі пасажыр беспрацоўны і адначасова з'яўляецца інвалідам з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці хваробы, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы альбо службовых абавязкаў.

14. Працаўнікі МУС унутраных войскаў. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — бясплатна. Дадзеная катэгорыя захоўвае права на льготы (горад, прыгарад — бясплатна, міжгорад — 50 % зніжка) у тым выпадку, калі пасажыр беспрацоўны і адначасова з'яўляецца інвалідам з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці хваробы, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы альбо службовых абавязкаў.

15. Супрацоўнікі КДБ, службы бяспекі Прэзідэнта РБ, ваеннаслужачыя пагранвойскаў, працаўнікі МНС, пракурорскія працаўнікі і працаўнікі Галоўнага ўпраўлення дзяржаховы пры Прэзідэнце РБ. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — бясплатна.

16. Супрацоўнікі ворганаў фінансавых расследванняў. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — бясплатна. Дадзеная катэгорыя захоўвае права на льготы (горад, прыгарад — бясплатна, міжгорад — 50 % зніжка) у тым выпадку, калі пасажыр беспрацоўны і адначасова з'яўляецца інвалідам з прычыны ранення, кантузіі, калецтва ці хваробы, атрыманых пры выкананні абавязкаў ваеннай службы альбо службовых абавязкаў.

17. Вадзіцелі і кандуктары аўтобусаў прадпрыемстваў аўтатранспарту агульнага Карыстання. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад — бясплатна.

18. Працаўнікі кантрольна-рэвізорскай службы. Да 17 снежня 2007 г.: горад, прыгарад, міжгорад — бясплатна ў межах вызначанай у пасведчанні тэрыторыі.

16 снежня 2007 г.

   Некалькі дзен таму ў горадзе з’явіліся чарговыя два аўтобусы з паставак гэтага года. Тым разам гэта два адзіночныя трохвосевыя МАЗ-107, зноў-такі бэзавага колеру. Аўтобусы ўжо выйшлі на маршруты. Такім чынам, новых гарадскіх аўтобусаў на дадзены момант ужо чатыры з запланаванага ў 2007 годзе дзесятка.

2 снежня 2007 г.

   УВАГА! У сувязі з набыццем моцы новым законам аб ільготах з 17 снежня гараджан чакае некаторая часовая змена сістэмы аплаты праезду. З 20 лістапада па 6 снежня аўтобусным паркам уводзяцца ў абарот ільготныя праязныя білеты шматразовага карыстання з перыядам дзеяння з 1 па 10 снежня коштам 3290 рублеў. Пасля 6 снежня рэалізацыя дадзеных ільготных білетаў будзе спынена. З 10 па 16 снежня гараджане і госці горада змогуць карыстацца толькі льготнымі талонамі. З 17 снежня, у сувязі з адменай ільготаў, пачнуць дзейнічаць новыя правілы поўнай аплаты праезду.

27 лістапада 2007 г.

   На тэрыторыі аўтобуснага парку з’явілася некалькі (не менш за два) сучлененых аўтобусаў МАЗ-105 бэзавага колеру. Аб камплектацыі аўтобусаў можна будзе даведацца толькі пасля таго, як яны пройдуць працэдуру рэгістрацыі і з’явяцца на гарадскіх маршрутах.

19 лістапада 2007 г.

   У Баранавічах транспартнікі прагназуюць рэзкае павелічэнне колькасці «зайцаў» у грамадскім транспарце пасля 17 снежня, калі будуць адмененыя льготы на праезд для пенсіянераў, студэнтаў і школьнікаў.
   У сувязі з гэтым адбываецца набор у кантралеры-пазаштатнікі. Пра гэта Еўрарадые паведаміў інжынер аўтапарку Аляксандр Новікаў.
   Па дамове з аўтапаркам у Баранавічах пачалі працаваць кантралерамі студэнты мясцовага універсітэта, а таксама навучэнцы тэхналагічнага каледжа і каледжа легкай прамысловасці. За адзін месяц навабранцы злавілі 220 безбілетнікаў.
   Увогуле, за кастрычнік у горадзе аштрафаваныя больш за 900 чалавек. Студэнтам паабяцалі, што пры добрай працы іх возьмуць у штат.

Еўрарадые

12 лістапада 2007 г.

   З 6 лістапада гарадскія аўтобусы маршрута № 6 курсіруюць да к/п «Сквер Героя Карвата» замест «вул. 50 год УЛКСМ». Аўтобусаў на дадзеным маршруце стала на 1 больш, у сувязі з чым інтэрвал руху не павялічыўся.

Яўгеній Дубровін

25 кастрычніка 2007 г.

   Па інфармацыі БЕЛТА, у Беларусі забяспечваецца 10-працэнтавы ўзровень абнаўлення рухомага складу, занятага на гарадскіх, прыгарадных і міжгародніх перавозках. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Мікалай Верхавец. Асноўнай крыніцай фінансавання з'яўляюцца сродкі, атрыманыя ад транспартнага збору, а таксама ўласныя сродкі прадпрыемстваў і арганізацый. Так, аўтатранспартныя арганізацыі Мінтранса ў студзені-верасні бягучага года набылі сярод іншага 737 аўтобусаў (пры заданні 671).
   Па ўсім відаць, што пра баранавіцкі Аўтобусны Парк № 2 проста забыліся, і таму ен атрымаў толькі два прыгарадныя Неманы замест прыкладна 20 аўтобусаў на гарадскія і прыгарадныя маршруты. Менавіта гэтая лічба раўняецца прыкладна 10 працэнтам наяўнага рухомага складу.

Яўгеній Дубровін

25 кастрычніка 2007 г.

   Як паведамляе афіцыйны партал горада Баранавічы, у выніку нядаўняй маштабнай кантролі білетаў у гарадскім грамадскім транспарце толькі за чатыры гадзіны было выяўлена і прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 40 безбілетных пасажыраў. За трэці квартал бягучага года лічба безбілетнікаў склала 3169 чалавек (за аналагічныя перыяды ў 2005-2006 гг. 1796 і 2746 адпаведна).

Яўгеній Дубровін

3 кастрычніка 2007 г.

   У апошнім нумары гарадской газеты «ШАГ» было асветлена некалькі найбольш вострых пытанняў, што датычацца функцыянавання гарадскога пасажырскага транспарту. Так, па словах начальніка службы перавозак РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы» Віталія Курэцкага, у гэтым годзе за ўласны кошт, у крэдыт і на сродкі ад дарожнага збору планіравалася (і плануецца!) набыць агульным лікам 22 аўтобусы. Праўда, дагэтуль незразумела, якім чынам здолеецца набыць за тры застаўшыхся месяцы 20 аўтобусаў, калі за дзевяць месяцаў гэтага года было набыта ўсяго толькі два аўтобусы.
У бліжэйшы час гарадскія аўтобусы не ўбачаць у сябе жыхары вуліц Фестывальнай, Кабушкіна, Доўгай і Рэпіна. Гэтаму, па словах Віталія Курэцкага, перашкаджае адсутнасць рашэння пытання па добраўладкаванню дадзеных вуліц, у прыватнасці адсутнасць належнага асвятлення, тратуараў і прыпынкаў.
У чарговы раз у размове з прадстаўніком аўтобуснага парку было закранута пытанне арганізацыі руху ў часткова ўзведзеным мікрараене Паўдневы Захад. Маршруты №№ 4, 18 не задавальняюць патрэбаў гараджан па большай частцы з-за вялікіх інтэрвалаў руху. Цяперашнім жа часам гарвыканкамам разглядаецца прапанова адміністрацыі РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы» аб увядзенні маршрута № 2, «шлях якога ў бок мікрараена будзе паўтараць маршрут «чацверкі» у бок горада». Графік руху ўжо распрацаваны і есць падставы меркаваць, што пытанне будзе вырашана яшчэ да канца бягучага года, пры ўмове выканання рамонту прыпынкаў на вуліцах Загараднай і Вільямса.
Скаргі гараджан на павелічэнне інтэрвала руху аўтобусаў маршрута № 5 начальнік службы перавозак пракаменціраваў прадленнем маршрута да авіязавода. Акрамя таго, у бліжэйшай будучыні варта чакаць павелічэння інтэрвала руху і аўтобусаў шостага маршрута з прычыны таго, што ен будзе працягнуты да канцавога прыпынку «Сквер героя Карвата».
Магчыма, у будучым аўтобуснае злучэнне паміж мікрараенам «Паўночны» і раенам базы АСС будзе дапоўнена новым маршрутам. Мяркуецца, што ен будзе курсіраваць па вул. Вільчкоўскага праз Цэнтральны вакзал і чыгуначную бальніцу. Але, нажаль, з-за пастаяннай нястачы сродкаў, пакуль аб гэтым гаварыць заўчасна.

