русский язык english polski
Старыя фатаграфіі Баранавічаў — 1989 год

   Баранавічы — другі па велічыні горад Брэсцкай вобласці.
   У горадзе дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іx — заводы станкапрылад, аўтаматычных ліній, аўтаагрэгатаў. Добра вядома ў рэспубліцы і за яе межамі прадукцыя баваўнянага аб'яднання — бязь, паркаль, сацт, міткаль, фланель і іншыя тканіны. Значную частку прадукцыі даюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
   Знаходзячыся паміж Брэстам і Мінскам, Баранавічы з'яўляюцца важным чыгуначным вузлом, адкуль адыходзяць паязды ў шасці напрамках.
   Шырокае развіццё атрымала народная адукацыя. У горадзе — 5 тэхнікумаў, 4 прафтэхвучылішчы, 22 агульнаадукацыйныя школы.
   У гады Другой Сусветнай вайны горад быў амаль дашчэнту разбураны. Пра гераізм савецкіx людзей у гэтыя гады сведчаць многія помнікі і брацкія магілы.
   Жыхары беражліва адносяцца да помнікаў культуры. У адным з іx — Пакроўскім саборы — знаходзяцца унікальныя мазаічныя кампазіцыі, выкананыя па эскізах рускіх мастакоў В. Васняцова, А. Рабушкіна і іншых.
   Сёння горад хутка расце і прыгажэе, добраўпарадкоўваюцца яго вуліцы і плошчы, узводзяцца новыя мікрараёны.


Вуліца Леніна





Вакзал Баранавічы-Палескія





Вуліца Савецкая





Бульвар Хэйнала





Памятны знак воінам-вызваліцелям





Мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Гай





Брацкая магіла савецкіх воінаў


Пакроўскі сабор





Кінатэатр «Кастрычнік»





Дом гандлю





Дзіцячы гарадок у парку





Памятны знак воінам-аўтамабілістам, вызваліцелям горада





Мікрараен Паўночны. Бульвар Барадзінскага





Возера Свяцілаўскае
Гасцініца «Гарызонт»
Уваход у малады парк
Палац культуры і тэхнікі вытворчага баваўнянага аб'яднання імя Ленінскага камсамола Беларусі




Аўтар тэксту Вадзім Анатольевіч Барушка
Фота В. У. Харчанка
Мінск, выдавецтва «Беларусь», 1989
на галоўную         баранавічы ў 1978 годзе         баранавічы ў 2000 годзе