галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   галоўнаянавіны і падзеіTRANSEXPO 2010

TRANSEXPO 2010 (Кельцэ, Польшча, 6–8.10.2010 г.)
старанна і з любоўю адрэстаўраваны Jelcz 043 MPK Poznań сведчыць аб пашане познаньскага камунальнага перавозчыка да сваей гісторыі есць месца на польскім рынку і для чэшскіх аўтобусаў: Tedom C12G, які штодзенна абслугоўвае гарадскія маршруты ў г. Мелец (Mielec) гэта не частка экспазіцыі EvoBus, Mercedes-Benz Citaro нямецкай фірмы ZF Solaris Urbino 18 Hybrid: два электрарухавіка і адзін дызель Cummins разам клапоцяцца аб навакольным асяроддзі

У міжнароднай выставе TRANSEXPO 2010, якая прайшла ў польскім горадзе Кельцэ (Kielce) з 6 па 8 кастрычніка 2010 г., прыняло ўдзел больш за 150 фірмаў, у т.л. такія вядомыя на сусветным і еўрапейскім рынку грамадскага транспарту гульцы як Autosan, EvoBus (тандэм Mercedes-Benz і Setra), MAN, Scania, Solaris, Van Hool, VDL і, канешне, МАЗ. Чаму «канешне МАЗ»?

сардэчна запрашаем! МАЗ-205

Таму што відавочна, што для МАЗа польскі рынак з’яўляецца своеасаблівым плацдармам у Еўропу. Дарэчы, у мінулым крызісным годзе мінскі аўтазавод пры дапамозе свайго дзілера MAZ AUTO POLAND замацаваўся на ўзроўні 2 % продажаў у сегменце поўнасцю нізкапольных аўтобусаў (LF) і аўтобусаў з нізкім уваходам (LE). Менавіта таму ўдзел МАЗа ў дадзеным мерапрыемстве з’яўляецца абавязковым пунктам «праграмы», калі мэтаю з’яўляецца ўмацаванне і нарошчванне аб’емаў продажаў у краінах ЕС. Аднак наведванне стэнда беларускага завода пакінула дваякае ўражанне. Канешне, уцешна ўжо тое, што мы ўвогуле прысутнічаем на выставе ў Еўропе, і ў гэтым годзе выстаўляем без перабольшання флагман гарадской лінейкі аўтобусаў — аранжавы сучленены МАЗ-205 з завадскім нумарам 1. Цешыць таксама падыход да сваей працы невядомага мне прадстаўніка МАЗа ці, хутчэй, MAZ AUTO POLAND, які актыўна і з вялікім стараннем угаворваў у салоне аўтобуса патэнцыяльнага польскага пакупніка ўзяць хаця б некалькі аўтобусаў. На гэтым пералік маіх станоўчых уражанняў закончваецца.

аўтобус МАЗ-205 з завадскім нумарам 1, агульны выгляд; з гэтага ракурсу аўтобус выглядае найбольш удала МАЗ-205, працоўнае месца вадзіцеля наперад на Еўропу!

Не выклікае аптымізму само выкананне выстаўленай машыны — няроўныя зазоры паміж панелямі кузава, покаробленыя бакавіны даху, забруджаны ці «аблазячы» кожух кандыцыянера на даху цягача і іншыя дробныя непрыемнасці накшталт салона з цемным убраннем (хоць, па логіцы, наяўнасць шафы ў салоне трэба было б пастарацца максімальна кампенсаваць убраннем самой шафы і ўсяго салона ў светлых танах). Знешне аўтобус у цэлым прыгожы, што не прызнаюць толькі адчайныя супраціўнікі ўсяго «ўсходняга», але з лініяй вокнаў у цягачы, перарванай пафарбаванай у колер кузава вонкавай абліцоўкай маторнай шафы, аўтобус подобны на бронецягнік, што разам з маторнай шафай насупраць другіх дзвярэй і дробнымі агрэхамі зборкі дае цудоўную прычыну ўсім няўпэўненым ці скептычна настаўленым у адносінах да беларускай тэхнікі журналістам профільных выданняў і простым пісакам-аматарам у чарговы раз з’язвіць у СМІ і на інтэрнэт-форумах. У сувязі з гэтым успамінаецца нядаўні прыклад падрыхтоўкі гарадскога Валжаніна для тэстаў у Германіі, калі ў працэсе зборкі некалькі разоў пересцілалі грабіол... Перад адпраўкай беларускага аўтобуса на выставы ці тэсты ў Еўропу з надзеяй зацікавіць патэнцыяльных пакупнікоў можна і нават варта было б проста «вылізаць» адзіны выставачны ўзор. Канешне, я магу памыляцца і гэты аўтобус быў усе-ткі «вылізаны», але тады машына з такой якасцю зборкі і афарбоўкі можа прывабіць перавозчыка хіба што толькі нізкай цаной і можа прэтэндаваць на месца ў аўтапарках небагатых усходнееўрапейскіх перавозчыкаў. У барацьбе за пакупніка дробязяў не бывае. Па наяўнай неафіцыйнай інфармацыі, МАЗ-205 могуць набыць Mobilis і KPKM Bialystok, у парку якіх ужо састаяць беларускія аўтобусы.

