галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад

схема ПАЗ-651



ПАЗ-651, вопытны ўзор (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



ПАЗ-651, вопытны ўзор



ГЗА-651



першыя пяць аўтобусаў ПАЗ-651, 1952 г.



салон ПАЗ-651




ПАЗ-651 (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)



вопытны ПАЗ-651 з прычэпам ПАЗ-750, 1957 г. (фота ААТ Паўлаўскі Аўтобус)
   галоўнаяаўтобусыпаз-651

ПАЗ-651

У сувязі з бурным развіццем у канцы 40-х гг. заўважальна ўзрасло запатрабаванне краіны на малыя аўтобусы. Паколькі такія машыны не выпускаў ні адзін завод, то з’явіўшуюся нішу пачалі запаўняць грузавікамі, абсталяванымі лаўкамі ў кузаве. Паездка на такіх «аўтобусах» у дрэннае надвор’е была вельмі нязручнай, пагэтаму ўсе вастрэй узрастала пытанне аб стварэнні і серыйнай вытворчасці малых аўтобусаў. Таму было прынята рашэнне наладзіць у Горкім выпуск данага класу аўтобусаў, паколькі ў спецыялістаў гэтага заводу ўжо быў вопыт канструіравання і вытворчасці малога аўтобуса ГАЗ-03-30, вытворчасць якога была спыненая ў 1946 г. У 1949 г. на Горкаўскім аўтобусным заводзе (ГЗА) прыступілі да выканання гэтага сацыяльнага заказу.

Новую машыну, прызначаную для выкарыстання ў якасці службовага транспарту, а таксама для гарадскіх і загарадных пасажырскіх перавозак, спраекціравалі, выкарыстоўваючы шасі грузавіка ГАЗ-51. Кузаў зрабілі цалкам сучасным, але па старой тэхналогіі: драўляны са стальной абіўкай. Рухавік ставілі той жа, што і на грузавік — шасціцыліндровы радны карбюратарны рухавік з рабочым аб’емам 3,48 л. і магутнасцю 70 л.с. Гэты «грузавы» рухавік дазваляў аўтобусу развіваць максімальную хуткасць 70 км/г. У пары з рухавіком працавала чатырохступеньчатая каробка перадач. Счапленне — аднадыскавае, з механічным прывадам. Тармазы — барабанныя, з гідраўлічным прывадам. У салоне былі прадугледжаны месцы для 23 пасажыраў, з іх седзячы маглі ехаць 19. Поўная вага аўтобуса — 5550 кг, начыненая — 3750 кг. На яго ўстанаўліваліся шыны памерам 7,50-20 (200-20). Аўтобус спажываў 27 літраў бензіну А-66 на 100 км шляху і быў абсталяваны 105-літровым паліўным бакам. Даўжыня машыны — 6170 мм, шырыня — 2360 мм, вышыня — 2360 мм, колавая база — 3300 мм. Аўтобус мог пераадольваць пад’емы стромкасцю ў 19 градусаў і больш чым паўмятровыя брады — 64 см. Каляя пярэдніх колаў складала 1585 мм, а задніх — 1650 мм. Дарожны прасвет — 24,5 см. У 1949-1950 гг. шасі ГАЗ-51 сваім ходам гналі на ГЗА; туды ж дастаўлялі кузаўную арматуру з Паўлава. Гэты аўтобус на Горкаўскім Заводзе Аўтобусаў выраблялі да канца 1950 г.

Пасля спынення вытворчасці ўсе тэхналагічнае абсталяванне перадалі ў невялікі гарадок Паўлава-на-Аке на завод ім. Жданава, які да гэтага вырабляў кузаўную арматуру, дзе хутка прыступілі да падрыхтоўкі серыйнага выпуску гэтай машыны, атрымаўшай назву ПАЗ-651. Вялікую ролю ў рашэнні пытання перадачы вытворчасці аўтобусаў на ПАЗ адыгралі дырэктар гэтага завода В. Ф. Ісакоў і галоўны інжынер А. О. Валіт, якія пачалі прабіваць у вярхах ідэю — вырабляць аўтобусы ў Паўлава-на-Аке. Да таго ж, дэфіцыт аўтобусаў адчувалі паўсюль, а моц Горкаўскага Завода Аўтобусаў, дзе збіралі мадэль 651, была вельмі малая.

