русский язык english polski
Гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах
1950 г. — першы і адзіны маршрут: Вакзал — Траццякі; аўтобус ЗіС-155, вадзіцель Скурыхін Е. П., кандуктар Лайша Г. старая аўтастанцыя вул. Шасэйная (сення — вул. Брэсцкая), аўтобус ЗіС-155, 1957 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, КП-3396) ЗіС-155 каля Палескага вакзалу, 1957 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, КП-3395) ЗіС-155 на плошчы Леніна ў Баранавічах, 1959 г. ЗіС-155 на плошчы Леніна, канец 50-х гадоў (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-10710) плошча Леніна, 1960 г.: РАФ-251, ЗіС-155 і ЛАЗ-695Е (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, КП-3861) ЗіС-155 на вуліцы Савецкай, пачатак 60-х гг. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1470) ЗіС-155 на вуліцы Леніна каля швейнай фабрыкі, пачатак 60-х гг., мажліва 1964 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1477) ЛАЗ-695Е у рабочым паселку баваўнянага камбінату, 1965 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, КП-4178) ЛАЗ-695Е на вуліцы Леніна каля тэхналагічнага каледжа, прыкладна 1965 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1561/3) ЛАЗ-695Е на вуліцы Леніна, 1967 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1826) ЛАЗ-695Е каля чыгуначнага вакзалу Баранавічы-Палескія, 1967 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1829) ЛАЗ-695Е на вуліцы Фралянкова, 1967 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1835) ЛАЗ-695Е на вуліцы Леніна каля швейнай фабрыкі, 1967 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, НВф-1855) баранавіцкія ЛАЗ-695Е на плошчы імя Леніна мажліва, адзін з баранавіцкіх ЛАЗ-695М каля Дома Культуры баранавіцкі ЛАЗ-695Е каля будуемага першага ў горадзе дзевяціпавярховага жылога дома (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) вул. Леніна каля стадыена, ЛАЗ-695, першая палова 70-х гадоў (фатаграфія КП6513 з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) 28 жніўня 1974 г., БУ-111 узводзіць аўтобусны парк па вул. Тэльмана (фатаграфія КП6572 з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) 28 жніўня 1974 г., БУ-111 узводзіць аўтобусны парк па вул. Тэльмана (фатаграфія КП6573 з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) мажліва, адзін з першых турыстычных Ікарусаў у Баранавічах, другая палова 70-х гадоў прыгарадная аўтастанцыя па вул. Прытыцкага (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) рамонтная зона аўтакалоны № 2448, 1977 г.; на фота распазнаныя: 2 аўтобусы ЛАЗ-695Е, 1 ЛіАЗ-677, міжгародні Ікарус 200-й серыі і, мажліва, ПАЗ-652/672 брама аўтобуснага парку, 1980 г. (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) месца будучага аўтавакзала, першая палова 80-х гадоў (фатаграфія з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею) так мог выглядаць баранавіцкі талон на праезд за 4 кап., прыкладна 1985 г. аўтакалона № 2448, прыкладна 1985 г. прыкладна 1985 г., плошча Леніна, 2 аўтобусы Ікарус-260 і мікрааўтобус маршрутнае таксі РАФ так мог выглядаць баранавіцкі талон на праезд за 5 кап., прыкладна 1987 г. так выглядалі інфармацыйныя таблічкі на прыпынках у 80-я гады XX стагоддзя (фота — Павел Галаўко) так выглядалі інфармацыйныя таблічкі на прыпынках у 80-я гады XX стагоддзя (фота — Павел Галаўко) так выглядалі інфармацыйныя таблічкі на прыпынках у 80-я гады XX стагоддзя (фота — Павел Галаўко) баранавіцкі Ікарус-260 на плошчы Леніна, маршрут № 7, прыкладна 1983 г.


Транспарт у Гомелі
УВАГА! Выкарыстанне дадзенага тэксту, мапаў, малюнкаў і фатаграфіяў, поўнае ці частковае, мажлівае толькі пасля ўзгаднення з аўтарам! Парушэнне аўтарскіх правоў, якое з увагі на характар артыкула можа закрануць інтарэсы больш дзесяці асобаў і арганізацый, раней ці пазней будзе выяўленае, і для іх абароны будуць выкарыстаныя ўсе мажлівыя інструменты, аж да судовага іску з мэтаю прыцягнення вінаватага да адміністратыўнай адказнасці. Калі ласка, будзьце разважлівыя, не стварайце непатрэбных праблемаў сабе і іншым. Калі Вы лічыце, што дадзены артыкул парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце аб гэтым на электронны адрас postmaster@bartrans.net .

Падрабязна пра гісторыю развіцця маршрутнай сеткі горада можна прачытаць на дадатковай старонцы

Гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах бярэ свой пачатак ў канцы першага дзесяцігоддзя XX веку. Сто гадоў таму, у далекім 1909 г. Віленскае амнібусна–аўтобуснае таварыства атрымала ад Міністэрства шляхоў зносін дазвол перавозіць пасажыраў па маршрутах Брэст — Слуцк — Бабруйск — Магілеў, Востраў — Дзвінск — Коўна, Беласток — Баранавічы і па некаторых іншых маршрутах. Ужо ў наступным 1910 г. пачаў дзейнічаць адзін з першых рэгулярных аўтобусных маршрутаў у Беларусі: Баранавічы — Беласток.