пакаробленыя бакавіны даху выставачнага ўзору маторная шафа ўнутры салона вялікіх памераў і з цемнай абіўкай салон візуальна цеснаваты ваконная лінія цягача перарываецца масіўнай вонкавай абліцоўкай маторнай шафы

Да наведвання выставы я чытаў у інтэрнэце шмат захопленых водгукаў аб гэтай машыне, маўляў, вось яно — нарэшце навучыліся рабіць, ведай нашых, наперад на Еўропу і т.п., і, мажліва, таму я быў некалькі расчараваны, познаеміўшыся з машынай ужывую. Вось ужо сапраўды, усе пазнаецца ў параўнанні. Мажліва, беларускаму пасажыру, для якога мінскі аўтобус першага пакалення яшчэ прадстаўляецца верхам камфорту і навізны ў параўнанні са старымі Ікарусамі, МАЗ-205 і здасца аўтобусам з неспатыканым дагэтуль узроўнем камфорту, але распешчаны нямецкай (MAN, Mercedes-Benz), шведскай (Scania, Volvo) ці той жа польскай (Solaris) тэхнікай еўрапейскі пасажыр, для якога нізкая падлога па ўсей даўжыні салона, кандыцыянер і інфармацыйная сістэма з’яўляюцца стандартнай камплектацыяй, яшчэ і не адну скаргу напіша ў магістрат з патрабаваннем жорстка пакараць таго, хто падпісаў кантракт на пастаўку аўтобусаў з шафай насупраць дзвярэй, да таго ж вырабленых у краіне «восі зла». Відавочна таксама, што проста лозунгам «купляйце беларускае» палякаў, а тым больш астатнюю Еўропу, не возьмеш, да і правядзенне тэндэроў у Старым Свеце гэта не зусім тое ж самае, што рашэнне аблаўтатрансу абнавіць у наступным годзе 10 % парку, закупіўшы вядома ў каго «яшчэ зяленых аўтобусаў — пару доўгіх і некалькі кароткіх». Калі МАЗ хоча прадаваць аўтобусы ў Еўропе хаця б дзесяткамі, то іх, пэўна, прыдзецца складаць уручную. Але калі з нізкай якасцю зборкі ўсходнееўрапейскія перавозчыкі яшчэ і гатовыя пагадзіцца дзякуючы нізкай цане, то з амаль поўнай адсутнасцю сэрвісу — не, і ў гэтым плане МАЗу належыць пераадолець яшчэ вельмі доўгі шлях да розуму і сэрцаў пакупнікоў.

вузел сучлянення ўласнай канструкцыі прыемная і патрэбная дробязь — стыльныя аздобныя каўпакі

Асобна хочацца сказаць аб самім выставачным стэндзе Мінскага Аўтамабільнага Завода. Шкада, што мінчукі выставілі ўсяго адну машыну, гэтага было відавочна мала. Адзіны аўтобус, вакол якога быў скампанаваны стэнд, мала таго, што знаходзіўся ў вуглу павільена, дык яшчэ і быў з боку дзвярэй прыкрыты будкай незразумелага прызначэння і столікам з крэсламі для адпачынку і перамоваў, а з другой — стэндам з друкаванай прадукцыяй (якая, дарэчы, была надрукаваная з памылкамі, і ў параўнанні з друкаванай прадукцыяй тых жа польскіх Autosan і Solaris выглядала блякла і непрафісійна). Цікавы ракурс для фатаграфіі выбраць было вельмі складана.

выставачную машыну можна было вымыць лепей знайсці ўдалы ракурс было вельмі праблематычна

Гама гарадскіх машынаў польскага Autosan была прадстаўленая двумя аўтобусамі. Акрамя ўжо вядомага 12-метровага нізкапольнага Sancity 12LF адбылася прэм’ера сучлененага аўтобуса Sancity 18LF, якая суправаджалася тэатральным прадстаўленнем. Цікавы момант: пасля прэзентацыі і падняцця заслоны публіка накіравалася ў салон, дзе можна было пажывіцца дробязнымі сувенірамі, і ў пэўным моманце пярэдняя падвеска не вытрымала наплыву «пасажыраў», і, ціхенька рохкнуўшы, «абваліла» «морду» аўтобуса на некалькі сантыметраў уніз. Апынуўшыся за рулем аўтобуса малады чалавек, хутчэй за ўсе прадстаўнік Autosan, шляхам маніпуляцыяў з пнеўматыкай, праз некалькі секундаў выправіў сітуацыю. У апошнія гады ў Autosan не было якіх-небудзь заўважальных «сапраўдных» гарадскіх мадэляў, і мадэльны шэраг Sancity, мяркуючы па ўсім, закліканы пацясніць у класе машынаў вялікай і асабліва вялікай ўмяшчальнасці Solaris, запрапанаваўшы недарагую альтэрнатыву, а гэта ў сваю чаргу ўскладніць прасоўванне нашай прапановы ў асобе МАЗ-205.

