галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад

схема аўтобуса Неман-5201



Неман-5201: фота з рэкламнага буклета (УП ВЗ Неман)




зборка (фота УП ВЗ Неман)



Неман-5201



салон Неман-5201



месца вадзіцеля ў Неман-5201





Неман-5201
   галоўнаяаўтобусынеман-5201

Неман-5201

Гісторыя лідскіх аўтобусаў пачалася параўнальна нядаўна — у 1984 годзе пачалося будаўніцтва вопытнага заводу, які затым увайшоў у склад навукова-вытворчага аб’яднання «Агат» і знаходзіўся ў падпарадкаванні ў Міністэрства радыепрамысловасці СССР. Пасля распаду СССР і скарачэння ваенных заказаў на заводзе быў арганізаваны выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага назначэння і тавараў народнага спажывання, сярод іншага газагарэлачных блокаў, электрарухавікоў, вентылятараў. Трохі пазней, у сувязі з наяўнасцю на заводзе амаль 5000 кв. м. незадзейнічаных вытворчых плошчаў, а таксама у сувязі са склаўшымся ў краіне цяжкім палажэннем у плане абнаўлення рухомага складу, завод был пераарыенціраваны на ліцэнзіенную зборку расійскіх аўтобусаў маркі ЛіАЗ-5256, а спецыялісты і рабочыя прадпрыемства прайшлі навучэнне і падрыхтоўку на Лікінскім Аўтобусным Заводзе ў горадзе Лікіна-Дулева Маскоўскай вобласці. У 1996 годзе завод пачаў рэалізацыю праграмы імпартазамяшчэння з мэтай змяншэння залежнасці вытворчасці аўтобуса ЛіАЗ-5256 ад паставак камплектуючых з краін СНД і больш поўнага выкарыстання ўласнага вытворча-тэхнічнага патэнцыялу. У выніку беларускія прадпрыемствы пачалі пастаўляць у Ліду больш за 250 найменаванняў вузлоў і агрэгатаў, сярод якіх былі кузавы, заднія масты, аконнае шкло, глушыцелі, шыны і г.д. У другой палове 90-х гадоў завод выпусціў вопытную партыю аўтобусаў з дызельнымі рухавікамі ММЗ, засвоіў выпуск прыгарадных 46-месцавых аўтобусаў, была выраблена нават вопытная партыя аўтобусаў ПАЗ-3205 з камплектуючых Паўлаўскага аўтобуснага завода. Тады ж лідчане звярнуліся ў Нацыянальны Дызайн-Цэнтр РБ за стварэннем новага выгляду для сваіх аўтобусаў. У цяжкім 1998 годзе, калі на заводзе двойчы цалкам спынялася вытворчасць, завадчане прыступілі да працы па стварэнні новага аўтобуса Неман-5201. У 2001 годзе лідскі ВЗ «Неман» у кааперацыі з многімі беларускімі дастаўцамі камплектуючых прыступіў да серыйнай вытворчасці аўтобуса базавай мадэлі «Неман-5201» (гарадскі) і «Неман-52012» (прыгарадны).

З 1994 года завод «Неман» выпусціў больш за 1 тысячу аўтобусаў, а ў другой палове першай дэкады 21 века аб’ем выпуску складаў каля 200 аўтобусаў у год.

Аўтобус «Неман-5201» прызначаны для гарадскіх пасажырскіх перавозак па дарогах першай і другой катэгорый. Поўная маса машыны — 18000 кг. Лідскія машыны разлічаныя на эксплуатацыю пры тэмпературы атачаючага паветра ад -45 °С да +40 °С і безгаражным захоўванні. Кузаў (дарэчы, цалкам вырабляецца і збіраецца на заводзе) — цэльнаметалічны, закрыты, нясучай канструкцыі вагоннай кампаноўкі з колавай формулай 4х2. Задняя і пярэдняя панэлі кузава — шклапластыкавыя, сам жа каркас (зварной канструкцыі з прамавугольных сталевых трубаў) абліцоўваецца сталевым ацынкаваным лістом і праводзіцца антыкаразіенная апрацоўка заснавання кузава і скрытых паласцей. Для афарбоўкі кузава выкарыстоўваюцца матэрыялы вядомых еўрапейскіх вытворцаў, акрамя таго, па жаданні заказчыка мажлівыя разнастайныя варыянты афарбоўкі, а таксама нанясенне лагатыпаў. У салон аўтобуса можна трапіць праз трое дзвярэй ссоўваемага тыпу (для пасажыраў сярэдняя і задняя двухстворчатыя дзверы і левая палова пярэдніх, правая палова пярэдніх дзвярэй прызначаная для вадзіцеля). У стандартным выкананні кабіна вадзіцеля адгароджана ад пасажырскага салона. Працоўнае месца вадзіцеля абсталявана сістэмай ацяплення з незалежным паветраным ацяпляльнікам і сядзеннем на пнеўмападвесцы. У пасажырскім салоне ўстанаўліваюцца дадатковыя аўтаномныя ацяпліцелі салона і падагравацелі фірмы Webasto. Па жаданні заказчыка ўстанаўліваюцца раздзельныя пасажырскія сядзенні вытворчасці Асіповіцкага аўтаагрэгатнага завода разнастайных колераў і з абіўкай з ткані альбо вінілісскуры. Агульная пасажыраўмяшчальнасць салона — 110 чалавек, з іх для сядзення прызначаныя 23.

