галоўная | мапа сайту русский | english | polski   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад

граф І. А. Развадоўскі, 1920-я гг. (1*)



зменшаны ўдвая макет паравоза серыі Б, які правеў першы таварна-пасажырскі цягнік, адчыніўшы рух на новым участку магістралі Смаленск — Мінск — Брэст 29 лістапада 1871 г.



план мястэчка Развадова, зацверджаны ў 1884 г. (1*)



першапачатковы выгляд пасажырскага вакзалу ст. Баранавічы (2*)



выгляд пасажырскага вакзалу ст. Баранавічы з прыбудовай (3*)



пач. XX ст., вул. Марыінская (4*)



пач. XX ст., дэпо чыг. брыгады (5*)



Баранавічы і ваколіцы на мапе Мінскай губерні (Вікіпедыя)



прыкл. 1912 г., сухарны завод (казенны вінны склад) Віленскага інтэнданцтва пабудаваны ў 1896–1897 гг. (6*)



прыкл. 1907 г., невядомая вул. (7*)



прыкл. 1907 г., вул. каля вакзалу (7*)



Палескі чыг. вакзал прыкл. у 1907–1908 гг. (8*)



1910–1912 гг., батальенныя майстэрні чыг. брыгады (6*)



1910–1912 гг., ст. Палеская (6*)



1910–1912 гг., Марыінская вул. (9*)



Аляксандраўская вул. (9*)



ваенна-галубіная ст. (8*)



склады чыг. брыгады




вучылішча для дзяцей служачых Палескай чыгункі (10*)



чыг. вучылішча для дзяцей служачых Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, пач. ХХ ст. — прыкл. 1910 г. (7*)



вул. Вакзальная — выгляд з лесу



пач. ХХ ст.: вакзал ст. Баранавічы Палескай чыгункі (6*)



страйк чыгуначнікаў і салдатаў 10–13 снежня 1905 г. (з архіву Руслана Равяка)



прыкл. 1907 г., Сухарны зав.



прыкл. 1907–1908 гг., выгляд на паўднева-заходнюю частку пасялення з пажарнай вежы



прыкл. 1907–1908 гг., выгляд на заходнюю частку пасялення з пажарнай вежы (6*)



прыкл. 1907–1908 гг., выгляд на паўночную частку пасялення з пажарнай вежы (11*)



прыкл. 1907–1908 гг., выгляд на ўсходнюю частку пасялення з пажарнай вежы



прыкл. 1907–1908 гг., інтэнданцкая царква



першы парахвіяльны храм, збудаваны ў 1908 г. (8*)



прыкл. 1910 г., вул. Шасэйная (5*)



прыкл. 1910 г., пасажырскі вакзал ст. Баранавічы Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, паўдневы фасад (7*)



мапа з 1910 г. (12*)



Марыінская вул. (цяпер Савецкая), 1910 г. (1*)



прыкл. 1910 г., вул. Паштовая (6*)



прыкл. 1910 г., пуцявое гаспадарства ст. Баранавічы Палескай чыгункі (6*)



прыкл. 1910 г., сараі Палескай чыгункі (6*)



удзельнікі гонкі па маршруце Пецярбург — Вільна — Мінск — Масква ў Баранавічах, май 1912 г. (6*)



стаянка аўтамабіляў, май 1912 г. (6*)



паштоўка з 1912 г.



Баранавіцкі Лісток Аб’яў — нумар 4



расклад руху цягнікоў з Баранавіцкага Лістка Аб’яў



Палескі вакзал прыкл. у 1907–1908 гг.



1914–1915 гг., вул. Марыінская (6*)



1914–1915 гг., вул. Марыінская на польскай паштоўцы 20-х–30-х гг.



1914–1915 гг., Аляксандраўская — адна з вул. мястэчка Развадова (7*)



мужчынская прагімназія



будынак грамадскага сходу (5*)



акружнае акцызнае ўпраўленне



казенны вінны склад



тэатр (5*)



тэатр



пажарная каманда



Царскі (Палескі) вакзал да 1914 г. (8*)



нарада ў Стаўцы, верасень 1914 г.



Стаўка, Мікалай II з генераламі Янушкевічам і Данілавым, верасень 1914 г.



прыезд Мікалая II у Стаўку



Мікалай II каля бараку з параненымі, кастрычнік 1914 г.



Мікалай II абыходзіць строй гусараў, кастрычнік 1914 г.



1915 г., фотаздымак Новых і Старых Баранавічаў з нямецкага самалета



пач. 1915 г., Царская Стаўка, Мікалай II і Світа перад прагулкай каля Царскага цягніка (13*)



вясна 1915 г., Мікалай II каля свайго аўтамабіля (13*)



Мікалай II у Стаўцы (1*)






Стаўка



Савет Міністраў, Стаўка



чыг. царква



у чыг. царкве



цэнтральная вул. горада ў пач. ХХ в. (8*)
   галоўнаягорадгісторыя г. Баранавічы ад першага ўспаміну да Другой сусветнай вайны (1706–1941 гг.)

Гісторыя г. Баранавічы ад першага ўспаміну да Другой сусветнай вайны (1706–1941 гг.)
УВАГА! Выкарыстанне дадзенага тэксту, мапаў, малюнкаў і фатаграфіяў, поўнае ці частковае, мажлівае толькі пасля ўзгаднення з аўтарам! Парушэнне аўтарскіх правоў, якое з увагі на характар артыкула можа закрануць інтарэсы больш дзесяці асобаў і арганізацый, раней ці пазней будзе выяўленае, і для іх абароны будуць выкарыстаныя ўсе мажлівыя інструменты, аж да судовага іску з мэтаю прыцягнення вінаватага да адміністратыўнай адказнасці. Калі ласка, будзьце разважлівыя, не стварайце непатрэбных праблемаў сабе і іншым. Калі Вы лічыце, што дадзены артыкул парушае Вашыя аўтарскія правы, калі ласка, паведаміце аб гэтым на электронны адрас postmaster@bartrans.net .

* Нікому і ніколі не ўдасца напісаць падручнік сусветнай гісторыі так, каб з ім згадзіліся ўсе. Нават калі пераважная большасць адобрыць запрапанаваны варыянт, заўседы знойдзецца прынамсі адзін чалавек, які скажа: не, усе было зусім не так. Так жа і з гісторыяй горада Баранавічы, які за свае няпоўныя паўтары сотні гадоў здолеў застаць цароў, пабачыць рэвалюцыю і перамогу бальшавікоў, кароткую нямецкую акупацыю і два дзесяткі гадоў у складзе Польшчы. Горад выстаяў у абедзвюх сусветных войнах і пяцьдзесят гадоў дапамагаў савецкай краіне будаваць сацыялізм і камунізм. За ўсю сваю гісторыю Баранавічы былі рускім, польскім, савецкім і беларускім горадам. У сувязі з гэтым, розныя крыніцы прадстаўляюць часцяком зусім супрацьлеглы пункт гледжання на развіцце падзей у пэўных прамежках часу, прадстаўляючы ўсе ў карысным для панаваўшага ладу святле. Пры стварэнні дадзенага раздзела выкарыстоўваліся ўсе даступныя матэрыялы, і, нажаль, аўтару наўрад ці ўдалося да канца пазбавіцца ідэялагічных штампаў, яўных ці схаваных псіхалагічных прыемаў, якія выкарыстоўваліся гісторыкамі розных гадоў, і карысных для існаваўшай улады параўнанняў. Таму, перад азнаямленнем з дадзеным раздзелам я прашу Вас мець гэтую абмоўку на ўвазе і паставіцца да прачытанага з пэўнай доляй здаровага скептыцызму.



1. Паходжанне назвы горада

Паходжанне назвы «Баранавічы» да нашых дзен выклікае спрэчкі ў гісторыкаў. Хтосьці лічыць, што назва гэтая пайшла ад назвы ўрочышча, іншыя лічаць, што назва вядзецца ад прозвішча пасяленцаў, якія заснавалі веску на месцы сучаснага горада. У кнізе «Берасцейшчына. Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў» прыведзена наступнае паданне аб утварэнні паселішча Баранавічы.

Аднаго разу татары на Беларусь напалі і многія гарады панішчылі, шмат тысяч людзей пасеклі, а яшчэ болей у палон пабралі, каб пазней у нявольніцтва перапрадаць. Галоўным над імі быў дужа знатны князь (мурза па-іхняму). У яго ўся зброя была не звычайная, а залатая, упрыгожаная каштоўнымі камянямі. Але самае дзівоснае і самае неацэннае ў мурзы звязвалася з іншым. Татары ўсе былі іншай веры, не нашай. Маліліся не на крыжы, а на залатога... баранчыка, якога вазілі разам з вайсковым рыштункам. І самае галоўнае — ен быў жывы, а не адліты з золата! Усе роўна як прадказальнік лесу баранчык у татараў знаходзіўся. Здаралася нават, што нейкае канкрэтнае наступленне адмянялася з-за паводзін гэтага жывога талісмана. І вось аднойчы вырашылі татары, чаго б ні каштавала, авалодаць Слуцкам. У горадзе да таго часу становішча было крытычным. Самой абаронай кіравала жанчына — Слуцкая княгіня. У гэты час прывялі да княгіні юнака-пастуха Янку, што таксама змагаўся сярод абаронцаў горада. Ен папрасіў яе дазволу выйсці з горада і ўкрасці залатога баранчыка. Княгіня падумала і дала яму дазвол. Мурза ж вечарам аддаў загад усім спаць і сам незадаволена разваліўся на дыване. Дарэмна прайшоў яшчэ адзін дзень аблогі. Мурза салодка пацягнуўся і амаль адразу ж захроп. Юнак-пастух жа разам з сотнікам прарэзалі адтуліну ў сцяне і прабраліся ў сярэдзіну яго паселішча. Праз некалькі імгненняў татарын быў моцна звязаны. Назад вярталіся гэтак жа ціха. Янка на руках нес «святога» баранчыка і нешта яму нашэптваў. Аказалася, што баранчык не залаты, а пафарбаваны. Цэлы дзень прасядзелі ў лесе адважныя лазутчыкі. Яшчэ некалькі сутак прабіраліся глухімі ляснымі сцяжынкамі сотнік з Янкам і палоннікам. Згаладаліся, развялі вогнішча і, аблупіўшы «святога» баранчыка, падсмажылі яго на зыркім полымі. Як з’елі яго, Янка размахнуўся і шпурнуў скуру баранчыка як мага далей ад месца адпачынку. Вось адкуль Баранавічы пайшлі. А тое месца, дзе яны баранчыка елі, назвалі Сталовічамі. І цяпер есць там веска такая. Горадам Баранавічы сталі параўнальна нядаўна, калі чыгунку праклалі.


2. Першая згадка

Па некоторых непацверджаных звестках, у 1627 г. дачка старасты Берасцейскага павету Берасцейскага ваяводства Аляксандра Хадкевіча Ганна Еўфрасіння Сеняўская склала запавет, згодна з якім яе маентак пад назваю Мыш пасля смерці пераходзіў да сына ўладальніцы. У ліку весак Навагрудскага павету, якія аддаваліся разам з Мышшу, значылася і веска Баранавічы. Потым Мыш (і Баранавічы) купіў навагрудскі каштэлян Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі. З ім сюды прыйшлі езуіты. У свабоднай энцыклапедыі ўзгадваецца, што ў другой палове XVII веку ў Баранавічах мясцілася езуіцкая місія. Потым маентак зноў адышоў да Сеняўскіх, далей гаспадарамі былі Масальскія і Несялоўскія.

А першая афіцыйна занатаваная згадка пра Баранавічы адносіцца да 1706 г. У кнізе, выдадзенай у Амстэрдаме (па іншых дадзеных гэта была кніга Нордберга «Гісторыя Карла XII», прысвечаная Паўночнай вайне 1700–1721 гг., выдадзеная ў Гаазе), гаворыцца пра тое, што жыхары невялікай вескі Баранавічы падчас Паўночнай вайны аказвалі ўпарты супраціў шведскім заваеўнікам: «…Кароль аддзяліў частку войскаў пад камандаваннем барона Крэйца. Гэты палкоўнік пайшоў у паход у канцы сакавіка і накіраваўся на Слонім, каб там назіраць за перамяшчэннем ворага, але, прыбыўшы ў Баранавічы, моцна турбуемы нападамі мясцовых жыхароў, падаўся ў лясы і балоты. Не маючы спосабу іх наганяць, Крэйц пайшоў прама на Ляхавічы, дзе быў гарнізон з дзвюх тысяч казакоў».

Архіўныя дакументы зазначаюць існаванне маентка Баранавічы. Праўда, у шэрагу выпадкаў ен і веска паблізу прадстаўлены як адное і тое ж: «Зазначаны маентак складаецца з адной вескі з такой жа назвай... У азначанай весцы цяглавых гаспадарак 20 двароў».


3. Баранавічы ў складзе Расійскай Імперыі

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай веска Баранавічы адышла ў склад Расіі.

Развіцце капіталізму, рост унутранага рынку, а таксама эканамічныя і стратэгічныя меркаванні прымусілі царскі ўрад распачаць у другой палове XIX веку інтэнсіўнае будаўніцтва чыгунак на заходніх ускраінах Расійскай Імперыі. У канцы 1871 г. было завершанае будаўніцтва і 29 лістапада 1871 г. у эксплуатацыю ўступіла галоўная чыгуначная магістраль «Паўночна-Заходняга краю» СмаленскМінскБрэст, якая была працягам магістралі МаскваСмаленск і павінна была злучыць Беларусь з цэнтрам Расіі і Заходняй Еўропай. Менавіта 16 лістапада (ці 29 лістапада па новаму стылю) 1871 г. станцыя Баранавічы Маскоўска-Брэсцкай (Аляксандраўскай) чыгункі прыняла і адправіла на Брэст таварна-пасажырскі цягнік са Смаленска, які стаў першым саставам, што адчыніў раніцай таго дня рэгулярны рух цягнікоў на толькі што завершаным участку чыгункі. Cтанцыя (якая атрымала назву паблізкай вескі Баранавічы) паклала пачатак развіццю горада, афіцыйным годам заснавання якога з’яўляецца менавіта год 1871. Пасля яе ўзнікнення на месцы сучаснага вакзалу «Баранавічы-Цэнтральныя» пасялілася некалькі сем’яў чыгуначных працаўнікоў і ўзнікла першае невялікае пасяленне. У 1882 г. паўстаў чыгуначны раз’езд Баранавічы. У 1882 г. «Геаграфічны слоўнік» паведамляў: «Баранавічы — сяло ў Навагрудскім павеце, жыхароў 150. У вярсце ад яго размешчана ст. Баранавічы паміж Лясной і Пагарэльцамі». Частка чыгуначных ліній і пабудоў новай станцыі была ўзведзена на землях маентка расійскага генерала Гарноўскага. Да паўстання 1863–1864 гг. землі гэтага маентка належалі роду Наркевічаў. Але за ўдзел у паўстанні Наркевічы гэтай зямлі царскай уладай былі пазбаўленыя, і маентак праз некаторы час набыў вышэйзгаданы генерал Гарноўскі. Але і ен быў тут гаспадаром адносна нядоўга. Праз пяць гадоў пасля ўзнікнення каля маентку чыгуначнай станцыі Гарноўскі па невядомых прычынах прадаў свае землі маскоўскаму купцу Ягору Кузняцову. З гэтага часу вядуцца яшчэ дзьве версіі гісторыі назвы маентку Баранавічы. Як піша выдадзеная ў 1937 г. на польскай мове кніга-каляндар Баранавіцкага рэгіена «Kalendarz Popularny Baranowicki», адна з бытуючых сярод мясцовага насельніцтва версія сцвярджала, што ў маентку, які належаў купцу Кузняцову, стрыглі баранаў з усей акругі — маўляў, ад гэтых жывелін і ўзнікла назва Баранавічы. У іншай версіі адзначалася, што назва маентку паходзіць ад прозвішча першага мясцовага карчмара Шаі Баранавіцкага, які адчыніў карчму пры чыгуначнай станцыі. Але вышэйзгаданыя версіі не зусім праўдзівыя, трэба прызнаць, бо і купец Кузняцоў, і, відаць па ўсім, карчмар Баранавіцкі з’явіліся ў гэтых мясцінах ужо пасля ўзнікнення чыгуначнай станцыі, якую з часу самой пабудовы называлі Баранавічы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што сам горад і яго назва пайшлі ад вескі Баранавічы, якая знаходзілася непадалеку ад маентку і чыгуначнай станцыі. Але ў краязнаўчым музеі гэту версію адвяргаюць. Да 1978 г. веска Баранавічы ўваходзіла ў склад Каўпеніцкага сельскага Савету, і толькі потым злілася з горадам. Такім чынам, веска і горад існавалі паралельна амаль 100 гадоў. Як бы там ні было, маентак з назвай Баранавічы ў 1881 г. у маскоўскага купца Кузняцова набыў граф Іван (Ян) Развадоўскі. Пакупку ен аформіў на імя жонкі Елізаветы, якая была праваслаўнаю і мела права набываць зямлю ў заходніх губерніях, што графу-католіку катэгарычна не дазвалялася. Як расказвае ўсе той жа «Kalendarz Popularny Baranowicki», плошча набытага графам Развадоўскім маентку складалася з 700 гектараў пясчанай зямлі ў асноўным пакрытай лясамі, у якіх «ваўкі адчувалі сябе вальготна». Менавіта набыцце маентку і далейшая дзейнасць яго новых уладальнікаў значна паскорылі развіцце будучага горада Баранавічы.

