галоўная | мапа сайту русский   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   галоўнаяаўтобусыамкадор-102126

Амкадор-10126

Гісторыя «завода» Амкадор пачалася ў 1993 г., калі па рашэнні праўлення канцэрну «Амкадор» на аукцыене быў набыты недабудаваны завод буйнапанэльнага домабудавання ў г. Пінску, дзе і было арганізаванае акцыянернае таварыства закрытага тыпу недзяржаўнай формы ўласнасці, якое мела мэту наладзіць вытворчасць гарадскіх пасажырскіх аўтобусаў, снегаачышчальнай тэхнікі, пагрузчыкаў-экскаватараў. У 1994 г. прадпрыемства пачало выпускаць гарадскія аўтобусы: адзіночны Амкадор-10125 і сучленены Амкадор-10126 (Ікарус-260 і Ікарус-280 адпаведна). Аўтобус Амкадор-10126, які вырабляўся ЗАТ «Амкадор-Пінск», знешне з’яўляецца амаль поўнай копіяй усе яшчэ шырока вядомага ў нашай краіне и за яе межамі сучлененага аўтобуса Ікарус-280. Цікава, што кошт сучлененага Амкадора складаў у свой час каля 100 000 даляраў ЗША.

У цэлым няма патрэбы зноў апісваць Ікарус-280, скажам толькі, што беларускі аўтобус пасажыраўмяшчальнасцю 147 чалавек камплектаваўся дызельным рухавіком Мінскага Маторнага Заводу Д-265 магутнасцю 210 л.с., які дазваляў аўтобусу развіваць хуткасць амаль 67 км/г. Поўная і ўзброеная вагі аўтобуса складаюць адпаведна 23 000 кг і 13 000 кг.

Планам генеральнага дырэктара АТ «Амкадор» Васіля Шлындзікава аб разгортванні буйнасерыйнай зборкі «Ікарусаў» у Пінску і паралельным асваенні вытворчасці вузлоў і агрэгатаў да гэтых аўтобусаў для павелічэння долі імпартазамяшчэння, нажаль, не прысуджана было ажыццявіцца. За ўвесь час працы завод сабраў усяго 47 новых аўтобусаў, пастаўленых у невялікіх колькасцях у аўтапаркі буйных гарадоў краіны, і выканаў капітальны рамонт яшчэ 30 адзінак падобнай тэхнікі. Адбілася маральнае састарэнне мадэляў і пачатак выпуску Мінскім Аўтамабільным Заводам больш сучасных гарадскіх пасажырскіх машынаў першага сямейства. У Баранавічах у цяперашні час працягвае працаваць адзіная машына з сарака сямі выпушчаных.


Дадатковая інфармацыя
спіс баранавіцкіх аўтобусаў (Яўген Шпак)

Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
фатаграфіі Амкадор-10126 у Баранавічах на сайце bartrans.ucoz.net
інфармацыя актуалізаваная 1.04.2011 г.


адзіны баранавіцкі аўтобус Амкадор-10126
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018