галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад


ПАЗ-652, вопытны ўзор (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



прататып ПАЗ-652 (фота з Тэхнічнай Энцыклапедыі)



ПАЗ-652, вопытны ўзор, 1955 г. (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



ПАЗ-652, вопытны ўзор, 1956 г. (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



прадсерыйныя аўтобусы ПАЗ-652 (фота з часопіса Огонек)



ПАЗ-652, 1956 г. (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



ПАЗ-652, 1958 г. (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



ПАЗ-652Б (фота Аляксандра Новікава)



ПАЗ-652Б (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



серыйны аўтобус ПАЗ-652Т



ПАЗ-652Т, 1956 г. (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)
   галоўнаяаўтобусыпаз-652

ПАЗ-652

ПАЗ-652 быў распрацаваны ў канстукторска-эксперыментальным аддзеле Паўлаўскага аўтобуснага завода ім. А. А. Жданава пад кіраўніцтвам Ю. Н. Сарочкіна, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, стваральніка шырока вядомага легкавога аўтамабіля «Пабеда». Новы аўтобус атрымаў вагонную кампаноўку і стаў першай машынай, самастойна распрацаванай спецыялістамі ПАЗа. У аснову канструкцыі быў пакладзены прынцып нясучай сістэмы кузава, у якім размяшчаліся вузлы і агрэгаты шырока распаўсюджанага ў той час аўтамабіля ГАЗ-51А, але ўжо прыстасаваныя да аўтобуснага кузава, які больш не мантавалі на грузавое шасі (як у выпадку аўтобусаў ПАЗ-651 ці ГЗА-651); ен уяўляў сабою нясучую каркасную канструкцыю, якая ўспрымала ўсе напетаванні і да якой мацаваліся ўсе вузлы і агрэгаты. Яе галоўным сілавым элементам было аснаванне ў выглядзе зварной ланжэроннай рамы з сям’ю папярэчынамі, якая прыварвалася да кузава. Увесь каркас кузава аўтобуса і рама вырабляліся з тонкаліставай сталі таўшчыней 0,9 мм. Зваркай аснаванне злучалася з двума бакавінамі, якія ў задняй частцы кузава стыкаваліся паміж сабой праз праемы люка і акна. Перадок меў па вышыні дастаткова невялікія габарыты, замыкаючы контур бакавінаў і аснавання. З дахам яго злучала цэнтральная лабавая стойка. Канчаткова каркас кузава ўтвараўся пры зварцы вонкавых і ўнутраных панеляў. Такім чынам, вузлы кузава звязваліся кропкавай зваркай у адзіную сістэму, якая і нясла ўсе напетаванні. Гэта заўважальна зніжала вагу кузава пры дастаткоывай яго трываласці.

ПАЗ-652 атрымаў больш моцны (у параўнанні з папярэднікам ПАЗ-651) 90-сільны фарсіраваны карбюратарны чатырохтактны, шасціцыліндравы, ніжнеклапанавы рухавік ГАЗ-652 аб’емам 3,48 л, які дазваляў аўтобусу разганяцца да 80 км/г пры расходзе паліва 21 л / 100 км. Рухавік, які быў размешчаны ўнутры кузава ў маторным адсеку, зачыняўся адкідным капотам, які меў тэрмаізаляцыю з уцяпліцеля, пакрытага дзермацінам. Прасцейшыя аперацыі па абслугоўванні рухавіка вадзіцель мог выконваць, нават не пакідаючы свайго сядзення. Рухавік працаваў у пары з чатырохступенчатай каробкай перадач ад аўтамабіля ГАЗ-51.

Тармазы аснасцілі гідравакуумнымі ўзмацняльнікамі, тую ж вакуумную сістэму выкарысталі для кіравання дзвярамі. Кран кіравання ўстанавліваўся збоку ад сядзення вадзіцеля, прывад створак ажыццяўляўся вакуумнымі камерамі. У падвесцы да рэсораў дабавіліся амартызатары. Счапленне ставілася сухое аднадыскавае. Рулявы механізм уяўляў сабою глабоідны чарвяк і двайны ролік. Памер шынаў: 8,25x20. Мінімальны дарожны прасвет: 255 мм.

Кузаў ПАЗ-652 меў трое дзвярэй, у тым ліку двое па правым борце (з вакуумным прывадам механізма адчынення), якія прызначаліся для пасажыраў. Колавая база новага аўтобуса склала 3600 мм, даўжыня 7150 мм, шырыня 2400 мм, вышыня 2800 мм. Узброеная вага аўтобуса: 4340 кг, поўная вага: 7640 кг. Аўтобус умяшчаў 42 пасажыры, у тым ліку 23 месца прызначаліся для сядзення.

Плошча ашклення была дастаткова вялікай, машына атрымала вялікія гнутыя лабавыя вокны, фортачкі ў вокнах бакавінаў, ілюмінатарныя каляровыя вокны на скатах даху. З’яўляючыся трохслойнымі (так званы «трыплекс») вокны даху мелі адзін значны недахоп: пры ўдары яны не знішчаліся, а пакрываліся сеткай трэшчынаў, якія моцна выдзяляліся на тле каляровай унутранай пленкі. Іншае ашкленне выконвалася са «сталініту» — спецыяльнага загартаванага шкла, якое цяжка было разбіць нават ударам малатка, а пры знішчэнні яно імгненна распадалася на дробныя кавалкі без вострых кромак, застаючыся, такім чынам, бяспечным для пасажыраў.