У 1884 г. Баранавічы былі афіцыяльна зацверджаныя ў якасці мястэчка Навагрудскага павету. Штуршком да больш інтэнсіўнага засялення гэтага раену з’явіліся клопаты ўладальніцы маентку Баранавічы графіні Е. А. Развадоўскай аб утварэнні на яе землях мястэчка, план забудовы якога быў створаны мужам графіні — графам Іванам Аляксандравічам Развадоўскім. Граф выказаў просьбу ў земскай губернскай управе аб дазволе на заснаванне на сваіх землях пасялення, якое магло б прынесці яму вялікія даходы. План быў зацверджаны Будаўнічым Аддзяленнем Губернскага Праўлення, і мінскі губернатар Пятроў падпісаў яго 27 мая 1884 г. Мястэчку надалі імя Развадова. Граф Ян Развадоўскі хутка пабудаваў за ўласныя сродкі шэраг будынкаў і тым самым развязаў ініцыятыву далейшага будаўніцтва ў мястэчку.

У снежні 1884 г. была аддадзена ў эксплуатацыю другая чыгуначная магістраль Вільня — Роўна, якая пралягла праз Баранавічы ў 1880 г. і была далучана да сістэмы Палескай чыгункі ў 1886 г. З’явілася яшчэ адна станцыя «Баранавічы-Палескія» (на адлегласці 2,5 км ад станцыі Баранавічы), вакол якой пачаў фарміравацца паселак Новыя Баранавічы, які стаў другім цэнтрам развіцця будучага горада на землях сялян весак Свяцілавічы, Гірава, Узногі і інш. Больш зручныя, чым на панскіх землях, умовы арэнды, блізкасць адміністрацыйных устаноў спрыялі хуткаму ўзросту гэтага пасялення. Будучы горад апынуўся на перакрыжаванні чыгуначных магістраляў, і ціхая мясцінка стала чыгуначным вузлом, які быў звязаны з важнейшымі эканамічнымі цэнтрамі краіны — цэнтральнай Расіяй і Польшчай, Прыбалтыкай і Украінай. Гэта спрыяла таму, што пасяленне, якое развівалася, прыцягнула ўвагу ваеннага ведамства, былі пабудаваныя паравознае дэпо, вайсковыя казармы, сухарны завод Віленскага інтэнданцтва, свірны, млын і прадуктовы пункт. На сталыя кватэры ў Баранавічы былі пераведзеныя некалькі батальенаў чыгуначных войскаў, два батальены пяхотнага палка. Гэтыя пачынанні ваеннага ведамства, а таксама далейшае развіцце чыгуначных станцый патрабавалі ўсе больш і больш працоўнай сілы. У Баранавічах хутка расла колькасць насельніцтва, развівалася прамысловасць, рамествы, гандаль. Быў пабудаваны пасажырскі вакзал, узніклі чыгуначныя майстэрні, пачалася будова паселка. У 1886 г. пракладваецца і ўводзіцца ў эксплуатацыю чыгунка Баранавічы — ВаўкавыскГародняБеласток. Аб катаржнай працы будаўнікоў чыгункі сведчаць фатаграфіі ў гарадскім краязнаўчым музеі. Дарогу будавалі ўручную дзесяткі тысяч сялян, сярод якіх было і шмат жанчын. Жалезная кірка, тачка і насілкі былі амаль адзіным інструментам у іх карыстанні. Цяжкая фізічная праца, неўладкаванае жылле, эпідэміі, мізэрныя заробкі заганялі сялян у магілу, вялікая колькасць з іх стала інвалідамі.

6 кастрычніка 1888 г. у Развадова было ўведзена мяшчанскае кіраванне. Як адзначае «Kalendarz Popularny Baranowicki», «ад гэтай даты пачынаецца рост і развіцце гэтага пасялення «амерыканскімі тэмпамі». Пасяленцы, якія прыбывалі на гэтую новую тэрыторыю і якія небеспадстаўна спадзяваліся на добрае жыцце каля буйнога чыгуначнага вузла, звязанага з важнымі эканамічнымі цэнтрамі імперыі, жылі і працавалі на ўчастках зямлі, узятых у арэнду ў графа Развадоўскага. Граф аддаваў перавагу не продажу зямлі, а здачы яе ў арэнду, за што, напэўна, атрымліваў неблагія грошы. Дарэчы, першыя пабудаваныя вуліцы ў новым пасяленні насілі назвы членаў сям’і графа Развадоўскага. Напрыклад, назва вуліцы Марыінская (цяперашняя вуліца Савецкая), хутчэй за ўсе, пайшла ад імені яго дачкі Марыі. У мястэчку Развадова ў другой палове 80-х гг. XIX веку налічвалася 120 дамоў, жыло каля 1500 жыхароў.

У 1890 г. пачаў сваю працу спіртаачышчальны завод, а ў 1895 г. з’явіліся рамонтныя майстэрні, якія займаліся рамонтам паравозаў, вагонаў, абсталявання для водазабеспячэння.

7 мая 1891 г. у Гаспадарчым Дэпартаменце МУС па заяўленні мяшчан з мястэчка Новая Мыш была распачатая справа «Аб няправільным ператварэнні ... пасялення Развадова ў мястэчка», якая 20 снежня 1895 г. была вырашана на карысць Развадоўскіх.

У 1895 г. была адчыненая першая школа — двухкласнае чыгуначнае вучылішча для дзяцей працаўнікоў Маскоўска-Брэсцкай (Аляксандраўскай) чыгункі. У канцы XIX стагоддзя мястэчкі Развадова (так званыя «Старыя Баранавічы») і Новыя Баранавічы зліліся ў адно пасяленне — Баранавічы-Развадова, стварыўшы своеасаблівае ў адміністратыўных адносінах цэлае: мястэчка, якое мела мяшчанскае кіраванне, уваходзіла ў склад Навамышскай воласці, а Новыя Баранавічы ўваходзілі часткамі ў Навамышскую, Сталовіцкую, Ястрамбельскую і Дараўскую воласці Навагрудскага павету Мінскай губерні. У 1897 г. ў мястэчку Развадова і Новых Баранавічах жыло 5135 жыхароў без уліку вайскоўцаў (8718 усіх жыхароў, у тым палова жыдоў). Было пабудавана 834 будынкі, працавалі 4 прадпрыемствы, меліся двухкласныя школы — чыгуначнага і дабраахвотнага таварыстваў. У 1899 г. замест драўлянага быў пабудаваны цагляны вакзал Баранавічы-Палескія, які быў абсталяваны паравым ацяпленнем. Па стане на той жа год, у Развадова і Новых Баранавічах існавала 151 гандлевых устаноў.

Да пачатку XX стагоддзя Баранавічы ператвараюцца ў буйны чыгуначны вузел. Працягваецца ўзрост насельніцтва, устанаўліваюцца эканамічныя сувязі з іншымі гарадамі і селамі. У 1901 г. адчыненая школа баранавіцкага дабрачыннага супольніцтва. У 1903–1907 гг. колькасць жыхароў перавышала колькасць насельніцтва многіх гарадоў Мінскай губерні і нават павятовага горада Навагрудак. Як на негарадское пасяленне, на Баранавічы амаль не распаўсюджваліся ні санітарныя, ні будаўнічыя, ні супрацьпажарныя патрабаванні. Забудова мястэчка доўгі час была хаатычнай. Дамы стаялі бязладна, не ствараючы вуліц. Тратуараў не было, асвятленне адсутнічала. Пажарнай службы не існавала, не было ніводнай парахвіяльнай царквы, ніводнага шпіталя. У 1902 г. у Развадова налічвалася каля 290 дамаўладанняў (414 жылых кватэр без уліку казенных), пражывала 3200 жыхароў. У Новых Баранавічах жа дамаўладанняў было 414 (да 650 кватэр), насельніцтва (без вайсковых) 5750 чалавек. Усяго ж у Баранавічах (Старых і Новых) было ўжо 8950 жыхароў (не ўлічваючы 2920 ваеннаслужачых). Па стане на той жа год, у Развадова і Новых Баранавічах існавала 247 гандлевых устаноў.

Да пачатку 1903 г. Новыя Баранавічы, а не мястэчка Развадова, канчаткова сталі цэнтрам фарміравання будучага горада, чаму спрыяла наяўнасць штаба чыгуначнай брыгады, упраўлення каменданта станцыі Баранавічы са зборным пунктам па перамяшчэнні войскаў, баранавіцкай інтэнданцкай установы з паравым млынам, сухарным заводам і хатняй царквою, дзвюх цэркваў чыгуначнай брыгады, школы, бальніцы чыгуначнага ведамства, казеннага віннага склада, паштовай канторы, камеры гарадскога суддзі, камеры земскага начальніка, дзвюх камер судзебных следчых, канцэлярыі паліцэйскага прыстава. Да таго ж, кватэры ў Развадова былі невялікімі і дрэнна адстроенымі, з нізкімі столямі і, па заключэнні камісіі па пытанні аб увядзенні ў Баранавічах гарадавога палажэння, «прыстасаваныя да жыхарства сярэдніх жыдоўскіх сем’яў». У Новых Баранавічах, насупраць, кватэры былі куды чысцей, прасторней і «прыстасаваныя для заняцця сем’ямі служачых на чыгунцы і іншых установах».

У 1904 г. у горадзе быў пажар, пасля якога пачалі будаваць будынкі з цэглы, асабліва ў цэнтры. Вуліца Марыінская стала цэнтральнай. На працягу многіх гадоў горад развіваўся як чыгуначны вузел, што і наклала своеасаблівы адбітак на яго выгляд. Планіроўку горада абумоўлівалі напрамкі чыгуначных пуцей. Вуліцы ўзнікалі альбо ўздоўж чыгункі на Брэст, альбо ўздоўж чыгункі на Вільню і Роўна. У 1905 г. у Баранавічах была распачатая эксплуатацыя лакамабільнай устаноўкі з генератарам пастаяннага току, які меў моц 30 кВт. Таксама ў горадзе мелася вадзяная турбіна. На пачатку ХХ стагоддзя ўжо працавалі тыпалітаграфія і фабрыка штэмпеляў Падлішэўскага, а таксама тыпаграфія і фабрыка штэмпеляў Рубінштэйна.


4. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг.

Заўважальнай і годнай увагі старонкай у гісторыі горада з’явіліся падзеі 1905–1907 гг. На пачатку кастрычніка на сходзе працоўных з удзелам прадстаўнікоў з Пецярбурга абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы да ўзброенай барацьбы. Працоўныя Баранавічаў разам з пралетарыятам Расіі распачалі рэвалюцыйную барацьбу. Чыгуначнікі прынялі самы актыўны ўдзел ва Ўсерасійскай Кастрычніцкай палітычнай стачцы. Забастоўка пачалася тут 12 кастрычніка, калі чыгуначнікі спынілі працу. Адбыўся мітынг працоўных і салдатаў раскватэраванай тут чыгуначнай брыгады, выбралі стачачны камітэт чыгуначнікаў і стварылі баявую дружыну. Стачка працягвалася 14 дзен. Улады пакаралі забастоўшчыкаў масавымі арыштамі. Зняволеных змушалі састаўляць цягнікі на станцыі Баранавічы-Палескія, што абурыла служачых станцыі, якія адправілі ў сталіцу тэлеграму: «Мы, служачыя станцыі Баранавічы-Палескія, выказваючы нашым пацярпелым таварышам спачуванне, на сходцы пастанавілі паведаміць аб узгаданым абуральным факце брутальнага супрацьзаконнага гвалту Усерасійскаму з’езду чыгуначных дэлегатаў для прынцыповага яго разбору і абгароджвання ў будучым нашых грамадскіх правоў».

9 снежня пачалося ўзброенае паўстанне ў Маскве, а 10 снежня на станцыі Баранавічы чыгуначнікі абвясцілі забастоўку, да якой далучыліся салдаты. Чыгуначнікі спынілі рух цягнікоў і ў горадзе пачалася ўсеагульная забастоўка. Рэвалюцыйныя дзеянні рабочых і салдат у час снежаньскай забастоўкі так паўплывалі на адміністрацыю, што 11 снежня навагрудскі павятовы спраўнік тэлеграфаваў мінскаму губернатару: «У Баранавічах становішча сур’езнае. На Палескай станцыі стаяць два пасажырскіх, трэці вайсковы цягнікі запаснымі, забастоўшчыкі адабралі паравоз, пагражаюць разгромам. Ідуць мітынгі забастоўшчыкаў і салдатаў брыгады. Салдаты пагражаюць зброяй... Настрой у гэты час ва ўсіх быў узнеслы, а ў забастоўшчыкаў дзерзка вызываючы пры свядомасці бяссілля адміністрацыі, а таксама з прычыны гатоўнасці салдатаў чыгуначнай брыгады падтрымаць іх сілай зброі... Былі затрыманыя трое салдатаў чыгуначнай брыгады і пасаджаныя ў дзяжурную жандармерыю, але праз гадзіну былі ўвольненыя чыгуначнымі салдатамі... Будзьце ласкавы экстрана выслаць войскі». Пад кіраўніцтвам інжынера-эсэра Лапко забастоўшчыкі вывелі са строю тэлеграф (камутатар). Спыніўся рух цягнікоў, чыгуначны вузел апынуўся ў паралічы. На мітынгу перад працоўнымі і салдатамі мясцовай чыгуначнай брыгады з заклікам да паўстання выступіў прадстаўнік Маскоўскага Савета. Удзельнік узброенага паўстання салдатаў чыгуначнага батальену на станцыі Баранавічы Ілля Сцяпанавіч Сташынскі пазней распавядаў у сваіх успамінах: «11 снежня мітынг працягваўся на лагерным пляцы чыгуначнай брыгады. Большасць салдатаў была пераапранутая ў форму чыгуначнікаў. Генерал Арцем’еў загадаў разагнаць мітынг і ўварваўся на пляц. Працоўныя і салдаты збілі генерала, сарвалі з яго пагоны. Афіцэры адчынілі агонь па народзе. Мітынг быў рассеяны. 13 снежня ў Баранавічы прыбыла з Прыбалтыкі карная экспедыцыя генерала Арлова. Горад быў аб’яўлены на абложным становішчы». Акрамя карнай экспедыцыі генерала Арлова ў Баранавічы таксама прыбыў атрад памежнай стражы на чале з палкоўнікам Рэрбергам. Пачаліся арышты. Найбольш актыўных удзельнікаў і кіраўнікоў забастоўкі, а разам з імі і салдатаў чыгуначнай брыгады арыштавалі і адправілі ў віленскую турму.