Яўгеній Дубровін

10 верасня 2007 г.

   Несуцяшальная тэндэнцыя назіраецца з колькасцю безбілетнікаў у Баранавічах. Як паведамляе газета «ШАГ», пачынаючы з сакавіка 2007 г. у сувязі з абніжэннем сумы штрафу за безбілетны праезд, колькасць аштрафаваных пасажыраў узрастае ў сярэднім на 200 чалавек у месяц. Так, калі за чэрвень кантрольна-рэвізіенная служба РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы» прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці больш за 800 чалавек, то ўжо ў ліпені лічба аштрафаваных «зайцоў» перавысіла тысячу.

Яўгеній Дубровін

3 верасня 2007 г.

   Абнаўленне рухомага складу — ці паспеецца?

   Апошнім часам усе больш і больш сумненняў узнікае на тэму таго, ці паспее РУП «Аўтобусны Парк № 2» абнавіць плануемыя 10 % аўтобусаў, як таго патрабуе міністэрства транспарту і камунікацый РБ. Да канца года засталося толькі чатыры месяцы, а ў горадзе дагэтуль не з’явілася ніводнага новага гарадского аўтобуса (10 % гарадскіх аўтобусаў складае прыкладна 10-12 штук). Тым часам з вуліц сталіцы ў бліжэйшыя дні знікне апошні аўтобус Ікарус 200-га сямейства, якое ў Баранавічах па сенняшні дзень складае пераважную большасць з усіх гарадскіх аўтобусаў.
   Застаецца толькі спадзявацца, што Баранавічы не стануць своеасаблівым горадам-музеем, які жыхары больш буйных гарадоў будуць наведваць, каб сваімі вачыма ўбачыць транспартныя сродкі, якімі яны ездзілі ў мінулым.

Яўгеній Дубровін

23 ліпеня 2007 г.

   Як паведамляе гарадская газета «Наш край», кантрольна-рэвізійнай службай гарадскога аўтобуснага парку ў адзін з ліпеньскіх вечароў была праведзена маштабная праверка аплаты праезду ў 97 аўтобусах гарадскіх маршрутаў, у выніку якой было аштрафавана 42 чалавекі і яшчэ на 13 былі складзены пратаколы-пастанаўленні. Больш падрабязна можна прачытаць на афіцыйным партале горада Баранавічы.

9 ліпеня 2007 г.

   Нягледзячы на тое, што Баранавічы прадстаўлены ў Інтэрнэт-прасторы не так шырока, як больш вялікія гарады, у сусветнай павуціне ёсць сайты на гарадскую тэматыку, якія можна аднесці да унікальных.

   Як правіла, дзецішчы ўсяго аднаго чалавека, яны напоўнены эксклюзіўнай інфармацыяй, якую можна было б выдаваць асобнымі кнігамі. Наш сённяшні аповед менавіта аб такіх сайтах.

   Аўтобусныя фанаты

   Напэўна, самым незвычайным сайтам, прысвечаным нашаму гораду, з’яўляецца bartrans.by.ru – «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы», які быў створаны паўтара года таму выхадцам з нашага горада, студэнтам Кракаўскага эканамічнага універсітэта Яўгенам Дубровіным. Стварэнне сайта стала працягам яго незвычайнага захаплення гарадскім транспартам, якое пачалося ў дзяцінстве з невялікага здарэння. У аўтобусе заклініла дзверы, і па просьбе вадзіцеля Яўген палез у транспартны сродак праз фортачку, каб адчыніць іх знутры. «Ствараючы сайт, я меў перад сабою толькі адну мэту – глыбей пазнаёміць зацікаўленых людзей з тым, без чаго немагчыма нармальнае жыццё буйнога горада, з тым, з чым кожны з нас сутыкаецца амаль штодня», – кажа Яўген.

   Калі сайт пачаў сваю працу, аказалася, што ў Баранавічах ёсць яшчэ некалькі чалавек, якія ўсур’ёз цікавяцца тэмай гарадскога транспарту. Прамы ўдзел у працы над сайтам і насычэнні яго інфармацыяй прыняло сем чалавек, якія шукалі гістарычныя факты, пісалі, фатаграфавалі, малявалі карты і г.д. Яшчэ больш за дзесятак дазволілі выкарыстоўваць свае матэрыялы і фатаграфіі (іх на сайце каля 1 000). У выніку паўстаў сапраўдны летапіс грамадскага транспарту ў Баранавічах, які ўтрымлівае шмат цікавых фактаў. Акрамя таго, на сайце выкладзены расклад руху аўтобусаў, маршруты, інфармацыя аб гарадскіх аўтобусах і інш.

   Як кажа Яўген, інфармацыю аб грамадскім транспарце яны з аднадумцамі збіралі, што называецца, па дробязях: з успамінаў, па газетных падшыўках, у Аўтобусным парку № 2. «Я звярнуўся да начальніка службы перавозак Віталія Курэцкага. Спачатку было шмат пытанняў, давялося нават пагаварыць з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы: яны доўга не маглі зразумець, для чаго мне патрэбна інфармацыя аб грамадскім транспарце, ці прыносіць гэта грошы, колькі я атрымліваю за свой сайт. Я ім не казаў, што ў Польшчы вучуся – гэта магло іх яшчэ больш насцярожыць. Але пасля ў аўтапарку мне дапамаглі чым змаглі», – узгадвае Яўген. Цікава, што сайт (рэдкі для Беларусі выпадак) існуе адразу на чатырох мовах: беларускай, рускай, англійскай і польскай – Яўген асабіста па меры магчымасці перакладае ўсю інфармацыю.

   За няпоўныя паўтара года існавання сайт «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы» наведала больш за 12 000 чалавек з 80 краін свету. «Безумоўна, я планую развіваць сайт і далей – без гэтага ў Інтэрнэце немагчыма. Шкада толькі, што на яго застаецца ўсё менш часу: я заканчваю дзённае аддзяленне універсітэта ў Кракаве і паспяваю яшчэ працаваць у Мінску. Спадзяюся, нашы высілкі аказаліся карыснымі для людзей», – адзначае Яўген Дубровін.


   Дарэчы: Тралейбусы з’явяцца ў Баранавічах да 2010-га?

   На сайце «Грамадскі транспарт у г. Баранавічы» вялікая ўвага надаецца арганізацыі тралейбуснага руху ў нашым горадзе. Надзею на тое, што ён з’явіцца ў Баранавічах, падцвярджаюць некалькі фактаў.

   Па-першае, генеральны план нашага горада ад 7 верасня 1978 г. У ім адзначаецца, што ў перспектыве ў горадзе магчыма арганізацыя тралейбуснага злучэння. Па-другое, рэспубліканская праграма, якая была прынята ў 2000 г. і дзе вызначана, што ў гарадах з насельніцтвам больш за 100 000 чалавек неабходна арганізацыя тралейбуснага руху. Баранавічы на сёння – самы буйны горад у краіне без тралейбусаў. Па-трэцяе, генеральны план г. Баранавічы ад 8 снежня 2004 г. У ім у шэрагу першасных градабудаўнічых мерапрыемстваў да 2010 г. указваецца арганізацыя тралейбуснага злучэння і будаўніцтва тралейбуснага дэпо па вул. Бадака.