Яшчэ можна было чуць рэха вызваліцельных залпаў гармат на франтах Вялікай Айчыннай Вайны, а ў поўнасцю разбураных Баранавічах пачалася адбудова мірнага жыцця. Адной з галоўных задач было стварэнне пасажырскага аўтатранспартнай гаспадаркі, што пачалося ў 1944 г. практычна з нуля. Менавіта 21 жніўня гэтага года і лічыцца днем нараджэння аўтобуснага парка. У той дзень два трафейныя аўтобусы «Бюсінг» адправіліся ў першыя рэйсы па маршрутах «Баранавічы — Навагрудак» і «Баранавічы — Дзятлава».

Сення цяжка вызначыць, які аўтобус стаў першым аўтобусам, выкарыстоўваемым на гарадскіх маршрутах. Але дакладна вядома, што першы гарадскі маршрут (невядома таксама, ці меў ен у той час лічбавае азначэнне) існаваў ужо ў 1949 г. і злучаў чыгуначны вакзал (відочна Палескі) і паравознае дэпо. Усяго ж па стане на 1 студзеня 1949 г. у горадзе налічвалася 8 аўтобусаў, з іх 6 было Мінтрансу, 1 МШЗ, 1 Мінздраву.

Развіцце аўтатранспартнай сістэмы краіны набірала тэмпы і ўжо ў 1950 — 1952 гг. у аўтагаспадарку пачалі паступаць першыя паваенныя айчынныя аўтобусы, а менавіта ПАЗ-651 і ЗіС-155. Па стане на 1 студзеня 1951 г. у горадзе ўжо 21 аўтобус, з іх 18 мінтрансу: 14 ГАЗ-03-30, 1 ЗіС-8 альбо ЗіС-16, 1 ЗіС-154, 2 замежных (відавочна, мова пра 2 трафейныя «Бюсінгі»).

Цікава, што ў 1951 г. кошт праезду на адзіным гарадскім маршруце з вакзала да Траццякоў складаў 1 руб., калі ж трэба было ехаць з вакзала да цэнтра горада альбо з цэнтра да Траццякоў ці наадварот, то кошт складаў ужо толькі 50 кап. Акрамя таго, удзень на першым маршруце курсіравала 4 аўтобусы, у гадзіны-пік — 5 аўтобусаў. Рух пачынаўся ў 7:30, спыняўся ў 24:00.

У 1951 г. існавла 7 прыгарадных маршрутаў.

У 1955 г. Упраўленнем аўтатранспарту БССР было прынятае рашэнне арганізаваць самастойную гаспадарку — Баранавіцкі аўтобусны парк, якое насіла тады назву «Аўтатранспартная кантора пасажыраў» і было створана на базе нешматлікіх майстэрняў з прымітыўным абсталяваннем і нізкай эфектыўнасцю працы. На той час у аўтагаспадарцы налічвалася 35 аўтобусаў з сярэдняй умяшчальнасцю 24 месцы, 29 легкавых аўтамабіляў-таксі маркі «Пабеда» і 9 грузавых аўтамашын. Кіраўніком прадпрыемства быў М. І. Краўчанка.

25 лістапада 1958 г. меў месца зварот да дырэктара баранавіцкай аўтастанцыі аб адкрыцці гарадскога маршрута ў Ляхавічах «цэнтр горада — чыгуначная станцыя» з двума прыпынкамі і часам руху з 8:30 да 18:00.

У 1961 г. у раеннай газеце «Знамя Камунізма» з’явілася нататка аб адкрыцці новага маршруту гузатаксі (арфаграфія захаваная): «Да ведама грамадзян горада і раена! Адкрыты рэгулярны рух грузатаксі па маршруту Баранавічы — Грабаўцы — Крыжыкі — Вялікія Лукі — Вольна — Завінье. Грузатаксі будзе адпраўляцца з Баранавіч у 6-00, 11-00 і 16-00.» У палове мінулага веку у СССР грузавое таксі ўяўляла сабою грузавы аўтамабіль, у кузаве якога (часцей за ўсе з будкай) былі лаўкі для пасажыраў і месца для пакункаў, а ў заднім борце былі фортка і лесвічка. Такія аўтамабілі стаялі часцей за ўсе каля цэнтральнага кірмашу, гарсавету альбо чыгуначнага вакзалу. Жыхары горада карысталіся імі, каб даставіць набытыя рэчы дадому, а жыхары раену да сваей вескі.

У 1961 г. кіраўніком таксаматорнага парку быў тав. Пігулеўскі.

У снежні 1964 г. у горадзе было 5 маршрутаў працягласцю 39,1 км з працуючымі на іх 35 аўтобусамі. У Баранавічах налічвалася 107 прыпынкаў. У 1966 г. у горадзе было ўжо 7 гарадскіх маршрутаў агульнай працягласцю 48,5 км і працуючымі на іх 46 аўтобусамі. Гарвыканкам забавязваў начальніка аўтагаспадаркі, каб на гарадскіх маршрутах выкарыстоўваліся аўтобусы марак ЛАЗ і ПАЗ-652.