Да 16 снежня ўдалося ўзнавіць чыгуначны рух, але, нягледзячы на ваеннае становішча, поўнага спакою ў горадзе не было. Выступленні працоўных і салдатаў працягваліся. У гісторыі Беларусі таго часу горад Баранавічы ўзгадваецца неаднойчы. У прынятай салдатамі і працоўнымі рэзалюцыі патрабаваліся звяржэнне царызму, скасаванне пакарання смерцю, роспуск рэгулярнай арміі, вольнасць і нетыкальнасць асобы, вольнасць сходаў і шэсцяў і г.д. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. пацярпела паражэнне.


5. Баранавічы на пачатку веку

На пачатку дваццатага веку мястэчка стала буйной чыгуначнай станцыяй. Галоўныя прадпрыемствы таго часу — чыгуначнае дэпо, сухарны завод, казенны вінны склад. Акрамя адміністратыўных устаноў, мелася акружное акцызнае ўпраўленне, паштова-тэлеграфная кантора, чатыры драўляныя царквы, касцел, грамадскае сабранне, тэатр.

У 1907–1908 гг. у Баранавічах з’явілася пажарная служба, і было пабудаванае пажарнае дэпо Развадоўскага вольнага пажарнага таварыства. У 1908 г. завяршаецца будоўля першага парахвіяльнага праваслаўнага храму і распачынаецца будоўля каталіцкага парахвіяльнага касцела.

Яшчэ да пачатку XX веку невялікія прыватныя канторы, якія сведчылі насельніцтву паслугі па выдачы грашовых пазыкаў пад працэнты, пачалі выцясняцца буйнымі банкаўскімі ўстановамі больш шырокага функцыянальнага прызначэння. У пачатку 1909 г. заснавальнік мястэчка граф Развадоўскі даручыў свайму паверанаму ў справах Юльяну Рафаілавічу Мышкоўскаму заняцца афармленнем дакументаў, якія давалі б права на адкрыцце ў мястэчку банкірскай канторы, і накіраваў заяву для разгляду на адрас губернатара. У заяве казалася: «Яго Правасхадзіцельству Спадару Мінскаму Губернатару ад Графа Яна Развадоўскага, пастаянага жыхара м. Баранавічы Навагрудскага павету. Кіруючыся 134 арт. XI т. Збору Законаў, маю гонар заявіць, што з 16-га лютага сяго года адчыняецца мною ў м. Развадава Навагрудскага павету ва ўласным доме банкірская кантора пад фірмай «Гр. Янъ Розвадовскій», у якой будуць выконвацца наступныя банкірскія аперацыі: улік векселяў, улік чыгуначных накладных, інкаса ўсялякага роду гандлевых дакументаў, прыем укладаў на быгучы рахунак, прыем тэрміновых укладаў, набыцце і продаж працэнтавых папераў, выдача пазыкаў пад тавары і накладныя, выдача пераводаў на іншыя гарады і інш...». 10 лютага 1909 г. канцэлярыя Мінскага губернатара выдала Ю. Мышкоўскаму копію заявы аб адкрыцці канторы, на якой была пастаўленая наступная рэзалюцыя: «Завесці справу». Так у лютым 1909 г. у Развадаве была адчыненая першая банкаўская ўстанова, якая сведчыла насельніцтву рэгіена шырокі спектр банкаўскіх паслугаў.

У 1909 г. у Баранавічах жыло больш 9000 чалавек. У гэтым годзе на Марыінскай вуліцы быў адчынены першы баранавіцкі кінатэатр (электратэатр) — «Эдэм».

У 1910 г. у рамонтных майстэрнях і паравозным дэпо працавала 176 чалавек. У тым жа 1910 г. пачаў дзейнічаць адзін з першых рэгулярных аўтобусных маршрутаў у Беларусі: «Баранавічы — Беласток».

1 жніўня 1911 г. пачала дзейнічаць тэлефонная сетка агульнага карыстання. З тэлефоннага даведніка («Абанентная кніжка Баранавіцкай тэлефоннай сеткі», выдадзеная мясцовай тыпаграфіяй Швіранскага ў 1914 г.), які захоўваецца ў архіве краязнаўчага музею, можна даведацца, што напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Баранавічах тэлефоны выкарыстоўваліся ў адной дзяржаўнай і дзвюх прыватных аптэках, а таксама філіялах чатырох банкаў, сярод якіх быў філіял «Руска-Французскага камерцыйнага банку». У 1914 г. тэлефоннай сувяззю былі таксама абсталяваныя абое чыгуначных вакзалаў і дзве баранавіцкія гасцініцы — «Палеская» і «Славянская». Па тэлефонах №№ 65, 64 і 30 можна было дазваніцца ў батальены чыгуначнай брыгады, а па № 50 — у першы баранавіцкі кінатэатр «Эдэм». Есць у тэлефонным даведніку 1914 г. і нумар графа І. А. Развадоўскага. У 1914 г. колькасць жыхароў складала больш за 31 000 чалавек, а «Абанентная кніжка Баранавіцкай тэлефоннай сеткі» налічвала ўсяго 80 абанентаў баранавіцкай тэлефоннай сеткі і 19 абанентаў гарадзішчанскай. Хаця, па іншых дадзеных, ужо праз год пасля адкрыцця ў Баранавічах тэлефоннай станцыі, г.зн. у 1912 г., колькасць абанентаў складала 177. Цалкам мажліва, што не ўсе нумары абанентаў знайшлі свае адлюстраванне ў агульнадаступным тэлефонным даведніку.

У маі 1912 г. жыхары Баранавічаў сталі сведкамі аўтамабільнага прабегу па маршруце ПецярбургВільняБаранавічы — МінскМасква. Мэтай аўтапрабегу быў выбар лепшых аўтамабіляў для рускай арміі. Баранавічане ўбачылі аж сорак пяць аўтамашынаў дваццаці розных фірмаў.

Рэвалюцыйны і стачачны рух у горадзе працягваўся і набіраў палітычнага адцення. 10 верасня 1912 г. забаставалі работніцы жаночых кравецкіх майстэрань, якія патрабавалі дзевяцігадзіннага працоўнага дня замест адзінаццацігадзіннага, павелічэння заработнай платы, кампенсацыі за час забастоўкі і медычнай дапамогі за кошт гаспадароў, а таксама ветлівага стаўлення з боку адміністрацыі.

Па ўзроўні прамысловасці мястэчка пачало нашмат апераджаць павятовы цэнтр. Калі ў 1913 г. у Навагрудку існавала ўсяго два невялікіх прадпрыемства (цагельны і гільзавы заводы), то ў Баранавічах іх былі дзесяткі, у тым ліку 3 цагельных завода (першы быў адчынены ў 1890 г., другі — у 1908 г.), якія выраблялі ў год больш 4 000 000 цэглаў (чырвоных будаўнічых, аздобных, пячных і воўгнеўстойлівых) разам з ганчарнымі вырабамі, алейня і мылаварня, чыгуналіцейны завод, завод колавай мазі, 2 пільні (першая распачала працу ў 1908 г.) і сухарны завод, 3 фабрыкі штучных млынавых жорнаў, 2 млыны. Фабрыка бетонна-цэментавых вырабаў вырабляла чарапіцу, рознакаляровую плітку для падлогі, ступені для сходаў, цэментавыя колы для студняў, каналізацыйныя трубы, трубы для мастоў. Металаткацкая фабрыка вырабляла ложкі і драцяныя матрацы. Дзесяткі буйных і малых склепаў, крамаў, кірмашы сведчылі аб тым, што Баранавічы ўжо тады былі буйным гандлевым цэнтрам. Патрэбы гандлю, прамысловасці і траснпарту ў інфармацыі забяспечвала штотыдневая інфармацыйна-даведачная газета «Барановичскій листокъ объявленій», першы нумар якой з’явіўся 3 кастрычніка 1912 г. Фактычна мястэчка зрабілася цэнтрам павятовага эканамічнага жыцця, але юрыдычна адміністратыўныя правы далей заставаліся за Навагрудкам. Спробы ператварыць Баранавічы ў павятовы горад не скончыліся паспяхова. Шматлікія хадайніцтвы адхіляліся гаспадарчым дэпартаментам Міністэрства ўнутраных спраў.

У 1912 г. насельніцтва Баранавічаў перакрочыла за 30 000 чалавек без уліку вайскоўцаў. Да 1913 г. з 1156 сядзібных і 1300 асобных жылых дамоў 1198 былі аднапавярховымі драўлянымі. Працавалі 4 праваслаўныя царквы, 1 рымска-каталіцкая капліца, 10 яўрэйскіх дамоў малітвы. З 35 вуліц толькі адна была цалкам брукаванай, а 5 — часткова. Увесь горад быў асветлены толькі 23 керасіна-калільнымі ліхтарамі. Нягледзячы на неўладкаванасць мястэчка, жыцце ў ім было досыць дарагім, аб чым сведчыць запіска «Аб утварэнні Баранавіцкага павету», якую склаў земскі загадчык 8-га ўчастка Навагрудскага павету, куды ўваходзілі Баранавічы, барон Ф. Э. фон Бер: «Дарагоўля жыцця ў Баранавічах дайшла да такой ступені, што ў гэтым мястэчка можа смела канкураваць з Мінскам». Вельмі дарагой была зямля, прадукты харчавання, а таксама тавары першай неабходнасці — керасін і запалкі.

З навучальных устаноў у Баранавічах у 1911 г. меліся сем пачатковых школаў рознага тыпу: прыватныя мужчынская і жаночая чатырохкласавыя прагімназіі, 3 чыгуначных вучылішча (двухкласнае Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, двухкласавае і аднакласавае Палескай чыгункі), якія ўтрымоўваліся на сродкі чыгуначнага ведамства, мужчынскае чатырохкласавае вучылішча і двухкласавае народнае вучылішча. Напярэдадні вайны лічба навучальных устаноў заставалася такой жа самай. Гаспадары чыгункі стварылі таксама мабільны вагон-царкву.

У жніўні 1913 г. адбылася забастоўка баранавіцкіх прыганятых, у выніку якой удалося дабіцца скарачэння працоўнага дня да 12 гадзін. У гэты ж час гандляры стварылі свой прафсаюз.

У 1913 г., амаль праз дзесяць гадоў пасля смерці сваей жонкі, граф Іван Развадоўскі пераводзіць сваю ўласнасць на імя дачкі Марыі Гурскай, якая фактычна становіцца ўладальніцай Баранавічаў.

У 1913 г. у Баранавічах было 128 гандлевых прадпрыемстваў: склепаў, кіескаў, камісійных кантораў і інш. Гарадскія гандлевыя прадпрыемствы дзяліліся па наступных катэгорыях: хлебныя, бакалейныя, гандаль мануфактурнымі, галантэрэйнымі вырабамі, каўбасныя крамы, склепы шкляных вырабаў, склады гатовай вопраткі, лясныя склады і прадпрыемствы змешанага гандлю. Па стане на той жа 1913 г. насельніцтва абслугоўвалі 13 лекараў розных спецыяльнасцяў, 6 зубных лекараў і дантыстаў, 8 акушэрак. Быў таксама 1 ветэрынар. Працавалі 2 аптэкі і 8 аптэкарскіх склепаў. Адчынены на станцыі ў 1889 г. шпіталь на 20 ложкаў, адзіны на Палескай чыгунцы, праіснаваў да Першай сусветнай вайны.

У 1914 г. насельніцтва горада складала больш за 31000 чалавек. З гарадоў Мінскай губерні, акрамя самаго Мінска, большую колькасць насельніцтва мелі толькі Бабруйск і Пінск. Адных толькі чугуначных служачых і рамонтных працаўнікоў было больш за 2000 чалавек.


6. Першая сусветная вайна і акупацыя горада нямецкімі войскамі

1 жніўня 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна, ад самага пачатку якой у Баранавічах і наваколлі канцэнтраваліся буйныя ваенныя сілы. Ваенны лес г. Баранавічы быў унікальны: на працягу першага года вайны ў мястэчку знаходзілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага — галоўны штаб усіх узброеных сілаў Расіі. Яна размяшчалася на тэрыторыі, якую на сучаснай мапе горада можна знайсці ў Паўдневым мікрараене ў раене недабудаванага будынка камбіната надомнай працы і вуліцы Свярдлова. Умовы ў Стаўцы былі спартанскімі. Яна ўяўляла сабой ўчастак чыгуначнага палатна, які знаходзіўся ў лесе і на якім стаялі вагоны. Сюды неаднаразова прыязджаў расійскі імператар, які прабыў у Стаўцы ў суме каля двух месяцаў і пабываў у Баранавічах 10 разоў. У Стаўцы пабывалі многія ваеначальнікі, саноўнікі. Акрамя штабу Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Стаўцы мелася канцэлярыя, сакрэтная апаратная і вайскова-паходная царква. На пачатку вайны ў Стаўцы знаходзіліся 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваенных ураднікаў і 125 салдатаў. У Стаўцы прысутнічалі і прадстаўнікі саюзных арміяў — французскай, англійскай, японскай, бельгійскай і інш.

 
снежань 1914 г., прадстаўнікі саюзных дзяржаў у Стаўцы 1914–1915 гг., Палескі вакзал падчас прыезду цара Мікалая II у Стаўку 1915 г., прыезд цара ў Стаўку

Падчас прыездаў цара Стаўка не заўседы змяняла свой знешні выгляд. Часцяком без усялякай пышнасці, урачыстасці, сіні царскі цягнік прыбываў на пустуючыя чыгуначныя рэйкі. Імператара суправаджаў абмежаваны склад дзяржаўнай світы. Мікалай II наведваў штаб Стаўкі, дзе займаўся абмеркаваннем падзеяў вайны, абыходзіў на шпацыры пасты, узнагароджваў салдатаў і афіцэраў, якія вылучыліся ў баях з ворагам. Падчас аднаго з прыездаў на вайсковых могілках (сення на іх месцы знаходзяцца быдынак гарвыканкаму, фантан і кінатэатр «Октябрь») «каб увекавечыць памяць загінуўшых за Веру, Цара і Айчыну» быў узведзены манумент рускім воінам, а побач стаяла царква св. Аляксандра Неўскага.

Падчас апошняга візіту ў Баранавічы (11–28 чэрвеня 1915 г.) Мікалай II правеў надзвычыйнае пасяджэнне Савету Міністраў, на якім былі вырашаныя пытанні дзяржаўнай важнасці, выкліканыя ваенным часам. У сувязі з набліжэннем фронту і адступленнем рускай арміі, 9-га жніўня Стаўка была пераведзеная ў Магілеў.