   Гэта цікава

   На сайце «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы», у прыватнасці, прыводзіцца наступная інфармацыя, якая была сабрана пры дапамозе энтузіяста Яўгена Шпака і начальніка службы перавозак АП № 2 Віталія Курэцкага:
    - Днем нараджэння баранавіцкага аўтобуснага парка можна лічыць 21 жніўня 1944 года. У гэты дзень два трафейныя аўтобусы «Бюсінг» адправіліся ў першыя рэйсы па маршрутах «Баранавічы – Навагрудак» і «Баранавічы – Дзятлава».
    - Аўтобусны маршрут № 1 у нашым горадзе называўся «Вакзал – Траццякі».
    - Першыя савецкія аўтобусы паступілі ў Баранавічы ў 1950 – 1952 гг. Імі сталі ПАЗ-651 і ЗіС-155.
    - З сярэдзіны 1970-х гг. самым масавым аўтобусам у Баранавічах стаў ЛіАЗ-677. Канчаткова Баранавічы развіталіся з ім толькі ў 2001 – 2002 гг. За гэты час яго як толькі не называлі: ад паблажлівага «батон» да зневажальнага «скатавоз». Тым не менш, на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў ен быў самым масавым аўтобусам у савецкіх гарадах.
    - Гарадскі транспарт перайшоў на талонную сістэму аплаты праезду 1 красавіка 1975 г.
    - У 1974 годзе ў Баранавічы паступілі тры першыя венгерскія аўтобусы Ікарус-260. У 1990-х гг. Ікарус-260 і Ікарус-280 («гармошкі») пастаўлялі з Германіі, дзе ен ужо быў ва ўжыванні. Пастаўкі Ікарусаў спыніліся ў канцы 1990-х у сувязі з вытворчасцю Мінскім аўтамабільным заводам сучасных аўтобусаў МАЗ-103, МАЗ-104 і МАЗ-105.
    - Сення на 25-ці дзеючых гарадскіх маршрутах Баранавіч штодзенна выходзяць больш за сотню аўтобусаў: з Беларусі (МАЗ, Амкадор, Неман), Венгрыі (Ікарус), Расіі (ЛіАЗ) і Польшчы (Ельч).

Руслан Гарбачоў, газета Intex-Press

1 ліпеня 2007 г.

   Як паведамляе газета «ШАГ», у маі ў гарадскіх аўтобусах было аштрафавана 634 чалавекі, што амаль удвая перавысіла аналагічны паказальнік за красавік, калі было аштрафавана «ўсяго» 372 «зайцы». Колькасць аштрафаваных безбілетнікаў у маі стала смутным рэкордам за апошнія гадоў дзесяць. Па словах Аляксандра Новікава, інжынера па арганізацыі кантролю службы перавозак, дадзеная сітуацыя склалася з-за значнага зніжэння штрафу за безбілетны праезд.

15 мая 2007 г.

   У аўторак раніцай, 15 мая 2007 г., аўтару сайту «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы» стаў вядомы яшчэ адзін абуральны факт парушэння аўтарскіх правоў. Мова ідзе аб прамым выкарыстанні аўтарамі «Інфармацыйнага парталу Baranavichy.info» матэрыяла са старонкі «Баранавічы — ад першага ўспаміну да Першай сусветнай вайны». Трэба сказаць, што настолькі поўнай гісторыі горада на пачатковым перыядзе яго існавання (не маецца на ўвазе, канешне краязнаўчы музей), у Інтэрнеце да з'яўлення нашага сайту яшчэ не было, таму цалкам зразумела жаданне аўтараў вышэйузгаданага «парталу» займець у сябе на сайце такую ж, не прыкладваючы для гэтага асаблівых намаганняў. Аўтары так званага парталу не ўтрудзілі сябе нават касметычнай пераробкай матэрыялу, каб замесці сляды, відавочна, вырашыўшы, што звычайнага перадруку крыніцаў усе з той жа старонкі разам з маім «Аўтарства не вызначана» цалкам дастаткова. Відавочна, спадары проста не ведалі, што «Аўтарства не ўстаноўлена» гэта аб кнізе, знойдзенай у майго дзеда ў падвале. Акрамя таго, прадбачачы мажлівыя выпады ў свой бок, хацелася б спытаць аўтараў «парталу», чаму «наша.гісторыя» закончваецца там жа ў 1914 годзе?... Дайце згадаю… Ці не таму, што на сайце «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы» пакуль не апублікаваныя матэрыялы «Баранавічы — Першая сусветная вайна і польскі час»? Відавочна, варта гэтым матэрыялам быць апублікаваным, як гісторыя на «партале» атрымае свой працяг.

   Далей. Я ні ў якім выпадку не ўзурпірую права на гісторыю — яна належыць усім, але вось спосаб яе выкладання ў кожнага свой асаблівы. Акрамя таго, час на збор, падрыхтоўку, пераклад, кантакт з аўтарамі і ўладальнікамі фатаграфій для ўрэгулявання пытанняў, што датычацца аўтарскіх правоў, і атрыманне дазволу на выкарыстанне, а таксама афармленне матэрыялу істотна адрозніваецца ад часу затрачанага на няхітрую аперацыю «Ctrl+C» ды «Ctrl+V». Таму, я спадзяюся на тое, што аўтары «Інфармацыйнага парталу Baranavichy.info» выправяць дапушчаную імі памылку і аформяць (выправяць, заменяць) усе належнымм чынам, каб не прийшлося даводзіць справу да суда, у выніку чаго адказчык можа быць пакараны штрафам у некалькі соцен (600?) базавых велічынь (і скрыншот у якасці доказу ўжо маецца). Няхораша, спадары, пачынаць сваю працу з такога непрыемнага інцыдэнта, варуючы аўтарскі тэкст, тым больш што мэта ў нашых сайтаў адна — папулярызацыя ведаў аб горадзе дзяцінства.

   Есць, канешне, і станоўчы момант у тым, што ў нас крадуць і фатаграфіі (autowp.ru), і тэкст (baranavichy.info). Відочна, яны сапраўды вартыя таго. Жаль толькі, што менавіта такім чынам даводзіцца даведвацца аб гэтым.



   Гісторыя, як водзіцца, атрымала працяг. Непрыемны інцыдэнт вычэрпаны, дасягнута ўзаемакарысная дамоўленасць.

Яўген Дубровін

4 мая 2007 г.

Як паведамляе мясцовая прэса, падчас маштабнай праверкі аўтобусаў у суботу 21 красавіка ўвечары супрацоўнікамі кантрольно-рэвізорскай службы аўтапарка было праверана 69 аўтобусаў. Па выніках прыцягнута да адказнасці 35 чалавек: было састаўлена 14 пратаколаў-пастаноў і 21 асоба аплаціла штраф.
25 красавіка 2007 г.

«...Не падабаецца, ездзіце на таксі!» — такую фразу часта можна пачуць у перапоўненым аўтобусе ад якой-небудзь свядомай грамадзянкі з авоськамі, якая, бадзера працуючы локцямі, прабіраецца да вольнага месца. Якому транспарту аддаюць перавагу гараджане і як яны ацэньваюць працу грамадскага транспарту, «IP» спытала ў жыхароў нашага горада.

