галоўная | мапа сайту русский | english | polski   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   галоўнаягорадБаранавічы на фотапаштоўках

Баранавічы на фотапаштоўках

Баранавічы ў 1978 г.

Баранавічы — адзін з прамысловых гарадоў Беларусі, цэнтр Баранавіцкага раену Брэсцкай вобласці, буйны чыгуначны вузел. Па колькасці жыхароў горад займае восьмае месца ў рэспубліцы.

У мінулым веку на месцы горада было невялікае сяло. З будаўніцтвам чынуначнай магістралі Масква—Варшава недалека ад яго была пабудаваная станцыя Баранавічы. Калі была пракладзеная другая чыгунка Вільна—Роўна, станцыя стала вузлавой. Тут пачалі з’яўляцца вагонныя паркі, службовыя і жылыя памяшканні.

У Баранавічах адбываліся рэвалюцыйныя выступленнні працоўных. У 1905–1914 гг. былі частыя мітынгі і страйкі чыгуначнікаў. Актыўны ўдзел у страйках прымалі працаўніцы жаночых кравецкіх майстэрняў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Баранавічы былі адным з цэнтраў партызанскага і падпольнага руху ў Беларусіі. Партызаны падрывалі варожыя эшэлоны, узрывалі чыгуначныя і аўтамабільныя масты, вызвалялі населеныя пункты, тым самым аказвалі дапамогу часткам Чырвонай Арміі.

8 ліпеня 1944 г. Масква салютавала доблесным войскам 1-га Беларускага фронту, якія вызвалілі Баранавічы.

У пасляваенныя гады горад непазнавальна змяніўся, стаў адным з прамысловых і культурных цэнтраў рэспублікі. Зараз у Баранавічах больш за 50 прамысловых прадпрыемстваў, транспартных і будаўнічых арганізацый.

У горадзе есць тэхнікумы легкай прамысловасці і тэхналагічны, медыцынскае і музыкальнае вучылішча. Свой вольны час жыхары гарада бавяць у кінатэатрах, Дамах культуры, клубах, на стадыене. Жадаючыя пазнаеміцца з гісторыяй горада могуць наведаць краязнаўчы музей. Тут сабрана 13 тыс. экспанатаў, шырока прадстаўленая тэма партызанскага руху.

Баранавіцкае экскурсійнае бюро арганізуе для жыхароў і гасцей горада экскурсіі па Баранавічах, паездкі на возера Гаць, у Белавежскую пушчу, Хатынь, у гарады Кобрын, Брэст, Нясвіж, Мінск і ў іншыя месцы.

Сардэчна запрашаем у Баранавічы!

© Цэнтральнае рэкламна-інфармацыйнае бюро «Турыст». Масква — 1978. Аўтар тэксту і фота А. Захарчанка. Па заказе Беларускай рэспубліканскай рады па турызме і экскурсіях. Кніжная фабрыка № 1 Расглаўпаліграфпраму Дзяржаўнага камітэту Рады Міністраў РСФСР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю, г. Электрасталь Маскоўскай вобласці, вул. ім. Тэвасяна, 25.


фотапаштоўкі з 1978 г. (rar-архіў 7,42 MB)


Баранавічы ў 1989 г.

Баранавічы — другі па велічыні горад Брэсцкай вобласці.

У горадзе дзесяткі прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іx — заводы станкапрыладаў, аўтаматычных лініяў, аўтаагрэгатаў. Добра вядомая ў рэспубліцы і за яе межамі прадукцыя баваўнянага аб’яднання — бязь, паркаль, сацт, міткаль, фланель і іншыя тканіны. Значную частку прадукцыі даюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Знаходзячыся паміж Брэстам і Мінскам, Баранавічы з’яўляюцца важным чыгуначным вузлом, адкуль адыходзяць цягнікі ў шасці напрамках.

Шырокае развіцце атрымала народная адукацыя. У горадзе — 5 тэхнікумаў, 4 прафтэхвучылішчы, 22 агульнаадукацыйныя школы.

У гады Другой Сусветнай вайны горад быў амаль дашчэнту разбураны. Пра гераізм савецкіx людзей у гэтыя гады сведчаць многія помнікі і брацкія магілы.

Жыхары беражліва адносяцца да помнікаў культуры. У адным з іx — Пакроўскім саборы — знаходзяцца ўнікальныя мазаічныя кампазіцыі, выкананыя па эскізах рускіх мастакоў В. Васняцова, А. Рабушкіна і іншых.

Сення горад хутка расце і прыгажэе, добраўпарадкоўваюцца яго вуліцы і плошчы, узводзяцца новыя мікрараены.

© Аўтар тэксту Вадзім Анатольевіч Барушка. Фота В. У. Харчанка. Мінск, выдавецтва «Беларусь», 1989.


фотапаштоўкі з 1989 г. (rar-архіў 5,48 MB)


Баранавічы ў 2000 г.

© Фота М. Крапівіна. Баранавіцкая ўзбуйненая тыпаграфія, 2000.


фотапаштоўкі з 2000 г. (rar-архіў 5,72 MB)


Рэкамендаваныя ўнутраныя спасылкі
горад
фатаграфіі горада
гісторыя горада ад першага ўспаміну да пачатку Другой сусветнай вайны
Баранавічы і Баранавіцкі раен у 1973–1974 гг. (гістарычны нарыс)
генеральны план г. Баранавічы ад 7 верасня 1978 г. (па-руску)
генеральны план г. Баранавічы ад 8 снежня 2004 г. (па-руску)

Рэкамендаваныя знешнія спасылкі
афіцыйны сайт Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэту — baranovichy.by (па-руску)
інтэрнэт-партал — baranovichi.by (па-руску)
даведачна-інфармацыйны партал г. Баранавічы «Усе Баранавічы» — vsebar.by (па-руску)
Баранавіцкі партал — bri.by (па-руску)
сайт Баранавіцкай незалежнай газеты «Intex-Press» — intex-press.by (па-руску)
сайт Баранавіцкай газеты «Наш край» — nashkraj.by (па-руску)
Баранавічы ў Вікіпедыі
інфармацыя актуалізаваная 30.06.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад
   аб праекце postmaster@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2018