Яшчэ адной прынцыповай навіной стала размяшчэнне радыятара ахладжэння не спераду рухавіка, а ўправа ад яго. Кажух вентылятара злучаўся з сістэмай паветраводаў брэзентавым чахлом замкнутага контура. У халодны час года цеплае паветра трапляла ў салон, ствараючы камфортныя ўмовы. У цеплы час чахол згортваўся, заставаючыся ў радыятарным адсеку.

Кампаноўка салона таксама спазнала значныя змяненні ў параўнанні з ПАЗ-651. Вадзіцель цяпер быў аддзелены ад пасажыраў перагародкай з оргшкла, якая была ўстаноўлена на папярочны паветравод. У салоне з’явіліся два бакавыя кандуктарскія сядзенні, да вертыкальных поручняў у раене прыступак пасажырскіх дзвярэй дадаліся гарызантальныя, прымацаваныя да даху ўздоўж бакавых і задняга вокнаў. Салон абліцоўваўся не кардонам, а дэкаратыўным пластыкам ці ДВП — драўнянавалакністай плітой, якая ў шмат разоў перавышала кардон па моцнасці і трываласці, а таксама адрознівалася эстэтычным знешнім выглядам. Верхні глянцаваны слой ДВП пры адсутнасці вонкавага ўздзеяння куды долей захоўваў пафарбаваную паверхню непашкоджанай, у той час як на кардоне параўнальна хутка з’яўлялася рабізна дробных трэшчынаў, якая стварала непрываблівы выгляд.

Цікавыя змяненні адбываліся з вонкавай светатэхнікай. Асноўнымі элементамі заставаліся падфарнікі, якія застасоўваліся на ГАЗ-51А, і якія перакачавалі з пярэдніх колавых аркаў ПАЗ-651 на бакавыя скаты даху ПАЗ-652, і тыя ж падоўжныя ліхтары «Пабеды», размешчаныя на панелях перадка і задняй частцы бакавінаў. Ззаду з’явіліся круглыя стоп-ліхтары і захаваліся плоскія круглыя светаадбівальнікі (катафоты). Цікава, што на ўсіх вырабленых вопытных узорах ПАЗ-652 камбінацыі светатэхнікі былі рознымі.

У верасні 1956 г. першы вопытны ўзор аўтобуса ПАЗ-652 пачаў выпрабавальны прабег, які ўзначаліў Сарочкін і вядучыя канструктары Б. П. Калінін і М. А. Плечыкаў. А ўжо 1 кастрычніка 1956 г. міністр аўтамабільнай прамысловасці пісаў загад аб падрыхтоўцы да вытворчасуі новага аўтобуса, у 1960 г. пачаўся серыйны выпуск ПАЗ-652. ПАЗ-652 вырабляўся 10 гадоў (1958-1964 — ПАЗ-652; 1964-1968 — ПАЗ-652Б). За гэты час было выраблена 62121 штук аўтобусаў усіх мадыфікацый, у тым ліку ПАЗ-652Б — 45 тысяч. ПАЗ-652Б адрозніваліся ў асноўным некалькі іншай канструкцыяй кузава, былі таксама заўважальныя адрозненні ў афармленні перадка аўтобуса. Існавала яшчэ адна мадыфікацыя: ПАЗ-652Т (турыстычная мадыфікацыя аўтобуса з аднымі пасажырскімі дзвярамі). На працягу ўсяго выпуску, з 1958 па 1968 год, ішло сталае ўдасканальванне канструкцыі аўтобуса, эксплуатацыя давала бясцэнны вопыт для новых распрацовак. Наступнае сур’езнае абнаўленне канструкцыі было праведзена ў 1968 г., калі разам з удасканаленнем кузава аўтобус пачаў камплектавацца V-вобразным васьміцыліндравым рухавіком магутнасцю 115 л.с. і каробкай перадач ад ГАЗ-53А, яго ж пярэднім мостам, гідраўзмацняльнікам рулявога кіравання і тэлескапічнымі амартызатарамі ГАЗ-66, і рычагом пераключэння перадач на рулявой калонцы. Адпаведна індэкс аўтобуса змяніўся на ПАЗ-672; гэты аўтобус можна смела назваць прамым прадаўжальнікам 652-й мадэлі. І калі лічыць ад першага, створанага ў вопытнага ўзора ПАЗ-652, да зыходу з канвеера ў 1989 г. апошняга ПАЗ-672М, машыны сямейства 652/672 пражылі дастаткова доўгае па мерках аўтабудавання жыцце – 34 гады.


Артыкул падрыхтаваны па матэрыялах сайтаў:
   — Тэхнічная Энцыклапедыя http://tehno.claw.ru/
   — Аўтамадэльнае Бюро http://denisovets.narod.ru/

Пры падрыхтоўцы артукула выкарыстаны фотаздымкі з архіваў ААТ «Паўлаўскі Аўтобус» і А. Новікава, размешчаныя на сайце:
   — http://photofile.name/users/usik/1132546/,
з часопіса «Огонек», а таксама з сайта:
   — Тэхнічная Энцыклапедыя http://tehno.claw.ru/


Дадатковая інфармацыя
спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах
інфармацыя актуалізаваная 1.04.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018