   На пытанне «Якім відам транспарту вы пераважна карыстаецеся?» пераважная большасць рэспандэнтаў — 28 з 30 чалавек, прыняўшых удзел у апытанні, выбрала аўтобус.
   Пры гэтым значную ролю для гараджан, прыняўшых удзел у апытанні, грае кошт праезду. На гэты фактар у першую чаргу звяртаюць увагу больш паловы апытаных гараджан. «Для мяне кошт праезду — немалаважны фактар пры выбары транспарту, — разважае адзін з апытаных. — Калі ў мяне ў кішэні праяздны білет у аўтобус за 17 тысяч рублеў, я не сяду ў маршрутку, нават калі яна прыедзе раней аўтобуса. Але калі я спяшаюся, то аддам 700 рублеў за праезд у маршрутцы. Яна даставіць да патрэбнага месца на 5—10 хвілін хутчэй аўтобуса».
   Найбольш бяспечным відам транспарту большасць рэспандэнтаў (60 %) лічаць чыгуначны. Як растлумачыла адна з жанчын, менавіта на чыгунцы адбываецца менш аварый. «На гарадскіх жа вуліцах, — працягвае яна, — найбольш бяспечна, на мой погляд, ездзіць у аўтобусе, бо ствараюць аварыйную сітуацыю ў большай ступені не вадзіцелі аўтобусаў, а ўладальнікі прыватных аўтамабіляў». Такога ж меркавання прытрымліваюцца яшчэ два чалавекі. У сваім аўтамабілі бяспечна сябе адчуваюць 13 % апытаных. Два чалавекі мяркуюць, што надзейней за ўсе ездзіць на таксі. Адзін з апытаных не турбуецца аб сваей бяспецы толькі ў маршрутцы. А 7 % рэспандэнтаў думаюць, што «рызыка трапіць у гісторыю есць пры паездцы на любым транспарце».
   Што датычыцца адзнакі апытаных гараджан стану грамадскага гарадскога транспарту, то большая частка рэспандэнтаў (57 %) сышлася ў меркаванні, што ен патрабуе далейшага абнаўлення. «У нас есць нязручныя аўтобусы, у якія трэба падымацца па ступеньках, — адказвае пажылая жанчына. — Мне, напрыклад, гэта затрудняе ўваход у салон аўтобуса. Яшчэ цяжэй з іх спускацца. Аднойчы я назірала, як старэнькай жанчыне, якая не паспела выйсці, прышчаміла руку і край паліто зачыняючыміся дзвярамі. А мамам з калыскамі альбо інвалідам увогуле ў такія аўтобусы не падняцца. Добра, што з'явіліся ў горадзе аўтобусы з пакатым уваходам». Астатнія апытваемыя гараджане задавальняюча ацанілі стан грамадскага транспарту.
   Развіцце маршрутнай сеткі большасць апытаных (22 чалавекі) ацанілі задавальняюча. Многія выказалі пажаданні зменшыць інтэрвал руху транспарту пасля 10 гадзін вечара, асабліва па працоўных днях. Некаторыя лічаць, што ў горадзе патрэбны маршрут, звязваючы мікрараен «Паўдневы» і «Траццякі», праходзячы праз цэнтр. «З Паўдневага мікрараена можна дабрацца і ў Паўночны мікрараен, і ва Ўсходні мікрараен, і на Тэкстыльны, — дзеліцца набалелым жанчына гадоў 30. — Толькі раен «Траццякі» чамусьці абдзелены. Я працую менавіта ў гэтым раене, а жыву ў Паўдневым. І кожны дзень прыходзіцца дабірацца да працы з перасадкамі. Есць, канешне, аўтобус № 13, але па раніцах у яго проста не прабіцца». А іншыя рэспандэнты заўважылі, што па выхадных амаль усе маршруткі едуць на кірмаш, што затрудняе доступ у іншыя раены горада.
   Гараджане, прыняўшыя ўдзел у апытанні, сярод станоўчых зменаў у стане і працы грамадскага транспарту адзначылі выконванне графіка руху (23 %), павышэнні культуры ваджэння (20 %), паступовае абнаўленне аўтапарку (10 %), з'яўленне і павелічэнне колькасці маршрутных таксі (7 %). «Вельмі рады, што да нас урэшце рэшт дабраліся маршруткі, — адзначыў адзін з апытаных. — У гараджан з'явіўся выбар — на якім транспарце ездзіць і за што плаціць. Да таго ж вадзіцель маршруткі спыняецца і саджае альбо высаджвае пасажыра ў патрэбным яму месцы — бліжэй альбо далей ад прыпынку».
   Асобныя апытаныя заўважылі паляпшэнне маршрутнай сеткі, больш добраўпарадкаваныя прыпыначныя пункты горада, а таксама аб'яўленне прыпынкаў у гарадскіх маршрутах.
   Рэспандэнты адзначылі і пытанні, патрабуючыя, на іх думку, хутчэйшага рашэння. Больш за ўсе апытваемых гараджан хвалюе недахоп білетных кіескаў у горадзе (43 %). «На ўскраінах горада — ў Тэкстыльным, Усходнім мікрараенах вельмі цяжка знайсці білетныя кіескі, — сказала на прыпынку жанчына з дзяўчынкай гадоў 10. — Да таго ж у аўтобусах не прадаюць ільготныя білеты, што таксама прыносіць нязручнасці».
   Акрамя таго, апытаныя адзначылі праблемы перапоўненасці аўтобусаў, стану транспартных сродкаў, прыпынкаў і абнаўлення рухомага складу.
   6 % апытаных абураны напамінам «На лініі працуе кантроль», якое сведчыць, на іх думку, аб тым, што пасажыры з'яўляюцца патэнцыяльнымі правапарушальнікамі.

Людміла Пракопава

па матырыялах газеты Intex-Press

23 красавіка 2007 г.

За год — два новых гарадскіх маршрута.

   Маршрутная сетка, па словах кіраўніка службы перавозак РУП «Аўтобусны парк № 2» Віталія Курэцкага, штогод карэкціруецца аўтапаркам і ўзгадняецца з гарвыканкамамі і райвыканкамамі. За апошні год у маршрутнай сетцы дабавіліся гарадскія маршруты, злучыўшыя Ўсходні мікрараен і цэнтр — № 20 «вул. Р. Люксембург — вул. Чырвонаармейская», а таксама Паўдневы мікрараен і раен «Траццякі» — № 19 «Аграбуд» — вул. 50 год УЛКСМ» (па выхадных днях). За год з'явіўся адзін новы прыгарадны маршрут — «Ляхавічы—Нача». З улікам пажаданняў і зваротаў насельніцтва АП № 2 карэкціраваўся парадак выканання рэйсаў аўтобусаў. Такім чынам, у 2006 годзе перавозкі пасажыраў ажыццяўляліся на 37 гарадскіх і 52 прыгарадных маршрутах. Павялічылася і агульная працягласць маршрутаў за год. Напрыклад, на гарадскіх маршрутах — на 40 км, а на прыгарадных — на 23 км. Як адзначыў Віталій Курэцкі, у мінулым годзе аб'ем перавозак пасажыраў грамадскім транспартам зменшыўся ў гарадской камунікацыі на 2,4 %, а ў прыгараднай — на 7,6 % у адносінах да 2005 года. Такое становішча ў аўтобусным парку тлумачаць узростам дабрабыту гараджан і павелічэннем колькасці ўладальнікаў прыватнага аўтатранспарту.
   У гадзіну пік (7—8 гадзін раніцы) у перавозцы пасажыраў задзейнічана 103 аўтобусы. У апошні час РУП «Аўтобусны парк № 2» у асноўным набывае новыя аўтобусы замест маральна і фізічна ўстарэлых машын. Так, за апошнія два гады набыта 38 аўтобусаў (МАЗ, ПАЗ, «Неман»). А ў 2007 годзе плануецца замяніць 22 устарэлыя машыны на новыя аўтобусы айчыннай вытворчасці.
   Што тычыцца кошту праезду, то, па дадзеных Баранавіцкага міжраеннага камітэта дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці, на гарадскіх маршрутах цэны на праяздныя білеты за апошнія два гады ўзрасталі два разы. З 1 чэрвеня 2005 года кошт талона ўзрос на 14 %, а праязднога білета — на 24 %, і з 21 ліпеня мінулага года кошт талона і праязднога білета — на 10,5 %. На прыгарадным транспарце тарыфы на праезд павялічваліся адзін раз — з 16 верасня 2005 года на 14 %.

Маршруткі: хутка і без цісканіны.

   Маршрутныя таксі, як і аўтобусы, маюць свой расклад і ўстаноўлены інтэрвал руху. У большасці сваей маршрутныя таксі паўтараюць маршруты гарадскіх аўтобусаў. Прапануемыя новыя маршруты не знаходзяць водгуку ў прадпрымальнікаў. Адной з прычын гэтага называецца адсутнасць добраўпарадкаваных дарог і прыпыначных пунктаў.
   Па дадзеных сайту, прысвечанага грамадскаму транспарту ў горадзе Баранавічы, bartrans.by.ru , гісторыя маршрутных таксі ў горадзе пачалася 25 гадоў таму. 5 мая 1982 года ў горадзе пачаўся рух маршрутных таксі па маршруце аўтобуса № 1: «вакзал «Палескі» — Траццякі», а кошт праезду складаў 20 кап. Гэты маршрут абслугоўваўся мікрааўтобусамі РАФ таксаматорнага парку. Усяго да распаду СССР у горадзе існавала восем маршрутаў. На пераломе 80—90-х гадоў маршруткі зніклі з гарадскіх вуліц і з'явіліся ў Баранавічах толькі ў канцы 90-х гадоў.
   Па дадзеных Віталія Курэцкага, перавозкі пасажыраў на аўтобусах экспрэс-маршрутаў (маршрутных таксі) ажыццяўляюць АП № 2 па дзевяці экспрэс-маршрутах і індывідуальныя прадпрымальнікі на 18 гарадскіх маршрутах. Прыватныя перавозчыкі дзейнічаюць яшчэ і на сямі прыгарадных маршрутах. Аб'ем перавазімых пасажыраў на гарадскіх маршрутах ў аўтобусах экспрэс-маршрутаў складае каля 1 % аб'ема пасажыраперавозак аўтапарку.

Людміла Пракопава

па матырыялах газеты Intex-Press

8 красавіка 2007 г.

