русский язык
Ельч-120М
схема аўтобуса Ельч-120М
схема аўтобуса Ельч-120М

Ельч-120ММ/1 у г. Катавіцэ (Польшча)
Ельч-120ММ/1 у г. Катавіцэ (Польшча)

1992 г., новы Ельч-120М у парку; (газета «Наш Край)
1992 г., новы Ельч-120М у парку; (газета «Наш Край)
адзін з баранавіцкіх Ельч-120М
адзін з баранавіцкіх Ельч-120М

адзін з баранавіцкіх Ельч-120М
адзін з баранавіцкіх Ельч-120М


Транспарт у Гомелі

У маі 1992 г. польскі вытворца грузавікоў і аўтобусаў Ельч прадставіў новую мадэль трохдзвернага дванаццаціметровага гарадскога аўтобуса вялякага класа з нясучым кузавам — Jelcz 120М. Па сутнасці, гэта была мадэрнізацыя мадэлі Jelcz PR110M, вядучай сваю гісторыю ад французскіх аўтобусаў Berliet PR100 з 70-х гг. ХХ веку. Была ўзмоцнена канструкцыя кузава і трохі зменена пярэдняя панель. Верхняя частка перадка стала вырабляцца са шклапластыка, змяніўся выгляд маршрутаўказальніка, а таксама зменшылася задняе акно, якое да гэтага, дарэчы, было ўзаемазамяняема з пярэднім, толькі ўстанаўлівалася ўверх нагамі. Змяненні дакрануліся і размяшчэння сядзенняў у салоне, якіх было 34 пры агульнай умяшчальнасці аўтобуса ў 110 месцаў. У параўнанні з аўтобусам Jelcz PR110U быў яшчэ больш падняты ўзровень падлогі ў задняй частцы аўтобуса, што павінна было зрабіць мажлівым устаноўку ў якасці опцыі раднага шасціцыліндровага 12-літровага 245-сільнага рухавіка MAN D2866 UH, ішоўшага ў пары з аўтаматычнай чатырохступеньчатай каробкай перадач ZF 4HP-500. З такім рухавіком максімальная хуткасць складала 82 км/г. Аўтобус атрымаў індэкс 120MM, але такіх машын было выраблена ўсяго дваццать. Сама жа падлога мела розную вышыню ў раене кожных з дзвярэй: 642 мм у пярэдніх, 720 мм у сярэдніх і 955 мм у задніх.

Стандартным быў радны шасціцыліндровы 11-літровы 220-сільны рухавік Mielec SWT11/300/1, працаваўшы са стандартнай чатырохступеньчатай каробкай перадач S4-95. Рухавік размяшчаўся гарызантальна ў заднім звесе. З ім аўтобус разганяўся да 74,5 км/г. Некаторыя аўтобусы камплектаваліся таксама 220-сільным рухавіком MAN D0826 LUH 05 рабочым аб'емам 6,87 л, адпавядаўшым нормам EURO-1, які працаваў як з вышэй узгаданай аўтаматычнай каробкай ад ZF, так і з каробкай Voith D851.3. Існавала таксама нязначная розніца ў афармленні салона. Пазней, пасля капітальных рамонтаў розніца паміж машынамі розных серый сціралася і аўтобусы Jelcz 120M станавіліся падобнымі адзін на аднаго.

На некаторыя аўтобусы акрамя вышэй узгаданых рухавікоў Mielec і MAN устанаўліваліся таксама сілавыя агрэгаты ад Iveco.

Існавала таксама мадыфікацыя з газавым прывадам — 120M/1.

Доступ у салон аўтобуса ажыццяўляецца праз трое паваротных двухстворчатых дзвярэй з электрапнеўматычным прывадам. Натуральная вентыляцыя салона ажыццяўляецца з дапамогай двух люкаў у даху і соўгаемых аконных фортачак. Насупраць задніх і сярэдніх дзвярэй есць накапіцельныя пляцоўкі. Салон першых аўтобусаў абсталеўваўся мягкімі сядзеннямі-канапамі з абіўкай з кожзамяняльніка (як у баранавіцкіх Jelcz), па жаданні абіўка магла быць тканевай. Кабіна вадзіцеля аддзелена ад пасажырскай прасторы перагародкай.

Рулявы механізм — з гідраўзмацняльнікам.

Аўтобус аснашчаўся двухконтурнай тармазной сістэмай. Рабочая тармазная сістэма з барабаннымі тармазнымі механізмамі і пнеўматычным прывадам. Па жаданні заказчыка аўтобус абсталеўваўся ABS.

Пярэдняя падвеска — незалежная, на двух пнеўмабалонах і спружынах. Задняя — залежная, на чатырох пнеўмабалонах і рысорах.

Поўная вага аўтобуса — 17500 кг, начыненая вага — 9800 кг.

Серыя аўтобусаў 120М выявілася куды больш надзейнай і трывалай, чым папярэднікі. Разліковы час эксплуатацыі — толькі восем гадоў, але вопыт паказвае, што як баранавіцкія аўтобусы, так і аўтобусы, працуючыя на радзіме, працуюць значна даўжэй. Да таго ж, калі першыя Jelcz 120M вельмі моцна нагадвалі французскага продка, то, перажыўшы мадэрнізацыю пярэдняй панелі кузава (новыя акруглыя бамперы і маршрутаўказальнік) і салона (сядзенні), аўтобусы сталі выглядаць куды сучасней. Аўтобусы Jelcz 120M — першыя польскія аўтобусы, якія сталі камплектавацца электроннымі маршрутаўказальнікамі ў завадскіх умовах.

Баранавічы — адзіны горад у Беларусі, на вуліцах якога працавалі аўтобусы Ельч-120М. Купленыя яны былі выканкамам гарсавету пры фінансавай падтрымцы БВБА і адданыя аўтобуснаму парку ў арэнду. Для горада Баранавічы, які не бачыў да гэтага новых аўтобусаў два гады, гэтыя два аўтобусы сталі сапраўдным падарункам на Каляды. Гэтыя машыны паступілі ў снежні 1992 г. адразу з заводу і да 2006 г. абедзве знаходзіліся ў належным стане, рэгулярна выходзячы на маршруты. Аднак, ужо ў канцы 2006 г. спачатку знік адзін з аўтобусаў, а за ім, у сакавіку 2007 г., знік і другі, які прастаяў пад плотам аўтобуснага парку некалькі месяцаў. На гэтым скончылася амаль 15-гадовая гісторыя двух польскіх аўтобусаў у адным беларускім горадзе.

Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120М у Ольштыне Ельч-120М у Ольштыне Ельч-120М у Ольштыне
Ельч-120ММ/1 у Катавіцах Ельч-120М у Ольштыне


Ельч-120ММ/1 у Варшаве Ельч-120ММ/1 у Варшаве Ельч-120ММ/1 у Варшаве
Ельч-120ММ/1 у Варшаве


на галоўную         фота баранавіцкіх аўтобусаў         гісторыя грамадскага транспарту