галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад

схема аўтобуса Ельч-120М



Ельч-120ММ/1 у г. Катавіцэ (Польшча)
   галоўнаяаўтобусыельч-120м

Ельч-120М

У маі 1992 г. польскі вытворца грузавікоў і аўтобусаў Ельч прадставіў новую мадэль трохдзвернага дванаццаціметровага гарадскога аўтобуса вялякага класа з нясучым кузавам — Jelcz 120М. Па сутнасці, гэта была мадэрнізацыя мадэлі Jelcz PR110M, вядучай сваю гісторыю ад французскіх аўтобусаў Berliet PR100 з 70-х гг. ХХ веку. Была ўзмоцнена канструкцыя кузава і трохі зменена пярэдняя панель. Верхняя частка перадка стала вырабляцца са шклапластыка, змяніўся выгляд маршрутаўказальніка, а таксама зменшылася задняе акно, якое да гэтага, дарэчы, было ўзаемазамяняема з пярэднім, толькі ўстанаўлівалася ўверх нагамі. Змяненні дакрануліся і размяшчэння сядзенняў у салоне, якіх было 34 пры агульнай умяшчальнасці аўтобуса ў 110 месцаў. У параўнанні з аўтобусам Jelcz PR110U быў яшчэ больш падняты ўзровень падлогі ў задняй частцы аўтобуса, што павінна было зрабіць мажлівым устаноўку ў якасці опцыі раднага шасціцыліндровага 12-літровага 245-сільнага рухавіка MAN D2866 UH, ішоўшага ў пары з аўтаматычнай чатырохступеньчатай каробкай перадач ZF 4HP-500. З такім рухавіком максімальная хуткасць складала 82 км/г. Аўтобус атрымаў індэкс 120MM, але такіх машын было выраблена ўсяго дваццать. Сама жа падлога мела розную вышыню ў раене кожных з дзвярэй: 642 мм у пярэдніх, 720 мм у сярэдніх і 955 мм у задніх.

Стандартным быў радны шасціцыліндровы 11-літровы 220-сільны рухавік Mielec SWT11/300/1, працаваўшы са стандартнай чатырохступеньчатай каробкай перадач S4-95. Рухавік размяшчаўся гарызантальна ў заднім звесе. З ім аўтобус разганяўся да 74,5 км/г. Некаторыя аўтобусы камплектаваліся таксама 220-сільным рухавіком MAN D0826 LUH 05 рабочым аб'емам 6,87 л, адпавядаўшым нормам EURO-1, які працаваў як з вышэй узгаданай аўтаматычнай каробкай ад ZF, так і з каробкай Voith D851.3. Існавала таксама нязначная розніца ў афармленні салона. Пазней, пасля капітальных рамонтаў розніца паміж машынамі розных серый сціралася і аўтобусы Jelcz 120M станавіліся падобнымі адзін на аднаго.

На некаторыя аўтобусы акрамя вышэй узгаданых рухавікоў Mielec і MAN устанаўліваліся таксама сілавыя агрэгаты ад Iveco.

Існавала таксама мадыфікацыя з газавым прывадам — 120M/1.

Доступ у салон аўтобуса ажыццяўляецца праз трое паваротных двухстворчатых дзвярэй з электрапнеўматычным прывадам. Натуральная вентыляцыя салона ажыццяўляецца з дапамогай двух люкаў у даху і соўгаемых аконных фортачак. Насупраць задніх і сярэдніх дзвярэй есць накапіцельныя пляцоўкі. Салон першых аўтобусаў абсталеўваўся мягкімі сядзеннямі-канапамі з абіўкай з кожзамяняльніка (як у баранавіцкіх Jelcz), па жаданні абіўка магла быць тканевай. Кабіна вадзіцеля аддзелена ад пасажырскай прасторы перагародкай.

Рулявы механізм — з гідраўзмацняльнікам.

Аўтобус аснашчаўся двухконтурнай тармазной сістэмай. Рабочая тармазная сістэма з барабаннымі тармазнымі механізмамі і пнеўматычным прывадам. Па жаданні заказчыка аўтобус абсталеўваўся ABS.

Пярэдняя падвеска — незалежная, на двух пнеўмабалонах і спружынах. Задняя — залежная, на чатырох пнеўмабалонах і рысорах.

Поўная вага аўтобуса — 17500 кг, начыненая вага — 9800 кг.