Праца гарадскога транспарту ў канцы 60-х — на пачатку 70-х гг. была незадавальняючай. Так, падчас праверкі 13 чэрвеня 1968 г. выявіліся шматлікія парушэнні. На маршруце № 1 замест дзесяці аўтобусаў працавала толькі сем, на маршруце № 2 шэсць замест васьмі, на «тройцы» замест патрэбных сямі аўтобусаў было толькі чатыры. Падобныя парушэнні аднатавалі і на маршрутах №№ 5 і 7. У 1970 г. на лініях замест планаваных 58 аўтобусаў курсіравала толькі 40—45. Гэта было звязана з дрэннай матэрыяльнай базай і недахопам запчастак. У той жа час на гарадскіх маршрутах асвойваўся мікрааўтобус «Латвія»; 10 дзен ен працаваў па маршруце «мкр. па вул. Савецкай — пл. Леніна — анкалагічны дыспансер», пазней па маршруце «анкалагічны дыспансер — вакзал Палескі».

Па стане на 30.11.1968 г. аўтобусны парк штодзенна абслугоўваў 60 маршрутаў, на якіх працавала 129 аўтобусаў. Агульная працягласць маршрутаў складала 5 535 км, за адзін дзень перавозілася больш за 75 000 пасажыраў. Па стане на 1 студзеня 1969 г. на балансе аўтобуснага парку было 173 аўтобусы, з якіх на хаду было толькі 137.

На пачатку 70-х гг. узнікла пытанне аб самастойнасці аўтобуснай гаспадаркі і ў 1975 г. на базе старога з'явіліся два новыя прадпрыемствы — таксаматорны парк і аўтакалона № 2448. Да гэтага раздзелу кіраўніком сумеснай гаспадаркі быў тав. Заградскі. А. А. Заградскі кіраваў аўтакалонай № 2448 да 1982 г.

Да 1975 г. асноўнымі аўтобусамі гарадскіх маршрутаў былі ЛАЗ-695Е і ЛАЗ-695М. Апошнія з іх былі на маршрутах прыкладна ў 1979 г. Пачынаючы з сярэдзіны 70-х гг. самым масавым аўтобусам у Баранавічах становіцца ЛіАЗ-677.

1 красавіка 1975 г. гарадскі грамадскі транспарт перайшоў на талонную сістэму аплаты праезду.

У снежні 1975 г. па вуліцы Тэльмана быў уведзены ў эксплуатацыю аўтобусны парк з гаражом на 200 аўтобусаў. Пасля гэтага ў горад пачынаюць паступаць сучасныя венгерскія аўтобусы вялікай умяшчальнасці Ікарус-255, Ікарус-256 і Ікарус-260.

Першыя тры венгерскія аўтобусы Ікарус-260 з вузкімі маленькімі фортачкамі трапілі ў Баранавічы ў канцы 1974 г. Іх нумары: 18-91 бнм; 18-92 бнм; 18-93 бнм. З 1975 па 1984 гады ў горад паступала па 9—12 новых аўтобусаў Ікарус-260 штогод, выключэннем стаў толькі 1979 г., калі аўтагаспадарка папоўнілася толькі адным аўтобусам (89-02 бнн). Спачатку гэтыя аўтамашыны працавалі на міжгародніх маршрутах, якія ў той час ахоплівалі ўсе вобласці БССР з выключэннем Віцебскай, а таксама гарады Літоўскай ССР і РСФСР.

У аўтакалоне была створана лінія дыягностыкі, арганізавана абаротнае водазабеспячэнне з застасаваннем абсталявання «Крышталь». Прадпрыемству было прысвоена ганаровае званне «Аўтагаспадарка гарантаванай бяспекі дарожнага руху».

У 1975 г. МФ ЦНДІП Горадабудаўніцтва была распрацаваная комплексная транспартная схема (далей — КТС) г. Баранавічы на разліковы перыяд да 1990 г. з вылучэннем у якасці першага этапу 1980 г. Па выніках разлікаў пасажырапатокаў на маршрутным транспарце разглядалася мажлівасць двух варыянтаў яго развіцця. Першы прадугледжваў сумеснае існаванне ў горадзе двух відаў гарадскога транспарту — аўтобуса і тралейбуса (ужо да 1985 г.), другі ж прадугледжваў развіцце ў горадзе толькі аўтобуса з рознай (сярэдняй і вялікай) умяшчальнасцю рухомага складу. Першы варыянт меркаваў арганізацыю тралейбуснай сеткі даўжыней 16,5 км і стварэнне 4 маршрутаў. Было вызначанае будаўніцтва тралейбуснага дэпо на скрыжаванні вуліц Пралетарскай і Бадака на 55 адзінак рухомага складу, а таксама трох цягавых падстанцыяў. Пракладка тралейбусных маршрутаў планіравалася па вуліцах Жукава, Пралетарскай, Кірава, Тэльмана, Леніна, Савецкай, Прытыцкага, Чарнышэўскага, Камсамольскай, 50 год УЛКСМ і Розы Люксембург. Акрамя таго, першы варыянт развіцця гарадскога грамадскага транспарту прадугледжваў будаўніцтва трох сумешчаных аўтобусна-тралейбусных дыспетчарскіх з пляцоўкамі для адстою рухомага складу па вуліцах Савецкай, Пралетарскай і Жукава. Планіравалася, што ў 1990 г. працягласць сеткі аўтобусных маршрутаў складзе 56 км, а тралейбусных маршрутаў 16,5 км пры шчыльнасці аўтобуснай сеткі 1,9 км/км2 і тралейбуснай сеткі 0,55 км/км2. У планах стваральнікаў папярэдняй КТС меркавалася, што ў 1990 г. гарадскім транспартам (136 гарадскімі аўтобусамі і 55 тралейбусамі) будзе перавезена 78 300 000 пасажыраў (у т.л. 49 600 000 аўтобусамі і 28 700 000 тралейбусамі). Нажаль, з-за сур’езнага адставання ў рэалізацыі намечанага развіцця магістральна-вулічнай сеткі і аб’ектаў транспартнай інфраструктуры горад пасля быў вымушаны часова адмовіцца ад развіцця электратранспарту, які патрабуе павышанага добраўладкавання і адпаведніх габарытаў вуліц.

