Навіны (2006)
25 снежня 2006 г.
Год 2006. Вынікі.
У канцы адыходзячага года водзіцца падводзіць вынікі, і, азіраючыся на мінулае, глядзець у будучыню. Паспрабуем разам прааналізаваць факты і падзеі з жыцця гарадскога
транспарту, сведкамі якіх сталі Баранавічы.
Новы маршрут
Год 2006 пачаўся з адноснага зацішша — да сярэдзіны лютага нічога асаблівага не здарылася. 15 лютага горад зноў убачыў маршрут № 20, які адсутнічаў амаль 3 гады. Праўда, цяпер
ен злучае цэнтр не з мікрараенам Усходні-4, а з вуліцай Розы Люксембург, жыхарам якой стала пасля з'яўлення «20-кі» куды больш зручна дабірацца ў цэнтр горада.
Новыя аўтобусы
Пастаўкі мінскіх аўтобусаў пачаліся ў красавіку гэтага году. Адчыніў серыю з дзевяці гарадскіх аўтобусаў сучленены МАЗ-105. У канцы красавіка Баранавічы сталі трэцім горадам у
краіне пасля Гомеля і Магілева, у якім амаль пятнаццаціметровы трохвосевы аўтобус МАЗ-107 пачаў сталую працу на гарадскіх маршрутах. Усе новыя «гармонікі» МАЗ-105 пафарбаваны
ў светла-зялены колер. Першы з іх быў аснашчаны электронным табло, далей з-за дарагоўлі (камплект з трох табло на адзін аўтобус каштуе амаль 12 мільенаў рублеў) ад гэтай опцыі
адмовіліся. Усяго сэканомілі амаль 100 000 000 рублеў, а гэта ўжо больш паловы кошту аўтобуса вялікага класу МАЗ-103. Сума, канешне, значная. Только вось у імкненні сэканоміць
кіраўніцтва Аўтобуснага Парку адмовілася ад вельмі зручнага і, на мой погляд, практычнага і патрэбнага прыстасавання. Зрэшты, не мне вырашаць. Вернемся ж да аўтобусаў. Абодва
атрыманых у гэтым годзе аўтобуса МАЗ-107 пафарбаваны ў бэжавы колер, першы да таго ж носіць на сабе яскравы прыпамін аб тым, што ў 2006 годзе Баранавічы справілі свае
135-годдзе. Падобна аформлены і першы МАЗ-105, той, што з электронным табло. У маі з'явіўся другі МАЗ-105, а трэці прыйшоў у канцы чэрвеня. У ліпені з'явіліся яшчэ два МАЗ-105.
У жніўні прыйшоў другі МАЗ-107. У апошні дзень жніўня ў Аўтобусным Парку зноў з'явіўся новы аўтобус — на гэты раз нізкапольны МАЗ-103, які не закупаўся каля шасці гадоў. Увесь
гэты час у якасці машын вялікага класу горадам набываліся не зусім удалыя высакапольныя аўтобусы МАЗ-104 з раз'юшана рыкаўшымі рухавікамі і агрэгатамі ад серыйных грузавікоў.
Факт вяртання МАЗ-103 на гарадскія вуліцы не можа не цешыць. Зручны ўваход у аўтобус у сярэдніх і пярэдніх дзвярах палягчае і паскарае працэс пасадкі-высадкі і дазваляе без
асаблівых праблемаў укаціць у салон інвалідную ці дзіцячую каляску. На пачатку верасня зноў прыйшоў апошні ў гэтым годзе сучленены МАЗ-105.