Баранавічам вайна нясла спусташэнне. Частка насельніцтва была мабілізаваная, тыя ж мірныя жыхары, якія засталіся ў горадзе, перажылі збядненне, масавую эвакуацыю, нягоды. Жыхары з прыфрантавой паласы высяляліся. Сотні сем’яў былі вымушаныя пакінуць родныя мясціны і пераехаць ва ўсходнія раены Беларусі. Многія з іх эвакуіраваліся ў глыб Расіі. Расійскія войскі, адыходзячы, часта прымушалі праваслаўнае насельніцтва да эвакуацыі, некаторыя сем’i з’язджалі самі і без прымусу, настрашаныя пагалоскамі пра немцаў. Расейскія падданыя ў Баранавічах атрымалі загад на эвакуацыю. Частка жыдоў таксама збіралася сыходзіць на ўсход, але амаль усе жыды, аднак, засталіся ў мястэчку. Быў падрыхтаваны загад на эвакуацыю ўсей моладзі ў веку ад 16 год, але ў выніку сабатажу «не паспелі» надрукаваць плакатаў, што абвяшчалі гэты загад. Тлумы ўцекачоў, пераважна на вазах, цягнуліся праз Баранавічы. Выбухнула эпідэмія дызентэрыі (крываўкі) і халеры. На вуліцах можна было бачыць вазы, напоўненыя трупамі. Знясіленыя людзі, што праязджалі праз горад, збіралі на палях бульбу, а часам усялякую зеляніну. Пад час прыпынкаў яны хапалі любы кавалак дрэва, прыдатны да распальвання вогнішча. У горадзе знік драўляны плот. Гэта працягвалася некалькі тыдняў. 25 жніўня 1915 г. быў захоплены Брэст і немцы пасоўваліся на ўсход.

Рускія войскі, выконваючы ўказанні камандавання, пры адступленні нішчылі ўсе, што нельга было вывезці. За некалькі дзен да адступлення царскай арміі з Баранавічаў быў падпалены спіртаачышчальны завод, у апошні дзень былі ўзарваныя вакзалы, сухарны завод, ваенныя майстэрні і чыгуначнае палатно. Выпальваліся цэлыя вескі і палі.

   
узарваныя ў 1915 г. адступаючымі рускімі войскамі веернае лакаматыўнае дэпо станцыі Баранавічы, вадаправодная станцыя і мост

 
у 1915 г. рускія войскі, выконваючы ўказанні камандавання, пры адступленні нішчылі ўсе, што нельга было вывезці, у тым ліку вакзалы, сухарны завод, ваенныя майстэрні і чыгуначнае палатно

У ноч з 23 на 24 верасня 1915 г. Баранавічы, асветленыя водбліскамі пажараў, пакінула расійскае войска. На наступны дзень па вуліцах час ад часу праносіліся на конях адзінкавыя казакі. Прыкладна ў 15–16 гадзін дня ў Баранавічы ўвайшлі першыя аўстрыяцкія патрулі, а за імі неўзабаве ўсімі вуліцамі пацягнуліся першыя аддзелы арміі генерала Рэмуса фон Войрша. Фронт затрымаўся на лініі ракі Шчара, каля 6 км на ўсход ад горада. Аддзелы Войрша занялі пазіцыі абароны, адразу ж распачаўшы пабудову ўмацаванняў. Тымі ўмацаваннямі, названымі пасля «нямецкімі акопамі», карысталіся ў баях да 1920 г.

У Баранавічах размясцілася стаўка камандавання адрэзку нямецкага ўсходняга фронту, а на занятых землях Расійскай Імперыі кіравалі вайсковыя ўлады, так званыя Ober-Ost. Мелі месца рабункі, была ўстаноўленая жорсткая сістэма штрафаў, падаткаў і прымусовых прац. У Германію вывозілася абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, працаздольнае насельніцтва, а таксама сельскагаспадарчыя жывелы і прадукты.

З Першай сусветнай вайной звязаны адзін цікавы эпізод, а менавіта катастрофа, бадай, лепшага самалета таго часу — Іллі Мурамца 3. Гэта здарылася 5 лістапада 1915 г. больш на поўдзень ад Баранавічаў. Пасля таго, як самалет скінуў восем бомбаў на станцыю Баранавічы, ен трапіў пад моцны агонь нямецкай зенітнай артылерыі.

Да кастрычніка 1915 г. лінія агню праходзіла на ўсход ад Баранавічаў і Пінска па лініі Міхалішкі — АшмяныНавагрудак — Баранавічы — возера Выганаўскае. Яна падзяліла тэрыторыю сучаснага Баранавіцкага раену на дзве часткі. Большая частка (за выключэннем паўночнага ўсходу) была акупіраваная нямецкімі і аўстра-венгерскімі войскамі. З восені 1915 г. да лета 1916 г. на ўчастку фронту, які праходзіў па тэрыторыі краю, не адбывалася актыўных баявых дзеянняў, і толькі ў чэрвені–ліпені 1916 г. рускія войскі Заходняга фронту пачалі наступальную аперацыю, якая атрымала назву «Баранавіцкая», ці «Скробава-Гарадзішчанская». Яе мэтай была падтрымка наступлення Паўднева-Заходняга фронту. Галоўны ўдар па ворагу праводзіўся ў раене Гарадзішча — Баранавічы 4-й арміяй пад камандаваннем генерала Рагозы. Пасля артпадрыхтоўкі рускія войскі некалькі разоў безвынікова спрабавалі прарваць глыбока эшэланіраваную абарону ворага. Рускія неслі вялікія страты, якія шматразова перавышалі нямецкія. Амаль месяц ішлі бязлітасныя баі, падчас якіх па некаторых дадзеных загінула каля ста тысяч чалавек. І хаця 4-й рускай арміі не ўдалося прарваць фронт кайзераўскіх войскаў, задачу яна часткова выканала, пазбавіўшы ворага мажлівасці перакінуць з поля бою рэзервы супраць наступаўшага Паўднева-Заходняга фронту (аперацыя атрымала назву «Брусілаўскі прарыў» — адна з самых крывавых бітваў Першай сусветнай вайны). Пасля паражэння рускіх войскаў у Баранавіцкай аперацыі, горад быў акупіраваны нямецкімі і аўстра-венгерскімі войскамі. Падчас акупацыі горада германскі кайзер Вільгельм II двойчы пабываў тут. У доме Брэгмана (у будынку, дзе сення знаходзіцца краязнаўчы музей) размяшчаўся штаб германскай арміі. Акрамя таго, нямецкае войска напрыканцы 1916 г. аглядаў князь Леапольд Баварскі.

Выдавалася на нямецкай мове «Баранавіцкая газета». Варта адзначыць, што немцы былі, пэўна, першымі, хто дазволіў беларусам мець уласныя школы, і да 5 снежня 1919 г. толькі ў Баранавіцкім павеце іх было адчынена каля 100.

У гэты час папулярнасць набывалі сацыялістычныя ідэі. Зацяжная вайна, паражэнні на франтах, цяжкае акопнае жыцце параджалі незадаволенасць салдатаў. Шырокае хаджэнне атрымалі бальшавісцкія лістоўкі з заклікамі ператварыць вайну імперыялістычную ў грамадзянскую, павярнуць штыкі супраць памешчыкаў і капіталістаў, «супраць тых, хто дзеля сваіх прыбыткаў знішчае на палях бітваў мільены людзей». Гэтыя лістоўкі і тоненькія брашуры, надрукаваныя на шэрай абгортачнай паперы, у цяжкі ваенны час валодалі вялікай сілай уздзеяння. Лозунгі «Мір — народам! Заводы — рабочым! Зямля — сялянам! Улада — Саветам!» былі простымі і зразумелымі простаму народу, змучанаму цяжарам вайны, што цалкам заканамерна прывяло краіну да рэвалюцыі.


7. Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. і Польска-савецкая вайна

Кастрычніцкія падзеі засталі Беларусь падзеленай фронтам імперыялістычнай вайны. Салдаты Грэнадзерскага корпусу 2-й рускай арміі, якія займалі баявыя пазіцыі на поўнач ад Баранавічаў, «з захапленнем сустрэлі вестку аб перамозе Кастрычніка». Кіруючыся ленінскім Дэкрэтам аб міры, ваенна-рэвалюцыйны камітэт Грэнадзерскага корпуса ўступіў у перамовы з ворагам і ўжо 14 лістапада было падпісанае пагадненне аб міры паміж рускім корпусам і супрацьстоючай нямецкай арміяй. З 19 лістапада 1917 г. баявыя дзеянні на ўчастку фронта Баранавічы — Гарбачы — Паланечка спыніліся.

У далейшым падзеі развіваліся такім чынам, што жыхары Баранавічаў яшчэ доўга не маглі ў поўнай меры адчуць на сабе вынікі Кастрычніцкай рэвалюцыі. 13 лістапада 1918 г. савецкі ўрад ануляваў Брэсцкі мірны дагавор і нямецкае камандаванне аддало загад аб эвакуацыі сваіх войскаў з Расіі.

1 студзеня 1919 г. была абвешчаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Баранавічы заставаліся ў нямецкіх руках да канца Першай сусветнай вайны11 лістапада 1918 г. Лістападаўская капітуляцыя Германіі змусіла немцаў да сыходу з акупаваных земляў, што паволі рэалізоўвалася ў першай палове 1919 г. Пакінутыя тэрыторыі перадаваліся Чырвонай Арміі. Баранавічы немцы пакідалі 4 студзеня 1919 г. У 8 гадзінаў раніцы рэшткі немцаў згрупаваліся на вуліцы Шашовай (цяпер вул. Брэсцкая), каля збожжавага элеватара. Пад аховай браневіка яны рушылі ў бок Слоніму. Праз некалькі хвілін па вуліцы Шашовай праімчаў самотны нямецкі кавалерыст, які дагэтуль стаяў на варце чыгуначнага пераезду. У гэты момант з’явілася чырвоная міліцыя. Сабраным на рынку фурманкам загадана было пераехаць на царкоўны пляц, а пасярод рынку паставілі трыбуну, прыбраную ў чырвонае. Праз пэўны час на вуліцу каля Палескага вакзалу заехаў першы патруль з дванаццаці чырвоных драгунаў, а за ім рота пяхоты. На скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Брэсцкай адбылося ўрачыстае прывітанне Чырвонай Арміі, пасля чаго калона рушыла з рэвалюцыйнымі спевамі на рынкавы пляц. Начальнік аператыўнага аддзела штабу Савецкай Заходняй арміі пісаў у данясенні: «Сустрэча і прыем нашых часткаў жыхарамі Баранавічаў былі вельмі гасцінныя і захопленыя».

Трохі раней адбылася яшчэ адна важная для Баранавічаў падзея: на I з’ездзе КП(б)Б, які праходзіў 30–31 снежня 1918 г. у Смаленску, пры рашэнні пытання аб межах і адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле БССР сярод 7 адміністратыўных раенаў вылучаўся і Баранавіцкі. 2–3 лютага 1919 г. I з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі вызначыў адміністратыўны падзел рэспублікі. Быў утвораны і Баранавіцкі раен (павет), у які ўваходзілі падраены: Брэсцкі, Пружанскі, Слонімскі, Навагрудскі, Кобрынскі і Пінскі. Баранавічы сталі цэнтрам адміністратыўнага раену, што гаворыць аб узрастаўшай ролі горада. 6 лютага 1919 г. Прэзыдыум ЦВК БССР прыняў пастанову аб утварэнні Баранавіцкага павету ў складзе Мінскай губерні з цэнтрам у горадзе Баранавічы, які ўпершыню ў афіцыйным дакуменце былі названыя менавіта горадам.

Аднак, Савецкая ўлада ў Баранавічах панавала нядоўга — 16 сакавіка 1919 г. горад захапілі польскія войскі і з красавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. ен быў акупіраваны войскамі буржуазнай Польшчы, якая вяла вайну з Савецкай Расіяй.

Самакіраванне наш горад атрымаў 21 красавіка 1919 г. У абставінах пасляваеннай разрухі свабодныя выбары ў ворганы гарадскога самакіравання, якое ў час знаходжання горада ў складзе Польшчы было прадстаўленае радай і магістратам, не праводзіліся. Рада, якая зацвярджала ў паўнамоцтвах чыноўнікаў магістрату, уяўляла сабою заканадаўчую ўладу, а магістрат — выканаўчную. У распараджэнні рады і магістрату знаходзіліся гарадскія фінансы, будаўніцтва, падтрыманне грамадскага парадку, ахова здароўя. Забягаючы наперад варта адзначыць, што ўсяго за перыяд з 1919 па 1939 гг. у горадзе змяніліся чатыры склады гарадской рады. Першы ж магістрат ў Баранавічах быў створаны па загадзе палкоўніка Барунчака, камандзіра Віленскага палка, які мясціўся ў нашым горадзе. У склад магістрату былі назначаныя восем чыноўнікаў, у тым ліку бурмістар, віцэ-бурмістар, лаўнік і начальнік гарадской варты. Першым баранавіцкім бурмістрам, г.зн. галавою магістрату, стаў Вацлаў Тэраевіч. Адразу пасля стварэння асноўнай задачай магістрату стала нармалізацыя жыцця ў горадзе. Першымі справамі магістрату сталі арганізацыя гарадской варты для аховы правапарадку і вышуканне грашовых сродкаў на гарадскія патрэбы. Для вырашэння другой задачы была заснаваная спецыяльная фінансавая камісія, прызваная ўпарадкаваць падаткаабкладанне гараджанаў і стабілізаваць грашовы курс.

Польскія ўлады правялі ў Баранавічах першыя ўсеагульныя выбары ў гарадскую раду згодна з распараджэннем Генеральнага Камісара Ўсходніх Земляў ужо ў лістападзе 1919 г. У склад рады было выбрана 24 чалавека. На сваем арганізацыйным пасяджэнні 11 лістапада 1919 г. рада зацвердзіла склад баранавіцкага магістрату. Пры магістраце з’явіліся пасады канцэлярскіх служачых, сакратара, рэферэнта і бухгалтара. Увогуле магістрат на чале з Вацлавам Тэраевічам кіраваў горадам на працягу сямі гадоў. За гэты час у Баранавічах было адчынена некалькі школаў, а таксама гарадскі шпіталь.

19 ліпеня 1920 г. савецкія войскі зноў узялі Баранавічы і працягвалі наступленне ў заходнім напрамку. У горадзе зноў усталявалася Савецкая ўлада. Павятовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт узяўся за наладжванне новага жыцця. Гараджане ўзяліся за аднаўленне разбуранай гаспадаркі. Пачалі ўзнікаць новыя камуністычныя адзінкі, праводзіліся мітынгі і сходы, прысвечаныя камуністычным адносінам да працы. Як апісваюць падзеі таго часу савецкія дакументы, «паўсюль панаваў дух рэвалюцыйных пераўтварэнняў, узмацняўся давер масаў да Савецкай улады». Пасля чатырох гадоў сусветнай вайны горад паволі ажываў. У Баранавічы вярталіся з Расіі ўцекачы, у горадзе рассяляліся таксама жыхары паблізкіх весак. Да 1920 г. насельніцтва г. Баранавічы ўзрасло да 22 101 чалавека.

Але наступленне на Варшаву правалілася, і часткі Чырвонай Арміі адступілі. 30 верасня 1920 г. савецкія войскі пакінулі Баранавічы. Па падпісаным 18 сакавіка 1921 г. Рыжскім мірным дагаворы заходнія вобласці Украіны і Беларусі, у тым ліку і Баранавічы, адышлі да Польшчы. У захопленых вабласцях усталявалася новая ўлада, і ў горад гаспадарыць і кіраваць прыехала вялікая колькасць асаднікаў і ўраднікаў. Баранавічы апынуліся ў складзе II Рэчы Паспалітай у якасці цэнтра павету Навагрудскага ваяводства (зноў жа, будучы самым буйным горадам дадзенага ваяводства, г.зн. нават больш ваяводскага цэнтра).