На адбыўшайся 30 сакавіка сесіі гарсавета дэпутатамі было разгледжана некалькі пытанняў, большасць якіх тычылася якасці абслугоўвання пасажыраў на транспарце.
Сацыяльны стандарт па абслугоўванні насельніцтва аўтобусамі (1 аўтобус на 2000 жыхароў) выконваецца і нават перавыконваецца: у Баранавічах на 2000 жыхароў прыпадае 1,5 аўтобуса. Аднак, нягледзячы на гэта многія гарадскія раены аўтобусным рухам забяспечаны слаба. Тут маглі б дапамагчы прыватныя прадпрымальнікі, але яны дубліруюць існуючыя маршруты, абслугоўваемыя аўтобусным паркам. Абвяшчаемыя ГарВыканКамам ужо на працягу двух гадоў конкурсы на арганізацыю перавозак пасажыраў па новых маршрутах водгуку з боку прыватных перавозчыкаў не знайшлі.
На сесіі таксама была адзначаны катастрафічная нястача рухомага складу: у год атрымоўваецца абнавіць, як і патрабуе таго дзяржаўная праграма, толькі 10 гарадскіх аўтобусаў, г.зн. каля 10 % ад іх агульнай колькасці. Але ўжо да 2010 г. неабходна будзе вывесці з эксплуатацыі 80 аўтобусаў, якія да таго часу адслужаць свой час.
Акрамя таго, комплекснаму вырашэнню транспартнай праблемы перашкаджае адсутнасць вуліц з добрым пакрыццем, добраўпарадкаваных прыпынкаў (75 % якіх не адпавядае сучасным патрабаванням па наяўнасці і даўжыні кішэні) і іх асвятлення (больш 70 % прыпынкаў не асветлены). Прадстаўніком аўтапарку было ўзнята пытанне аб развіцці маршрутнай сеткі ў будуючымся мікрараене Паўдневы-Захад, для чаго неабходна будзе выканаць будаўнічыя працы па вул. 50 год БССР, і расшырэнні вуліцы Савецкай у раене вуліцы Баранава для павелічэння прапускной здольнасці транспарту ў дні правядзення ў горадзе святочных мерапрыемстваў. Па рашэнні дэпутатаў, пытанне прапрацоўкі рэканструкцыі вул. Баранава павінна быць разгледжана да 1 мая.
У хуткай будучыні горад чакае пераход на аплату паслуг таксі па паказаннях таксометра. Гэта, хутчэй за ўсе, прывядзе да значнага павышэння кошту праезду, які сення складае ўсяго 5000 рублеў. Цяпер жа паездка, напрыклад, з Паркавай на Калгасную, можа абысціся ў 18000 рублеў.

па матэрыялах мясцовай прэсы

8 красавіка 2007 г.

Раскрыта тайна голасу ў аўтобусе

   Кожны дзень значная частка жыхароў Баранавіч карыстаецца гарадскімі аўтобусамі. І кожны дзень чуе голас, які з нядаўняга часу абвяшчае прыпынкі па-беларуску. «ІР» ужо пісала, што працэс усталявання моўных інфарматараў на роднай мове ва ўсіх гарадскіх маршрутах будзе завершаны праз некалькі месяцаў.
   А ў гэтым нумары мы раскрываем тайну голасу ў аўтобусах. Яго ўладальнікам аказаўся кіраўнік гурта «Явар» і кампазітар Фёдар Жыляк.
   – Фёдар Мікалаевіч, раскажыце, калі ласка, як праходзіла праца па агучванні назваў прыпынкаў.
   – Пачалося ўсё з таго, што ў гарадскі Дом культуры ў першай палове лютага прыйшоў прадстаўнік аўтапарка, які папрасіў прафесійна, з добрай якасцю гуку, запісаць на беларускай мове аб’явы прыпынкаў для гарадскіх аўтобусаў. Але ўзнікла праблема: хто будзе чытаць тэкст? Я быў не супраць. Недзе за пяць гадзін уся праца была выканана. Мною былі агучаны назвы ўсіх 126-ці гарадскіх прыпынкаў. Шчыра кажучы, некаторыя з іх я чуў упершыню. Былі сярод прапанаваных нам і незвычайныя назвы: напрыклад, прыпынак «ТЭЦ» пераклалі як «ЦЭЦ». Але мы ўсё ж пераканалі прадстаўніка аўтапарка, што трэба казаць «Цеплаэлектрацэнтралі».
   Трэба адзначыць, што гэтая праца па агучванні была даволі складанай. Гарадскія аўтобусы, на маю думку, гэта адзін з элементаў твару горада. Грамадскі транспарт ацэньваецца па чысціні, па камфорце, а таксама па аб’явах, якія не павінны рэзаць слых. Пры агучванні трэба было ўлавіць патрэбную інтанацыю, зрабіць правільную паўзу. Павінна была таксама прысутнічаць, на мой погляд, і некаторая доля эмоцый: усё ж у аўтобусах едуць жывыя людзі і голас не павінен быць такім, як у робата. У той жа час ён не павінен і раздражняць пасажыраў.
   У сваёй працы я арыентаваўся на голас, які абвяшчае станцыі ў мінскім метро (іншых арыентыраў проста не бачыў і не чуў). Праца па агучванні назваў прыпынкаў была для мяне цікавай у плане навізны, у плане эксперыменту.
   – Ці не ўзнікала ў вас цяжкасцей з-за таго, што агучваць назвы прыпынкаў трэба па-беларуску?
   – Не, ніякіх цяжкасцей не было. У сваёй працы і творчасці я часта выкарыстоўваю родную мову: каля 50% рэпертуару «Явара» складаюць менавіта беларускія песні. Акрамя таго, я пішу вершы па-беларуску.
   – Як вы асабіста адносіцеся да таго, што аб’явы ў гарадскіх аўтобусах вырашылі зрабіць на беларускай мове?
   – Цалкам нармальна, бо гэта адна з дзяржаўных моў нашай краіны. У сталіцы Беларусі ў метро і аўтобусах станцыі і прыпынкі абвяшчаюць па-беларуску. Дык чым мы горш?
   – Якія водгукі вы чулі наконт сваёй працы?
   – У асноўным цёплыя, добразычлівыя. Некаторыя мне зараз праходу не даюць, жартуюць. Кажуць, да прыкладу, «ты ў аўтобусе хаця б анекдот які расказаў бы…». Дачка дома падтруньвае з мяне: «Асцярожна. Дзверы зачыняюцца».
   Вельмі цікавай была рэакцыя людзей, якую я назіраў у аўтобусах у лютым, калі ў транспарце толькі пачалі з’яўляцца новыя аб’явы. Большасць адносілася да іх нераўнадушна: ці то з-за беларускай мовы, ці то з-за акцёрскага голасу.
   Неяк паміж дзвюма жанчынамі, якія стаялі ў аўтобусе перад мною, адбыўся такі дыялог:
   – О! Гэта ўжо новы дыктар у аўтобусе? Ды і на беларускай мове!
   – І правільна! А што яны там з газам баламуцяць?!
   Дарэчы, разам з іншай дзейнасцю ў студыі гарадскога Дома культуры мы ўжо пачалі працу над другім праектам аўтапарка – агучваннем аб’яў на аўтавакзале.

Руслан Гарбачоў

па матырыялах газеты Intex-Press

7 красавіка 2007 г.

У дні Вялікадня — 7, 8 красавіка пачынаючы з 7 гадзін раніцы будуць выдзелены дадатковыя аўтобусы ад пл. Леніна да могілак Русіно. З 9 да 15 гадзін аўтобусы будуць адпраўляцца кожныя 15—20 хвілін, а з 15 да 19 гадзін — кожныя 25—30 хвілін. 8 красавіка будуць курсіраваць аўтобусы ад праваслаўных храмаў каля 4 гадзін раніцы і каля 1 гадзіны ночы — ад касцела па вул. Савецкай у раены вуліц Вільчкоўскага, Бадака, а таксама на II Трацякі і Паўдневы. Больш падрабязна можна прачытаць на афіцыйным партале горада Баранавічы.
17 сакавіка 2007 г.

«Праз некалькі месяцаў усе моўныя інфарматары ў гарадскіх аўтобусах будуць абвяшчаць прыпынкі па-беларуску.
Як паведаміў «ІР» намеснік дырэктара РУП «Аўтобусны парк № 2» па інфармацыйнай працы Іван Лапкоўскі, моўныя інфарматары ў пасажырскіх аўтобусах пачалі пераводзіцца на беларускую мову ў пачатку гэтага года. Па яго словах, гэта патрабуе вялікіх намаганняў: у кожным аўтобусе трэба выняць інфарматар і перакласці на родную мову назвы ўсіх прыпынкаў і аб’яў. Праз некалькі месяцаў праца ў гэтым накірунку будзе поўнасцю завершана. «Тое, што прыпынкі ў аўтобусах абвяшчаюць па-беларуску, павінна быць гонарам нашага горада. Мы жывем у Беларусі, і таму натуральна, што павінны карыстацца роднай мовай», — расказаў «ІР» І. Лапкоўскі.