ужо добра вядомы Autosan Sancity 12LF працоўнае месца вадзіцеля ў Autosan Sancity 12LF салон 12-метровага Аўтасана цікавая асаблівасць серыі Sancity — ваконцы своеасаблівай формы як і МАЗ-205, аўтобусы Аўтасан было складана сфатаграфіраваць
міжгародні аўтобус з нізкім уваходам (low enter) Autosan Eurolider 15 LE да прэм’еры сучленены Autosan Sancity 18LF быў старанна схаваны ад старонніх позіркаў публіка збіраецца на прэм’еру Autosan Sancity 18LF падняцце заслоны папярэджвала касцюміраванае шоу
прэм’ера большасць наведвальнікаў неадкладна хлынулі ў салон, усе і адразу глушыцель на даху Autosan Sancity 18LF афармленне пярэдней часткі сучлененай машыны ідэнтычнае 12-метроваму сабрату Autosan Sancity 18LF, агульны выгляд

EvoBus прадставіў на выставе цэлых чатыры аўтобусы: тры Mercedes-Benz і адну Setra. Самым цікавым сярод Мэрсэдэсаў, на мой погляд, быў гібрыдны Citaro G Hybrid, які ў рамах выставы выканаў некалькі паездак з наведвальнікамі. Mercedes-Benz таксама паказаў публіцы Tourismo M/2 і Travego, а Setra — двухпавярховы прыгажун-лайнер S 431 DT.

двухпавярховы прыгажун-лайнер S 431 DT

MAN выставіў дзве машыны — турыстычны прыгажун Neoplan Starliner у колерах футбольнага клуба Lech Poznan (за які, дарэчы, выступае беларус Сяргей Крывец) і гарадскую сучлененую машыну MAN Lion’s City G у фірмовай варшаўскай чырвона-жоўтай афарбоўцы, з якой MAN выйграў апошні варшаўскі тэндэр на 70 сучлененых машынаў. Першыя аўтобусы з’явяцца на варшаўскіх вуліцах ужо ў лістападзе 2010 г.

пераможца варшаўскага тэндэра на 70 «гармоняў» — MAN Lion’s City G у варшаўскай афарбоўцы кампановачнае рашэнне задняй часткі салона салон прычэпа, абіўка сядзенняў — з варшаўскімі гарадскімі матывамі

Scania прывязла два аўтобусы: гарадскі аўтобус Scania OmniCity CNUB4x2NI280 у колерах горада Слупск (Słupsk) і Scania Irizar PB 12,2/37. Іншы вядомы скандынаўскі вытворца Volvo чамусьці абышоў TRANSEXPO 2010 бокам.

у промнях сонечнага святла купаецца Scania OmniCity CNUB4x2NI280 Scania OmniCity CNUB4x2NI280 у «баявым раскрасе» прыбалтыйскага горада Слупск (Słupsk) Scania Irizar PB 12,2/37

Solaris прыняў удзел у выставе з трыма аўтобусамі. Першы — гэта гібрыдны Solaris Urbino 18, сусветная прэм’ера якога адбылася ў верасні на IAA 2010 у Гановеры. Другі — міжгародні Solaris InterUrbino, прадстаўнік новага для гэтага вытворцы класа машынаў. Трэці — 10-метровы гарадскі Solaris Urbino 10 у колерах польскага горада Ловіч (Łowicz). Арганізацыя стэнда – узорная, усе на сваім месцы, лаканічная багатая сціпласць, есць на што паглядзець, а «польскасць» машынаў выдае толькі эмблема, усе астатняе — на ўзроўні немцаў. Чагосьці іншага ад Solaris, які вядзе сваю гісторыю з 1994 г., ужо і не чакаеш.

гібрыдны Solaris Urbino 18 аўтобус практычна ў прамым сэнсе слова зараджаецца ад разеткі працоўнае месца вадзіцеля гібрыднага «гармоніка» гібрыдная сілавая ўстаноўка такса адна, сэрцаў — два
міжгародні Solaris InterUrbino працоўнае месца вадзіцеля ў міжгароднім Салярысе салон ІнтэрУрбіна міжгародні Solaris InterUrbino
гарадскі Салярыс Урбіна 10 доступ да маторнага адсеку пярэднія дзверы ў Solaris Urbino 10 аднастворкавыя доступ да маторнага адсеку зяленая такса - сімвал Solaris

Зборная каманда Бенілюкса была прадстаўленая двума вядомымі маркамі: Van Hool і VDL. Van Hool на выставе ў Кельцах прадстаўляла турагенцтва з Познані Fun Club, якое з 2010 г. з’яўляецца афіцыйным прадстаўніком Van Hool у Польшчы. На стэндзе можна было пазнаеміцца з трыма дэбютантамі польскага рынку: аўтобусамі Altano, Astromega і Acron. VDL жа паказаў багата аснашчаны аўтобус Bova Magiq MHD 148.

Яўген Дубровін


Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
навіны і падзеі
інфармацыя актуалізаваная 2.10.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018