8. Баранавічы ў складзе Польшчы

Дзве вайны падрад зруйнавалі і абяскровілі горад. На момант уваходу Баранавічаў у склад Польшчы ў 1921 г. тут засталося ў некалькі разоў менш жыхароў, чым было да Першай сусветнай вайны. Многія ўцекачы Першай сусветнай вайны працягвалі вяртацца з Расіі ў родныя мясціны праз Баранавічы. З 1921 г. па 1923 г. у горадзе знаходзіўся буйны репатрыяцыйны пункт. У былых казармах чыгуначнай брыгады і каля іх, часта пад адкрытым небам, жылі ва ўмовах неймавернай скучанасці тысячы рэпатрыянтаў. Часам лічба іх перавышала колькасць жыхароў г. Баранавічы. Так, у 1921 г. на 11 тысяч баранавічан прыходзілася 16 тысяч рэпатрыянтаў. Многія з іх памерлі ад холаду і хваробаў, знайшоўшы вечны ўпакой на мясцовых могілках.

Ужо ў дваццатых гадах XX веку сістэма адукацыі ў Баранавічах была прадстаўленая ўстановамі розных ступеняў. Ніжнюю ступень (дашкольныя ўстановы) уяўлялі сабою навучальныя ўстановы пры грамадскіх аб’яднаннях вайскоўцаў, чыгуначнікаў, паліцэйскіх. Гэта былі прыватныя ўстановы, якія наведвалі дзеці служачых. Навучанне ў іх было платным. Адзінай дашкольнай установай у горадзе, даступнай для дзяцей з бедных сем’яў, быу прытулак для дзяцей пры таварыстве «Карытас».

19 красавіка 1921 г. па невыяўленай прычыне згарэў прыходскі храм, які быў узведзены ў 1908 г. на сродкі прыхаджан і дабудаваны ў 1915 г.

30 кастрычніка 1922 г. горад наведаў галава дзяржавы маршал Юзэф Пілсудскі. Кніга-календар «Kalendarz Popularny Baranowicki» так апісвае гэтую падзею: «...Маршал прыбыў у Баранавічы 30 кастрычніка 1922 г. у 11 гадзін спецыяльным цягніком з Варшавы на Цэнтральны вакзал. Там ен быў сустрэты навагрудскім ваяводай, мясцовымі грамадзянскімі і ваеннымі ўладамі. У 11:30 маршал Юзэф Пілсудскі быў сустрэты каля трыумфальнай аркі прадстаўнікамі горада, грамадскіх аб’яднанняў, атрадамі ваеннай падрыхтоўкі і пажарнай аховы са сцягамі. Адтуль экіпажам, запрэжаным парай белых коней, разам з ваяводай навагрудскім Уладыславам Рачкевічам накіраваўся вуліцамі Шаптыцкага і Нарутовіча да староства, дзе прыняў у канферэнцзале дэлегацыі горада і гімн Баранавіцкага павету... ...Пасля прыняцця дэлегацыі маршал правеў канферэнцыю ў кабінеце старасты з ваяводай Владыславам Рачкевічам, старастай Канстанцінам Рдултоўскім і бургамістрам Вацлавам Тэраевічам. Пасля накіраваўся на вакзал, адкуль адбыў сваім цягніком у Варшаву каля 15 гадзін дня. Маршала Юзэфа Пілсудскага суправаджалі, акрамя ад’ютантаў, шэф Грамадзянскай канцэлярыі Станіслаў Цар...» Праз два гады, 11 лістапада 1924 г. гарадскі Савет прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой Юзэф Пілсудскі стаў ганаровым грамадзянінам горада Баранавічы.

Польскія ўлады ставіліся да Заходняй Беларусі («Усходнія Крэсы») як да земляў другараднага значэння, якім адводзілася роля крыніцы таннай працоўнай сілы і сыравіны, а таксама роля рынку збыту для прадукцыі прамысловых прадпрыемстваў Польшчы. Гэта было прычынай павольнага аднаўлення прамысловых прадпрыемстваў пасля мінулых войнаў; новыя ж фабрыкі і заводы будаваліся ў невялікай колькасці. Практычна ўсе баранавіцкія прадпрыемствы займаліся перапрацоўкай мясцовай сыравіны і вытворчасцю тавараў штодзеннага попыту.

Засланыя з савецкай тэрыторыі камуністычныя партызанскія атрады доўгі час (1920–1925 гг.) прабавалі праводзіць акцыі, накіраваныя на актывізацыю ўзброенай барацьбы і стварэнне ўмоў для рэвалюцыі ў ІІ-й Рэчы Паспалітай. Так, 24 верасня 1924 г. на чыгунцы ПінскЛунінец атрад Кірылы Арлоўскага спыніў цягнік з камендантам паліцыі Менсовічам, біскупам Зыгмунтам Лазінскім, сенатарам Віслаух і новым палескім ваяводай Станіславам Даўнаровічам, якога партызаны змусілі адправіць у Варшаву тэлеграму з заявай аб адстаўцы. У ноч на 13 лістапада 1924 г. аналагічную акцыю паблізу станцыі Лясной правялі партызаны Баранавіцкага павету. Яны спынілі цягнік, раззброілі шэсць афіцэраў, некалькі сержантаў і капралаў, дванаццаць салдатаў і двух паліцэйскіх. Улады кінулі ў пагоню буйныя падраздзяленні паліцыі і арміі, перакрылі ўсе дарогі, блакіравалі лес, дзе ўкрываліся партызаны, але лазутчыкі здолелі каля вескі Залессе прарвацца скрозь кальцо акружэння. Шаснаццаць удзельнікаў налету на цягнік, змучаныя праследаваннем, зайшлі перадыхнуць у веску Нагорная Часноўка, дзе і былі схопленыя ўланамі. Суд был хуткім: чатырох членаў атрада расстралялі, а яшчэ чатырох прыгаварылі да пажыццевага турэмнага зняволення. Даставалася і беларускаму сялянству, якое ўлады жорстка каралі за дзеянні камуністаў.

У Польшчы існаваў магутны рэпрэсійны апарат з турмамі, судамі, паліцыяй, які стаяў па большай частцы на абароне інтарэсаў нацыянальнай буржуазіі і вышэйшых варстваў грамадства. Палітычныя свабоды былі зліквідаваныя. Выкарыстоўваючы існуючы эканамічны і нацыянальны прыгнет, нацыянальнае і палітычнае бяспраўе, камуністы агіціравалі людзей на барацьбу супраць існуючага строю.

Да канца 1923 г. у Баранавічах быў створаны часовы гарадскі падпольны камітэт КПЗБ, а ў красавіку 1924 г. — Баранавіцкі акружны камітэт. Партыйная арганізацыя ў горадзе налічвала ў той час каля 50 чалавек. Сярод рабочых, служачых і сялян вялася «палітычна-масавая праца», арганізоўваліся партыйныя адзінкі на прадпрыемствах горада. Ідэі камуністычнай партыі сярод моладзі распаўсюджвалі камсамольцы. У стварэнні акружной арганізацыі КСМЗБ актыўна ўдзельнічала сакратар падпольнага абкама камсамола Заходняй Беларусі В. З. Харужая, якая прыязжала ў Баранавічы ў красавіку 1924 г. Яна выступала на сходах і мітынгах моладзі, прызываючы яе «да барацьбы з эксплуататарамі за ўстанаўленне справядлівага правапарадку».

У 1923–1924 гг. у Баранавічах было арганізаванае аддзяленне «Саюзу купцоў у Варшаве», якое ў сярэдзіне 30-х гг. налічвала больш за 200 членаў.

У 1924 г. было распачатае ўзвядзенне праваслаўнага храму; пад кіраваннем М. Бруні, які ўдзельнічаў у роспісе Аляксандра-Неўскага Сабору ў Варшаве, у 1926 г. на сценах храму ў Баранавічах былі замацаваныя некаторыя мазаічныя палотны, вывезеныя са знішчанага галоўнага праваслаўнага храму польскай сталіцы. Сярод іх была і частка мазаікі М. А. Кошалева «Спас з будаўніком» («Спас з данатарам»), якая прадстаўляла Л. М. Бенуа трымаючага мадэль сабору, а таксама невялікі фрагмент кампазіцыі В. М. Васняцова «Аб Табе радуецца…». Па меркаванні спецыялістаў, баранавіцкія мазаікі адносяцца да найлепшага з таго, што было створана ў свеце ў вобласці мазаічнага мастацтва ў XIX — пачатку XX вякоў (пазней, у 1953 г. сабор быў абвешчаны архітэктурным помнікам і ўзяты пад ахову дзяржавы — СССР). Будаўніцтва храму па праекце варшаўскага архітэктара Мікалая Абалонскага было скончанае ў 1931 г. Бюджэт будоўлі склаў 147 000 злотых, з якіх польскім урадам дзякуючы клопатам сенатара Аляксея Назарэўскага, які ўзначальваў камітэт па будаўніцтве храму, было выдзелена 58 000 злотых.

У 1925 г. на вуглу вуліц Шаптыцкага і Міцкевіча быў адчынены помнік Невядомаму Салдату (другі ў краіне пасля варшаўскага і адзін з першых у Еўропе).

У 1925 г., заўважаючы рост рэвалюцыйнага руху, польскія службы бяспекі пачалі праследаванні членаў КПЗБ і працоўных. Больш за 300 чалавек было арыштавана ў Баранавічах і раене.

У красавіку 1926 г. адбыліся выбары ў другую гарадскую раду. У склад новай рады ўвайшло 12 хрысціянаў і 12 яўрэяў. Рада зацвердзіла склад наступнага баранавіцкага магістрату. Новым бургамістрам быў назначаны Эугэніуш Дэмбіньскі-Пюро. Адным з першых мерапрыемстваў новага магістрату было адкрыцце ў 1926 г. гарадской аптэкі. Аптэка, як паведамлялася ў «Баранавіцкім хрысціянскім каляндары-пуцевадзіцелю», стала важным фактарам рэгулявання цэнаў на лекі ў Баранавіцкім павеце. Трохі пазней у Баранавічах пачаў дзейнічаць гарадскі цэнтр здароўя, пабудаваныя гарадскія бані. У 1928–1929 гг. у нашым горадзе было заснаванае аддзяленне сацыяльнага забеспячэння, дырэктарам якога стаў Б. Авіноўскі. У час Вялікай дэпрэсіі, якая закранула і Заходнюю Беларусь, аддзяленне давала бясплатную медыцынскую дапамогу беспрацоўным.

У 1926 г. у азнаменаванне 150 гадавіны абвяшчэння Дэкларацыі Незалежнасці Штатаў Паўночнай Амерыкі, у Польшчы была складзеная памятковая кніга. У ста адзінаццаці тамах былі сабраныя подпісы людзей, якія жадалі выказаць свае захапленне і памяць аб гэтай падзеі. Прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве і жыхары Баранавічаў.

У 1927 г. камсамольцы Баранавічаў адзначылі 10-гадовы юбілей Вялікага Кастрычніка, вывясіўшы на відочных месцах у горадзе чырвоныя сцягі. У горадзе і ў весках Баранавіцкага павету распаўсюджваліся камуністычныя лістоўкі і пракламацыі.

У красавіку 1929 г. скончыліся паўнамоцтвы другой рады і магістрату. У склад трэцяй баранавіцкай рады ўвайшлі 11 хрысціянаў і 13 яўрэяў, а трэцім па ліку бурмістрам стаў Конрад Мацкевіч. У перыяд дзейнасці магістрату на чале з Мацкевічам у Баранавічах у 1930 г. было заснаванае бюро вымярэнняў і створаны план горада. Эканамічны крызіс, непаслядоўная фінансавая палітыка тагачасных гарадскіх уладаў, частая змена службовых асобаў прывялі да ўзнікнення дэфіцыту ў гарадскім бюджэце. У гэтай сувязі бурмістар Мацкевіч у кастрычніку 1931 г. адмовіўся ад займаемай пасады. У наступныя гады гаспадарчая і палітычная сітуацыя ў горадзе не вылучалася стабільнасцю. На працягу 1931–1934 гг. пост бурмістра ў Баранавічах займаў спачатку Стэфан Сенькоўскі (снежань 1931 г. – люты 1932 г.), а потым Максыміліян Ярмульскі (жнівень 1932 г. – чэрвень 1934 г.)

У 1929 г. ў Баранавічах быў адчынены павятовы музей. У горадзе ў той час налічвалася амаль адзінаццаць з паловай тысяч чалавек (11471) і па гэтым паказчыку горад знаходзіўся на другім месцы ў Навагрудскім ваяводстве пасля Ліды. У 30-х гг. замест булыжнай маставой на вуліцы Савецкай (у той час — Шаптыцкага) быў пакладзены брук, які захаваўся да нашых дзен.

У верасні 1930 г. у Баранавічах быў створаны Аддзел Польскага Чырвонага Крыжа. Ініцыятарам яго стварэння быў маер доктар Анджэй Вэнжык, а кіраўніком быў выбраны Альфрэд Шмідт, камандзір 78-га пяхотнага палка, які ў той час быў раскватараваны ў Баранавічах. З дня заснавання аддзелу ў Баранавічах праводзілася вярбоўка новых супрацоўнікаў, што залежала ад фінансавых мажлівасцяў арганізацыі, а таксама падрыхтоўка на выпадак вайны альбо надзвычайных патрэбаў краю адпаведнай колькасці навучанага медыцынскага персаналу. З гэтай мэтай кіраўніцтва баранавіцкага аддзелу Чырвонага Крыжа заснавала з 1931 г. шэраг санітарных курсаў: курс для санітарных сестраў, для інструктараў Чырвонага Крыжа 2-га класа і курсы для ўдзельнікаў ратаўнічых дружынаў. На курсы для ўдзельнікаў ратаўнічых дружынаў прымаліся жанчыны да 40 гадоў і мужчыны да 50 гадоў, якія ўмелі чытаць і пісаць па-польску. Што ж датычыцца курсаў для санітарных сестраў і інструктараў Чырвонага Крыжу, то патрабаваннем да кандыдатаў было сканчэнне хаця б пачатковай школы. Нягледзячы на тое, што падобныя курсы давалі мажлівасць даведацца, як належыць вясці сябе ў выпадку разнастайных непрадбачаных сітуацый, а таксама дрэннага самаадчування ці хваробы, жадаючых запісацца на іх было няшмат. Да 1937 г. баранавіцкім аддзелам Польскага Чырвонага Крыжа было падрыхтавана 17 санітарных сестраў, 24 інструктара 2-га класа і 162 чалавекі для ратаўнічых дружынаў, з якіх было арганізавана ўслед чатыры мужчынскія і дзве жаночыя дружыны. На выпадак надзвычайных сітуацый супрацоўнікі збіралі сродкі для стварэння палявых шпіталяў і закупалі лекі. У Баранавічах ахвяраванні прымаліся ў бюро аддзелу, якое мясцілася ва ўрадніцкім пасяленні па вуліцы Сташыца.