Згодна з генпланам ад 7 верасня 1978 г. у горадзе прадугледжвалася арганізацыя тралейбуснага руху.

У 1982 г. на пасадзе дырэктара аўтакалоны № 2448 А. А. Заградскага змяніў М?. М?. Пярмінаў.

Першыя два аўтобусы Ікарус-280 (з шырокімі фортачкамі) з’явіліся ў 1982 г. і выйшлі на 7 маршрут, на якім быў самы малы інтэрвал — 6—7 хвілін у гадзіны-пік. Нумары аўтобусаў: 29-15 бнр і 29-16 бнр.

Да канца 80-х гг. у горад траплялі выключна жоўтыя венгерскія аўтобусы, толькі ў 1977 г. трапілі тры аранжавыя аўтобусы з нумарамі 24-52 бнн; 24-53 бнн і 24-54 бнн.

З 5 мая 1982 г. у горадзе зноў распачаўся рух маршрутных таксі па маршруце № 1: «Палескі ч/в — Траццякі», кошт праезду складаў 20 кап. Гэты маршрут абслугоўваўся мікрааўтобусамі РАФ належачымі да таксаматорнага парку.

У 1986 г., а дакладней у верасні, распачалася будова новага аўтавакзала па вуліцы Фралянкова. Першыя аўтобусы ад яго платформаў адправіліся 19—20 лютага 1988 г., але старая аўтастанцыя па вуліцы Прытыцкага афіцыйна была зачынена толькі 1 чэрвеня 1991 г.

У 1987 г. аўтакалона № 2448 была пераіменаваная ў Аўтобусны Парк № 2.

У 1987 г. першы атрад Аўтобуснага Парку № 2, які абслугоўваў гарадскія маршруты, меў разбіўку на брыгады і за кожнай з іх былі замацаваны пэўныя аўтобусы і маршруты; інтэрвал гаражных нумароў быў асобным для кожнай брыгады. Так выглядаў колькасны і якасны склад брыгад у той год (нумарацыя брыгад умоўная):
- 1 брыгада (маршруты №№ 1, 2, 15), склад: 9 Ікарус-260, 20 ЛіАЗ-677;
- 2 брыгада (маршруты №№ 3, 6), склад: 25 Ікарус-260, 6 Ікарус-280;
- 3 брыгада (маршруты №№ 4, 10), склад: 4 Ікарус-260, 14 ЛіАЗ-677;
- 4 брыгада (маршруты №№ 5, 5а, 11), склад: 17 Ікарус-260, 4 ЛіАЗ-677;
- 5 брыгада (маршруты №№ 7, 14), склад: 7 Ікарус-260, 1 ЛіАЗ-677, 16 Ікарус-280;
- 6 брыгада (маршруты №№ 8, 12), склад: 14 Ікарус-260, 5 ЛіАЗ-677, 9 Ікарус-280;
- 7 брыгада (маршруты №№ 9, 13, 16), склад: 2 Ікарус-260, 22 ЛіАЗ-677.

У жніўні 1989 г. дырэктар Аўтобуснага Парку № 2 паведамляў, што «цяпер у аўтобусах аб'яўленне прыпынкаў будзе ажыццяўляцца прыемным жаночым голасам запісаным на магнітафон».

У апошнія гады перад распадам СССР у горадзе з'вілася некалькі аўтобусаў Ікарус-280 з двухстворчатымі дзвярамі і адзін Ікарус-263.