Усе новыя гарадскія аўтобусы ў гэтым годзе атрымоўвалі чырвона-белыя нумары старога ўзору. Ніжэй прадстаўлены спіс паступіўшых аўтобусаў і іх регістрацыйныя нумары:
АЕ 4881 — МАЗ-105
АЕ 4937 — МАЗ-105
АЕ 7101 — МАЗ-107
АЕ 7362 — МАЗ-105
АЕ 7390 — МАЗ-105
АЕ 8283 — МАЗ-105
АЕ 8336 — МАЗ-107
АЕ 8374 — МАЗ-103
АЕ 8375 — МАЗ-105
ДТЗ
Увечары 3 жніўня на канцавым прыпынку ў Паўночным мікрараене адбылося самае цяжкае здарэнне з удзелам аўтобуса ў гэтым годзе. Вадзіцель РУП «Аўтобусны Парк № 2», разварочаючы
сучленены Ікарус, не прапусціў легкавы аўтамабіль «Опель-Вектра». У выніку ДТЗ вадзіцель аўтамабіля на месцы загінуў, а ехаўшыя ў якасці пасажыраў трое жыхароў горада атрымалі
калечанні цела рознай ступені цяжкасці і былі памешчаны ў бальніцу. У стасунку да вадзіцеля аўтобуса была ўзбуджана крымінальная справа.
Плюсы і Мінусы
У гэтым годзе працай асноўнага транспартнага прадпрыемства горада пасажыры ўвогуле былі задаволены. Гэта вынікае з лістоў у рэдакцыі гарадскіх газет і з таго, што пытанні да
кіраўніцтва Аўтобуснага Парку як ад журналістаў, так і ад гараджан, у асноўным не нясуць у сабе адцення незадавальнення. У асноўным народ цікавяць планы на будучыню і калі той
ці іншы маршрут пройдзе па той ці іншай вуліцы. Самая галоўная праблема, ад якой у гэтым годзе пазбавіцца не ўдалося — гэта не заўседы ўдалы выбар аўтобусаў для працы на
напружаных маршрутах. Згодны, з'яўленне Ікаруса-260 ці МАЗа-104 на 7, 12, 14 ці 16 маршруце сярод працоўнага дня, калі паток пасажыраў трохі памяншаецца, цалкам лагічна. Але
МАЗ-104 на «сямерцы» ці Ікарус-260 на «чатырнадцадцы» ўдзень выхаднога дня — адкрыты здзек над пасажырамі. На шляху следавання гэтых маршрутаў, праходзячых скрозь цэнтр горада,
есць і кірмашы, і вакзалы, універсітэцкія будынкі, інтэрнаты. Г.зн. недахопу ў пасажырах напэўна няма. У той жа час часам можна сустрэць Ікарус-280 на 20-м маршруце і
засумнявацца ў патрэбе выкарыстання сучлененага аўтобуса на гэтай лініі. Некалькі разоў аўтар, маючы ў кішэні праяздны (няхай не свой — але ўсе ж), вымушаны быў ісці пехатою
некалькі прыпынкаў, каб хоць як-небудзь скараціць час спазнення. Пытаю сябе — чаму той, хто аплочвае праезд, не можа атрымаць паслугу, за якую плоціць? Хочацца спадзявацца, што
ў наступным годзе сітуацыя палепшыцца. Садзейнічаць гэтаму можа тое, што ў гэтым годзе амаль 90% атрыманых гарадскіх аўтобусаў адносяцца да класу асабліва вялікіх машын
(сучлененыя і адзіночныя трохвосевыя), якіх так не хапала гораду і на што ўвесь час скардзіліся транспартнікі.
Сярод іншых праблем пасажырам дакучаюць юныя мабільныя меламаны (якіх да канца года стала менш) і асобы ў стане алкагольнага ап'янення (велічыня сталая). Карацей кажучы,
агульная культура захоўвання пакідае жадаць лепшага. Вадзіцелі аўтобусаў, не абсталяваных аўтаматычнымі моўнымі інфарматарамі, не заўседы лічаць неабходным аб'яўляць прыпынкі,
здараецца, што і ўвогуле «прамахваюцца» міма прыпыначных платформаў з прычыны задумлівасці ці запамяталасці. У той жа час аднатоўваюцца вялікія інтэрвалы руху на некаторых
маршрутах і немажлівасць дабрацца з аднаго раена ў другі без пересадак. Але звязаць усе раены горада адзін з адным асобнымі аўтобуснымі маршрутами нерэальна, ды інтэрвал руху
падбіраецца з улікам існуючага пасажырапатоку і мажлівасці выдзяліць машыны для працы на даным маршруце. А вось некаторым водзіцелям трэба проста быць больш пільнымі.