Шасі будучых ПАЗ-651 ганялі з Горкага ў Паўлава сваім ходам па каменнай шашы. Спроба збудавання часовых брызентавых кабін не выклікала падтрымкі ў вадзіцеляў, якім 76 кіламетраў шляху прасцей было праехаць конна на скрынцы, устаноўленай на голае шасі. Зімой ратавалі кажух, валенкі і «баявыя» сто грамаў. У Паўлаве шасі захоўвалі на адкрытай пляцоўцы: знаходзілі іх у снезе па выступаючым рулі. Каркас кузава рабілі з карпацкага бука і абшывалі стальнымі лістамі.

Да 5 жніўня 1952 г. вырабілі пяць вопытных «пазікаў». Цешыцца, па сутнасці, не было чаму, паколькі завадчане зрабілі ўсе тыя ж несучасныя «драўляныя» машыны. Дзеля таго, каб выправіць недахопы канструкцыі, галоўны канструктар Ю. Н. Сарочкін, які доўгія гады працаваў на ГАЗе, узяўся за распрацоўку адразу некалькіх праектаў, у тым ліку суцэльнаметалічнага ПАЗ-651.

Кузаў аўтобуса меў трое дзвярэй: справа для ўваходу і выхаду пасажыраў, злева — для вадзіцеля і ў задняй сценцы — запасная. У пярэдней частцы салона насупраць адно аднаго, спінкамі да бартоў, былі ўстаноўлены два адзінарных сядзення; далей па кожным борце ўстанаўліваліся па тры двухмесцавых сядзення, а ў канцы салона размяшчаліся пяць сядзенняў у рад. Для павелічэння плыўнасці ходу заднія рысоры аўтамабіля ГАЗ-51 былі заменены больш мяккімі, з гумовымі аканечнікамі на канцах дадатковых рысораў і з чатырмя гідраўлічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння.

ПАЗ-651 (ен жа ГЗА-651, ен жа КАвЗ-651) выпускаўся ў 1949-1958 гг. На працягу некалькіх год гэты, па сенняшніх мерках, няважны аўтобусік, заставаўся адзіным лідэрам у агульным абъеме штогоднага выпуску айчынных аўтобусаў і быў самым распаўсюджаным у нашай краіне аўтобусам. Але нават шырокі размах вытворчасці не мог задаволіць запатрабаванне. Таму шэраг саюзных рэспублік арганізаваў выпуск машын тыпу ПАЗ-651 на сваіх аўтарамонтных заводах у Барысаве, Тосна, Кіеве, Каунасе і іншых гарадах. У 1957 г. паўлаўцы запамаглі чарцяжамі і тэхналагічнай аснасткай новы аўтазавод у Кургане, які праз год засвоіў выпуск такіх жа машын, атрымаўшых назву КАвЗ-651.


Артыкул падрыхтаваны па матэрыялах сайтаў:
   — Тэхнічная Энцыклапедыя http://tehno.claw.ru/
   — Часопіс «Тэхніка Моладзі» http://tmru.bizland.com/
   — Часопіс «За рулем» http://zr.ru/

Пры падрыхтоўцы артукула выкарыстаныя фотаздымкі з архіва ААТ «Паўлаўскі Аўтобус», размешчаныя на сайце:
   — http://photofile.name/users/usik/1132546/,
а таксама з сайта:
   — Энцыклапедыя «Аўтамабілі у малюнках» http://www.autowp.ru/

Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны малюнак з сайта:
   — Тэхнічная Энцыклапедыя http://tehno.claw.ru/


Дадатковая інфармацыя
спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах
інфармацыя актуалізаваная 1.10.2017 г.



ПАЗ-651 на пастаменце каля аўтобуснага парку ў Ваўкавыску
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018