галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   галоўнаянавіны і падзеіэкскурсія па аўтобусным парку г. Баранавічы (4.06.2011 г.)

Экскурсія па аўтобусным парку г. Баранавічы (4.06.2011 г.)

Экскурсія ў ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы», арганізаваная ўдзельнікамі форуму «Беларускі транспарт», адбылася 4 чэрвеня 2011 г. Хочацца адзначыць, што раней, калі аўтары BARTRANS.NET, якія цікавяцца транспартнай тэматыкай, загаворвалі з кіраўніцтвам парку аб экскурсіі, то ад нас проста адмахваліся. «Рэжымны аб’ект» — сумна жартавалі мы. Цяпер жа, калі сабралася вялікая група жадаючых прыняць удзел, ды яшчэ з розных гарадоў, ды яшчэ і аўтобус замовілі на некалькі гадзін, пытанне з экскурсіяй вырашылася прыкметна хутчэй. Тут трэба аддаць належнае аўтапарку — рынкавыя адносіны тут разумеюць правільна... Нават фатаграфаваць дазволілі.

прахадная з пастом аховы

Праграма экскурсіі ўключала ў сябе наведванне рамонтнай зоны аўтапрадпрыемства. Яе наведванне пакінула станоўчыя ўражанні. Чыста, светла, і, па адчуваннях, машын у рамонце няшмат. Супрацоўнікі аўтобуснага парку пацвердзілі здагадкі — у апошні час стаўка робіцца менавіта на абслугоўванне аўтобусаў, а не іх рамонт. Дарэчы, і да беларускай тэхнікі з іх боку сур’езных нараканняў няма, як той казаў — «дешево и сердито». «Дешево и сердито» адносіцца да мінскіх машынаў першага пакалення — МАЗ-103, МАЗ-105 і МАЗ-107. А вось кошт МАЗ-203 і МАЗ-205 пакуль занадта вялікі і ў парку не бачаць асаблівай неабходнасці іх закупляць.

  
  
гарадскія машыны МАЗ-104 у рамонтнай зоне баранавіцкага аўтобуснага парку

 
у рамонце і на абслугоўванні ў асноўным МАЗы — з кожным годам у парку застаецца ўсе менш Ікарусаў ЦУП — гэта не толькі Цэнтр Упраўлення Палетамі другі блок рамзоны

У рамонтнай майстэрні таксама парадак. Цікава, што кожны рабочы мае магчымасць самастойна вызначыць неабходны для працы асабіста яму пералік інструментаў. Думаецца, такая свабода павышае цікавасць і матывацыю да працы. Ды ўжо і не спашлешся на тое, што патрэбнага інструменту не выдалі.

 
уезды-выезды з цэху рамонту і тэхабслугоўвання рамонтная майстэрня

Наступным пунктам экскурсіі стаў пост кузаўнога рамонту. Тут у рамонце выявіўся МАЗ-105, разбіты 20.05.2011 г. у ДТЗ на вул. Фабрычнай (падрабязней на старонцы Навіны). Тут на рамонце таксама знаходзіліся аўтобусы іншых заказчыкаў — баранавіцкі аўтобусны парк дзейнічае як паўнавартасны суб’ект гаспадарання, выкарыстоўваючы любыя магчымасці зарабляць на сябе, не моцна спадзяючыся на чыю-небудзь сур’езную дапамогу.

пост кузаўнога рамонту

Дэвізам баранавіцкага аўтапарку цалкам можа быць слоган з артыкула аб дадзеным прадпрыемстве ў «Транспартным Весніку»: «Эканоміць і зарабляць на ўсім!» У парку працуе аўтарызаваны сэрвіс-цэнтр МАЗ, дзе аказваюцца паслугі па рамонце ў тым ліку і іншым заказчыкам. Паліва ў парк прывозяць пастаўшчыкі (так больш карысна аўтапарку), а ваду награвае сонца ў геліяўстаноўцы (дзякуючы чаму патрэбы парку ў камунальнай гарачай вадзе ў летні час зведзены на нішто). А акрамя гэтага есць сталовая, кірмаш, заказныя перавозкі і арганізацыя экскурсій, міжнародныя грузаперавозкі, і некаторыя іншыя віды дзейнасці, якія па прычыне некаторай некампетэнтнасці ў дадзеным пытанні я нават не бяруся пералічваць.

 
аўтобусны парк займаецца і міжнароднымі грузаперавозкамі геліяўстаноўка робіць патрэбы аўтобуснага парку ў камунальнай гарачай вадзе ў летні час мінімальнымі

 
паліва ў парк прывозяць пастаўшчыкі — так карысней аўтапарку у парку працуе аўтарызаваны сэрвіс-цэнтр МАЗ

Далей удзельнікі мерапрыемства між іншым наведалі мыйку, якая з-за рамонту памяшкання і з нагоды лета знаходзілася на адкрытым паветры.

 
мыйка аўтобусаў часова ажыццяўляецца пад адкрытым небам

На тэрыторыі ж з нагоды выхаднога дня можна было назіраць ледзь ці не ўвесь спіс аўтобусаў, якія працуюць на гарадскіх маршрутах, хоць было іх няшмат. «Вам яшчэ пашанцавала» — сказалі нам супрацоўнікі аўтапарку, якія суправаджалі экскурсію. — «У будны дзень тут практычна нічога не прастойвае».

 
«мы такія розныя, але ўсе-такі мы разам»: МАЗ-104 и Ікарус-280 стары (на пярэднім плане) і новыя (пара за ім) МАЗ-107 з новага: блізняты-браты МАЗ-105 у цэнтры кадра МАЗ-107

 
«зборная»: МАЗ-105, МАЗ-107, Ікарус-280 «зборная»: МАЗ-105, Ікарус-280, МАЗ-107, на заднім плане МАЗ-103 зграйка МАЗ-104 парачка МАЗ-104 з першых партый

Ікарус-280 усе яшчэ ў страі 3 МАЗ-104 і 1 МАЗ-103 МАЗ-107 каля цахоў пераемнік і папярэднік: МАЗ-105 і Ікарус-280 МАЗ-105

Акрамя гарадскіх аўтобусаў, у аб’ектыў патрапілі новы аўтамабіль-тэхдапамога на шасі МАЗ, міжгародні аўтобус МАЗ-251, які на дадзены момант з’яўляецца, мабыць, флагманам аўтобуснай лінейкі аўтобусаў МАЗ, і некалькі адзінак іншай тэхнікі.

 
тэхдапамога аўтапарку на шасі грузавіка МАЗ флагманскі МАЗ-251

від на тэрыторыю праз галоўны ўезд бензавоз ГАЗ, аўтобусы ПАЗ/КАВЗ Аўрора і Радзіміч, мікрааўтобус Газэль МАЗ-206 і МАЗ-256

Асобна варта спыніцца на афармленні тэрыторыі аўтапарку.

«СЛАВІМ СПРАВАМІ НАШ АЎТАПАРК» «КІРОЎЦА, ЗАРПЛАТУ ВАМ ПЛАЦІЦЬ ПАСАЖЫР!!!» інфармацыйныя стэнды больш сціплыя і нейтральныя, здалеку напэўна

У самым канцы экскурсіі яе ўдзельнікі пабывалі ў дыспетчарскай, дзе маглі на свае вочы пераканацца, як працуе сістэма навігацыі GPS, якой абсталяваныя гарадскія аўтобусы ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы».

 
GPS-маніторынг працуе маршрутныя таблічкі памяшканне дыспетчарскай службы гарадскіх перавозак

Яўген Дубровін


Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
навіны і падзеі
інфармацыя актуалізаваная 2.10.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018