|
|
|
|
|
|
аўтобусы |
маршруты |
маршрутныя таксі |
навіны і падзеі |
гісторыя |
фатаграфіі |
downloads |
горад |
гасцеўня
|
|
схемы аўтобуса МАЗ-203 схема аўтобуса МАЗ-203С аўтобус МАЗ-203 (фота МАЗ-203 на выставе Мотор-Шоу-2005 у Маскве (фота Антона Чыграя) МАЗ-203 на выставе АўтаТэхЭкспа-2007 у Мінску: маторны адсек МАЗ-203 на выставе АўтаТэхЭкспа-2007 у Мінску першы гомельскі аўтобус МАЗ-203 (фота Сяргея Паддубнага) першы МАЗ-203 у Польшчы (фота Мацея Макулі) першы МАЗ-203 у першы МАЗ-203 у першы МАЗ-203 у задняя частка салона першы МАЗ-203 у першы МАЗ-203 у першы МАЗ-203 у першы МАЗ-203 у Польшчы (фота Мацея Макулі) |
Ужо ў 2002 г., г.зн. усяго праз шэсць гадоў пасля выпуску першага аўтобуса
МАЗ-103, прадстаўнікі заводу МАЗ, гаворачы аб бліжэйшых планах,
узгадвалі распрацоўку і пачатак выпуску другога пакалення гарадскіх аўтобусаў. Аднак іх праектаванне пачалося толькі на пачатку 2004 г. і першы вопытны ўзор цалкам
нізкападлогавага аўтобуса ўласнай канструкцыі МАЗ-203 быў прадстаўлены шырокай публіцы ў жніўні 2005 г. на 9-ай Маскоўскай міжнароднай выставе «Мотор-Шоу-2005». Трэба
адзначыць, што тады мінскі аўтобус аказаўся па-за ўсякім параўнаннем з аўтобусамі, прадстаўленымі іншымі вытворцамі пасажырскага транспарту, значна перасягаючы іх як
у плане знешняга выгляду, так і ў тэхнічным выкананні, за што і атрымаў спецыяльны прыз журы конкурсу «Аўтобус выставы». Нічога дзіўнага, бяручы пад увагу словы
тагачаснага дырэктара МАЗа, Валянціна Гурыновіча, які паведаміў прэсе, што з гэтымі аўтобусамі прадпрыемства плануе з’явіцца на еўрапейскім рынку. Вясной наступнага
года, на міжнародным аўтасалоне SIA-2006 у Кіеве, МАЗ-203 быў прызнаны лепшым гарадскім аўтобусам вялікага класу, а на Другім Міжнародным аўтатранспартным форуме,
які праходзіў у Маскве МАЗ-203 (МАЗ-203С), у адрозненне ад папярэдніка, з’яўляецца цалкам нізкападлогавай машынай дзякуючы ўстаноўцы партальных мастаў, а гэта значыць, што ўзровень
падлогі ў раене ўсіх трох (дзвюх) дзвярэй аднолькавы і складае 340 мм, што на 20 мм ніжэй, чым у раене пярэдніх і сярэдніх дзвярэй у
МАЗ-103 і МАЗ-103С (а вышыня прыступкі над узроўнем дарогі пры
выкарыстанні сістэмы «кнілінга» (kneeling) і таго менш — Кузаў аўтобусаў выкананы па тэхналогіі, падобнай да тэхналогіі вырабу кузавоў аўтобусаў першага Поўная маса аўтобусаў МАЗ-203 і МАЗ-203С складае 18 000 кг, маса аўтобуса МАЗ-203 ва ўзброеным Усе колы гарадскіх аўтобусаў другога пакалення абсталяваныя дыскавымі тармазамі з пнеўматычным прывадам. Акрамя таго, машыны камплектуюцца сістэмамі ABS і ASR. Дыскавыя колы (8.25/22,5) «абутыя» ў шыны размернасцю 11/70R22.5. Цікавая дэталь — аўтобусы МАЗ-203 і МАЗ 203С па заказе могуць быць абсталяваныя цэнтралізаванай сістэмай змазкі «Лінкальн» (Lincoln), пастаянна змазваючай малымі порцыямі ўсе асноўныя пункты, патрабуючыя змазкі. Гэтая сістэма самастойна падпампоўвае пластычную змазку пры дапамозе дазатараў ва ўсе неабходныя вузлы, шарніры і г.