русский язык polski
Старыя фатаграфіі Баранавічаў — 1978 год

   Баранавічы — адзін з прамысловых гарадоў Беларусі, цэнтр Баранавіцкага раена Брэсцкай вобласці, буйны чыгуначны вузел. Па колькасці жыхароў горад займае восьмае месца ў рэспубліцы.
   У мінулым веку на месцы горада было невялікае сяло. З будаўніцтвам чынуначнай магістралі Масква — Варшава недалека ад яго была пабудавана станцыя Баранавічы. Калі была пракладзена другая чыгунка Вільна — Роўна, станцыя стала вузлавой. Тут пачалі з’яўляцца вагонныя паркі, службовыя і жылыя памяшканні.
   У Баранавічах адбываліся рэвалюцыйныя выступленнні працоўных. У 1905—1914 гг. былі частыя мітынгі і страйкі чыгуначнікаў. Актыўны ўдзел у страйках прымалі працаўніцы жаночых кравецкіх майстэрняў.
   У гады Вялікай Айчыннай вайны Баранавічы былі адным з цэнтраў партызанскага і падпольнага руху ў Беларусіі. Партызаны падрывалі варожыя эшэлоны, узрывалі чыгуначныя і аўтамабільныя масты, вызвалялі населеныя пункты, тым самым аказваючы дапамогу часткам Чырвонай Арміі.
   8 ліпеня 1944 г. Масква салютавала доблесным войскам 1-га Беларускага фронта, вызваліўшым Баранавічы.
   У пасляваенныя гады горад непазнавальна змяніўся, стаў адным з прамысловых і культурных цэнтраў рэспублікі. Зараз у Баранавічах звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў, транспартных і будаўнічых арганізацый.
   У горадзе есць тэхнікумы легкай прамысловасці і тэхналагічны, медыцынскае і музыкальнае вучылішча. Свой вольны час жыхары гарада бавяць у кінатэатрах, Дамах культуры, клубах, на стадыене. Жадаючыя пазнаеміцца з гісторыяй горада могуць наведаць краязнаўчы музей. Тут сабрана 13 тыс. экспанатаў, шырока прадстаўлена тэма партызанскага руху.
   Баранавіцкае экскурсійнае бюро арганізуе для жыхароў і гасцей горада экскурсіі па Баранавічах, паездкі на возера Гаць, у Белавежскую пушчу, Хатынь, у гарады Кобрын, Брэст, Нясвіж, Мінск і ў іншыя месцы.
   Сардэчна запрашаем у Баранавічы!





Помнік У. І. Леніну

   У цэнтры галоўнай плошчы Баранавічаў, якая носіць імя У. І. Леніна, узвышаецца помнік вялікаму правадыру.
   У святочныя і ўрачыстыя дні тут адбываюцца дэманстрацыі і мітынгі працоўных горада і раена. Юныя ленінцы збіраюцца на ўрачыстыя лінейкі.
   Помнік У. І. Леніну быў адчынены ў 1960 г. Аўтары праекту скульптар М. С. Альтшулер, архітэктары М. М. Мілавідаў, А. [Г.] Марэніч, [А. І.] Макараў.
   Каля падножжа помніка заўседы жывыя кветкі.





Вакзал Баранавічы-Палескія

   Вакзал Баранавічы-Палескія знаходзіцца на чыгуначнай ветцы Вільнюс — Роўна. Ен быў збудаваны ў 1905—1908 гг. У ваенныя гады будынак вакзала быў разбураны. Сучасны будынак пабудаваны ў пасляваенны час.
   Са станцыяй Баранавічы-Палескія звязаны рэвалюцыйныя падзеі, адбываўшыеся тут у 1905 г. У памяць аб іх на будынку вакзала ўстаноўлена мемарыяльная дошка.





Тэхнікум легкай прамысловасці імя В. Е. Чарнышова

   Тэхнікум легкай прамысловасці рыхтуе кадры для прадпрыемстваў прамысловасці і тэкстыльнага камбінату.
   Тэхнікум носіць імя Героя Савецкага Саюза Васіля Ефімавіча Чарнышова. У часы Вялікай Айчыннай вайны ен быў сакратаром Баранавіцкага падпольнага абкаму Камуністычнай партыі Беларусіі, кіраўніком Баранавіцкага партызанскага злучэння.





Палац культуры баваўнянага камбінату

   Адзін з прыгажэйшых будынкаў горада — Палац культуры баваўнянага камбінату імя Ленінскага камсамолу Беларусіі. Тут праводзяць свой вольны час працаўнікі камбінату і іх дзеці. Часта на сцэне Палацу культуры выступаюць акцеры тэатраў, якія прыязджаюць у Баранавічы на гастролі.
   Буйнейшым прадпрыемствам горада Баранавічы з'яўляецца Баранавіцкі баваўняны камбінат. Прадпрыемства выпускае штогод звыш 100 млн. метраў разнастайнай тканіны. На камбінаце працуюць больш за 10 тыс. чалавек, у асноўным моладзь.