Баранавіцкі аддзел Чырвонага Крыжа быў абмежаваны ў фінансах. І ўсе ж з фонду аддзелу, які складалі членскія ўзносы і дабраахвотныя ахвяраванні, яму ўдалося закупіць пяць камплектаў экіпіроўкі для ратаўнічых дружынаў. Такі камплект складаўся з аптэчкі для аказання першай дапамогі, кіслароднага апарату, супрацьгаза, ношаў і ахоўнай вопраткі. Баранавіцкі аддзел Польскага Чырвонага Крыжа актыўна праводзіў публічныя акцыі і знаеміў людзей з дзйнасцю арганізацыі. У рамах акцыі пад дэвізам «Клапаціся аб бліжнім» аддзел арганізоўваў школьныя гурткі пры пачатковых і сярэдніх школах. З 1935 г. былі адведзеныя спецыяльныя памяшканні для заняткаў са школьнікамі.

У трыццатых гадах XX веку, калі ў нашым горадзе пражывала больш за 26000 чалавек, тэлефонных абанентаў налічвалася больш за дзвесце, а тэлефонныя нумары складаліся з трох лічбаў. Тэлефоннай сувяззю былі абсталяваныя, у першую чаргу, такія важныя аб’екты, як магістрат, адміністрацыя Баранавіцкага павету, паліцэйскія ўчасткі, казармы. У трыццатых гадах у Баранавічах былі раскватэраваныя 26-ты ўланскі і 78-мы пяхотны палкі, 9-ты дывізіен коннай артылерыі. Тэлефоны меліся ў чатырох аптэках і пяці філіялах розных банкаў. Быў у Баранавічах гават свой атэль з гучнай назвай «Брыстоль».

Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі перыядычна турбаваў улады, якія пераходзілі да тэрору і праследавання ўсіх іншадумцаў. Вялікаму ганенню партыйныя і камсамольскія арганізацыі падвергнуліся ў 1929–1932 гг. Былі арыштаваныя першы сакратар КПЗБ І. І. Райскі і сакратар гарадской камсамольскай арганізацыі М. М. Шэўц. Для запалохвання народу ў многіх гарадах былі збудаваныя шыбеніцы. З’явілася шыбеніца і ў Баранавічах. 28 лістапада 1931 г. на ей былі павешаныя сем чыгуначнікаў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні палітвязняў. Двое былі асуджаныя на дванаццаць гадоў катаргі, адзін — на дзесяць гадоў. Выязная сесія Навагрудскага акружнога суда толькі за два дні верасня 1932 г. правяла ў горадзе 5 працэсаў і асудзіла 27 чалавек «за прыналежнасць да КПЗБ і дзейнасць, накіраваную на звяржэнне існуючага строю ў Польшчы».

У 1932 г., накіроўваючыся ў Італію да Максіма Горкага, пісьменнік Аляксей Талстой праязжаў праз Заходнюю Беларусь. Аб тым, якія думкі навеяў на яго від горада з акна вагона, ен напісаў у нарысе «Вандроўка ў іншы свет»: «Баранавічы... Якімі былі, скажам, гадоў двадцаць таму гэтыя мястэчкі і гарадкі, з драўлянымі дамкамі, платамі, бруднымі вуліцамі... Якімі былі шэрымі, патрапанымі непагаддзю, такімі стаяць і зараз. Прагрымелі вялікія гады, а тут усе стаіць, як стаяла».

У чэрвені 1934 г., у адпаведнасці з новым Законам аб часовай змене ўстройства тэрытарыяльнага самакіравання, у г. Баранавічы адбыліся выбары ў чацвертую гарадскую раду. У склад гэтай рады ўвайшлі 13 хрысціянаў і 11 яўрэяў. Асаблівасцю чацвертай рады была адсутнасць у ей прадстаўнікоў апазіцыі афіцыйнай польскай палітыцы. На сваім першым пасяджэнні рада зацвердзіла склад чарговага магістрату. З ліпеня 1934 г. пасаду баранавіцкага бурмістра заняў Людвіг Вольнік. Сярод асноўных напрамкаў дзейнасці рады таго перыяду можна вылучыць рамонт дарог і будаўніцтва ў Баранавічах будынку пачатковай школы. Толькі з 1934 г. наступіла некаторая стабілізацыя ў гаспадарцы. Гарадскім уладам удалося прыцягнуць у Баранавічы новыя інвестыцыі і ліквідаваць дэфіцыт бюджэту.

13 снежня 1934 г. партыйная арганізацыя горада пайшла ў падполле. За аднаўленне арганізацыі ўзяліся толькі што выйшаўшыя з турмы камуністы Райскі І. І. і Шэўц М. М. Нягледзячы на рэпрэсіі, баранавіцкае камуністычнае падполле не здавалася. На пачатку ліпеня 1935 г. нават адбылася гарадская партыйная канферэнцыя. Для кіравання ей ў Баранавічы прыехаў прадстаўнік ЦК КПЗБ таварыш Энглер. Быў выбраны гарадскі камітэт, з мэтай канспірацыі склад яго не абвяшчаўся. Было названае толькі прозвішча аднаго сакратара Шэўц М. М. На партыйнай канферэнцыі было таксама разгледжанае пытанне аб узмацненні працы ў прафсаюзных арганізацыях і аб стварэнні новых. У канцы 1935 г. у Баранавічах быў створаны камітэт народнага фронту, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі КПЗБ і шэрагу буржуазных партый.

У лютым 1936 г. шматтысячны мітынг рабочых прыняў рэзалюцыю, зазываўшую рабочых да яднання і да барацьбы з фашызмам. Забастовачны рух узмацніўся. У сваю чаргу ўзмацніліся і рэпрэсіі. Пачаліся масавыя арышты камуністаў, камсамольцаў. Павялічыўся да 15 гадоў срок строгага турэмнага зняволення за камуністычную дзейнасць. 8 сакавіка 1936 г. сотні гараджан прыйшлі да будынка прафсаюзаў з патрабаваннем спыніць самавольства польскай ахранкі. У тым жа годзе ў Баранавічах адбылася першамайская дэманстрацыя, у якой разам з рабочымі ўдзельнічалі і сяляне. Усе актыўней разгортваўся рух за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Рэвалюцыйныя выступленні ўчасціліся. 16 сакавіка 1936 г. адбылася аднадневая забастоўка рабочых горада пад лозунгам: «Права нацый на самавызначэнне аж да аддзялення». У ход зноў была пушчаная жандармерыя. У канцлагер у Бярозе-Картузскай пацягнуўся натоўп арыштаваных і зняволеных. Праца партыйных і камсамольскіх арганізацый амаль спынілася, але ненадоўга.

У 1936 г. у Баранавічах пражывала 26 287 чалавек. Пастаянных жыхароў налічвалася 22 114 чалавек: 10 718 мужчынаў, 11 109 жанчынаў, а таксама 287 іншаземцаў абоіх полаў. Плошча г. Баранавічы на пачатку трыццатых гадоў складала больш за 2289 га, пры чым улічваліся як забудаваныя, так і незабудаваныя тэрыторыі. Межы горада не былі ўстаноўленыя аж да 1930 г., пакуль 5 сакавіка 1930 г. па рэскрыпце Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы не адбылося ўсталенне выразнай мяжы горада. Пасля вызначэння межаў быў створаны план горада.

У архітэктуры і забудове самога горада адбываліся даволі заўважальныя змены. У 20-х – 1930-х гг. сфарміраваўся гарадскі раен, які атрымаў назву «урадніцкае пасяленне» — своеасаблівы ансамбль тыпавой і сядзібнай забудовы. Квартал, будова якога была распачатая ў 1922 г., складаўся з секцыйных жылых дамоў і асобных сядзібаў, у якіх сяліліся дзяржаўныя ўраднікі. Урадніцкае пасяленне з’яўлялася адным з самых маляўнічых і добраўладкаваных кварталаў горада ў той час. Адзін з будынкаў гэтага раену захаваўся да нашых дзен. За амаль дваццаць гадоў, калі Баранавічы ўваходзілі ў склад Польшчы, у горадзе былі пабудаваныя: будынак «Банка Польскага» (1929 г.), почта (сярэдзіна 30-х гг.), будынак «Польскага вогніва» (сярэдзіна 30-х гг.), аптэка Лаеўскага, якая знаходзіцца злева пры з’ездзе з сучаснага пуцепровада па вул. Тэльмана (1936 г.), пажарнае дэпо і некаторыя іншыя будынкі. У 1927 г. была пабудаваная гарадская бойня, якая пазней ператварылася ў мясаперапрацоўчае прадпрыемства «Крэс-Экспарт», якое штогод перапрацоўвала 40 000 галоў свіней і 10 000 галоў цялятаў на кансервы, вяндліну ва ўпакоўцы, грудзінку, смалец. Прадукцыя, у асноўным, выпускалася на экспарт. Абсталяванне гэтага цалкам сучаснага прадпрыемства забяспечвала машынную перапрацоўку мяса. Акрамя таго, меўся халадзільнік і ўласная чыгуначная ветка, побач з якой у той час думалася размяшчэнне рынку быдла. У закупцы сыравіны прадпрыемства, на якім працавала 200 чалавек, супрацоўнічала з Віленскай Сельскагаспадарчай Палатай. Сення гэтае прадпрыемства — Баранавіцкі мясакансервавы камбінат. Акрамя таго, сення не існуючы кінатэатр «Аполла», больш вядомы старэйшаму пакаленню як «Камсамолец», быў таксама пабудаваны ў той час.

У ліпені 1937 г. пачалося будаўніцтва радыестанцыі магутнасцю ў 50 кВт на атрыманым ад магістрату ўчастку зямлі плошчай 10 000 м2, якое працягвалася да вясны 1939 г. У той час радыестанцыя (аддзяленне віленскага радые) знаходзілася на ўскраіне горада па адрасу: вул. Габрыэля Нарутовіча, 72. Агульная кубатура будынка складала 2800 м3. 25 красавіка 1938 г. быў распачаты мантаж тэхнічнага абсталявання і ўзведзеныя дзве мачты вышыней 141 метр. Адна з іх працавала ў якасці галоўнай мачты, а другая ў якасці рэфлектара. Пры пабудове радыестанцыі прыйшлося мадэрнізаваць гарадскую электрастанцыю (якая ў 1922 г. была перададзеная чыгуначнай адміністрацыі і агульная магутнасць якой да 1939 г. дасягнула 1300 кВт пры кошце 1 кВт 78 грошаў), бо выкарыстоўваемая энергія ўдвая перавышала колькасць энергіі, якая выкарыстоўвалася горадам. Баранавіцкая радыестанцыя пачала сталую трансляцыю праграмаў 30 кастрычніка 1938 г. на хвалі 577 м. Зноў жа, калі верыць савецкім дакументам, радыестанцыя акрамя асноўнай дзейнасці — радыевяшчання — «глушыла» інфармацыю аб жыцці ў Савецкім Саюзе.

Гарадскія ўлады выдалі ў 1932 г. 222 дазволы на будаўніцтва новых будынкаў у Баранавічах, у 1933 г. — 150, у 1934 г. — 122. Пры будаўніцтве новага будынка яго ўладальнік быў павінен добраўпарадкаваць прылеглую да пабудовы частку вуліцы.

Гарадскія органы ўлады імкнуліся ствараць і пашыраць прадпрыемствы грамадскага значэння. У Баранавічах была адчыненая вялікая колькасць прыватных прадпрыемстваў, сярод якіх былі лесапільныя заводы, бетонны завод (закладзены ў сярэдзіне 20-х гг.), мэблевая фабрыка, чатыры млыны, гарэлачны і маслабойны заводы, фабрыка «Mydlo» (мыдлаварня), прадпрыемствы па вытворчасці кансерваў з агародніны, цукерняныя фабрыкі, пякарні, фабрыка калбасных вырабаў і фабрыка літоўскіх сыроў, разнастайныя швейныя майстэрні. У горадзе знаходзіўся таксама філіял англа-польскай фірмы па вырабе гумавых вырабаў (чаравікі, галошы, спартыўны абутак, пакрышкі, ніці, рукавіцы і шмат чаго іншага). Акрамя таго, у Баранавічах працавалі чатыры тыпаграфіі, якія прымалі заказы на выраб гандлева-рахунковых кнігаў, квітанцый, брашураў, афішаў, канвертаў, паштовак. У горадзе налічвалася каля 400 рамесных прадпрыемстваў — майстэрняў, цэхаў. У 20-х гг. існавалі неаб’яднаныя цэхавыя арганізацыі слесараў, кавалеў, сталяроў і інш. рамеснікаў, якія ў кастрычніку 1926 г. аб’ядналіся ў «Саюз рамеснікаў хрысціянаў», заснавальнікамі якога былі Е. Яроцкі, Я. Кабальскі і інш. Пры саюзе мелася бібліятэка, былі арганізаваныя курсы павышэння кваліфікацыі. У 1937 г. у Саюзе налічвалася 300 чалавек. Рамеснікі ў асноўным былі занятыя вытворчасцю прадукцыі штодзеннага попыту. Развіваўся ў горадзе аптовы гандаль мануфактурай, аптэчнымі і галантарэйнымі таварамі, літоўскім сырам (як адзначаў «Польскі каляндар», які выдаваўся ў горадзе, Баранавіцкі павет з’яўляўся цэнтрам вытворчасці літоўскага сыру). З Баранавічаў вывозіліся таксама дрэва, лен, сухафрукты, рыба, воцат, жорнавы і інш. тавары. У горадзе меўся базар і два кірмашы быдла, вялікая колькасць крамаў (значная іх частка знаходзілася ў цэнтральнай частцы горада), сярод якіх была крама і склад шкляных вырабаў Валахвянскага, склад гатовага плацця Бергмана, крама касметыкі Фідлера, галантарэйная крама Анекштэйна.

У трыццатых гадах ва ўсходніх ваяводствах Польшчы, дзе пражывалі беларусы, на 10 тысяч жыхароў прыходзілася 2 урача і 8,8 шпітальнага ложка. Што датычыцца Баранавічаў, то ў горадзе меліся толькі 2 аптэкі, медыцынская дапамога была платнай і каштоўнай. Сацыяльны прыгнет у Заходняй Беларусі пераплятаўся з нацыянальным. Адукацыя ў школах была платнай, недаступнай большасці людзей. Дзяцей з малых гадоў вучылі рэлігіі, гісторыі польскай дзяржавы. Зачыняліся беларускія школы. Міністр замежных спраў буржуазнай Польшчы Юзэф Бек заявіў карэспандэнту французскай газеты «Pti Parisien»: «Мы зачыняем у Заходняй Беларусі школы і замяняем іх польскімі таму, што беларусы ўвогуле адсталы і дзікі народ, беларуская мова — мова адсталая, якая прыносіць мала карысці тым, хто на ей вучыцца». Адзін з кіраўнікоў камуністычнай партыі Польшчы Альфрэд Лямпэ так характэрызаваў палітыку палякаў на землях Заходняй Беларусі: «беларусаў трактавалі як людзей «тутэйшых», якія не маюць нацыянальнасці... Пазбавілі школаў і магчымасці свабоднага развіцця нацыянальнай культуры... Правадыром палітыкі была прымусовая паланізацыя».

У 30-х гг. у горадзе налічвалася дзесяць адукацыйных устаноў. Сярод іх было 5 пачатковых школаў: № 1 ім. М. Канапніцкай, № 2 ім. Т. Касцюшка, №№ 3, 4, 6. Акрамя таго, меліся мужчынская гімназія ім. Т. Рэйтана; жаночая гімназія ім. М. Пілсудскай; гімназія Эпштэйна; купецкая гімназія і будаўніча-дарожная школа.