Серыя аўтобусаў 120М выявілася куды больш надзейнай і трывалай, чым папярэднікі. Разліковы час эксплуатацыі — толькі восем гадоў, але вопыт паказвае, што як баранавіцкія аўтобусы, так і аўтобусы, працуючыя на радзіме, працуюць значна даўжэй. Да таго ж, калі першыя Jelcz 120M вельмі моцна нагадвалі французскага продка, то, перажыўшы мадэрнізацыю пярэдняй панелі кузава (новыя акруглыя бамперы і маршрутаўказальнік) і салона (сядзенні), аўтобусы сталі выглядаць куды сучасней. Аўтобусы Jelcz 120M — першыя польскія аўтобусы, якія сталі камплектавацца электроннымі маршрутаўказальнікамі ў завадскіх умовах.

Два аўтобусы Ельч-120М з’явіліся ў Баранавічах у пачатку снежня 1992 г., і 19 снежня, пасля абкаткі і навучання персаналу польскімі спецыялістамі, выйшлі на маршруты №№ 6 і 8. Баранавічы не сталі першым горадам у СНД, у якім з’явіліся польскія аўтобусы Jelcz. Да нас яны з’явіліся ў Златавусце і двума гадамі раней у Санкт-Пецярбургу. Дамова з Ельчанскім аўтазаводам была падпісаная ў жніўні 1992 г. Разлік за аўтобусы ажыццяўляўся ў валюце, і ў гэтым, а таксама ў дастаўцы аўтобусаў у Баранавічы, садзейнічанне аказала вытворчае баваўнянае аб’яднанне. Абодва аўтобуса абышліся гарадской казне ў 32 000 000 руб.

Аўтобусы былі дастаўленыя ў Брэст у чыстым, акуратным, апламбаваным стане. Аўтазавод даў на іх гарантыю на 50 000 км прабегу альбо 1 год. У выпадку выхаду з ладу якога-небудзь агрэгата, пастаўшчык абавязаны быў яго замяніць бясплатна. Фірма «Jelcz» перадала поўны камплект запасных частак да аўтобусаў, а механікі «Ельч» суправаджалі свае аўтобусы, і на працягу двух тыдняў навучалі спецыялістаў аўтобуснага парка іх абслугоўванню. Для працы на новых аўтобусах спецыяльнай кваліфікаванай камісіяй аўтобуснага парка былі адабраныя лепшыя экіпажы, у склад якіх увайшлі А. Л. Кавальчук, А. Н. Ліс, М. К. Курыс і Г. А. Ліс.

Была таксама дасягнутая дамоўленасць аб тым, што фірма «Ельч» прыме на стажыроўку баранавіцкіх вадзіцеляў. Планавалася, што ў выпадку станоўчага вопыту эксплуатацыі аўтобусаў, кантакты будуць працягнутыя. У пачатку снежня 1992 г. вяліся перамовы з палякамі аб форме разліку за прадукцыю ў 1993 г. Беларускі бок прапаноўваў бартэр, і папярэдне, палякі былі згодныя на атрыманне аплаты тканінамі ВБА, а таксама ў перспектыве прадукцыяй трыкатажнай фабрыкі, заводаў гандлевага машынабудавання і станкабудаўнічага. Аднак, Баранавічы так і засталіся адзіным горадам у Беларусі, на вуліцах якога працавалі гарадскія аўтобусы Ельч-120М. Да 2006 г. абедзве знаходзіліся ў належным стане, рэгулярна выходзячы на маршруты. Аднак, ужо ў канцы 2006 г. спачатку знік адзін з аўтобусаў, а за ім, у сакавіку 2007 г., знік і другі, які прастаяў пад плотам аўтобуснага парку некалькі месяцаў. На гэтым скончылася амаль 15-гадовая гісторыя двух польскіх аўтобусаў у нашым горадзе.

Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120М у Ольштыне Ельч-120М у Ольштыне Ельч-120М у Ольштыне
Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120М у Ольштыне


Ельч-120ММ/1 у Варшаве Ельч-120ММ/1 у Варшаве Ельч-120ММ/1 у Варшаве Ельч-120М у Кельцах Ельч-120М у Кельцах Ельч-120М у Кельцах
Ельч-120ММ/1 у Варшаве Ельч-120М у Кельцах

Дадатковая інфармацыя
спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
фатаграфіі Ельч-120М у Баранавічах на сайце bartrans.ucoz.net
інфармацыя актуалізаваная 17.01.2015 г.


1992 г., новы Ельч-120М у парку (газета «Наш Край»)



адзін з баранавіцкіх Ельч-120М



адзін з баранавіцкіх Ельч-120М
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018