галоўная | мапа сайту русский | english | polski   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад | гасцеўня

Аўтобусы

| Амкадор-10126 | | Ікарус-260 | | Ікарус-263 | | Ікарус-280 | | Ельч-120М | | ЛАЗ-695 | | ЛіАЗ-677(М) | | ЛіАЗ/Неман-5256 | | МАЗ-103 | | МАЗ-104 | | МАЗ-105 | | МАЗ-107 | | МАЗ-203 | | МАЗ-205 | | МАЗ-215 | | Неман-5201 | | ПАЗ-651 | | ПАЗ-652 | | ЗІЛ/ЛіАЗ-158(В) | | ЗіС-155 |

Сення на 30 дзеючых гарадскіх маршрутаў ў Баранавічах штодзенна выходзяць больш за сотню аўтобусаў. Іх склад прадстаўлены двума вытворцамі з Беларусі — МАЗ і Неман.

На пачатку 90-х гадоў у сферы пасажырскіх перавозак у краіне ўвогуле і канкрэтна ў нашым горадзе склалася вельмі няпростая сітуацыя ў сэнсе абнаўлення рухомага складу. Аджыўшыя свой век аўтобусы не было магчымасці своечасова замяняць новымі і перавозкі ажыццяўляліся аўтобусамі, якія перакрочылі разліковы час сваей эксплуатацыі нават на больш за дзесятак гадоў. Кіраўніцтва Аўтобуснага Парку № 2 рознымі шляхамі шукала выхаду з гэтай непрыемнай сітуацыі, менавіта купляючы аўтобусы ЛіАЗ-5256 ці два экзатычныя для Беларусі польскія аўтобусы Ельч-120М. Варта таксма ўзгадаць адзін набыты аўтобус завода Амкадор у Пінску сабраны з машынакамплекта Ікарус-280Амкадор-10126.

Пачынаючы з сярэдзіны 90-х гадоў асноўным напрамкам палітыкі абнаўлення рухомага складу было набыцце ўжываных аўтобусаў Ікарус-260 і Ікарус-280 у Германіі, тэхнічны стан якіх быў на парадак вышэйшы ад падобных аўтобусаў у нас, а таксама капітальны рамонт аўтобусаў на Гомельскім АРЗ.

Пасля таго, як кіраўніцтвам краіны было прынята рашэнне аб спыненні ажыццяўлення фінансавай дапамогі для набыцця ўжываных аўтобусаў з Еўропы, Аўтобусны Парк № 2 звярнуўся да айчынных вытворцаў.

У апошнія гады актыўна вядзецца праца па замене старога складу новымі аўтобусамі вытворчасці філіяла Мінскага Аўтамабільнага Завода АМАЗ. На пачатку былі набыты тры аўтобусы МАЗ-103 з нізкай падлогай, але практыка эксплуатацыі паказала іх недастатковую прыстасаванасць да стану пакрыцця нашых вуліц. Далей набываліся аўтобусы МАЗ-104 і ў якасці альтэрнатывы Ікарусам-280МАЗ-105. Пры чым слова «альтэрнатыва» не поўнасцю адлюстроўвае рэчаіснасць, бо ў Беларусі толькі МАЗ вырабляе аўтобусы падобнага класа.

У кветні 2006 года Баранавічы сталі трэцім горадам у краіне, на вуліцах якога распачалася сталая эксплуатацыя аўтобуса дагэтуль неспатыканага ў нас класу адзіночных трохвосевых машын. Аўтобус МАЗ-107 — амаль пятнаццаціметровай даўжыні, займае нішу паміж адзіночнымі аўтобусамі МАЗ-103/104 і сучлененым аўтобусам МАЗ-105. У тым жа 2006 годзе ў аўтагаспадарства зноў паступіў нізкапольны аўтобус МАЗ-103, і далей час ад часу купляліся менавіта гэтыя аўтобусы.

2007 год стаў першым годам, калі ў Баранавічы пачалі пастаўляцца гарадскія аўтобусы Неман-5201. Да гэтага апошнімі лідскімі гарадскімі аўтобусамі, якія прыйшлі ў наш горад, былі Неман-5256 — амаль дакладная копія расійскага ЛіАЗ-5256.

