галоўная | мапа сайту русский | english | polski   

гарадскі пасажырскі транспарт у Баранавічах
аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад | гасцеўня

Некалькі слоў аб праекце

Паважаныя наведвальнікі! Дадзены праект не з’яўляецца ні афіцыйным, ні неафіцыйным сайтам ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы» ці якога-небудзь з перавозчыкаў г. Баранавічы. Заўвагі і прапановы па працы гарадскога грамадскага транспарту г. Баранавічы прапануем накіроўваць у адпаведныя арганізацыі — Баранавіцкі гарвыканкам і ААТ «Аўтобусны Парк г. Баранавічы».

BARTRANS.NET з’яўляецца некамерцыйным праектам. Ен створаны і падтрымліваецца дзякуючы прыватнай ініцыятыве групы аўтараў і на іх прыватныя сродкі. Асноўнай мэтай праекта, які ад пачатку не прэтэндуе на званне крыніцы найбольш актуальнай інфармацыі, з’яўляецца перш за ўсе збор і сістэматызацыя інфармацыі аб гарадскім грамадскім транспарце з моманту заснавання г. Баранавічы і да сенняшняга дня. Таму прэтэнзіі, звязаныя з неактуальнасцю карт-схемаў, раскаладу руху, спісу маршрутаў і падобнай инфармацыі не разглядаюцца. Аднак, мы будзем вельмі удзячныя, калі вы знойдзеце памылкі, недакладнасці ці несупадзенні ў выкладзенай на сайце інфармацыі і паведаміце нам аб гэтым, каб гэтая інфармацыя была максімальна дакладнай і праўдзівай. А, можа, у вас есць цікавыя дадзеныя, фатаграфіі ці іншыя матэрыялы, якімі вы можаце падзяліцца, ці вы хочаце стаць адным з аўтараў сайта?

Больш за ўсе нас цікавіць гісторыя грамадскага транспарту ў Баранавічах — рухомы склад, што працаваў на лініях горада, любыя гістарычныя звесткі і гісторыя развіцця маршрутнай сеткі ад першых дзен з’яўлення аўтатранспартнага гаспадарства да сеняшняга дня. Вельмі добра, калі ў вас есць гістарычныя мапы-схемы альбо фатаграфіі, на якіх у любой форме прысутнічае баранавіцкі грамадскі транспарт. Акрамя таго, нас цікавіць гісторыя горада. Напішыце да нас на mail@bartrans.net — будзем вельмі ўдзячныя за любую дапамогу. Туды ж просім дасылаць усе заўвагі і прапановы.

наша кнопка


наш банэр
інфармацыя актуалізаваная 11.11.2011 г.

аўтобусы | маршруты | маршрутныя таксі | навіны і падзеі | гісторыя | фатаграфіі | downloads | горад | гасцеўня
   аб праекце mail@bartrans.net © http://bartrans.net/ Дубровін Яўген 2006-2015