Узаемаадносіны кантралераў з пасажырамі ніколі не складваліся лепшым чынам. Наўрад ці моцна памылюся, калі скажу, што не стаў выключэннем і 2006 год. Да кровапраліцця справа,
на шчасце, не даходзіць, і нават заўважальна некаторае павышэнне культуры кантралераў — хамства і абурэння на запыт прадставіць пасведчанне стала менш — але ўсе ж напружанасць
у адносінах назіраецца перманентная. Часам з боку безбілетных, але ўсе ж незадаволеных пасажыраў у ход ідзе нават ненарматыўная лексіка. Пасажырам варта зразумець, што праца
кантралераў — змусіць плаціць «зайцоў» за праезд і тым самым зраўняць паступленні грашовых сродкаў у касу аўтапарка з затратамі на выконваемыя паслугі. У канцавым выніку гэта
вядзе да павышэння якасці выконваемых паслуг, а гэта новыя аўтобусы і ўтрыманне старых аўтобусаў у належным стане, новыя маршруты і прыпынкі. У сваю чаргу кантралерам варта
памятаць, што пасажыры — гэта не патэнцыяльныя «зайцы» і «халяўшчыкі», а кліенты, якія ў сваей большасці плоцяць за праезд і маюць права патрабаваць да сябе нармальнага
стаўлення.
Да мінусаў можна аднесці і адсутнасць спецыяльна абсталяванай зоны высадкі пасажыраў на канцавым прыпынку «вул. 50 год УЛКСМ», а таксама адсутнасць асфальту (!) у кішэні
прыпынку «ЦЭЦ» маршрутаў №№ 5, 5А, 23. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што рашэнне гэтых праблемаў ляжыць па-за кампетэнцыяй аўтапарка, але нягледзячы на гэто,
кіраўніцтвам гэтага транспартнага прадпрыемства рабіліся спробы паўплывацьь на іх хутчэйшае вырашэнне.
Хочацца таксама адзначыць працу мастака з Аўтобуснага Парку. Да праблемаў у працы транспарту ўвогуле памылкі на трафарэтах не аднясеш, але чаго варта скарачэнне (увага,
арфаграфія і адлегласці захаваны!) «аў.вакзал» і апячатка «ліцэц». А што такое «База ААС»? Калі маецца на ўвазе «База ОПС», тады беларускі варыянт гучыць як «База
АблСпажыўСаюза», ці «База АСС». Канешне, вельмі прыемна, што ў гэтым годзе ўсе надпісы на трафарэтах сталі пісацца на беларускай мове, але хацелася б, каб прыкрых памылак і
неправільных скарачэнняў (спакойна можна было напісаць «аўтавакзал») не было зусім. Беларуская мова на трафарэтах злегку дысаніруе з рускай мовай на моўных інфарматарах.
Хочацца спадзявацца, што хутка кіраўніцтва Аўтобуснага Парку № 2 успомніць і аб гэтым недахопе і перазапіша аўтаінфарматары, якімі, дарэчы, абсталяваны ўжо амаль усе гарадскія
аўтобусы.
Маршрутныя таксі
Сярод маршрутных таксі з'явілася некалькі мікрааўтобусаў «ГАЗель» з высокім дахам, якія адрозніваюцца ад сваіх звычайных аналагаў зручнасцю перамяшчэння ў салоне. Аўтобусны
Парк пачаў выкарыстоўваць у якасці маршрутных таксі таксама аўтобусы МАЗ-256 і ПАЗ-4234. Праблемаю застаецца адсутнасць агульнадаступнага раскладу руху маршрутных таксі.
Удзельнікі форуму на афіцыйным партале горада Баранавічы адзначылі працу гарадскога пасажырскага транспарту па выніках 2006 г. у пераважнай большасці на «6» і «7» па
дзесяцібальнай шкале, што, на маю думку, з'яўляецца нядрэнным вынікам.
Яўген Дубровін
|
7 снежня 2006 г.
1 снежня завершаны капітальны рамонт першай чаргі вул. Кабушкіна. Скончыць другую чаргу плануецца ў другой палове наступнага году. Пазней па вул. Кабушкіна плануецца пусціць
гарадскі аўтобусны маршут. Падрабязна можна прачытаць
тут.
па матырыялах газеты Intex-Press
|
28 лістапада 2006 г.