Да 1937 г. у нашым горадзе налічвалася ўжо шэсць сямікласных пачатковых школаў: пяць дзяржаўных і адна прыватная школа для дзяцей вайскоўцаў. Пачатковую школу № 5 наведвалі дзеці з яўрэйскіх сем’яў, а выкладанне ў ей вялося на яўрэйскай мове. Згодна з «Хрысціянскім календаром-пуцевадзіцелем па Баранавічах», выданым парафіяльным камітэтам каталіцкай акцыі, на 1937/1938 навучальны год у дзяржаўных школах вучыліся 3798 дзяцей, а ў школе для дзяцей вайскоўцаў — да 45. У баранавіцкіх школах працавала ў той час 39 настаўнікаў.

Былі ў горадзе і сярэднія навучальныя ўстановы. Сярод іх варта выдзяліць гімназію імя Тадэвуша Рэйтана, прыватную жаночую гімназію імя Марыі Пілсудскай, купецкую гімназію і дарожна-будаўнічую школу.

Гімназія імя Тадэвуша Рэйтана была адчыненая ў Баранавічах у 1922 г. Імя Тадэвуша Рэйтана было нададзенае гімназіі 16 студзеня 1926 г. У гэтым жа 1926 г. адбыўся першы экзамен на атэстат сталасці. З цягам часу гімназія займела ўласную фізіка-хімічную лабараторыю, якая знаходзілася на вул. Шаптыцкага, а таксама чытальную залу. Навучанне было платным і вялося на польскай мове. Плата складала 35 злотых, аднак, яе можна было ўнесці і прадуктамі. З 1930 г. гімназіі было дазволенае школьнае самакіраванне. Гімназія была абсталяваная тэлефоннай сувяззю.

Вытокі стварэння ў Баранавічах жаночай гімназіі належыць шукаць у 1907 г. Менавіта тады ў нашым горадзе была заснаваная чатырохкласная рускамоўная «Прыватная жаночая прагімназія Ісідора Шуліцкага». У час Першай сусветнай вайны прагімназія была эвакуіраваная ў Чэрыкаў і вярнулася ў Баранавічы ў 1918 г. Але навучальная дзейнасць узнавілася толькі з 1920/1921 года, калі ўстанова была рэарганізаваная ў гуманітарную гімназію з сумесным навучаннем дзяўчын і юнакоў. Руская мова выкладання была паступова выцесненая польскай. З 1927 г. сумеснае навучанне было адмененае, і гімназія зноў стала жаночай. Да канца 1930/1931 навучальнага года, у сувязі з недахопам памяшканняў, заняткі праводзіліся ў дзве змены. Гімназія насіла спачатку імя Барбары Радзівіл, а з 1936 г. ей было наданае імя Марыі Пілсудскай. У асноўным гімназію наведвалі дзяўчыны з сем’яў працоўных і чыгуначнікаў.

У 1924/1925 навучальным годзе ў Баранавічах была створаная гандлевая школа. З 1931/1932 навучальнага года школа стала чатырохкласнай, а яе выпускнікі атрымалі аднолькавыя правы з гімназістамі. Гандлевая школа рыхтавала бухгалтараў, у той час як ее асноўнай задачай было навучанне гандлевай справе. Таму польскія ўлады рэфарміравалі школу, якая атрымала назву «купецкай гімназіі». У 1937/1938 навучальным годзе ў ей вучыўся 171 чалавек — 53 юнакоў і 118 дзяўчын, з іх 147 палякаў, 1 беларус і 23 яўрэі. У гімназіі выкладалі 14 настаўнікаў.

Ніжняя тэхнічная чыгуначная школа з’явілася ў Баранавічах у 1925 г. Да яе прыймаліся хлопцы, якія скончылі чатыры-пяць класаў пачатковай школы. Але якасць адукацыі была нізкай, і пасведчанне аб заканчэнні школы не давала яе выпускнікам ніякіх правоў пры працаўладкаванні. У сувязі з гэтым з 1928/29 навучальнага года школа была рэарганізаваная ў сярэднюю дарожна-будаўнічую школу. Навучанне ў ей вялося на працягу трох гадоў, школа карысталася папулярнасцю ў баранавіцкай моладзі. У 1925/1926 навучальным годзе ў ей вучылася 92 чалавекі, у 1926/1927 — 129, у 1927/1928 — 162, а ў 1928/1929 — ужо 177 вучняў. У 1932 г. адбылася чарговая рэарганізацыя школы, якая стала чатырохгадовай дарожнай школай, а яе выпускнікі атрымалі права займаць пасады служачых 2-га класа.

Гаворачы аб навучальных установах, якія дзейнічалі ў той час у Баранавічах, належыць сказаць, што навучанне ў іх вялося на польскай альбо яўрэйскай мовах. Дзеці з беларускіх сем’яў былі пазбаўленыя мажлівасці вучыцца на роднай мове. Што ж датычыцца сярэдняй адукацыі, то вучоба ў той час была платнай і далека не ўсе бацькі маглі дазволіць сабе вучыць сваіх дзяцей у гімназіях.

У 1937 г. у горадзе налічвалася 1288 каменных і драўляных пабудоваў. Аб тым, у якіх умовах жылі працоўныя горада, сведчыла прэса тых гадоў. У «Календары Баранавіцкім» за 1937 г. можна прачытаць: «...25 працэнтаў насельніцтва г. Баранавічы жыве ва ўмовах вельмі антысанітарных, у кватэрах аднапакаевых, дрэнна асветленых і сырых. Сустракаюцца нават выпадкі пражывання ў зямлянках альбо падзелу пакоя па вышыні так, што адна сям’я жыве ў ніжняй частцы пакоя, а другая — у верхняй». Альбо яшчэ такі факт: «Горад падчас добрай кан’юнктуры, калі гадавы бюджэт даходзіў да мільена злотых, утрымоўваў свой шпіталь і меў сем дактароў розных спецыяльнасцяў. Шпіталь быў разлічаны на 25 ложкаў». А вось яшчэ: «Вадаправод пынамсі ў бліжэйшыя 50 гадоў з’яўляецца толькі марай... Рашэнне праблемы патрабавала б пракладкі як мінімум васьмікіламетровага трубаправода і ўстаноўкі адпаведных помпаў і таму адпадае як каштоўнае».

Чыгуначная гаспадарка, калі верыць савецкім крыніцам, панесла ў гады знаходжання горада ў складзе Польшчы вялікі ўрон. Часка пуцеў была разабраная і вывезеная, разбураныя дэпо станцыі Баранавічы-Палескія і некаторыя іншыя станцыйныя памяшканні.


9. Напад Германіі на Польшчу і далучэнне Баранавічаў да БССР

1 верасня 1939 г. фашысцкая Германія напала на Польшчу. Пачалася Другая сусветная вайна. Бамбардзіроўцы варожай авіяцыяй падвергнуліся і некаторыя аб’екты на тэрыторыі горада (чыгуначныя вакзалы, радыестанцыя). Савецкі ўрад аддаў загад войскам Чырвонай Арміі перайсці мяжу ад Днястра да Заходняй Дзвіны і «узяць пад абарону жыцце і маемасць заходне-украінскага і заходне-беларускага народаў». 17 верасня 1939 г. на дарогах, якія вялі да Баранавічаў, з’явіліся вайсковыя калоны — распачаўся Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну.

У 1939 г., у дзень уз’яднання заходніх земляў у адзіную дзяржаву, з 27,4 тысяч чалавек, якія пражывалі ў Баранавічах, больш за 4 тысячы не мелі працы. Адзіны шпіталь на 100 ложкаў абслугоўваў горад і павет з насельніцтвам амаль 150 тысяч чалавек.

У верасні 1939 г. разам з перадавымі часткамі Чырвонай Арміі ва ўсе гарады Заходняй Беларусі прыбылі невялікія групы камуністаў колькасцю 15–20 чалавек. Дадзеныя групы былі накіраваныя ЦК КП(б)Б для працы сярод грамадзянскага насельніцтва. Першачарговай задачай было «навядзенне ў горадзе бальшавісцкага парадку» — знішчэнне апарату старой дзяржаўнай машыны былой польскай дзяржавы шляхам стварэння новых ворганаў кіравання, мабілізацыі гарадскога і сельскага насельніцтва на дапамогу Чырвонай Арміі ў барацьбе з «рэшткамі белапольскіх бандаў афіцэраў, жандармаў, паліцэйскіх і іншых ворагаў народу». Усяго, чатыром усходнім беларускім вобласцям прадпісвалася мабілізаваць 700 членаў партыі і 750 членаў камсамолу. Адмова камуніста ад паездкі на працу ў заходнія вобласці магла паклікаць за сабой выключэнне з партыі. «Парадак» наводзіўся ў тым ліку і «прысваеннем» маемасці нежаданых, за што некаторым асабліва вылучыўшымся членам партыі аб’яўляліся вымовы. Пасля прыходу камуністаў, дзе-нідзе пачаўся самавольны захоп кватэраў і дамоў, кінутых былымі гаспадарамі. Іншай праблемай, з якой сутыкнулася новая ўлада, быў поўны развал сістэмы забеспячэння насельніцтва прадметамі першай неабходнасці. У снежні 1939 г. ў Баранавічах узніклі вялізныя чэргі за хлебам, у чым былі абвінавачаныя «непрыхільныя элементы, якія праніклі ў хлебапякарні». Партыйныя дакументы абласных камітэтаў былі запоўненыя рознага рода зводкамі, планамі, эканамічнымі паказчыкамі і г.д., аднак яны амаль ніколі не параўноўваліся з ідэнтычнымі паказчыкамі перыяду, які папярэджваў наступленне верасня 1939 г. (выключэннем былі колькасць школаў і некаторыя сацыяльныя паказчыкі).

У новаўключаных у склад СССР гарадах і весках ствараліся з ліку працоўных і бяднейшага сялянства Часовыя ўпраўленні. Першым старшыней гарадскога і павятовага ўпраўлення Баранавічаў быў выбраны І. П. Тур. Часовае гарадское ўпраўленне занялося ўстанаўленнем рэвалюцыйнага парадку, арганізацыяй палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця. Яму дапамагала нарадзіўшаяся ў тыя ж дні працоўная гвардыя, начальнікам якой быў назначаны былы палітзняволены столяр А. Ф. Рубінчык. Удалося забяспечыць бесперабойную працу прадпрыемстваў, прыцягнуць мясцовае насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці. Працоўная гвардыя аказала Часоваму ўпраўленню вялікую дапамогу ва ўстанаўленні рэвалюцыйнага парадку, наладжванні жыцця горада і прылеглых раенаў. На прадпрыемствах ствараліся камітэты працоўнага кантролю, якія сачылі за тым, каб не было сабатажу і злаўжыванняў з боку прадпрымальнікаў. На прадпрыемствах выбіраліся фабрычна-завадскія камітэты, арганізоўваўся працоўны кантроль. Працоўныя сталі карыстацца бясплатнай медыцынскай дапамогай. Пачаліся заняткі ў школах.

21 верасня 1939 г. у горадзе выйшлі першыя нумары на беларускай і рускай мовах газеты «Голас рабочага» (друкаваны ворган часовага ўпраўлення Баранавічаў і Баранавіцкага павету), якая ператварылася ў трыбуну барацьбы за пераўтварэнні ў краі. На яе старонках публікаваліся матэрыялы, «мабілізуючыя працоўных на барацьбу за сацыялістычныя пераўтварэнні».

У кастрычніку 1939 г. у Беластоку адбыўся народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне аб устанаўленні на заходнебеларускіх землях савецкай улады, аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Народны сход звярнуўся ў Вярхоўны Савет Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з просьбай прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і Савецкага Саюза. 2 лістапада 1939 г. пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР па просьбе народнага сходу Заходняй Беларусі, які адбыўся ў Беластоку 28 кастрычніка 1939 г., прыняла Закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з Беларускай ССР. У лістападзе Заходняя Беларусь ўвайшла у склад СССР і ўз’ядналася з БССР. 4 снежня 1939 г. у сувязі з адміністратыўна-тэрытарыяльнымі пераўтварэннямі на тэрыторыі Заходняй Беларусі Баранавічы сталі абласным цэнтрам, а са студзеня 1940 г. пачалі сваю працу абласны і гарадскі камітэты КП(б)Б.

У 1939 г. у сувязі з утварэннем новых абласцей былі створаныя абласныя ўпраўленні сувязі, рэарганізаваныя ўсе паштовыя аддзяленні. У Баранавічах быў адчынены аддзел перавозкі пошты па чыгунцы. У 1940 г. у Баранавічах быў пабудаваны аэрадром і адчыненая новая паштовая авіялінія «Мінск — Баранавічы — ПінскБрэстМінск».

Першая камсамольская адзінка ў горадзе была створаная ў 1939 г. у паравозным дэпо.

8 снежня 1939 г. Палітбюро прыняло рашэнне «Аб пераходзе на савецкую валюту на тэрыторыі Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі», згодна з якім з 21 снежня 1939 г. злотыя па рахунках і дэпазітах абменьваліся па курсе 1:1, але не болей за 300 злотых. Для параўнання: зарплату ў 300 рублеў у месяц атрымлівала прыбіральшчыца ў апараце ЦК ВКП(б).

Дэпутатамі народнага сходу ад Баранавічаў былі выбраныя вядомыя рэвалюцыянеры. На прамысловых прадпрыемствах і ўстановах дзейнічалі партыйныя і камсамольскія адзінкі, прафсаюзныя арганізацыі. У сакавіку 1940 г. гараджане выбралі сваіх дэпутатаў у вышэйшыя ворганы дзяржаўнай улады — у Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. Падрыхтоўка да выбараў праходзіла «пад знакам узмацнення саюза працоўнага класа і сялянства, дружбы народаў СССР». Ад Баранавіцкай вобласці ў Вярхоўны Савет СССР было выбрана 22 дэпутата, а Вярхоўны Савет БССР — 202. Праз восем месяцаў у горадзе прайшлі выбары ў мясцовыя (гарадскі, раенны і сельскія) Саветы дэпутатаў працоўных.

Адной з самых складаных праблемаў, з якой сутыкнулася савецкая ўлада, было беспрацоўе. Аднак з пашырэннем дзейнічаючых прадпрыемстваў і кустарных майстэрняў гарадскому Савету за адносна кароткі час удалося працаўладкаваць практычна ўсіх беспрацоўных.

14–16 красавіка 1940 г. адбылася I партыйная канферэнцыя горада. Яе дэлегаты прадстаўлялі 1345 камуністаў. Сакратаром гаркому партыі выбралі І. П. Тура.

Савецкая ўлада не выбачыла 18 гадоў «акупацыі» і ўжо 10 студзеня 1940 г. Баранавіцкі абком прыняў рашэнне аб вывазе 175 польскіх ваенных каланістаў, арганізацыяй якого занялося УНКВД ў Баранавічах.

У той жа час першыя месяцы пасля ўз’яднання былі насычаныя іншага роду падзеямі: нацыяналізаваныя прадпрыемствы, арганізаваныя прамкааператыўныя арцелі па выпуску тавараў шырокага спажывання, створана некалькі прадпрыемстваў і цэхаў харчовай прамысловасці, раней існаваўшыя прадпрыемствы перайшлі на двухзменную працу (напрыклад, мясакамбінат) і падвоілі сваю вытворчасць. Раслі аб’емы выпускаемай прадукцыі. У дэпо станцыі Баранавічы ў 1940 г. арганізавалі рамонт паравозаў, наладзілі іх гарачую прамыўку. Емістасць тэлефоннай станцыі на гэтым вузле ў 1941 г. павялічылася ў 12 разоў. Удалося ўстанавіць сувязь з Мінскам, Масквой і іншымі буйнымі чыгуначнымі вузламі.