На пачатку снежня 1992 г. у Баранавічах з'явіліся два аўтобусы Ельч-120М, якія 19 снежня пасля абкаткі і абучэння персаналу польскімі спецыялістамі выйшлі на маршруты №№ 6 і 8. Гэта быў падарунак ад Гарвыканкама Аўтобуснаму Парку № 2 на 50-годдзе. Дарэчы, у парку ў той год налічвалася 260 аўтобусаў, і штат працаўнікоў складаўся з 918 чалавек. Першыя два ЛіАЗ-5256 з'явіліся на пачатку красавіка 1993 г. і каштавалі па 8 000 000 тагачасных рублеў. Дзяржаўныя і паркавыя нумары першых ЛіАЗ-5256 — БНО 21-01 (01060) і БНО 31-00 (01061). Планавалася, што да канца 1993 г. будуць набытыя яшчэ прыкладна восем штук, але планы так і засталіся планамі. У канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 1994 года ў Аўтобусным Парку з'явіліся два аўтобусы ЛіАЗ-5256, але ўжо зборкі Лідскага вопытнага завода «Неман». У 1996 г. адзін з айчынных ЛіАЗ-5256 быў перададзены Баранавіцкаму аўтобуснаму парку за добрую працу намеснікам міністра транспарту.

У 1993 — 1994 гг. па вуліцах горада ў выхадныя дні курсіравалі аўтобусы Ікарус-260 з кандуктарам, кошт праезду ў якіх складаў падвоены кошт праезду ў звычайным гарадскім аўтобусе. Маршруты разыходзіліся ад прыпынку каля аўтаагрэгатнага завода па вул. Гагарына (Рынак) да буйнейшых мікрараенаў горада — Паўночнага, Усходняга, Траццякоў. Відавочна, спроба была няўдалай, аб чым сведчылі амаль пустыя салоны «экспрэсаў», і эксперымент на гэтым скончыўся.

З 1 лютага 1994 г. пачаў працу начны аўтобус-таксі па маршруце «вул. Паркавая — чыгуначны вакзал Палескі — чыгуначны вакзал Цэнтральны», які ахопліваў усе асноўныя мікрараены горада, аднак ужо 13 лютага таго ж года маршрут быў зачынены ў сувязі з невялікім пасажырапатокам і нерэнтабельнасцю.

Першыя шэсць аўтобусаў Ікарус-280 з Германіі прыбылі ў Аўтобусны Парк № 2 у канцы чэрвеня 1996 года. У канцы мая намеснік старшыні Гарвыканкама ездзіў у камандзіроўку і дамовіўся аб набыцці ўжываных Ікарусаў. Цікавы факт: у газеце «Наш Край» гэтыя аўтобусы называлі новымі... Да кастрычніка 1996 года накапілі 1 мільярд рублеў для закупкі ў Германіі яшчэ чатырох—пяці «новых» аўтобусаў, а ўвогуле ў 1996 г. была куплена сем гарадскіх аўтобусаў Ікарус-280 і тры прыгарадных Ікарус-260. Па стане на 20 кастрычніка 1998 г. у Аўтобусным Парку № 2 налічвалася 27 аўтобусаў з Германіі, а да канца года планіравалася набыць яшчэ 10 аўтобусаў. У той час меркавалася, што аўтобусы будуць працаваць толькі 6—7 гадоў, але на практыцы гэты час аказаўся даўжэйшым.

Першы нізкапольны аўтобус МАЗ-103, які атрымаў дзяржаўны рэгістрацыйны нумар АМ 4787 (паркавы — 01070), з’явіўся ў горадзе ў верасні 1997 г. На працягу года горад набыў толькі тры падобных аўтобуса; пасля гэтага, пачынаючы з лістапада 1998 г., калі ў баранавіцкую аўтагаспадарку трапляюць два першыя аўтобусы МАЗ-104 (нумары — АМ 4068 /01029/, АМ 4070 /01030/), пачынаецца сталае набыцце менавіта гэтай мадэлі 12-метровых аўтобусаў. Усяго іх да 2006 г. паступіла 17 штук.

У 2001 — 2002 гг. Баранавічы развіталіся з эпахальным савецкім аўтобусам — ЛіАЗ-677, а дакладней — ЛіАЗ-677М; як яго толькі не называлі: ад паблажлівага «батон» да зневажальнага «скатавоз», але на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў ен быў самым масавым аўтобусам ў савецкіх гарадах, штодзенна перавозячы дзесяткі мільенаў людзей па ўсім СССР.

Першы сучленены беларускі аўтобус МАЗ-105 выйшаў на маршруты 8 красавіка 2002 г. і атрымаў дзяржаўны рэгістрацыйны нумар АС 7509 (паркавы — 01004). Гэты ж аўтобус стаў першым у Баранавічах, які атрымаў на пачатку 2004 г. аўтаінфарматар.

У няпростыя гады постсавецкай рэчаіснасці Аўтобусны Парк № 2 нядрэнна выглядаў на фоне іншых аўтагаспадарак краіны і ў асноўным захаваў існаваўшую да развалу СССР гарадскую і прыгарадную маршрутную сетку. Пацвярджэннем дасягненняў і прызнаннем заслуг стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 красавіка 2003 г. № 173 Аб пераможцах спаборніцтва за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і занясенні іх на Рэспубліканскую дошку Гонару. У Указе пераможцам спаборніцтва на транспарце і ў дарожнай гаспадарцы у 2002 г. стаў менавіта Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы.

Першыя аўтаматычныя моўныя інфарматары з'явіліся ў 2004 г. у першым сучлененым аўтобусе МАЗ-105. Спачатку голас быў жаночым, пасля, калі пачалася ўстаноўка аўтаінфарматараў на ўсе аўтобусы, голас быў зменены на мужчынскі. У сакавіку таго ж 2004 года ў Аўтобусным Парку № 2 з'явіўся першы мікрааўтобус «Газель».