Руслан Гарбачоў»

па матырыялах газеты Intex-Press

15 сакавіка 2007 г.

У гарадской газеце «Шаг» за 14 сакавіка 2007 г. апублікаваны актуальны расклад руху.

10 сакавіка 2007 г.

У газеце «Аўтабізнэс-Weekly» за 18 студзеня 2007 г. у кароткім аглядзе Інтэрнэт-сайтаў узгаданы праект «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы»:
Гарадскі транспарт у горадзе Баранавічы. Аматарскі сайт, прысвечаны розным відам баранавіцкага транспарту. Тут можна знайсці кароткую гісторыю 136-гадовага горада, якая пачалася з пабудовы станцыі на чыгуначнай лініі Масква—Брэст, гісторыю гарадскога транспарту Баранавічаў, апісанні дзеючых мадэляў аўтобусаў і маршрутных таксі з тэхнічнымі характарыстыкамі, пералік саміх маршрутаў, узоры білетаў. Дарэчы, Баранавічы — адзіны горад у Беларусі, дзе на маршрутах эксплуатуюцца польскія аўтобусы Jelcz 120M і югаслаўскія TAM. А яшчэ тут дзейнічае першы ў Беларусі і адзін з буйнейшых у Еўропе чыгуначны музей пад адкрытым небам.

артыкул з газеты Аўтабізнэс-Weekly

5 сакавіка 2007 г.

У газеце «Аўтабізнэс-Weekly» за 18 студзеня 2007 г. у кароткім аглядзе Інтэрнэт-сайтаў узгаданы праект «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы». Поўны тэкст невялікага артыкула, спадзяюся, будзе атрыманы праз некалькі дзен. Сачыце за навінамі.

24 лютага 2007 г.

23 лютага аўтаматычныя моўныя інфарматары ў баранавіцкіх аўтобусах урэшце змянілі мову з рускай на беларускую.

15 лютага 2007 г.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у хуткім часе, а менавіта з першага сакавіка бягучага года, штраф за безбілетны праезд у гарадскім грамадскім транспарце будзе зменшаны і складзе 0,2 базавай велічыні (6200 руб.), замест сенняшняй паловы базавай велічыні. Акрамя таго, паведамляецца, што штраф за безбілетны праезд можа быць накладзены нават у маршрутным таксі, пры чым як на пасажыра (сення — 15500 руб.), так і на вадзіцеля, які будзе аштрафаваны на суму куды большую, а менавіта 124000 руб.

9 лютага 2007 г.

Як паведамляе мясцовая прэса, у 2007 годзе Аўтобусны Парк № 2 згодна з рэкамендацыямі, распрацаванымі РУП «Брэстгрузаўтасервіс» і накіраванымі на стымуліраванне попыту на пасажырскія перавозкі і павелічэнне іх прывабнасці, плануе бясплатна выдаваць кожнаму набываючаму месячны праяздны білет, кніжачку з раскладам руху гарадскіх аўтобусаў. Акрамя гэтага, будзе працягнута абсталяванне аўтобусаў аўтаматычнымі моўнымі інфарматарамі і на прыпынках горада і раену з'явіцца каля 300 новых таблічак з раскладам руху. Яшчэ адна актуальная навіна — з 9 студзеня 2007 года атрымаў прававую моц Закон РБ «Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку прававых парушэнняў», згодна з якім паспартныя даныя кожнага безбілетніка будуць рэгулярна занасіцца ў адзіную электронную базу даных.

6 лютага 2007 г.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, некалькі дзен таму на вуліцы Наканечнікава на гарадскі аўтобус звалілася... дрэва. Адзін з пасажыраў атрымаў легкія калечанні цела, у аўтобуса пагнула дах і выбіла два акна. Выявілася, што дрэва было ўжо падпілена працаўнікамі КУП «Кветкі» і падлягала ліквідацыі, але па невядомых пакуль абставінах справа не была своечасова скончана, што і з'явілася прычынай здарэння.

Дзякуем Паўлу Галаўко за інфармацыю.

З газеты Інтэкс-Прэс:
«На гарадскі аўтобус 12-га маршрута, які праязджаў каля Свяцілаўскага возера 31 студзеня, упала дрэва.
У гэты дзень супрацоўнікі КУВП «Кветкі» абрэзвалі дрэвы ў лесапаласе каля Свяцілаўскага возера. Каля 12.30, калі побач праязджаў пасажырскі аўтобус, на яго звалілася спіленае дрэва. Дах транспартнага сродку аказаўся сагнуты, з вокнаў вылецела шкло. Як расказаў «ІР» вадзіцель злашчаснага аўтобуса, пасля падзення дрэва на транспартны сродак панікі сярод пасажыраў не ўзнікла: вадзіцель спыніў аўтобус, пасажыры выйшлі.
Па словах начальніка аддзялення ДАІ Баранавіцкага гарадскога аддзела ўнутраных спраў Генадзя Гетмана, сярод пасажыраў была адна пацярпелая, якая атрымала нязначныя цялесныя пашкоджанні. Як паведаміў Генадзь Гетман, прычынай здарэння стала тое, што пры выкананні работ па абразанні дрэваў супрацоўнікі КУВП «Кветкі» не адгарадзілі месца працы, як таго патрабуюць правілы бяспекі.
«Да гэтага ў нашым горадзе былі выпадкі, калі пры выкананні падобных работ на аўтобусы і машыны падалі галіны дрэваў. Але каб адразу цэлае дрэва — упершыню. Цяпер асобе, адказнай за выкананне правіл па агароджванні тэрыторыі, пагражае адміністрацыйная адказнасць», — сказаў «ІР» Генадзь Гетман.

Руслан Гарбачоў»

па матырыялах газеты Intex-Press

4 лютага 2007 г.

Каравул! Нашыя фота ўжо крадуць… Як ні шкада прызнаваць, але гэта ўжо факт. «Аўтары» аднаго з сайтаў са шпалерамі на працоўны стол нічога, відаць, не ведаюць аб аўтарскіх правах. Адсутнасць значка © зусім не значыць таго, што фота зрабілася само і не ахоўваецца аўтарскім правам. Ну што ж — прыдзецца «заклеймаваць» усе фота, чаго рабіць не хацелася нават не з прычыны ляноты (раней клеймаваліся), а проста не хацелася, так сказаць, псаваць фота. Хаця і гэта не самы дзейны сродак, бо заўседы можна прыкрыць аўтара чорнымі палосамі, як, відавочна, зроблена ў выпадку з аўтобусамі МАЗ-152 і МАЗ-105. Спадары вары, крадзем з нашага сайту пакуль не позна, а ўсе сумленныя грамадзяне могуць убачыць нашыя фота на сайце са шпалерамі, пакуль іх не выдалілі:

МАЗ-105           МАЗ-107           МАЗ-107

МАЗ-105
МАЗ-107
МАЗ-107
старонка з арыгіналамі

Гісторыя атрымала працяг. Праз пару гадзін пасля звароту да адміністратараў фатаграфіі былі пастаўлены ў чаргу на выдаленне і перасталі быць даступнымі для карыстальнікаў сайту, але пакуль што іх можна ўбачыць перайшоўшы па прамых спасылках прадстаўленых вышэй.

22 студзеня 2007 г.

Сення, 22 студзеня сайт грамадскага транспарту ў Баранавічах святкуе свой першы Дзень Нараджэння. Добрым падарункам стала заўважальнае павялічэнне штодзеннай колькасці наведнікаў. Так, 20 студзеня быў адзначаны рэкорд наведванняў — 61 унікальны наведвальнік завітаў на сайт.

22 студзеня 2007 г.

З’яўленне дзевятага (25-га дзеючага) аўтобуснага маршруту, як выявілася, стала поўнай неспадзяванасцю для жыхароў горада. Як паведамляюць сведкі, у першы дзень працы аўтобус хадзіў амаль пусты. Невядома дакладна, чым абумоўліваецца непапулярнасць «дзевяткі» — ці то недадастатковай інфарміраванасцю патэнцыяльных пасажыраў, ці то шчырай непатрэбнасцю новага маршруту. Хочацца спадзявацца, што увядзенне гэтага маршруту не стала пралікам.

19 студзеня 2007 г.