З розных абласцей рэспублікі і краіны ў горад прыбылі спецыялісты разнастайных галінаў народнай гаспадаркі і культуры: інжынеры, дактары, аграномы, настаўнікі, шмат прыехала кваліфікаваных чыгуначнікаў. Ішлі таксама эшэлоны з харчаваннем, прамысловымі таварамі, абсталяваннем, станкамі, аўтамабілямі і шмат чым іншым. Вялікую гаспадарчую дапамогу Заходняй Беларусі аказвалі іншыя краіны Савецкага Саюза. У першыя ж тыдні пасля вызвалення ў Баранавічы, у гандлевую сетку, былі завезеныя прадметы першай неабходнасці: соль, запалкі і іншыя тавары. У 1939 г. у Баранавічах была адчынена 45 крамаў, завезеная вялікая колькасць тавараў з іншых рэспублік СССР, у тым ліку солі — 200 тон, крупы розных відаў — 35 тон, керасіну — 42 тоны, мыла гаспадарчага — на 27 тысяч рублеў і г.д. Бібліятэкі Масквы, Ленінграда, Мінска і іншых гарадоў са спецыяльных фондаў адпраўлялі дзесяткі тысяч кніг у вызваленыя гарады, у тым ліку і ў Баранавічы.

У лютым 1940 г. пачаў працу Баранавіцкі дзяржаўны абласны драматычны тэатр. Першы сезон адкрыўся спектаклем па п’есе Якуба Коласа «У пушчах Палесся». У гарадской бібліятэцы з’явілася чытальная зала з газетамі і часопісамі, брашурамі і кнігамі на рускай, беларускай, польскай і яўрэйскай мовах. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб арганізацыі ў Баранавічах ансамбля цыганскай песні і пляскі.

У 1940 г. у Баранавічах быў адчынены настаўніцкі інстытут, як было прадпісана пастановай ЦК КП(б)Б «Аб мерапрыемствах па арганізацыі народнай адукацыі ў Заходніх абласцях БССР», у адным з пунктаў якой было сказана: «Стварыць 1 студзеня 1940 г. педагагічныя інстытуты ў г.г. Пінску, Беластоку, Баранавічах, Гародні…» Прыем заяваў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут (на 120 месцаў) пачаўся з 15 студзеня 1940 г. Уступныя экзамены праходзілі з 25 студзеня па 15 лютага, а заняткі пачаліся ўжо ў сакавіку. У інстытуце, які знаходзіўся па вул. Пралетарскай, 121 (цяпер вул. Горкага) вялася падрыхтоўка настаўнікаў рускай і беларускай моваў, фізікі, матэматыкі і геаграфіі.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе працавалі сярэднія і няпоўныя сярэднія школы, а таксама вячэрнія школы для дарослых. Так, у 1941 г. у горадзе мелася 13 агульнаадукацыйных школаў, тэхнічная школа, якая за 1939/1940 навучальны год падрыхтавала 1000 спецыялістаў чыгуначнага транспарту, музей выяўленчага мастацтва, Дом піянераў, Дом народнай творчасці, 2 кінатэатры, 8 клубаў, 14 бібліятэк, 5 кінаперадвіжак. Усяго ў горадзе і раене да вайны адчынілася 37 школаў з выкладаннем пераважна на рускай і беларускай мовах. У культурным жыцці горада адбываліся значныя змены. Вялікая ўвага надавалася таксама развіццю аховы здароў’я. Адчыніліся абласны і гарадскі шпіталі, 3 паліклінікі для дарослых, дзіцячая паліклініка, радзільны дом, жаночая кансультацыя, дом дзіця, гарадская санітарна-эпідэмічная станцыя, 4 аптэкі. Cтвараліся новыя і рэканструіраваліся старыя прамысловыя прадпрыемствы, паспяхова працавалі школы, у якіх дзеці атрымалі мажлівасць вучыцца на роднай мове — беларускай, рускай, яўрэйскай, польскай. Адчыніўся музей выяўленчых мастацтваў. Зменяўся і выгляд горада: рамантаваліся старыя будынкі, добраўпарадкоўваліся вуліцы, паляпшалася іх асвятленне.

У адчыненую на пачатку лютага 1940 г. ашчадную касу ў першы дзень паступіла дэпазітаў на суму 2500 рублеў.

У той жа час працягвалася высяленне польскіх грамадзян. 1 лютага 1940 г. у Горкаўскую вобласць сілком была вывезена 1290 чалавек. У красавіку 1940 г. Баранавіцкі абкам наказаў неадкладна ўбраць з адвакатуры ўсіх польскіх адвакатаў, што было неадкладна выканана. 8 красавіка 1940 г. на пасяджэнні Баранавіцкага абкаму адбылася нарада на тэму: «Высяленне польскіх сем’яў рэпрэсіраваных землеўладальнікаў, афіцэраў, паліцэйскіх і іншых». 14, 16 і 20 красавіка 1940 г. 1049 чалавек былі сілком вывезеныя ў Акмалінскую вобласць, 713 чалавек у Паўночна-Казахстанскую вобласць, 1378 чалавек у Чалябінскую вобласць, 994 чалавекі ў Акцюбінскую вобласць. 30 чэрвеня 1940 г. 785 чалавек былі сілком вывезеныя ў Свярдлоўскую вобласць.

Замест газеты «Голас Рабочага» стала выходзіць «Чырвоная Зорка». Газета з’яўлялася «баявым дапаможнікам абласной партыйнай арганізацыі, яна несла бальшавісцкія ідэі шырокім народным масам».

Па стане на 1 студзеня 1941 г. з амаль 10,5 мільенаў жыхароў Беларускай ССР (10 455 000 чалавек) у Баранавіцкай вобласці пражывала амаль 1,2 мільена чалавек. Калі браць пад увагу тэрыторыю, то гэта была вобласць сярэдніх памераў — 23,3 тысячы км2.

Мірнае жыцце горада было перарванае нападзеннем гітлераўскай Германіі на СССР 22 чэрвеня 1941 г.

Падчас падрыхтоўкі гэтага раздзелу былі выкарыстаныя фотаздымкі, малюнкі, паштоўкі, мапы і іншыя графічныя матэрыялы з наступных крыніцаў:
1* — В. Р. Мішчанка, Ю. В. Прохарчык: Існасць Беларусі, Баранавічы (Мінск, «Мінская фабрыка каляровага друку», 2005)
2* — И. Н. Малюгин, «Полвека в дороге», МП «Спектр», 1996
3* — «55 лет Барановичскому отделению Белорусской железной дороги», 2001
4* — «Барановичи», Тель-Авив, 1953
5* — Вячаслаў Целеш, «Гарады Беларусі на старых паштоўках», Мінск, 2001
6* — Изд. книжн. и писчеб. маг. «Прогрессъ». М. Литвакъ
7* — Изд. писчебумажного магазина М. І. Рабиновича
8* — National Digital Library / Cyfrowa Biblioteka Narodowa POLONA
9* — Dr. Trenkler & Co. Leipzig – St. Graph. Kunstanstalt
10* — «Память. Барановичи. Барановичский район» (Мінск, 2000)
11* — А. С. Суворин, «Шерер, Набгольц и Ко», г. Москва
12*Eötvös University, Department of Cartography and Geoinformatics
13* — «Его Императорское Величество Государь Император Николай Александрович в действующей армии. Январь–июнь 1915 г.», Петроград, 1915
14* — «Баранавічы і Баранавіцкі раен», Мінск, «Полымя», 1974
15*Баранавічы ва ўспамінах
16* — Kriegszeitung von Baranovitschi
17* — Michalski – Lostau
18* — J. Ejgel, Baranowicze
19*Archiwum Map Wojskowego Instytutu Geograficznego 1919–1939
20* — Drukarnia i Sklad papieru „Allit”, M. Litwak, Baranowicze
21* — Wyd. „Współczesna Sztuka”, Przemyśl
22* — Zofia Chometowska
23* — „Kalendarz Popularny Baranowicki na rok 1937”
24* — «Паветраная вайна ў Польшчы» (Берлін, 1941)
25* — Jarząbkiewicz J., Łukomski G. Dzieje 26 Pułku Ułanów Wielkopolskich im. Hetmana Jana Karola Chodkiewicza, 1920-1939. Poznań, 1998, str. 63
— фатаграфіі з фондаў Баранавіцкага краязнаўчага музею, ласкава прадастаўленыя Андрэем Бугаем
— «Верасень 1939»

Падчас падрыхтоўкі гэтага раздзелу была выкарыстаная інфармацыя з наступных крыніцаў:
— «Баранавічы і Баранавіцкі раен» (Мінск, «Полымя», 1974)
— І. П. Павядайла, «Баранавічы» (Мінск, «Беларусь», 1980)
— В. А. Алешко, М. И. Потемкин, «Барановичи, историко-экономический очерк» (Минск, «Полымя», 1991)
— В. Р. Мішчанка, Ю. В. Прохарчык, «Існасць Беларусі. Баранавічы» (Мінск, «Мінская фабрыка каляровага друку», 2005)
— А. М. Ненадавец, «Берасцейшчына. Назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў» (1995)
— Руслан Гарбачоў, артыкул «Горад на чыгуначных рэйках» («Интэкс-Прэс», 25 мая 2006 г.)
Баранавічы ва ўспамінах
РУП «Белпошта»


Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
горад
фатаграфіі горада
Баранавічы і Баранавіцкі раен у 1973–1974 гг. (гістарычны нарыс)
Баранавічы на фотапаштоўках
генеральны план г. Баранавічы ад 7 верасня 1978 г. (па-руску)
генеральны план г. Баранавічы ад 8 снежня 2004 г. (па-руску)

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
Баранавічы ва ўспамінах — baranavichy.at.tut.by
інфармацыя актуалізаваная 31.05.2011 г.


жыхары Баранавічаў ратуюцца ад нямецкай газавай атакі (нямецкая паштоўка)



1916 г., уваход немцаў (15*)



1915 г., ваенная царква (8*)



1915 г., каталіцкі касцел (8*)



1915 г., вайсковая праваслаўная капліца (8*)



1915 г., малюнак першай праваслаўнай царквы ў Баранавічах (15*)



прыкл. 1915 г., невядомая вул. (15*)



прыкл. 1915–1916 гг., казіно (15*)



1916 г., жыдоўскі квартал на малюнку



1916 г., пошта (8*)



пошта на малюнку (15*)





Палескі вакзал да разбурэння (нямецкія паштоўкі)



1916 г., нямецкая камендатура



1916 г., на былым лагерным пляцу чыг. брыгады



прыкл. 1916 г., Хауптштрасэ



прыкл. 1916 г., пасажырскі вакзал Баранавічы



прыкл. 1916 г., ваенныя могілкі (9*)



прыкл. 1916 г., вул. Шасэйная, лазарэт (9*)



1916 г., калакольня царквы чыг. брыгады



прыкл. 1915–1917 гг., Кайзервільгельмштрасэ (вул. Кайзера Вільгельма)



прыкл. 1916–1917 гг., Бісмаркштрасэ (вул. Бісмарка) (16*)



прыкл. 1916–1917 гг., Бісмаркштрасэ (вул. Бісмарка) (8*)



прыкл. 1916–1917 гг., Постштрасэ (вул. Паштовая) (8*)



прыкл. 1916–1917 гг., Хауптштрасэ (вул. Галоўная) (8*)



прыкл. 1916–1917 гг., руская царква (17*)



прыкл. 1916–1917 гг., магілы рускіх воінаў на вайсковых могілках



Постштрасэ (вул. Паштовая)



казарма ў часы нямецкай акупацыі (8*)



Хауптштрасэ (8*)



каталіцкі касцел у Баранавічах (8*)



руская царква (8*)



прыкл. 1917 г., Хауптштрасэ (15*)



прыкл. 1917 г., Бісмаркштрасэ (15*)



зімовыя забавы немцаў (15*)



зімовая сцэнка на маляванай паштоўцы драўлянай праваслаўнай капліцы



краявід каля праваслаўнай царквы, што згарэла ў 1921 г. (15*)



прыкл. 1917 г., Постштрасэ (вул. Паштовая) (8*)



прыкл. 1917 г., Кірмашовая пл.



прыкл. 1915–1919 гг., Хауптштрасэ (15*)



Хауптштрасэ (15*)



вул. Артылерыйская (15*)



вайсковыя могілкі (15*)



прыкл. 1916 г., Глагауэрштрасэ (вул. Зяленая) (5*)



вул. Шасэйная (8*)



Пажарны зав. (8*)



1918 г., нямецкія войскі ў Баранавічах (15*)



1918 г., палонныя рускія салдаты ў Баранавічах (15*)



хлебная фабрыка (15*)



малюнак хлебнай фабрыкі (15*)




вакзал (Баранавічы-Цэнтральныя)



вакзал (Баранавічы-Палескія)



вул. Прынца Генрыха



Кайзервільгельмштрасэ (вул. Кайзера Вільгельма) (5*)



царква сухарнага заводу (5*)



1920 г., невядомыя (15*)



вул. Ваяводская



1921 г., паштоўка з просьбай аб ахвяраванні на будоўлю новага храма (18*)



прыкл. кан. 20-х гг., новы праваслаўны сабор



адбудаваны Палескі вакзал



паштоўка-просьба аб ахвяраваннях на будаўніцтва новага касцела ў Баранавічах (8*)



Баранавічы і ваколіцы на польскай вайсковай мапе 1928 г. (19*)



кан. 20-х гг., вул. Шаптыцкага (8*)



кан. 20-х – пач. 30-х гг., помнік невядомаму салдату



кан. 20-х – пач. 30-х гг., вул. Міцкевіча і помнік невядомаму салдату (20*)



іншы фотаздымак помніка (15*)



прыкл. 1929 г., Банк Польскі



20-я–30-я гг., кірмашовая плошча



1930 г., вул. Шаптыцкага



1930 г., рымска-каталіцкі касцел (8*)




Баранавічы і ваколіцы на польскай вайсковай мапе 1932 г. (19*)



прыкл. 1933 г., вул. Міцкевіча (21*)



30-я гг., вул. Прэзыдэнта Г. Нарутовіча, староства павету (20*)



1925 г., вул. Шаптыцкага



прыкл. 1930 г., вул. Шаптыцкага (25*)



30-я гг., вугал вул. Шаптыцкага і Г. Нарутовіча, рэстаран Залаты Рог (20*)



30-я гг., вул. Шаптыцкага




30-я гг., вул. Нарутовіча (8*)



30-я гг., Кірмашовая пл. (21*)



30-я гг., вул. Шасэйная (8*)



30-я гг., вул. Сенатарская



вул. Сенатарская (8*)



30-я гг., урадніцкае пасяленне (20*)



30-я гг., урадніцкае пасяленне (22*)



30-я гг., мапа, якая прадстаўляе месцазнаходжанне ўрадніцкага пасялення



сярэдзіна 30-х гг., праект будынку радыест.



1935 г., Дзень Мора, сустрэча генерала С. Скатніцкага і галавы Баранавіцкага староства Кароля Ваньковіча каля помніка невядомаму салдату




3 мая 1936 г., Дзень Канстытуцыі каля помніка невядомаму салдату



кан. 30-х гг., аптэка Станіслава Лаеўскага



кан. 30-х гг., будынак радыест. пасля пабудовы



кан. 30-х гг., пошта (на пярэднім плане) і Польскае Вогніва (справа ззаду) у раене ўрадніцкага пасялення



выгляд з вежы радыест. на Паўночны Захад горада



кан. 30-х гг., вул. Шаптыцкага (4*)



кан. 30-х гг., будынак Польскага Вогніва (23*)




1939 г., бамбардзіроўка радыест. (24*)



закон аб далучэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і уз’яднанні яе з БССР, 2 лістапада 1939 г.



вясна 1941 г., вул. Савецкая
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018