Гарадская гасцініца

   Гасцініца знаходзіцца на вуліцы Гагарына. Тут камфартабельныя нумары, прасторныя холлы, міжгародні тэлефон. Гасцінныя гаспадары створаць самыя добрыя абставіны для адпачынку. Адсюдь можна здзейсніць падарожжы ў Брэст, Белавежскую пушчу, Мінск, Хатынь, Нясвіж і шматлікія іншыя славутыя мясціны і запаведныя куткі Беларусіі.





Плошча Леніна

   На месцы перакрыжавання асноўных магістраляў Баранавічаў: вуліц Леніна, Савецкай, Камсамольскай знаходзіцца галоўная плошча горада. Яна носіць імя Леніна. З паўночнага боку плошча аблямована жылым домам з магазінамі і кафэ «Дружба», уздоўж паўдневага боку знаходзіцца галоўны адміністратыўны будынак горада і раена. Заходнюю частку плошчы замыкае будуемая гасцініца «Турыст».
   У цэнтры плошчы ўзведзены помнік У. І. Леніну.





Помнік С. І. Грыцаўцу

   Савецкія людзі свята шануюць памяць двойчы Героя Савецкага Союза С. І. Грыцаўца.
   Сяргей Іванавіч нарадзіўся ў 1909 г. у весцы Бараўцы. У 1931 г. С. Грыцавец па пуцеўцы камсамолу паступіў у Омскую школу летчыкаў. У 1938 г. ен змагаўся з фашыстамі ў небе Іспаніі, за што яму ў 1939 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
   Другі раз яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза за выяўлены гераізм і смеласць пры ратаванні камандзіра палку В. М. Забалуева, самалет якога быў падбіты японскімі самураямі падчас баеў на Халхін-Голе.
   16 верасня 1939 г. С. І. Грыцавец загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
   Яго імем названы вуліцы ў Баранавічах, Мінску і Маскве. У Баранавічах С. І. Грыцаўцу ўстаноўлены помнік (скульптар народны мастак БССР З. І. Азгур).





Мемарыяльны комплекс ва ўрочышчы Гай

   На паўночна-ўсходняй ускраіне Баранавічаў ва ўрочышчы Гай знаходзіцца мемарыял чэхаславацкім грамадзянам, загінуўшым ад рук фашыстаў. Тры тысячы чэхаславацкіх грамадзян былі вывезены ў раен Баранавічаў і расстраляны ва ўрочышчы Гай у чэрвені 1942 г. Два слупа вышыней 12 м кожны сваей формай нагадваюць апоры загародаў канцэнтрацыйнага лагера. Нават легкі подых ветрыка калыхае падвешаны да апораў звон і тады глухі трывожны стогн разносіцца па акрузе. У асновы слупоў-апораў — гарэльефы, адлюстроўваючыя рукі, якія цягнуцца да звону, як бы заклікаюць жывых да памяці.
   Дзве дарогі з бетонных плітаў вядуць да «Сцяны расстрэлу». Там на мемарыяльных дошках на чэшскай і рускай мовах напісана: «Светлай памяці чэхаславацкіх братоў. Тут у чэрвені 1942 г. нямецка-фашысцкія захопнікі люта расстралялі тры тысячы грамадзян Чэхаславакіі».
   Аўтары помніка архітэктары [А. І.] Макараў, А. [Г.] Марэніч, М. М. Мілавідаў, скульптар М. С. Альтшулер. Адкрыцце мемарыяла адбылося 24 чэрвеня 1972 г.


Гарадскі Дом культуры

   Глядзельная зала Дома культуры можа прыняць адначасова 800 чалавек. Тут выступаюць народны ансамбль танца «Юрачка», народны тэатр, вакальны ансамбль «Аюшка», вакальна-інструментальны ансамбль «Эўрыка», дзіцячы народны ансамбль танца «Лялькі». У Доме культуры працуюць дзіцячая харэаграфічная студыя, гурток мастацкага слова, клуб філатэлістаў, фотастудыя, клуб «Равеснік». Тут дзейнічаюць літаратурная гасцеўня, музычны салон, шахматны клуб.





Помнік «Журботная маці»

   На ўскраіне Баранавічаў, там, дзе Брэсцкая вуліца выходзіць на Брэсцкую шашу, знаходзіцца брацкая магіла. Тут пахавана 31000 савецкіх ваеннапалонных, замучаных і знішчаных фашыстамі. У 1966 г. на магіле збудаваны помнік «Журботная маці».
   Аўтар помніка скульптар В. [Я.] Ягадніцкі.