З сенняшнега дня на гарадскім маршруце № 3 у ранішнія гадзіны-пік з'явілася дадатковая машына. Больш падрабязна можна прачытаць на
афіцыйным партале горада Баранавічы.
|
23 лістапада 2006 г.
РУП «Аўтобусны Парк № 2» выявіўся ў ліку прадпрыемстваў горада, не выканаўшых мэтавы паказчык па энергазберажэнню. Гэты факт быў агучаны на пасяджэнні Баранавіцскага
гарвыканкама 14 лістапада, дзе былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за 9 месяцаў 2006 г. Падрабязна можна прачытаць
тут.
па матырыялах газеты Intex-Press
|
18 лістапада 2006 г.
Па інфармацыі афіцыйнага партала горада Баранавічы, 10 лістапада
маршрут №6 перайшоў на зімовы графік руху. З раніцы да 15 гадзін на лініі працуе дадатковая машына, што дазволіла зменшыць інтэрвал. Новы расклад руху ўжо на прыпынках.
|
24 жніўня 2006 г.
Сення ўжо можна з поўнай упэўненасцю сказаць — другі аўтобус МАЗ-107, які быў заўважаны некалькі дзен таму ў Баранавічах, прайшоў рэгістрацыю ў МРЭА ДАІ і хутка з'явіцца на
гарадскіх маршрутах. Першы падобны аўтобус ўжо некалькі месяцаў паспяхова працуе на найбольш напружаных маршрутах — на семым, восьмым, дванадцатым і чатырнадцатым. Цяперашні
МАЗ-107 стаў семым гарадскім аўтобусам МАЗ, да таго ж аўтобусам вялікай умяшчальнасці, так неабходных нашаму гораду, што з'явіўся ў гэтым годзе. Для параўнання — за ўсе апошнія
гады, калі пачалі набывацца аўтобусы Мінскага Аўтамабільнага Заводу, у Баранавічы паступіла ўсяго шэсць аўтобусаў МАЗ-105.
|
18 жніўня 2006 г.
3 жніўня 2006 года ў 21:40 на канцавым прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Наканечнікава ў Паўночным мікрараене г. Баранавічы мясцовы жыхар 1967 г.н., вадзіцель РУП
«Аўтобусны Парк №2», кіруючы маршрутным аўтобусам Ікарус-280 №12 і выконваючы манеўр развароту, не прапусціў ехаўшы ў прамым накірунку аўтамабіль «Опель-Вектра» пад кіраваннем
жыхара г. Баранавічы 1976 г.н., і дапусціў з ім сутыкненне. У выніку ДТЗ вадзіцель легкавога аўтамабіля загінуў на месцы, а ехаўшыя з ім у якасці пасажыраў тры жыхаркі г.
Баранавічы 1984 г.н. і 1986 г.н., атрымалі абразы цела рознай ступені цяжкасці і памешчаны на лячэнне ў гарадскую бальніцу. Распачата ўгалоўная справа па ч. 2 ст. 317 УК РБ.
|
8 мая 2006 г.
Тыя з жыхароў горада, хто ўвечары 27 красавіка апынуўся ў цэнтры горада на вуліцах Савецкая, Леніна ці Тэльмана і ўбачыў праплываючы побач светла-бежавы трохвосны аўтобус
могуць смела сябе павіншаваць. З чым? А з тым, што менавіта яны аднымі з першых убачылі першы і пакуль што адзіны ў Баранавічах аўтобус МАЗ-107, пятнадцацімятровы трохвосны
аўтобус-прыгажун з нізкай падлогай вытворчасці Мінскага Аўтамабільнага Завода, які вырабляецца з 2001 года і ўпершыню быў прадстаўлены публіцы на Маскоўскім
аўтасалоне. Салон, разлічаны на 150 месцаў, і нізкая падлога несумненна спадабаюцца пасажырам, а адсутнасць вузла сучленення, каштоўнага і няпростага ў абслугоўванні, павінна
спадабацца транспартнікам.