д. Яшчэ адна цікавая функцыя не знаемая па МАЗ-103 — бартавы камп’ютар. Інфармацыйная сістема, вырабленая ў Польшчы, уключае ў сябе адно ўнутранае табло і тры вонкавых і дазваляе звязацца з камп’ютарамі рухавіка і каробкі перадач. На невялікім маніторы вадзіцель можа адслежваць некаторыя параметры працы рухавіка, а таксама запісваць іх у памяць. Сістэма працуе таксама з GPS (спадарожнікавая навігацыя) і GSM (абмен дадзенымі). Навігацыйная сістэма дазваляе дыспетчару адслежваць месцазнаходжанне аўтобуса з дакладнасцю да 10 м. Аўтобус жа, знаходзячыся ў радыусе 100 м ад дыспетчарскай станцыі здольны перадаць ей усю неабходную інфармацыю, якая датычыць параметраў руху — сярэднюю хуткасць, колькасць прыпынкаў і г.д. Акрамя таго, разумная сістэма пры правільнай устаноўцы здольная без умяшання вадзіцеля аб’яўляць назвы прыпынкаў і адлюстроўваць іх назвы на табло, размешчаным унутры салона. Праўда, дзеля таго, каб устаноўка дадзенай опцыі мела сэнс, абсталяваць ею прыдзецца ўсе аўтобусы прадпрыемства ці аўтапарку, а таксама дыспетчарскія станцыі. Мусіць, аўтобусы для Беларусі будуць абсталяваны айчыннымі моўнымі інфарматарамі і інфармацыйнымі сістэмамі, вырабленымі прадпрыемствамі МЭМЗ і «Інтэграл», не такімі складанымі, як польская, і, адпаведна, не такімі дарагімі. Акрамя ўсяго іншага, на гарадскія аўтобусы другога пакалення ў якасці опцыі можна ўстанавіць пнеўмападвеску з электронным кіраваннем, дахавыя вентылятары і іншае дадатковае абсталяванне, якое патрабуе заказчык. Кабіна вадзіцеля стала больш функцыянальнай і эрганамічнай. Панель прыбораў вядомай фірмы VDO адразу кідаецца ў вочы: яна моцна высунута ў кірунку вадзіцеля,
што дазваляе апошняму з легкасцю знаходзіць і карыстацца неабходнымі пераключацелямі. Інтэр’ер салона аўтобуса МАЗ-203, умяшчаючага 101–105 пасажыраў (пры наяўнасці 26 альбо 28
сядзячых месцаў), адчуў заўважальныя змены, ен абсталяваны больш зручнымі выгнутымі поручнямі і кандыцыянерам (планавалася, што ен будзе ў базавай камплектацыі, аднак цяпер
гэта опцыя). Стаячым пасажырам у МАЗ-203 адведзена плошча ў 9,8 кв.м.; у МАЗ-203С яна менш за кошт адсутнасці задніх дзвярэй і наяўнасці большай колькасці сядзячых месцаў
(33–36). Стаячых месцаў у МАЗ-203С — 100–102. У аўтобусах МАЗ-203 і МАЗ-203С ужытыя трохі іншыя кампановачныя рашэнні ў параўнанні з аўтобусамі першага пакалення, у
прыватнасці, бакавыя дзверы ў сярэдняй частцы салона ссунуты ў кірунку задняй восі, што, па думцы распрацоўшчыкаў, павінна зрабіць больш зручным працэс уваходу-выхаду, акрамя
таго, за кошт гэтага ўдалося павялічыць накапіцельную пляцоўку. Уваход у пярэднія дзверы на выставачных і экспартных аўтобусах такі ж шырокі, як і ў астатніх дзвярах — ен не
разделены надвое, як гэта было зроблена ў Гарадскія аўтобусы МАЗ з індэксам, пачынаючымся з «двойкі», сталі прадаўжальнікамі традыцый мінскіх аўтобусаў у вобласці барацьбы з патэнцыяльнымі ўзгараннямі ў маторным адсеку і абсталяваны сістэмай аэразольнага пажаратушэння. У выпадку перавышэння тэмпературы ў «зоне адказанасці» актывізуюцца размешчаныя там спецыяльныя датчыкі і пачынае працу сістэма пажаратушэння. Апрача таго, салон аўтобуса аздоблены вогнеўстойлівымі матэрыяламі. Аўтобусы поўнасцю адказваюць еўрапейскім патрабаванням для перавозкі пасажыраў (Правілы ЕЭК Аўтобус МАЗ-203 прайшоў мноства выпрабаванняў, у т.л. праверку тармазоў у расійскім Дзімітраве, выпрабаванні на палігонах і стэндах, дзе правяралася праца рухавіка, рулявога кіравання, а таксама іншых вузлоў і агрэгатаў, шумлівасць і вібранагружанасць. Вопытны ўзор прайшоў усе выпрабаванні і атрымаў сертыфікат адпаведнасці. Самы ж першы МАЗ-203, набыты для гарадскіх перавозак (чацверты па ліку аўтобус дадзенай мадэлі, сышоўшы са стапеляў Мінскага Аўтамабільнага