Як паведамляе мясцовая прэса, ужо ў нядзелю 21 студзеня распачне працу аўтобусны маршрут № 9, які, як і планавалася раней, звяжа мікрараены «Усходні» і «Тэкстыльны» ў выхадныя дні. Постфактум паведамляецца, што з панядзелка 15 студзеня на прыпынку «Будтрэст» у бок плошчы Леніна спыняюцца выключна аўтобусы 4-га маршрута.

16 студзеня 2007 г.

Набліжаецца 22 студзеня — дзень, калі першыя наведвальнікі рок таму завіталі на сайт прысвечаны грамадскаму транспарту ў горадзе Баранавічы. Тады гэта быў вельмі сціплы інтэрнэт-рэсурс, які нават і сайтам назваць было складана: ні табе схемы маршрутаў, ні раскладу руху, пасрэдныя фотаздымкі і частая змена знешняга выгляду ў пошуках аптымальных памераў, колераў і шрыфту. Нават праз пару месяцаў існавання сярэдняя штодзенная колькасць наведвальнікаў складала ўсяго пяць чалавек разам з аўтарам. Але было вялікае імкненне да далейшага развіцця. І сенняшнія паказчыкі развіцця сайту — гэта больш за 30 наведвальнікаў у дзень, іх агульная колькасць набліжаецца да чатырох тысяч. У снежні сайт наведалі 638 чалавек, а геаграфія карыстальнікаў прадстаўлена 66 краінамі свету, што для маладога сайту аб грамадскім транспарце правінцыяльнага горада зусім нядрэнна. Сенняшніх вынікаў сайт дасягнуў дзякуючы баранавіцкім аматарам грамадскага транспарту, якія дапамагалі і дапамагаюць аднаўляць гісторыю, ствараць мапы і рэдагаваць змесціва сайту bartrans.by.ru . У далейшым плануецца па мажлівасці развіваць супрацоўніцтва з карыстальнікамі, асабліва рэгіянальнымі, запрапанаваўшы на пачатку дапамогу ў насычэнні сайта фотаздымкамі, тым больш што амаль прайшоў той час, калі фотаздымкі дадаваліся толькі дзеля таго, каб яны ўвогуле былі. Бясконца дадаваць фотаздымкі немагчыма, таму для кожнай мадэлі аўтобусаў была выдзелена пэўная квота ў залежнасці ад іх агульнай колькасці ў горадзе, якая (квота) пакуль што не запоўнена толькі для аўтобусаў Ікарус-260/-263, ЛіАЗ-5256 і Ельч-120М. Таму цяпер не самыя ўдалыя на думку аўтара фотаздымкі будуць замяняцца больш якаснымі і цікавымі. Таксама плануецца адкрыцце раздзелу фотаздымкаў «Прыгарадныя аўтобусы», але калі гэта здарыцца, з упэўненасцю сказаць нельга. А некалькі дзен таму ў баранавіцкага сайта з’явіўся першы беларускі сяброўскі сайт — «Транспарт у Гомелі».
Дакладна і поўна акрэсліць далейшыя планы няпроста, але гэта не азначае, што сайт «Грамадскі транспарт у горадзе Баранавічы» спыніцца ў сваім развіцці. Галоўная мэта цяпер — звярнуць пэўную ўвагу і на сам горад, на яго мінулае і сучаснасць. Канешне, не абыдзецца і без цікавых старых фотаздымкаў, першыя з якіх ужо апублікаваны на сайце. Мова пра фотаздымкі з паштовак 1978 і 1989 гг. Сайт пазіцыяніруецца як транспартны, таму не будуць забытыя аўтобусы МАЗ, артыкулы пра якія будуць падрыхтаваны ў 2007 годзе.

12 студзеня 2007 г.

У канцы снежня мінулага году на пляцоўцы Аўтобуснага Парку № 2 з’явіўся сучленены аўтобус МАЗ-105. Колер — зялены, электроннае табло адсутнічае. На маршрутах гэты «гармонік» з'явіўся ўжо на пачатку студзеня 2007 года. Дзяржнумар — АЕ 8774, паркавы — 1131.

10 студзеня 2007 г.

7 студзеня распачаў працу сайт «Транспарт у Гомелі». Знайсці яго можна, перайшоўшы па спасылцы http://gomeltrans.by.ru/. Праект, створаны Сяргеем Паддубным, адразу ірвануў з месца ў кар'ер у добрым сэнсе гэтых слоў. Незапоўненых раздзелаў амаль што няма, а тыя, што есць, насычаны карыснай інфармацыяй. Тут есць і фотагалерэя, і спіс адзінак рухомага складу, схемы маршрутаў, расклады руху і карысныя тэлефоны — адным словам, усе, каб быць патрэбным і заўважаным. Ад імя баранавіцкіх аматараў грамадскага транспарту жадаю новаму гомельскаму траспартнаму праекту (які, дарэчы, з'яўляецца нашым сяброўскім сайтам) і яго стваральніку поспехаў у далейшым развіцці сайта. У добры шлях!

Яўген Дубровін
5 студзеня 2007 г.

У 2007 г. плануецца ўвядзенне 9-га аўтобуснага маршрута (25-га дзеючага), які павінен будзе злучыць Аўтобусны Парк № 2 і санаторый-прафілакторый «Магістральны». Рэйсы будуць выконвацца па выхадных днях.
25 снежня 2006 г.

Год 2006. Вынікі.

У канцы адыходзячага года водзіцца падводзіць вынікі, і, азіраючыся на мінулае, глядзець у будучыню. Паспрабуем разам прааналізаваць факты і падзеі з жыцця гарадскога транспарту, сведкамі якіх сталі Баранавічы.

Новы маршрут

Год 2006 пачаўся з адноснага зацішша — да сярэдзіны лютага нічога асаблівага не здарылася. 15 лютага горад зноў убачыў маршрут № 20, які адсутнічаў амаль 3 гады. Праўда, цяпер ен злучае цэнтр не з мікрараенам Усходні-4, а з вуліцай Розы Люксембург, жыхарам якой стала пасля з'яўлення «20-кі» куды больш зручна дабірацца ў цэнтр горада.

Новыя аўтобусы

Пастаўкі мінскіх аўтобусаў пачаліся ў красавіку гэтага году. Адчыніў серыю з дзевяці гарадскіх аўтобусаў сучленены МАЗ-105. У канцы красавіка Баранавічы сталі трэцім горадам у краіне пасля Гомеля і Магілева, у якім амаль пятнаццаціметровы трохвосевы аўтобус МАЗ-107 пачаў сталую працу на гарадскіх маршрутах. Усе новыя «гармонікі» МАЗ-105 пафарбаваны ў светла-зялены колер. Першы з іх быў аснашчаны электронным табло, далей з-за дарагоўлі (камплект з трох табло на адзін аўтобус каштуе амаль 12 мільенаў рублеў) ад гэтай опцыі адмовіліся. Усяго сэканомілі амаль 100 000 000 рублеў, а гэта ўжо больш паловы кошту аўтобуса вялікага класу МАЗ-103. Сума, канешне, значная. Только вось у імкненні сэканоміць кіраўніцтва Аўтобуснага Парку адмовілася ад вельмі зручнага і, на мой погляд, практычнага і патрэбнага прыстасавання. Зрэшты, не мне вырашаць. Вернемся ж да аўтобусаў. Абодва атрыманых у гэтым годзе аўтобуса МАЗ-107 пафарбаваны ў бэжавы колер, першы да таго ж носіць на сабе яскравы прыпамін аб тым, што ў 2006 годзе Баранавічы справілі свае 135-годдзе. Падобна аформлены і першы МАЗ-105, той, што з электронным табло. У маі з'явіўся другі МАЗ-105, а трэці прыйшоў у канцы чэрвеня. У ліпені з'явіліся яшчэ два МАЗ-105. У жніўні прыйшоў другі МАЗ-107. У апошні дзень жніўня ў Аўтобусным Парку зноў з'явіўся новы аўтобус — на гэты раз нізкапольны МАЗ-103, які не закупаўся каля шасці гадоў. Увесь гэты час у якасці машын вялікага класу горадам набываліся не зусім удалыя высакапольныя аўтобусы МАЗ-104 з раз'юшана рыкаўшымі рухавікамі і агрэгатамі ад серыйных грузавікоў. Факт вяртання МАЗ-103 на гарадскія вуліцы не можа не цешыць. Зручны ўваход у аўтобус у сярэдніх і пярэдніх дзвярах палягчае і паскарае працэс пасадкі-высадкі і дазваляе без асаблівых праблемаў укаціць у салон інвалідную ці дзіцячую каляску. На пачатку верасня зноў прыйшоў апошні ў гэтым годзе сучленены МАЗ-105.