У 2005 годзе ў горадзе налічвалася 23 экспрэс-маршруты, перавозкі на якіх ажыццяўляліся мікрааўтобусамі.

27 красавіка 2006 г. у нашым горадзе з’явіўся першы адзіночны трохвосевы аўтобус МАЗ-107. Гэтая машына атрымала дзяржаўны і паркавы нумары адпаведна АЕ 7101 і 1116. Усяго ж ў 2006 годзе было набыта 10 гарадскіх МАЗаў (для параўнання — у 2002 годзе былі закуплены толькі 2 гарадскія МАЗы — 1 МАЗ-104 і 1 МАЗ-105).

У 2006 годзе перавозкі пасажыраў ажыццяўляліся на 37 гарадскіх (у т.л. маршрутныя таксі) і 52 прыгарадных маршрутах. Даўжыня сеткі аўтобусных маршрутаў складала 74,4 км пры шчыльнасці сеткі 1,36 км/км2. На ўнутрыгарадскіх маршрутах за год было перавезена 83,6 млн пасажыраў пры сярэдняй дальнасці паездкі 3 км. Сярэднесеткавы інтэрвал руху ў гадзіны-пік склаў 5,3 мін, колькасць рухомага складу ў руху ў гадзіны-пік — 103 адзінкі.

На працягу паўгадовага перыяду, пачынаючы з канца 2006 і канчаючы сакавіком 2007 года, з гарадскіх вуліц назаўседы зніклі два польскія аўтобусы Ельч-120М. У 2007 г. быў таксама ўтылізаваны адзіны аўтобус Ікарус-263.

У канцы 2007 года ў Баранавічах з'явіліся два першыя аўтобусы Неман-5201. У канцы 2007 года горад набыў таксама два гарадскія аўтобусы МАЗ-206, а таксама два міжгароднія аўтобусы МАЗ-152 з кандыцыянерам, мікрахвалевай печчу і міні-барам. Гэтыя аўтобусы горад пабачыў на пачатку 2008 года. Увогуле, у канцы 2007 года РУП «Аўтобусны Парк № 2» меў на балансе каля 220 аўтобусаў; за 2007 год было набыта 25 аўтобусаў.

У другой палове 2008 г. Аўтобусны Парк № 2 акрамя пасажырскіх пачаў выконваць і грузаперавозкі. Для гэтага былі набытыя два сучасныя цягачы DAF XF105, а таксама паўпрыцэпы Koegel да іх.

На працягу 2008 г. былі адчынены тры гарадскія маршруты: №№ 25, 28, 2. У працэнтах прырост колькасці гарадскіх маршрутаў склаў 12 % (з 25 да 28), чаго, як відаць, не было ад самага пачатку існавання гарадскога транспарту ў Баранавічах.

26 студзеня 2009 г. РУП «Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы» быў рэарганізаваны ў ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы».

2009 г. для баранавіцкага грамадскага транспарту стаў шмат у чым прыметным. Менавіта ў гэтым годзе сучасныя тэхналогіі (інтэрнэт і GPS-навігацыя) перасталі быць заўтрашнім днем, стаўшы сенняшнім. У канцы красавіка – пачатку мая ў ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» з’явіўся ўласны інтэрнэт-сайт http://barautopark.by/, і прыкладна ў той жа час стала вядома, што баранавіцкія гарадскія аўтобусы паступова аснашчаюцца навігацыйнай сістэмай GPS, якая дазволіла з дакладнасцю да метра ў рэжыме рэальнага часу кантраляваць рух транспарту і выкананне раскладу руху. Спадарожнік пастаянна трансліруе перамяшчэнне аўтобусаў разам з дадатковай інфармацыяй (час прастояў, сярэдняя хуткасць на маршруце, расход паліва) на вялікі экран у дыспетчарскім пункце. Ен дапаможа і ў выпадку паломкі транспартнага сродку: у гэтым выпадку дыспетчар зможа беззабаўна выслаць аўтобус на замену. З дапамогай GPS-навігацыі хутка можна будзе дакладна сачыць за інтэнсіўнасцю пасажырапатокаў, што дасць мажлівасць аптымізаваць працу гарадскога транспарту. Як сцвярджаюць спецыялісты, новая сістэма, нягледзячы на ўяўную дарагоўлю, сябе цалкам акупае і праўдзіць затрачаныя на яе сродкі, бо састарэўшыя сістэмы кіравання на транспарце абыходзяцца таксама нятанна, а іх мажлівасці па ўсіх пазіцыях саступаюць новым GPS-навігатарам. Па інфармацыі на канец красавіка 2009 г., GPS-навігацыяй было обсталявана каля паўсотні аўтобусаў. У сувязі з абсталяваннем рухомага складу GPS-навігацыяй, адпала неабходнасць ва ўтрыманні кантрольных кропак сувязі, якія былі ліквідаваныя на пачатку снежня 2009 г.