Заводу), з’явіўся ў Польшчы ў прыватным транспартным прадпрыемстве ў Першы МАЗ-203, прызначаны для эксплуатацыі ў Беларусі, з’явіўся ў Гомельскім аўтобусным парку № 6 У маі 2007 года першым аўтобусам МАЗа, адпавядаючым экалагічнаму стандарту EURO-4 стаў менавіта гарадскі аўтобус другога пакалення МАЗ-203076, аснашчаны рухавіком
Deutz 2013. Дадзены аўтобус быў прадстаўлены на Міжнароднай выставе пасажырскага транспарту «Мабільнасць і гарадскі транспарт-2007», якая прайшла ў У канцы лета 2007 г. 2 МАЗ-203 з’явіліся ў Віцебску (у канцы восені ўжо было каля 7), прыкладна ў той жа час Вясною 2008 г. аўтобусы МАЗ-203 пачалі досыць актыўна набывацца польскімі перавозчыкамі. Так, у сакавіку У першай палове 2008 г. было вядома аб некалькіх кузавах для тралейбусаў на базе МАЗ-203 для Смалявіцкага прадпрыемства «ЭТОН». У гэтым жа годзе тралейбусы МАЗ-Этон-203Т пачалі вырабляцца ў заўважальнай колькасці; быў нават падпісаны кантракт на пастаўку 10 падобных тралейбусаў у Румынію. Неафіцыйна вядома таксама аб намеры Украіны набыць пробную партыю «рагатых» машын. У студзені 2009 г. па адным МАЗ-203 з’явілася ў аўтобусных парках Салігорска і Маладзечна. На дадзены момант МАЗ-203 эксплуатуюцца ў Беларусі, Германіі, Польшчы, Румыніі, Расіі, Украіне, Казахстане і Азербайджане. У красавіку 2008 г. МАЗ выіграў тэндэр на пастаўку 40 аўтобусаў МАЗ-203 у Румынію, а на пачатку жніўня стала вядома аб намеры гэтай краіны купіць 90 аўтобусаў МАЗ-203.068, абсталяваных рухавікамі Mercedes-Benz стандарта EURO-4 з выхлапной сістэмай на даху. Калі верыць заявам прадстаўнікоў Мінскага Аўтамабільнага Заводу, у 2010 г. будзе поўнасцю завершана абнаўленне лінейкі выпускаемых гарадскіх, прыгарадных і турыстычных аўтобусаў. На справе гэта азначае, што ў гаме АМАЗ з’явяцца таксама сучленены гарадскі аўтобус МАЗ-205 (рызыкну меркаваць, што на гэты раз «гармонік» будзе нізкападлогавым з размяшчэннем рухавіка ў заднім звесе другой секцыі) і поўнасцю нізкападлогавы трохвосевы аўтобус МАЗ-207. Тэхнічныя характарыстыкі аўтобуса МАЗ-203 можна падглядзець на афіцыйным сайце Мінскага Аўтамабільнага Завода. Там жа можна знайсці і тэхнічныя характарыстыкі аўтобуса МАЗ-203С.
Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаныя фатаграфіі — Сяргея Паддубнага (http://www.gomeltrans.net/) — Антона Чыграя (http://www.bus.ruz.net/) — Мацея Макулі і Яцэка Соботы (http://www.wpk.katowice.pl/) Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаныя фатаграфіі і схемы з афіцыйнага сайту ААТ «Мінскі Аўтамабільны Завод» http://www.maz.by/ Дадатковая інфармацыя спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак) Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах
інфармацыя актуалізаваная 1.04.2011 г.
|
|
|
аўтобусы |
маршруты |
маршрутныя таксі |
навіны і падзеі |
гісторыя |
фатаграфіі |
downloads |
горад |
гасцеўня
|
|
|
postmaster@bartrans.net |
|