Пакроўскі сабор. Помнік архітэктуры ХХ в.

   Пакроўскі сабор у Баранавічах быў пабудаваны ў першай чвэрці ХХ в. Яго аздабляюць мазаічныя пано, выкананыя па малюнках мастакоў В. М. Васняцова, А. П. Рабушкіна, Ф. А. Бруні і М. А. Кашалева.
   Мазаіка была перавезена сюды з Варшавы са ўзарванага сабора, пабудаванага ў канцы ХIХ в. па проекце рускага дойліда Л. М. Бенуа.





Клуб на Камсамольскай вуліцы

   Насупраць галоўнага ўвахода ў Парк імя трыдцацігоддзя УЛКСМ знаходзіцца будынак клуба. Гэта адзін з культурных цэнтраў горада Баранавічы. Тут працуюць разнастайныя гурткі мастацкай самадзейнасці, гурток тэхнічнай творчасці, бібліятэка. Есць таксама вялікая спартыўная зала. У клубе аформлены стэнды аб земляках — Героях Савецкага Саюза, музей баявой славы.





Помнік вызваліцелям Баранавічаў

   Жыхары Баранавічаў свята шануюць памяць тых, хто загінуў у баях, вызваляючы горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У горадзе ўстаноўлены помнік вызваліцелям. Тут гарыць Вечны агонь, над полымем якога на гранітнай стэле высечана:
   «Храбрым байцам і камандзірам 65-й і 28-й армій 1-го Беларускага фронта, партызанам, вызваліўшым горад Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 7—8 ліпеня 1944 года».
   Жывыя кветкі аблямоўваюць гранітную падставу помніка.





Возера Гаць

   Возера Гаць — улюбенае месца адпачынку жыхароў Баранавічаў. З усіх бакоў яно абкружана сасновым борам. Духмянае лясное паветра, мноства грыбоў, ягад, добрая рыбалка, пясчаныя пляжы вабяць сюды адпачываючых.
   На паўночна-заходнім беразе знаходзіцца турысцкая база «Лясное возера». Недалека ад яе — піянерскія лагеры «Электрон», «Ластаўка», «Чайка».
   Ад Баранавічаў да возера Гаць 35 км. Сюды з горада ходзіць рэйсавы аўтобус.





Помнік Герою Савецкага Саюза І. К. Кабушкіну ў паселку Мірны

   Іван Канстанцінавіч Кабушкін — бясстрашны разведчык мінскага подполля. Ен нарадзіўся ў весцы Малахаўцы Баранавіцкага раена. У 1914 г. у часы імперыялістычнай вайны сям'я Кабушкіных эвакуіравалася ў Казань, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва будучага героя.
   У гады Вялікай Айчыннай Вайны ў акупіраваным Мінску І. К. Кабушкін актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі і барацьбе мінскага падполля. Аб ім напісана кніга пісменнікам І. Новікавым і зняты шматсерыйны тэлевізійны фільм. Кніга і фільм называюцца «Руіны страляюць ва ўпор».
   І. К. Кабушкін загінуў 11 красавіка 1943 г. ад рук фашыстаў.
   Імем героя ў Баранавічах названа школа № 12. Тут юныя следапыты стварылі мемарыяльны музей земляка-героя І. К. Кабушкіна.





Гандлевы цэнтр

   У цэнтральнай частцы Баранавічаў, на вуліцы Савецкай, знаходзіцца галоўны універсальны магазін горада — «Радуга». Тут жа знаходзяцца магазіны «Дзіцячы мір», гастраном, рэстаран «Усход», бар «Несцерка».





Рэстаран «Гай»

   Рэстаран «Гай» знаходзіцца побач з баваўняным камбінатам. З наступленнем вечара запальвае ен свае агні. Яго сучасны інтэр'ер, беларуская і еўрапейская кухня, цудоўны музычны ансамбль ствараюць наведвальнікам добры настрой. У рэстаране праводзяцца ўрачыстыя вечары, вяселлі, юбілеі.




Цэнтральнае рэкламна-інфармацыйнае бюро «Турыст»
Масква — 1978
Аўтар тэксту і фота А. Захарчанка
Па заказе Беларускай рэспубліканскай рады па турызме і экскурсіям
Кніжная фабрыка № 1 Расглаўпаліграфпраму Дзяржаўнага камітэта Рады Міністраў РСФСР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, г. Электрасталь Маскоўскай вобласці, вул. ім. Тэвасяна, 25.
на галоўную         баранавічы ў 1989 годзе         баранавічы ў 2000 годзе