Як паведаміў загадчык службы перавозак РУП «Аўтобусны Парк №2», Віталь Багданавіч Курэцкі, аўтобус з'явіцца на гарадскіх маршрутах пасля праходжання рэгістрацыі. Паводле яго
слоў, гэта не апошняе набыцце аўтобуса такога класа для гарадскога транспарта — і ў будучым плануецца набываць такія машыны. Пры гэтым МАЗ-107 не займе месца аўтобусаў
МАЗ-105, якіх у нашым горадзе ўжо 7 адзінак (нагадаем, апошні аўтобус гэтага тыпу паступіў у горад за некалькі тыдняў да з'яўлення МАЗа-107), а гэтыя мадэлі будуць
купляцца і далей.
Застаецца спадзявацца, што новы аўтобус з'явіцца на маршрутах у бліжэйшыя дні. А яшчэ вельмі хочацца верыць, што жыхары і госці горада будуць яшчэ больш шанаваць не толькі
гэты, але і другія аўтобусы ў Баранавічах, паважаючы працу тых, хто кожны дзень забяспечвае горад транспартам.
P.S. Віншуем Віталія Багданавіча Курэцкага з прысваеннем ганаровага звання «Чалавек Года на транспарце і сувязі»!
чытать больш падрабязнае апісанне аўтобуса МАЗ-107 на сайце www.bytrans.net
|
24 кветня 2006 г.
Беларусы ў бліжэйшыя некалькі гадоў будуць далей ездзіць на аўтобусах з перавышаным часам эксплуатацыі. У цяперашні момант у міністэрстве транспарту і камунікацый РБ
распрацоўваецца праект пастанаўлення, у якім прадугледжваецца перанос увядзення абмежавання часу эксплуатацыі транспартных сродкаў з 2007-га года на 2010-ты.
Як памедаміў «ІР» кіраўнік аддзела пасажырскіх перавозак міністэрства транспарту і камунікацый РБ Аляксандр Ляховіч, гэты праект пастанаўлення зараз праходзіць юрыдычную
экспертызу. Нагадаем, што рашэнне мінтранса, аб прыняцці якога было аб'яўлена ў мінулым годзе і якое павінна было ўступіць у сілу з 2007-га, у прыватнасці прадугледжвае,
што час эксплуатацыі для аўтобусаў малой умяшчальнасці не павінен перавышаць 10 гадоў, а вялікай — 15 гадоў. Нягледзячы на тое, паводле стану на мінулы год паводле даных таго ж
міністэрства ў пасажырскіх аўтагаспадарках Мінска, Віцебска, Слоніма і іншых раенаў Беларусі поўнасці вырабілі свой час і павінны былі быць замененымі ад 40 да 65% рухомага
складу. Паколькі вялікіх грошай на набыцце новых транспартных сродкаў у прадпрыемстваў не было і няма, яшчэ год таму было відавочна, што калі рашэнне аб увядзенні абмежавання
часу эксплуатацыі ўступіць у сілу з 2007-га года, то ездзіць большасці беларусаў не будзе на чым.
У Баранавічах і Баранавіцкім раене адзіным прадпрыемствам, якое ажыццяўляе пасажырскія перавозкі, з'яўляецца РУП «Аўтобусны парк №2» (у 2005 годзе АП №2 выканаў усе
прагнозныя паказчыкі і з'яўляецца на цяперашні момант адным з лепшых прадпрыемстваў у Брэсцкай вобласці). Як паведаміў «ІР» намеснік дырэктара АП №2 па агульных пытаннях і
інфармацыйнай працы Іван Лапкоўскі, на сеняшні дзень у іх прадпрыемстве налічваецца каля 200 аўтобусаў. З іх больш за палову працуюць ужо больш за 15 гадоў.
«Канешне, фармальна большасць нашых аўтобусаў трэба спісваць. Але дзякуючы таму, што мы ўвесь час праводзім іх капітальныя і бягучыя рамонты, час эксплуатацыі мы маем
магчымасць працягваць, — расказаў «ІР» Іван Лапкоўскі. — Асаблівых скарг наконт працы транспарта да нас не трапляе. Аўтобусы робяць, ходзяць дакладна паводле інтэрвалаў, так
што людзі могуць быць спакойныя».