Увечары 29 чэрвеня 2009 г. у Баранавічах прайшла мацнейшая залева: за больш чым дзве гадзіны, пакуль працягвалася непагадзь, у горадзе выпала 59 мм ападкаў (амаль дзве дэкадныя нормы), прытым, што з’ява прыроды ўжо лічыцца небяспечнаю (альбо стыхійнаю), калі на працягу дванадцаці гадзін выпадае 50 мм ападкаў. З-за гэтага паўсталі сур’езныя праблемы ў гарадскога грамадскага транспарту. Па словах начальніка службы перавозак ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» Віталія Курэцкага, з-за пагодных умоваў графік руху гарадскіх аўтобусаў збіваўся на 15-20 хвілін. У асноўным затрымка аўтобусаў адбывалася з-за ўзнікнення вялікіх лужаў на вул. Фабрычнай, Фралянкова, Камсамольскай, Брэсцкай і іншых.

У канцы чэрвеня 2009 г. быў спісаны апошні аўтобус Неман-5256 (ЛіАЗ-5256) бела-зяленага колеру з дзяржнумарам АМ 6193. Праз 16 гадоў пасля набыцця першага аўтобуса ў 1993 г. з завода ў Лікіна-Дулева гісторыя гэтых машынаў у нашым горадзе завяршылася. Калі стала вядома, што разам з апошнім ЛіАЗам/Неманам былі спісаныя і рыхтуюцца да ўтылізацыі два апошнія гарадскія (былыя нямецкія) аўтобусы Ікарус-260 з дзяржнумарамі АМ 8652 (гаражны нумер 10510) і АМ 8653 (гаражны нумар 10670), аўтары сайта www.bartrans.net вырашылі спрабаваць паўплываць на іх лес, таму было вырашана напісаць ліст да дырэктара ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» У. У. Пучко. Уладзіміру Уладзіміравічу ідэя спадабалася і мы спадзяемся, што хутка адзін з прысуджаных Ікарусаў атрымае другое жыцце.

Першыя абноўленыя мінскія машыны першага пакалення з'явіліся на пляцоўцы ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» 29 чэрвеня 2009 г. Імі сталі два аўтобусы МАЗ-107 (праўдападобна мадыфікацыі МАЗ-107.466, якая прадугледжвае рухавік Mercedes-Benz OM 906 EURO-3 і АКПП Voith). Як выявілася некалькімі днямі пазней, гэтыя два аўтобусы былі першымі з агульнай партыі з 13 машынаў вытворчасці Мінскага Аўтамабільнага Завода, якія паступілі ў ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» на працягу ўсяго васьмі дзен з 29 чэрвеня па 6 ліпеня 2009 г. Гэтая партыя новых аўтобусаў стала, хутчэй за ўсе, самым вялікім адначасовым папаўненнем аўтобуснага гаспадарства нашага горада за ўсю яго гісторыю пачынаючы з 1944 г. Баранавічы атрымалі адразу тры гарадскія аўтобусы вялікага класа МАЗ-103, тры 15-метровыя адзіночныя аўтобусы асабліва вялікага класа МАЗ-107 і сем сучлененых аўтобусаў асабліва вялікага класа МАЗ-105 («гармонікі») — усе машыны абноўленага першага пакалення. Аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-107 аснашчаныя чатырма пасажырскімі месцамі з адкіднымі падлакотнікамі, а ў сярэдніх дзвярах для большай зручнасці пасадкі і высадкі інвалідаў-колясачнікаў і бацькоў з каляскамі ў аўтобусах прадугледжаны адкідны трап. Усе аўтобусы з апошняй партыі обсталяваныя вонкавымі электроннымі маршрутаўказальнікамі і інфармыцыйнай сістэмай абвесткі пасажыраў з унутрысалонным табло з бягучым радком. «Паступленне новых аўтобусаў яшчэ не значыць, што на вуліцах горада стане больш аўтобусаў і яны пачнуць хадзіць часцей. Аўтапарк абнаўляецца, некаторыя аўтобусы спісваюцца», — сказаў у размове для газеты Інтэкс-Прэс начальнік службы перавозак ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» Віталь Курэцкі. Відавочна, Віталь Багданавіч меў на ўвазе, што паступленне 10 новых машынаў асабліва вялікай умяшчальнасці прывядзе да спісання дзесятка аўтобусаў Ікарус-280, якія выпрацавалі свой рэсурс. Да 11 ліпеня 2009 г. аўтобусы МАЗ-103 і МАЗ-107 былі пастаўленыя на ўлік у ДАІ і ў панядзелак 13 ліпеня 2009 г. яны з’явіліся на маршрутах.

23 верасня 2009 г. адбылася сесія гарадскога савету дэпутатаў, на якой былі абмеркаваныя пытанні транспартнога абслугоўвання насельніцтва горада. Падчас абмеркавання была агучаная інфармацыя аб тым, што ў цяперашні час у горадзе маецца 240 прыпынкаў, 134 з якіх не адпавядае нормам па добраўпарадкаванню (95 з іх нават не асветленыя). Тэмпы абнаўлення рухомага складу склалі 11,6 % у 2007 г. і 8 % у 2008 г. Новыя аўтобусы набываюцца за кошт уласных сродкаў, паступленняў ад транспартнага збору, а таксама крэдытаў банкаў. У якасці бліжэйшых прыярытэтных задачаў для гарадскіх уладаў і кіраўніцтва аўтобуснага парка названыя арганізацыя падвозу студэнтаў да новых карпусоў БарДУ па пр. Машэрава з боку к/п «Санаторый-Прафілакторый «Магістральны», павелічэнне колькасці аўтобусаў з цэнтра горада ў раен вуліцы Паркавой і забеспячэнне транспартным злучэннем жыхароў новабудоўляў па вуліцы Гаевай і праспекце Машэрава.