Нягледзячы на склаўшуюся думку аб тым, што Неман-5201 гэта па сутнасці той жа ЛіАЗ-5256 толькі ў трохі іншай «упакоўцы», сучасны аўтобус «Неман» шмат чым адрозніваецца ад свайго продка. Спецыялістамі лідскага завода рэалізавана больш за 40 сур’езных канструктарскіх змяненняў, якія значна павысілі надзейнасць і эксплуатацыйныя якасці базавай мадэлі, акрамя таго, у гарадскіх аўтобусах «Неман» выкарыстоўваюцца вузлы і агрэгаты беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку:
• ААТ «МЗКЦ» (г. Мінск) — пярэдняя вось з рамай і задні (вядучы) мост;
• «ЗСКА» (г. Мінск) — прывад кіравання дзвярамі;
• «ГЗАА» (г. Гродна) — тармазныя камеры;
• «БААЗ» (г. Баранавічы) — амартызатары;
• ААТ «Белкард» (г. Гродна) — карданны вал;
• РУП «МАЗ» (г. Мінск) — сядзенне вадзіцеля, рулявое кіраванне з траўмабяспечнай і эрганамічнай рулявой калонкай;
• РУПП «БАГУ» (г. Барысаў) — вуглавы рэдуктар МАЗ-101, цыліндр гідраўзмацняльніка і рулявы механізм;
• ААТ «БелОМО» (г. Мінск) — пнеўмаапаратура;
• РУП БШК «Белшына» (г. Барысаў) — шыны.

Сілавы агрэгат размешчаны ў заднім звесе. На аўтобусах ранніх гадоў выпуску ўстанаўліваўся V-вобразны васьміцыліндравы дызельны рухавік КамАЗ з рабочым аб’емам 10,85 л. і максімальнай моццу 237 л.с. (176 кВт) пры 2200 аб/мін. Максімальны круцячы момант дасягаўся пры 1200 аб/мін. Рухавік КамАЗ з’яўляўся сур’езным недахопам аўтобуса, бо ен быў вельмі ненадзейным і складаным у абслугоўванні. Пазней на лідскія аўтобусы пачалі ўстанаўлівацца дызельныя V-вобразныя 6-цыліндравыя ЯМЗ-236НЕ2 (EURO 2) з турбанаддувам. З гэтым рухавіком аўтобус здольны развіць максімальную хуткасць 70 км/г. Акрамя таго, з 2007 г. у якасці опцыі можа быць устаноўлены рухавік Caterpillar.

У пары са стандартным рухавіком працуе сухое фрыкцыеннае аднадыскавае счапленне ЯМЗ-182 з гідраўлічным прывадам, аснашчаным пнеўмаўзмацняльнікам. Каробка перадач — пяціступеньчатая механічная ЯМЗ-236Л1.

Пярэдняя падвеска аўтобуса Неман-5201 залежная, пнеўматычная, на двух пнеўмабалонах з двума тэлескапічнымі амартызатарамі і адным рэгулятарам палажэння кузава. Задняя падвеска — залежная, пнеўматычная, на чатырох пнеўмабалонах з чатырма тэлескапічнымі амартызатарамі і двума рэгулятарамі палажэння кузава.

Рулявое кіраванне з гідраўзмацняльнікам. Аўтобус камплектуецца траўмабяспечнай рулявой калонкай з рэгуліроўкамі па вышыні і вугле нахілу.

Рабочая тармазная сістэма пнеўматычная, двухконтурная. Тармазныя механізмы усіх колаў — калодачныя з безазбеставымі накладкамі, барабаннага тыпу, з кулачковым розжымам калодак, з устройствам аўтаматычнай кампенсацыі зносу накладак, з АБС. Ролю стаяначнай тармазной сістэмы выконваюць тармазныя механізмы задняга маста з прывадам ад тармазных камер са спружыннымі энергаакумулятарамі. У якасці дапаможнай сістэмы выкарыстоўваецца маторны тормаз з пнеўмапрывадам, а запасной тармазной сістэмай з’яўляецца адзін з контураў рабочай тармазной сістэмы альбо стаяначная тармазная сістэма.