Між тым, шмат жыхароў нашага горада станам грамадскага транспарту незадаволены. «Часам едзеш у аўтобусе, і паўстае пачуцце, што ен па дарозе разваліцца. Бывае, з'яўляецца
нейкі дым, і дыхаць становіцца вельмі непрыемна. А калі едзеш у непагадзь у «гармоніку», на цябе то снег падае, то дождж капае», – абурылася падчас тэлефоннай размовы з «ІР»
жыхарка нашага горада Вольга.
Па словах вядучага спецыяліста Баранавіцкай гаррайіспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алега Загурскага, стары аўтатранспарт небяспечны, перад усім, тым,
што ў ягоных выхлапных газах часцяком перавышаныя нормы занечышчаючых рэчываў. «Штогод падчас правядзення аперацыі «чыстае паветра» у Аўтобусным парку №2 нашай
гаррайінспекцыяй аднатоўваюцца выпадкі перавышэння нормаў занечышчаючых рэчываў у выхлапных газах. Але калі некалькі гадоў таму ў нас былі сур'езныя заўвагі да аўтапарка, то
сення перавышэнне нормаў занечышчаючых рэчываў ужо не мае масавага характару. Недахоп матэрыяльных сродкаў не дазваляе аўтапарку самому вырашыць гэтую праблему. Парк не
малады і яго абнаўленне праходзіць не такімі тэмпамі, як нам бы хацелася», — аднатаваў Алег Загурскі.
Па словах намесніка дырэктара АП №2, нягледзячы на тое, што ў астатнія гады яны штогод абнаўляюць да 10% рухомага складу (у мінулым годзе АП №2 набыў 11 аўтобусаў), ад старых
адзінак прадпрыемства адмовіцца пакуль не можа: «Мы як вазілі на іх людзей, так і будзем вазіць. А куды мы дзенемся? Што, у нашым горадзе есць метрапалітэн, тралейбусы ці
трамваі? А людзям аднак неяк трэба дабірацца да працы і да дому».
Руслан ГАРБАЧОЎ
па матэрыялах газеты Intex-Press
|
15 лютага 2006 г.
15 лютага на вуліцах горада зноў з'явіўся 20 аўтобусны маршрут, які адсутнічаў некалькі гадоў.
Цяпер ен звязвае вуліцу Чырвонаармейскую з вуліцай Розы Люксембург замест вуліцы Паркавай.
Час адыходу з канцавога прыпынку «вуліца Розы Люксембург»:
Працоўныя дні — 5:10, 5:54, 6:38, 7:00, 7:22, 7:44, 8:06, 8:28, 8:50, 9:12, 9:56, 10:18, 11:02, 11:46, 12:30, 13:14, 13:58, 14:20, 14:42, 15:04, 15:26, 15:48, 16:10, 16:32,
16:54, 17:16, 17:38, 18:00, 18:52, 19:36, 20:20, 21:04, 21:48, 22:32
Выхадныя дні — 5:54, 6:38, 7:22, 8:06, 8:50, 10:18, 11:02, 11:46, 12:30, 13:14, 13:58, 14:42, 15:26, 16:10, 16:54, 17:38, 18:52, 19:36, 20:20, 21:04, 21:48
Аўтобусны маршрут №20 на момант публікацыі навіны абслугоўваецца машынамі тыпу Ікарус-260.
|
26 студзеня 2006 г.
Аўтобусны Парк №2 працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Па словах Сяргея Дубешка, кіраўніка Вытворча-Тэхнічнага Аддзела, моцныя маразы не сталі для прадпрыемства надзвычайнай сітуацыяй.
Арганізавана кругласутачнае дзяжурства тэхнічных працаўнікоў і ўсе маршруты аўтобусаў курсіруюць згодна са звычайным раскладам руху.
па матэрыялах газеты Intex-Press
|
12 студзеня 2006 г.
Пасля завяршэння прац па добраўладкаванню вуліц Тараса Шаўчэнкі, Доўгай і Рэпіна, праектна-сметная дакументацыя па якіх ужо рыхтуецца, па іх плануецца пусціць
гарадскія аўтобусы 23 маршрута. Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Баранавіцкага ЖКГ Анатоль Майсейчык.
па матэрыялах газеты Intex-Press
|
архіў навінаў
2007
 
2008
 
2009
|