Усе новыя гарадскія аўтобусы ў гэтым годзе атрымоўвалі чырвона-белыя нумары старога ўзору. Ніжэй прадстаўлены спіс паступіўшых аўтобусаў і іх регістрацыйныя нумары:
АЕ 4881 — МАЗ-105
АЕ 4937 — МАЗ-105
АЕ 7101 — МАЗ-107
АЕ 7362 — МАЗ-105
АЕ 7390 — МАЗ-105
АЕ 8283 — МАЗ-105
АЕ 8336 — МАЗ-107
АЕ 8374 — МАЗ-103
АЕ 8375 — МАЗ-105

ДТЗ

Увечары 3 жніўня на канцавым прыпынку ў Паўночным мікрараене адбылося самае цяжкае здарэнне з удзелам аўтобуса ў гэтым годзе. Вадзіцель РУП «Аўтобусны Парк № 2», разварочаючы сучленены Ікарус, не прапусціў легкавы аўтамабіль «Опель-Вектра». У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля на месцы загінуў, а ехаўшыя ў якасці пасажыраў трое жыхароў горада атрымалі калечанні цела рознай ступені цяжкасці і былі памешчаны ў бальніцу. У стасунку да вадзіцеля аўтобуса была ўзбуджана крымінальная справа.

Плюсы і Мінусы

У гэтым годзе працай асноўнага транспартнага прадпрыемства горада пасажыры ўвогуле былі задаволены. Гэта вынікае з лістоў у рэдакцыі гарадскіх газет і з таго, што пытанні да кіраўніцтва Аўтобуснага Парку як ад журналістаў, так і ад гараджан, у асноўным не нясуць у сабе адцення незадавальнення. У асноўным народ цікавяць планы на будучыню і калі той ці іншы маршрут пройдзе па той ці іншай вуліцы. Самая галоўная праблема, ад якой у гэтым годзе пазбавіцца не ўдалося — гэта не заўседы ўдалы выбар аўтобусаў для працы на напружаных маршрутах. Згодны, з'яўленне Ікаруса-260 ці МАЗа-104 на 7, 12, 14 ці 16 маршруце сярод працоўнага дня, калі паток пасажыраў трохі памяншаецца, цалкам лагічна. Але МАЗ-104 на «сямерцы» ці Ікарус-260 на «чатырнадцадцы» ўдзень выхаднога дня — адкрыты здзек над пасажырамі. На шляху следавання гэтых маршрутаў, праходзячых скрозь цэнтр горада, есць і кірмашы, і вакзалы, універсітэцкія будынкі, інтэрнаты. Г.зн. недахопу ў пасажырах напэўна няма. У той жа час часам можна сустрэць Ікарус-280 на 20-м маршруце і засумнявацца ў патрэбе выкарыстання сучлененага аўтобуса на гэтай лініі. Некалькі разоў аўтар, маючы ў кішэні праяздны (няхай не свой — але ўсе ж), вымушаны быў ісці пехатою некалькі прыпынкаў, каб хоць як-небудзь скараціць час спазнення. Пытаю сябе — чаму той, хто аплочвае праезд, не можа атрымаць паслугу, за якую плоціць? Хочацца спадзявацца, што ў наступным годзе сітуацыя палепшыцца. Садзейнічаць гэтаму можа тое, што ў гэтым годзе амаль 90% атрыманых гарадскіх аўтобусаў адносяцца да класу асабліва вялікіх машын (сучлененыя і адзіночныя трохвосевыя), якіх так не хапала гораду і на што ўвесь час скардзіліся транспартнікі.

Сярод іншых праблем пасажырам дакучаюць юныя мабільныя меламаны (якіх да канца года стала менш) і асобы ў стане алкагольнага ап'янення (велічыня сталая). Карацей кажучы, агульная культура захоўвання пакідае жадаць лепшага. Вадзіцелі аўтобусаў, не абсталяваных аўтаматычнымі моўнымі інфарматарамі, не заўседы лічаць неабходным аб'яўляць прыпынкі, здараецца, што і ўвогуле «прамахваюцца» міма прыпыначных платформаў з прычыны задумлівасці ці запамяталасці. У той жа час аднатоўваюцца вялікія інтэрвалы руху на некаторых маршрутах і немажлівасць дабрацца з аднаго раена ў другі без пересадак. Але звязаць усе раены горада адзін з адным асобнымі аўтобуснымі маршрутами нерэальна, ды інтэрвал руху падбіраецца з улікам існуючага пасажырапатоку і мажлівасці выдзяліць машыны для працы на даным маршруце. А вось некаторым водзіцелям трэба проста быць больш пільнымі.

Узаемаадносіны кантралераў з пасажырамі ніколі не складваліся лепшым чынам. Наўрад ці моцна памылюся, калі скажу, што не стаў выключэннем і 2006 год. Да кровапраліцця справа, на шчасце, не даходзіць, і нават заўважальна некаторае павышэнне культуры кантралераў — хамства і абурэння на запыт прадставіць пасведчанне стала менш — але ўсе ж напружанасць у адносінах назіраецца перманентная. Часам з боку безбілетных, але ўсе ж незадаволеных пасажыраў у ход ідзе нават ненарматыўная лексіка. Пасажырам варта зразумець, што праца кантралераў — змусіць плаціць «зайцоў» за праезд і тым самым зраўняць паступленні грашовых сродкаў у касу аўтапарка з затратамі на выконваемыя паслуги. У канцавым выніку гэта вядзе да павышэння якасці выконваемых паслуг, а гэта новыя аўтобусы і ўтрыманне старых аўтобусаў у належным стане, новыя маршруты і прыпынкі. У сваю чаргу кантралерам варта памятаць, што пасажыры — гэта не патэнцыяльныя «зайцы» і «халяўшчыкі», а кліенты, якія ў сваей большасці плоцяць за праезд і маюць права патрабаваць да сябе нармальнага стаўлення.

Да мінусаў можна аднесці і адсутнасць спецыяльна абсталяванай зоны высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку «вул. 50 год УЛКСМ», а таксама адсутнасць асфальту (!) у кішэні прыпынку «ЦЭЦ» маршрутаў №№ 5, 5А, 23. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што рашэнне гэтых праблемаў ляжыць па-за кампетэнцыяй аўтапарка, але нягледзячы на гэто, кіраўніцтвам гэтага транспартнага прадпрыемства рабіліся спробы паўплывацьь на іх хутчэйшае вырашэнне.

Хочацца таксама адзначыць працу мастака з Аўтобуснага Парку. Да праблемаў у працы транспарту ўвогуле памылкі на трафарэтах не аднясеш, але чаго варта скарачэнне (увага, арфаграфія і адлегласці захаваны!) «аў.вакзал» і апячатка «ліцэц». А што такое «База ААС»? Калі маецца на ўвазе «База ОПС», тады беларускі варыянт гучыць як «База АблСпажыўСаюза», ці «База АСС». Канешне, вельмі прыемна, што ў гэтым годзе ўсе надпісы на трафарэтах сталі пісацца на беларускай мове, але хацелася б, каб прыкрых памылак і неправільных скарачэнняў (спакойна можна было напісаць «аўтавакзал») не было зусім. Беларуская мова на трафарэтах злегку дысаніруе з рускай мовай на моўных інфарматарах. Хочацца спадзявацца, што хутка кіраўніцтва Аўтобуснага Парку № 2 успомніць і аб гэтым недахопе і перазапіша аўтаінфарматары, якімі, дарэчы, абсталяваны ўжо амаль усе гарадскія аўтобусы.

Маршрутныя таксі

Сярод маршрутных таксі з'явілася некалькі мікрааўтобусаў «ГАЗель» з высокім дахам, якія адрозніваюцца ад сваіх звычайных аналагаў зручнасцю перамяшчэння ў салоне. Аўтобусны Парк пачаў выкарыстоўваць у якасці маршрутных таксі таксама аўтобусы МАЗ-256 і ПАЗ-4234. Праблемаю застаецца адсутнасць агульнадаступнага раскладу руху маршрутных таксі.

Удзельнікі форуму на афіцыйным партале горада Баранавічы адзначылі працу гарадскога пасажырскага транспорту па выніках 2006 г. у пераважнай большасці на «6» і «7» па дзесяцібальнай шкале, што, на маю думку, з'яўляецца нядрэнным вынікам.

Яўген Дубровін
архіў навінаў
2006   2008   2009
на галоўную         фота баранавіцкіх аўтобусаў