Зімою 2007/2008 года ў Баранавічах з’явіліся 2 першыя гарадскія аўтобусы МАЗ другога пакалення — МАЗ-206. Нажаль, гэтыя аўтобусы, прызначаныя для слаба загружаных гарадскіх маршрутаў (як гэта зроблена, напрыклад, у Гародні, Гомелі і Берасці), выкарыстоўваюцца выключна на прыгарадных маршрутах.

30 снежня 2014 г. у Баранавічы прыбылі два аўтобусы МАЗ-215. Без малога 19-метровыя (18,75 м.) 5-дзверныя флагманскія беларускія гарадскія аўтобусы сталі першымі машынамі МАЗ другога пакалення ў Баранавічах, якія ў 2015 г. выйшлі на абслугоўванне гарадскіх маршрутаў.

сучасныя аўтобусы
мадэль знешні выгляд эксплуатацыя ў Баранавічах апісанне і фатаграфіі
МАЗ-103 з 1997 г. апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі МАЗ-103 у Баранавічах
МАЗ-104 з 1999 г. апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі МАЗ-104 у Баранавічах
МАЗ-105 з 2002 г. апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі МАЗ-105 у Баранавічах
МАЗ-107 з 2006 г. апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі МАЗ-107 у Баранавічах
Неман-5201 з 2007 г. апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі Неман-5201 у Баранавічах
МАЗ-215 з 2014 г. апісанне і тэхнічная характарыстыка

перспектыва
мадэль знешні выгляд апісанне і фатаграфіі
МАЗ-203 апісанне і тэхнічная характарыстыка
МАЗ-205 апісанне і тэхнічная характарыстыка

аўтобусы з мінулага
мадэль знешні выгляд эксплуатацыя ў Баранавічах апісанне і фатаграфіі
ЗіС-155 ≈ 1950 –
≈ першая палова 60-х гг. XX веку

15 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка
ПАЗ-651 фота адсутнічае ≈ першая палова 50-х гг. XX веку –
≈ 60-я гг. XX веку

≈15 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка
ПАЗ-652 фота адсутнічае ≈ другая палова 50-х гг. XX веку –
≈ 70-я гг. XX веку

≈20 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка
ЗІЛ/ЛіАЗ-158(В) ≈ першая палова 60-х гг. XX веку –
≈ канец 70-х гг. XX веку

≈ 20 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка
ЛАЗ-695 1959(?) – ≈ канец 70-х гг. XX веку

≈ 20 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка
ЛіАЗ-677(М) 1971 –
першая палова I-й дэкады XXI веку

≈ 30 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі ЛіАЗ-677 у Баранавічах
Ельч-120М 1992–2007

15 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі Ельч-120М у Баранавічах
Ікарус-263 1991–2007

16 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі Ікарус-263 у Баранавічах
ЛіАЗ/Неман-5256 1993–2009

16 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі ЛіАЗ/Неман-5256 у Баранавічах
Ікарус-260 1974–2010

36 гадоў
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі Ікарус-260 у Баранавічах
Ікарус-280 1982–2013

31 год
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі Ікарус-280 у Баранавічах
Амкадор-10126 1993–2013

20 год
апісанне і тэхнічная характарыстыка

фатаграфіі Амкадор-10126 у Баранавічах


Дадатковая інфармацыя
спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак)
пастаўкі аўтобусаў у Баранавічы ў 1966–1985 гг. (Анатоль Лагачоў)
пастаўкі аўтобусаў у Баранавічы з 1944 г. (Анатоль Лагачоў, Яўген Шпак)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
аўтобусныя маршруты г. Баранавічы
гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах
транспартныя фатаграфіі

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
расклад руху гарадскіх аўтобусаў на сайце аўтобуснага парку (па-руску)
фотагалерэя грамадскага транспарту г. Баранавічы — bartrans.ucoz.net (па-руску)
спіс рухомага складу ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» — busphoto.ru (па-руску)
спіс рухомага складу ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» — fotobus.msk.ru (па-руску)
інфармацыя актуалізаваная 1.04.2015 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад | гасцеўня
   аб праекце mail@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2015