28 жніўня 2009 г. выйшаў у свет першы нумар газеты «Веснік Аўтапарку» тыражом 299 экзэмпляраў. Першым галоўным рэдактарам стаў Вадзім Нікалаеў. Азнаеміцца з некаторымі нумарамі газеты можна тут.

На пачатку кастрычніка 2009 г. на аўтобусы ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» пачалі наклейвацца наклейкі «БрэстАблАўтаТранс».

2 лістапада 2009 г. у аўтобусах звычайных гарадскіх маршрутаў пасля шматгадовага перапынку зноў з’явіліся кандуктары. Дадзенае новаўвядзенне з’явілася працягам мераў, якія праводзіліся БрэстАблАўтаТрансам і яго генеральным дырэктарам Ананіем Ананіевічам Хвасцюком (былым дырэктарам пінскага аўтобуснага парку), накіраваных на павелічэнне колькасці пасажыраў, аплочваючых праезд. У красавіку 2009 г. у інтэрвью газеце «Вячэрні Брэст» г-р Хвасцюк сказаў наступнае: «Пінскі вопыт увядзення кандуктараў на гарадскіх маршрутах не ўсім падабаецца. Напрыклад, брэсцкі гартранс супярэчыць, але мы будзем на аўтобусах павялічваць колькасць кандуктараў.» На пачатку эксперыменту кандуктары з’явіліся на маршруце № 26. Выбар маршруту не быў выпадковы — 99 % пасажыраў самага кароткага маршруту складалі працаўнікі БСЗ ЗАТ «АТЛАНТ» (яшчэ, мабыць, не да канца прызвычаеныя да таго, што аўтобусы ўжо не бясплатныя завадскія, а гарадскія і платныя), якія ездзілі ад канцавой да канцавой. Так што кандуктарам напружвацца не прыходзілася — знай сабе запускай на канцавой завадчанаў праз пярэднія дзверы ў паволі запаўняючыся аўтобус...



Заўважылі недакладнасць, недахоп, памылку, ці, можа, Вам есць што дадаць — Вам сюды!
адзін з апошніх баранавіцкіх ЛіАЗ-677М на плошчы Леніна, прыкладна 2000 г. тэхдапамога ЗіЛ-157 на тэрыторыі аўтобуснага парку, 2009 г. (фота — Сяргей Грыцэвіч) тэхдапамога ЗіЛ-157 на тэрыторыі аўтобуснага парку, 2009 г. (фота — Сяргей Грыцэвіч) старая эмблема Аўтобуснага Парку № 2, (фота — Сяргей Грыцэвіч) адзін з апошніх баранавіцкіх Ікарус-280 аўтобусны парк баранавіцкі ЛіАЗ-5256 адзін з двух баранавіцкіх Ельч-120М першы МАЗ-103 у Баранавічах адзін з двух першых МАЗаў-104 у Баранавічах першы МАЗ-105 у Баранавічах першы МАЗ-107 у Баранавічах ПАЗ баранавіцкага аўтобуснага парку на адзіным ляхавіцкім маршруце, 2007 г. (фота — Віктар Шэрышаў) Першы дзень маршрута № 25 (фота — Павел Галаўко) такую эмблему пачалі наклейваць на гарадскія аўтобусы Аўтобуснага Парку № 2 у 2008 г. (фота — Павел Галаўко) адзін з двух першых магістральных аўтапаяздоў DAF + Koegel, набытых аўтобусным паркам у 2008 г. так эмблему РУП Аўтобусны Парк № 2 г. Баранавічы актуалізіравалі пасля яго рэарганізацыі на пачатку 2009 г. у ААТ Аўтобусны Парк г. Баранавічы два першыя рэстайлінгавыя МАЗы-107 у Баранавічах на тэрыторыі аўтобуснага парка 30.06.2009 г. (фота — Сяргей Грыцэвіч) два першыя рэстайлінгавыя МАЗы-107 у Баранавічах на тэрыторыі аўтобуснага парка 30.06.2009 г. (фота — Сяргей Грыцэвіч) будынак старой аўтастанцыі па вуліцы Прытыцкага, 2009 г. рэкламны буклет Аўтобуснага Парку адзін з першых аўтобусаў МАЗ-206 у Баранавічах рэкламны буклет Аўтобуснага Парку, 2009 г. рэкламны буклет Аўтобуснага Парку, 2009 г. кантрольная кропка сувязі на прып. Швейная Фабрыка, зліквідаваная ў канцы 2009 г. (фота — Сяргей Грыцэвіч) тэхдапамога на базе аўтамабіля КамАЗ, 2009 г. (фота — Сяргей Грыцэвіч)


Транспарт у Гомелі
на галоўную         гісторыя маршрутаў         фота баранавіцкіх аўтобусаў