Задні мост МЗКЦ з двайной разнесенай галоўнай перадачай, пярэдні — таксама МЗКЦ з неразразной балкой. Неман-5201 камплектуецца дыскавымі сталевымі коламі размернасці 8,25x22,5 і радыяльнымі бескамернымі шынамі размернасці 11/70 R22,5.

З пункту гледжання пасажыра можна адзначыць нядрэннае ацяпленне салона ў зімовы перыяд. Салон дастаткова ўтульны, светлы, сядзенні не самыя горшыя. Аўтобус параўнальна бясшумны, дастаткова хутка разганяецца. Мінусам аўтобусаў «Неман» з’яўляецца трохі архаічны дызайн, а таксама высокі ўзровень падлогі над дарогай — 740 мм.

У 2007 годзе з’явілася мажлівасць у якасці опцыі ўстанавіць на аўтобус уклееныя вокны, а таксама заказаць узгаданы вышэй рухавік CATERPILLAR 3126Е (280 л.с.), адпавядаючы нормам таксічнасці EURO 3. Увогуле, у спіску дадатковага абсталявання можна знайсці яшчэ вадкасны падагравацель і аўтаномны паветраны ацяпліцель кабіны вадзіцеля «Eberspacher» (замест ржэўскага), моўны інфарматар «РЫТМ-04», магнітолу Ural CD/MP3, ацяпліцель салона Airtronic.

Папулярнасць аўтобусаў Неман-5201 у беларускіх правінцыяльных гарадах тлумачыцца невысокай цаной пры прымальнай якасці. Кошт гарадскога Немана ў базавай камплектацыі з яраслаўскім рухавіком і яраслаўскай жа механічнай каробкай складае менш за 64 000 USD пры тым, што выпускаўшыся да нядаўна МАЗ-104 каштаваў у раене 75 000 USD. Базавы МАЗ-103 каштуе і таго даражэй — парадку 90 000 USD. Неман з дызелем Caterpillar і аўтаматычнай каробкай Voith каштуе ўжо каля 93 000 USD.

У канцы чэрвеня 2008 г. на выставе «Ліда Рэгіен 2008» быў прадстаўлены аўтобус Неман-5201 з абноўленым знешнім выглядам.

Аўтобусы Неман-5201 да снежня 2007 г. у Баранавічах не эксплуаціраваліся, што трэба сказаць, выдавалася некалькі дзіўным. У той час, як гарадскія Неманы ўжо некалькі гадоў калясілі па вуліцах меншых (Слуцк, Салігорск, Слонім, Жодзіна, Навагрудак) і большых (Віцебск, Брэст, Гродна) гарадоў, у Баранавічы дарога ім была быццам перакрытая. Праўда, можна было прадбачыць з’яўленне гарадскіх Неманаў у Баранавічах пасля таго, як у 2006 г. у аўтобусным парку з’явіліся два прыгарадных Немана-52012, і ў 2007 г. да іх далучыліся яшчэ два. І толькі пад канец 2007 года два бэжавых гарадскіх Неман-5201 выйшлі на гарадскія маршруты.

Адпрацаваўшы каля 10 гадоў, у лістападзе-снежні 2017 г. абодва гарадскія аўтобусы Неман-5201 былі пераведзеныя на захоўванне, г.зн., іншымі словамі, адхіленыя ад працы на гарадскіх маршрутах.

Неман-5201 у Брэсце Неман-5201 у Брэсце Неман-5201 у Брэсце Неман-5201 у Салігорску
Неман-5201 у Брэсце Неман-5201 у Салігорску

Неман-5201 у Слуцку Неман-5201 у Слуцку Неман-5201 у Слуцку
Неман-5201 у Слуцку


Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаныя фатаграфія і схема з афіцыйнага сайта РУП «Вопытны Завод «Неман» http://www.neman-lida.com/

Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыялы афіцыйнага сайта РУП «Вопытны Завод «Неман» http://www.neman-lida.com/


Дадатковая інфармацыя
спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
фатаграфіі Неман-5201 у Баранавічах на сайце bartrans.ucoz.net
інфармацыя актуалізаваная 14.01.2018 г.


адзін з баранавіцкіх Неман-5201



снежань 2017 г., абодва баранавіцкіх Неман-5201 на захоўванні (Зміцер Карачун)
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018